• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Але паўтарэнне не можа закадзіраваць усю інфармацыю аднолькава добра. Часам здараецца так, што простага паўтарэння — напрыклад, новага нумара тэлефона перад тым, як яго набраць — недастаткова, каб захаваць яго ў памяці [Craik & Watkins, 1973; Greene, 1987]. Як жа тады мы апрацоўваем інфармацыю для доўгатэрміновай памяці? Апрацоўку нашай сенсорнай інфармацыі можна параўнаць з сартаваннем дзённай карэспандэнцыі: мы адкідваем адны канверты, адк
    236 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    рываем іншыя, чытаем і запамінаем тое, што ў іх знаходзіцца. Мы апрацоўваем інфармацыю трыма асноўнымі спосабамі: кадзіруем значэнне, робім мысленны агляд усёй інфармацыі і адпаведна арганізуем яе.
    Семантычнае кадзіраванне: апрацоўка значэння. Ці памятаеце вы фразу пра бандыта? Ці можаце вы закончыць яе: “Раз’юшаны бандыт кінуў...”?
    Пры апрацоўцы вербальнай інфармацыі для яе захавання ў памяці мы звычайна кадзіруем яе значэнне. Напрыклад, мы асацыіруем яе з тым, што нам ужо знаёма і аб чым мы маем нейкае ўяўленне. Наша разуменне фразы “церні і крапіва” як “церні, ікра, піва” залежыць ад кантэксту і нашага вопыту інтэрпрэтацыі гукаў.
    Таму, магчыма, вы, як і ўдзельнікі эксперымента Уільяма Брэвера [Brewer, 1977], прыгадалі фразу пра бандыта, грунтуючыся на тым яе значэнні, якое вы закадзіравалі (напрыклад, “раз’юшаны бандыт кінуў камень праз акно”), а не так, як яна была напісана (“у акно”) Такія памылкі сведчаць аб тым, што мы звычайна не памятаем дакладна, як усё адбывалася. Хутчэй мы памятаем тое, што закадзіравалі. Рыхтуючыся да экзаменаў, вы памятаеце вашы канспекты лекцый, а не самі лекцыі. Гэтаксама, калі вы чытаеце або чуеце штонебудзь пра тую або іншую сітуацыю, ваш розум фарміруе яе мадэль. Гордан Баўэр і Даніэль Мароу па
    раўноўваюць наш розум з тэатральным рэжысёрам, які, атрымаўшы чарнавы варыянт п’есы, уяўляе яе канчатковую сцэнічную пастаноўку [Bower & Morrow, 1990]. Калі праз нейкі час нас просяць прыгадаць, што мы чулі або чыталі, мы прыгадваем не сам тэкст, а яго разумовую мадэль, намі сфарміраваную. Гэты факт дапамагае зразумець, чаму Джон Дын не зусім дакладна памятаў, што казаў і рабіў прэзідэнт Ніксан, а лепш запомніў асноўны змест сваіх слоў прэзідэнту.
    Каб высветліць, ці спрыяе семантычнае кадзіраванне (апрацоўка значэння) лепшаму запамінанню інфармацыі, чым акустычная або візуальная апрацоўкі, Фергус Крэйк і Эндэл Тулвінг правялі наступны эксперымент [Craik & Tulving, 1975]. Яны хуценька паказвалі слова, a затым задавалі пытанне, адказ на якое патрабаваў ад людзей апрацоўкі слова: 1) візуальна (знешні від літар); 2) акустычна (гучанне слоў) і 3) семантычна (значэнне слова). Каб лепш уявіць сабе сутнасць эксперымента, дайце хуткі адказ на наступныя пытанні:
    Дэманструе Так He мае слова
    І.Ці напісана слова з вялікай літары?	стул
    2.	Ці рыфмуецца слова са словам “дрот”?	КОТ ________ _____
    3.	Ці падыходзіць наступнае слова дадзенаму сказу: “Дзяўчына паклала на стол...”? ружжо
    Раздзел 9 Памяць 237
    Які тып апрацоўкі інфармацыі найлепш спрыяе яе ўзнаўленню праз нейкі час? На думку даследчыкаў — семантычнае кадзіраванне (трэцяе пытанне) (мал. 9.5).
    Каб пераканацца ў дзейснасці семантычнага кадзіравання, пастаўце сябе на месца студэнтаў, якіх Джон Брэндсфард і Марцін Джонсан папрасілі запомніць запісаны на магнітную стужку наступны тэкст [Bransford & Johnson, 1972]:
    “Уся працэдура вельмі простая. Спачатку разбярыце рэчы і злажыце іх у купкі. Канечне, адной купкі можа быць дастаткова, у залежнасці ад таго, колькі вам трэба... Пасля заканчэння працэдуры зноў разбярыце рэчы. Потым пакладзіце іх на месца. Імі будуць карыстацца зноў, і ўвесь цыкл прыйдзецца паўтараць. Аднак гэта жыццёвая неабходнасць”.
    Калі студэнты чулі гэты тэкст без усялякага кантэксту, яны мала што запаміналі. А калі ім паведамілі, што гэты тэкст датычыць мыцця бялізны (чагосьці, што мае сэнс), яны запомнілі значна больш, як і вы, напэўна, калі перачытаеце тэкст.
    Такія доследы сведчаць пра бессэнсоўнасць запамінання слоў, якіх мы не
    Мал. 9.5. Апрацоўка слова паводле яго значэння (семантычнае кадзіраванне) спрыяе лепшаму запамінанню, чым апрацоўка слова паводле яго знешняга выгляду або гучання [Craik & Tulving, 1975],
    разумеем, а таксама пра вялікую карысць прыдання значэння і сэнсу ўсяму, што мы чытаем і чуем. 3 доследаў над самім сабой Эбінгаўз зрабіў выснову, што ў параўнанні з вывучваннем бессэнсоўнага набору слоў свядомае завучванне матэрыялу, які мае сэнс, патрабуе толькі 1/10 нашых намаганняў. Больш таго, як піша адзін даследчык памяці: “Асэнсаванне Taro, што вы чытаеце, і ўстанаўленне сувязей з тым, што вы ўжо ведаеце, найбольш карысная справа пры вывучэнні новага матэрыялу” [Wickelgren, 1977].
    Мы цудоўна запамінаем інфармацыю, якая датычыць нас саміх. Мы выдатна запамінаем прыметнікі, якія характарызуюць нас, у адрозненне ад прыметнікаў, якія характарызуюць іншых [Kuiper & Rogers, 1979]. Такім чынам, студэнтам ідзе на карысць імкненне знайсці блізкае ў тым, што яны вывучаюць. Інфармацыя, якая “датычыць мяне”, лепш засвойваецца і лепш прыпамінаецца.
    Вобразнасць. Мы прыкладваем намаганні, каб запомніць формулы, азначэнні і даты, аднак з лёгкасцю прыгадваем, дзе былі ўчора, хто быў з намі, дзе мы сядзелі і як былі апрануты. А самыя раннія ўспаміны, напрыклад, аб тым, што здаралася з намі ў 34 гады, патрабуюць візуальных вобразаў, або разумовых схем.
    Даследчыкі дакументальна пацвердзілі вялікую ролю разумовых вобразаў. 3 аднаго боку, яркія візуальныя вобразы незнаёмых людзей лепш запамінаюцца [Swann & Miller, 1982]. 3 другога боку, мы лепш запамінаем словы, якія даюць вобразнае апісанне, а не абстрактныя і пазбаўленыя вобразнасці. (Я ў далейшым правяду невялікі тэст, каб выявіць, якія тры з наступных слоў вы запомніце хутчэй: піійучая машынка, пусты, цыгарэта, прыроджаны, агонь, працэс.) Вы, мабыць, усё яшчэ памятаеце фразу пра бандыта, які кідаў камень, і не толькі таму, што закадзіравалі значэнне фразы, а і таму, што яе лёгка ўявіць зрокава. Як бачна з гэтага прыкладу і згодна сцверджанням экспертаў, якія вывучаюць памяць, канкрэтныя назоўнікі лепш запамінаюцца, калі яны суправаджаюцца і візуальным, і семантычным кадзіраваннем [Marschark &
    238 Частка 4 Пазнанне і мысленне others, 1987; Paivio, 1986]. Два коды лепш, чым адзін.
    Уласцівасць розуму хутчэй запамінаць карціны і словы, якія стымулююць уяўленне, шырока выкарыстоўваецца ў навучанні, у прапаведніцкай дзейнасці і літаратурнай творчасці. Абстрактныя паняцці ўспрымаюцца і запамінаюцца лепш, калі яны звязаны з яркімі вобразамі. .
    Вобразнасць ляжыць у аснове шматлікіх спосабаў запамінання. Мнеманічныя (nihMONik) прыёмы (ад грэчаскага памяць) былі распрацаваны старажытнымі грэчаскімі вучонымі і аратарамі для лепшага запамінання доўгіх тэкстаў і прамоў. 3 дапамогай гэтага метаду яны ўяўлялі сябе вандроўнікамі па знаёмых мясцінах, пры гэтым кожная мясцовасць звязвалася з тэмай, якую трэба было запомніць. Падчас прамовы аратар зноў мысленна наведваў кожную мясцовасць і выклікаў у памяці звязаны з ёй вобраз.
    Адным з варыянтаў гэтага метаду з’яўляецца выкарыстанне яркіх сюжэтаў для арганізацыі слоў, якія трэба запомніць. Гордан Баўэр і Майкл Кларк прапанавалі адной групе людзей запомніць спіс не звязаных паміж сабой назоўнікаў, а другой — прыдумаць кароткія сюжэты з выкарыстаннем гэтых назоўнікаў. Вось прыклад такога сюжэту [Bower & Clark, 1969]: “Лесаруб выскачыў з лесу, праімчаўся на каньках вакол агароджы міма вывадка качак. Ён наткнуўся на мэблю, парваў шкарпэтку, спяшаючыся да падушкі, на якой ляжала яго каханая”. Азнаёміўшыся з 12 спісамі па 10 слоў у кожным, людзі першай групы, якім прапанавалі запомніць словы, запомнілі толькі 13% з іх; а ў групе, дзе прыдумвалі розныя сюжэты з выкарыстаннем гэтых слоў, працэнт запамінання быў незвычайна высокі — 93%. У некаторых мнеманічных прыёмах выкарыстоўваюцца як акустычныя, так і візуальныя коды. Напрыклад, сістэма запамінання з выкарыстаннем “словаапоры” патрабуе, каб мы спачатку запаміналі сугучнасць:
    Адзін — апельсін; два — трава; тры — шары; чатыры — сатыра; пяць — зяць; шэсць — шэрсць;
    сем — шлем; восем — Зосім і г.д.
    Без вялікіх намаганняў вы хутка зможаце лічыць, выкарыстоўваючы словыапоры замест лічбаў: апельсін, трава, шары... Затым вы візуальна звязваеце словаапору з тым, што трэба запомніць. I, нарэшце, вы так напрактыкуецеся, што зможаце з лёгкасцю запомніць увесь спіс гастранамічных прадуктаў, якія трэба купіць [Bugelski & others, 1968]. На такіх мнеманічных сістэмах запамінання вельмі часта грунтуюцца паказальныя нумары, калі людзі дэманструюць са сцэны незвычайную памяць, паўтараючы доўгія спісы імёнаў і рэчаў.
    Арганізацыя інфармацыі. Паглядзіце некалькі секунд на першы рад знакаў на мал. 9.6, а потым перавядзіце позірк убок і паспрабуйце прыгадаць, што вы бачылі. Гэта амаль немагчыма зрабіць. Але вы лягчэй прыгадаеце другі рад знакаў, не менш складаны, чым першы. Чацвёрты рад прыгадваецца таксама лягчэй, чым трэці, хоць у абодвух радах аднолькавыя літары. A шостая група сказаў запамінаецца лягчэй, чым пятая, хоць абедзве групы ўключаюць аднолькавыя словы.
    Чляненне інфармацыі. Усё гэта сведчыць аб тым, што для лепшага запамінання мы разбіваем інфармацыю на пэўныя адзінкі, або групы. Гэты працэс члянення інфармацыі адбываецца так натуральна, што мы часта і не ўсведамляем яго. Уявіце
    і.	< Э ^ w 1 Н Л
    2	К L С I S N Е
    3.	KLCISNE NVESE YNA NI CSTTIH TNDO
    4.	NICKELS SEVEN ANY IN STITCH DONT
    5.	NICKELS SEVEN ANY IN STITCH DONT SAVES AGO A SCORE TIME AHD NINE WOODEN FOUR YEARS TAKE
    6.	DONT TAKE ANY WOODEN NICKELS FOUR SCORE AHD SEVEN YEARS AGO A STITCH IN TIME SAVES NINE
    Мал. 9.6. Уплыў члянення інфармацыі на запамінанне. Калі мы арганізуем інфармацыю ў значныя адзінкі, такія як літары, словы, фразы, мы запамінаем яе з большай лёгкасцю. [Паводле “The Psychology of Learning and Memory” D.L. Hintzman, 1978.]
    Раздзел 9 Памяць 239
    сабе здольнасць чалавека дакладна прыгадаць урыўкі тэксту памерам прыкладна ў 150 радкоў кожны, якія складаюць шостую частку ўсяго тэксту. Вядома, гэта моцна здзівіла б неадукаванага чалавека, як і любога іншага, хто не ведае англійскага алфавіта.