Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
224 Часгка 4 Пазнанне і мысленне
рэбных паводзінаў і ліквідацыі непажаданых. Каб навучыцца кіраваць сваімі паводзінамі, псіхолагі прапануюць наступнае:
1. Вызначце мэту — скажам, кінуць курыць, пахудзець, больш займацца вучобай або спортам — у канкрэтных дзеяннях і часе і паведаміце гэта сябрам і блізкім. Вы можаце, напрыклад, паставіць перад сабой мэту павялічыць на адну гадзіну час для вучобы.
2. Заўважце, колькі часу вы выдзяляеце патрэбным для вас заняткам і як вы іх падмацоўваеце. Вы можаце распланаваць час для вучобы і пры гэтым адзначыць, пры якіх умовах вы займаецеся вучобай, а пры якіх — не. (Калі я пачаў пісаць падручнікі, я гэтак зрабіў і вельмі здзівіўся, зразумеўшы, колькі часу прападае дарэмна.)
3. Пачынайце сістэматычна падмацоўваць патрэбныя паводзіны. Каб павялічыць час для заняткаў, дазваляйце сабе зрабіць перапынак, каб штонебудзь з’есці (можа быць і якоенебудзь іншае падмацаванне),толькі пасля таго, як вы пазаймаецеся вызначаны час. Скажыце сябрам, што правядзеце ўікэнд з імі толькі тады, калі выканаеце ўсе запланаваныя справы.
4. Калі новы лад паводзінаў стане для вас звыклым, паступова зніжайце колькасць падмацаванняў.
Параўнанне метадаў абумоўлення
Апошнія 20 гадоў даследаванняў далі шмат новай інфармацыі аб класічных і аперантных умоўных рэфлексах (табл. 8.1). Выпрацоўка таго або іншага рэфлексу моцна абумоўлена біялагічнымі асаблівасцямі арганізмаў. Жывёлы дэманструюць куды больш складаныя разумовыя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, чым лічылася раней. А празмернае ўзнагароджанне людзей за выкананне імі той ці іншай справы, якую яны ўжо робяць з задавальненнем, можа зменшыць іх цікавасць да гэтай справы.
Навучанне шляхам назірання
Дзякуючы эксперыментам з сабакамі, пацукамі і галубамі, мы шмат даведаліся адносна працэсаў набыцця ўменняў і навыкаў. Але гэты працэс не абмяжоўваецца толькі выпрацоўкай умоўных рэфлексаў у вышэйшых арганізмаў, а тым больш у людзей, ён можа адбывацца неўсвядомлена. Навучанне шляхам назірання, калі мы сочым за паводзінамі іншых і імітуем
Табліца8.1. Параўнанне класічных і аперантных умоўных рэфлексаў
Класічны ўмоўны рэфлекс Аперантны ўмоўны рэфлекс
Паводзіны Міжвольныя (рэфлекторныя) эмоцыі, у тым ліку Валявыя (нерэфлекторныя), дзеля нейкай мэты
Набыццё рэфлексаў Звязванне падзей; умоўны раздражняльнік сігналізуе пра раздражняльнік Звязванне рэакцыі з яе вынікам (падмацаванне або пакаранне)
Затуханне рэфлексаў УР аслабляецца, калі УРЗ неаднаразова з’яўляецца адзін Рэакцыя аслабляецца найбольш тады, калі няма паслядоўнага падмацавання
Біялагічныя схільнасці Прыродныя біялагічныя асаблівасці стрымліваюць працэс асацыіравання, раздражнення і рэакцыі на яго Арганізмы інстыктыўна пазбаўляюцца ненатуральных паводзінаў. Жывыя істоты лягчэй засвойваюць тыя віды паводзінаў, якія найлепшым чынам адпавядаюць іх прыродным здольнасцям
Кагнітыўныя працэсы У суб’ектаў з’яўляецца ўпэўненасць, што УР сігналізуе пра надыход БРЗ Суб’екты ведаюць, што рэакцыя будзе альбо падмацавана, альбо пакарана; яны выяўляюць здольнасць да латэнтнага навучання
Раздзел 8 Навучанне 225
“Працэс навучання быў бы залішне цяжкім, a то і рызыкоўным, калі б людзі спадзяваліся толькі на вынікі сваіх уласных дзеянняў, якія дыктавалі б ім наступныя крокі ў гэтым напрамку”.
Альберт Бандура (1977)
іх, таксама з’яўляецца важным для нас. Гэты працэс назірання і імітацыі пэўнай дзейнасці часта называюць мадэліраваннем. Назіраючы за мадэлямі і імітуючы іх, мы вучымся розным тыпам сацыяльных паводзінаў. Ва ўзросце 9ці месяцаў немаўляты ўжо імітуюць паводзіны з новай гульні, а к 14ці месяцам ужо імітуюць тое, што бачаць па тэлевізары [Meltzoff, 1988]. Каб дзіця навучылася курыць, дастаткова, каб яно жыло ў сям’і, дзе кураць бацькі і старэйшыя браты і сёстры. Каб дзіця прызвычаілася да чытання кніг^ чытайце яму часцей, давайце яму больш кніжак, пакідайце яго з людзьмі, якія любяць чытаць. Каб дзіця набыло веру, хадзіце з ім да царквы і выконвайце разам рэлігійныя абрады.
Эксперыменты Бандуры
Уявіце сабе эпізод незвычайнага эксперымента, які прыдумаў Альберт Бандура, адзін з першых вучоных, хто пачаў даследаваць працэс навучання шляхам назірання [Bandura & others, 1961].
Дзіця дашкольнага ўзросту малюе карцінку. У гэты час у другой частцы пакоя дарослы чалавек разглядае цацкі Тынкера. Раптам ён падымаецца і амаль 10 хвілін злосна падкідвае і б’е вялікую лялькуневаляшку Бабо, пры гэтым ён суправаджае свае дзеянні пагрознымі крыкамі: “Вось табе ў нос, на табе... вось табе”.
Пасля таго як дзіця паназірала за гэтым дзікім актам злосці і агрэсіўнасці, яго вядуць у суседні пакой, дзе шмат цікавых цацак. Дзіця пачынае гуляць з імі, але хутка эксперыментатар перапыняе гульню і тлумачыць дзіцяці, што ён вырашыў аддаць гэтыя цікавыя цацкі “іншым дзецям”. Затым ён вядзе дзіця ў іншы пакой, дзе менш цацак, але сярод іх ёсць лялька Бабо. Як вы думаеце, што пачынае рабіць дзіця, калі яго пакідаюць аднаго?
У параўнанні з малымі, якія не бачылі злоснага выпаду супраць лялькі, дзеці, якія былі яго сведкамі, куды часцей пачыналі яе біць. Мабыць, сцэна насілля паўплывала на іх стрыманасць. Акрамя таго, назіраліся і іншыя цікавыя праявы: дзеці дакладна імітавалі рухі эксперыментатара, паўтаралі словы, сказаныя ім.
Выкарыстанне ведаў, набытых шляхам назірання
Адмоўным момантам такога набыцця ведаў з’яўляецца тое, што часта імітуюцца антысацыяльныя паводзіны, якія назіраюцца ў сям’і, па суседству або на тэлеэкране. Вось чаму часта здараецца так, што ў суровых бацькоў жорсткія і агрэсіўныя дзеці, а ў мужоў, якія б’юць жонак, тое самае рабілі бацькі. Урокі, якія мы атрымліваем у дзяцінстве, захоўваюцца ўсё жыццё і часта перадаюцца ў спадчыну.
Пазітыўным момантам з’яўляецца ўплыў пазітыўных сацыяльных мадэляў паводзінаў. Людзі, якія паводзяць сябе памяркоўна, выступаюць у якасці ўзору для іншых. Махатма Гандзі і Марцін Лютэр Кінг выступалі супраць насілля ў якасці вырашэння сацыяльных праблем. Найлепшым прыкладам для дзяцей з’яўляюцца іх бацькі. Хрысціяне з еўрапейскіх краін, якія рызыкавалі сваім жыццём дзеля выратавання яўрэяў з нацысцкіх лагераў смерці, і барацьбіты за грамадзянскія правы 60х і 70х гадоў звычайна мелі цёплыя ўзаемаадносіны хаця б з адным са сваіх бацькоў, якія былі для іх увасабленнем цвёрдых маральных прынцыпаў і гуманнасці [London, 1970; Oliner & Oliner, 1988],
Выхавальнікі толькі тады ўплываюць станоўча, калі іх словы не разыходзяцца са справай. Аднак бывае і так, што бацькі гавораць адно, а робяць зусім іншае. Здаецца, многія з іх жывуць паводле прынцыпу: “Рабі так, як я кажу табе рабіць, a не так, як раблю я сам”. Эксперыменты паказваюць, што дзеці вучацца рабіць і тое, і другое [Rice & Grusec, 1975; Rushton, 1975]. Калі дзеці маюць справу з крывадушнікам, яны імітуюць крывадушнасць, робячы тое, што ён робіць, і кажучы тое, што ён кажа.
15 Зак. 376
226 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Што з’яўляецца прычынай імітацыі? Бандура лічыць, што часткова яна абумоўлена падмацаваннем або пакараннем, якія атрымліваюць і мадэль, і сам імітатар. Мы назіраем і вучымся. Назіраючы за мадэллю, мы вучымся распазнаваць вынікі паводзінаў у тых або іншых сітуацыях. Напрыклад, гледзячы тэлевізійныя праграмы, дзеці могуць “даведацца”, што фізічныя пагрозы з’яўляюцца эфектыўным сродкам кантролю за іншымі, што свабодны секс прыносіць задавальненне без няшчасця непажаданай цяжарнасці або хваробы, што мужчыны павінны быць “крутымі”, а жанчыны — пяшчотнымі. Мы маем схільнасць імітаваць тых людзей, каго паважаем і кім захапляемся, хто
Высновы
Усе жывыя істоты. асабліва людзі, прыстасоўваюцца да навакольнага асяроддзя дзякуючы навучанню. 3 дапамогай класічных умоўных рэфлексаў мы вучымся загадзя рыхтавацца да тых або іншых падзей — набліжэння абеду альбо фізічнага болю. 3 дапамогай аперантных умоўных рэфлексаў мы вучымся паўтараць дзеянні, якія даюць жаданыя вынікі; і пазбягаць тых, якія прыносяць пакаранне. Назіраючы за паводзінамі іншых людзей, мы вучымся самі.
Класічнае абумоўленне
Экспсрыменты Паўлава. Хоць набыццё ўменняў і навыкаў з дапамогай асацыяцый дыскутавалася на працягу стагоддзяў, толькі Івану Паўлаву ўдалося практычна прадэманстраваць гэта ў сваіх класічных эксперыментах па выпрацоўцы ўмоўных рэфлексаў. Паўлаў некалькі разоў даваў сабакам праслухаць нейтральны раздражняльнік (напрыклад, гук) перад тым, як безумоўны раздражняльнік (ежа) выклікаў безумоўны рэфлекс (слінавыдзяленне). Пасля паўтору гэтай працэдуры некалькі разоў адзін гук (ён называецца ўмоўным раздражняльнікам, УРЗ) выклікаў умоўны рэфлекс (УР, слінавыдзяленне). Далейшыя эксперыменты па набыцці рэфлексаў паказалі, што звычайна яны фарміруюцца хутчэй, калі УРЗ папярэднічае БРЗ, рыхтуючы арганізм да наступных падзей. У іншых эксперыментах даследаваліся з’явы затухання, спантаннага аднаўлення, абагульнення і распазнавання.
Сучасныя погляды на вучэнне Паўлава. Навуковыя працы Паўлава сталі фундаментам для ідэй Джона Б. Уотсана. Сутнасць іх у тым, што псіхалогія павінна вывучаць толькі знеш
здаецца нам падобным да нас саміх і каго мы лічым удачлівымі.
I хоць праблеме набыцця чалавекам і жывёламі ведаў, уменняў і навыкаў прысвяцілі свае працы многія даследчыкі, у гэтым раздзеле гаворка ішла пераважна аб працах такіх сусветна вядомых вучоных, як Паўлаў, Уотсан, Скінер, Бандура. На прыкладзе іх навуковых прац можна бачыць, што дае сканцэнтраванасць вучонага на некалькіх асобных, вузка акрэсленых праблемах і ідэях. Аднак яны выразна сфармулявалі свае ідэі і паказалі, як важна даследаваць працэсы набыцця ведаў і навыкаў. Як сведчаць іх дасягненні, гісторыю навукі нярэдка ствараюць людзі, якія ў сваіх высновах даходзяць да крайнасцей.
нія паводзіны арганізмаў дзеля таго, каб быць аб’ектыўнай навукай, і не звяртаць увагі на разумовую дзейнасць, за якой нельга назіраць. Уотсан назваў свае ідэі біхевіярызмам. Але аптымізм біхевіярыстаў наконт таго, што прынцыпы выпрацоўкі рэфлексаў з’яўляюцца аднолькавымі для ўсіх біялагічных відаў, з часам аслаб. Высветлілася, што прынцыпы фарміравання ўмоўных рэфлексаў абмежаваны працэсам пазнання і біялагічнымі асаблівасцямі арганізма. Пры выпрацоўцы класічных умоўных рэфлексаў жывёлы навучаюцца “чакаць” безумоўнага раздражняльніка. Больш таго, пацукі ад прыроды здольныя ўспрымаць сувязь паміж пэўным смакам ежы і піццём, якія прыносяць захворванне і якіх яны потым пазбягаюць. Але яны не могуць навучыцца пазбягаць ежы, якая прыносіць захворванне, арыентуючыся на гукавы раздражняльнік.