Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
А залаты медаль у алімпійскіх спаборніцтвах па запамінанні дастаўся б, напэўна, аднаму рускаму па прозвішчу Шарашэўскі, або Ш., як коратка называў яго знакаміты савецкі псіхолаг Аляксандр Лурыя. Памяць Ш. трапіла ва ўсе сучасныя падручнікі і кнігі, у якіх ідзе гаворка аб памяці. Чалавек са звычайнай памяццю можа запомніць і пералічыць у адваротным напрамку якуюнебудзь паслядоўнасць фактаў або з’яў агульнай колькасцю ў 7 адзінак, ва ўсялякім разе, не больш як 9 адзінак. Ш. мог паўтарыць аж да 70 лічбаў або слоў, пры ўмове, што пасля кожнага слова рабілася паўза ў 3 секунды, і словы вымаўляліся ў цішыні. Апроч таго, ён мог называць гэтыя словы ў адваротным напрамку гэтак жа хутка, як і ў прамым. Ён не памыляўся, паўтараючы спіс гэтых жа слоў нават праз 15 гадоў, калі ў яго памяці былі ўжо сотні
230 Частка 4 Пазнанне і мысленне
іншых спісаў. “Аа, — гаварыў ён звычайна, — вы прапанавалі мне гэты ж спіс для запамінання, калі мы былі ў вашай кватэры... Вы сядзелі за сталом, а я — у крэслекачалцы... На вас быў касцюм шэрага колеру, і вы гэтак жа глядзелі на мяне...” [Luria, 1968],
Ці здаецца вам ваша ўласная памяць недастатковай у параўнанні з памяццю Ш.? Калі так, то звярніце ўвагу на сваю здольнасць запамінаць незлічоныя галасы, гукі, песні, смакіі пахі, твары, мясціны і здарэнні. Дапусцім, што вы прагледзелі больш за 2 500 розных слайдаў з рознымі людскімі тварамі і рознымі мясцінамі, (10 секунд на прагляд кожнага), потым вы зноў прагледзелі па адным 280 з гэтых слайдаў, пры гэтым кожны ў пары з іншым, які раней не бачылі. Калі вы такія ж здольныя, як удзельнікі эксперымента, які правёў Ральф Хабер, то зможаце распазнаць 90% слайдаў, якія бачылі раней [Haber, 1970].
Або возьмем для прыкладу жывыя ўспаміны аб выключных момантах вашага мінулага — аўтамабільную аварыю, першы пацалунак, першы дзень у чужой краіне або тую мясцовасць, дзе вы ўпершыню пачулі трагічную навіну. Для мяне, напрыклад, адным з такіх памятных момантаў жыцця з’яўляецца выпадак, калі я першы і апошні раз стаў пераможцам у спаборніцтвах малой лігі па бейсболу. Большасць амерыканцаў ва ўзросце звыш 45 гадоў могуць з дакладнасцю паведаміць, што яны рабілі ў той час, калі пачулі вестку аб забойстве прэзідэнта Кенэдзі [Brown & Kulik, 1982], Нямногія з жыхароў узбярэжжа заліва СанФранцыска задумаюцца пры адказе на пытанне, дзе яны знаходзіліся ў час землятрасення 1989 года. Тысячы запомнілі тое імгненне, калі даведаліся, што пацярпеў катастрофу касмічны карабель “Чэленджэр”. Гэтае адлюстраванне значных падзей у нашай памяці дае падставу псіхолагам называць яго імгнснным адбіткам, мозг, быццам аддае загад: “Запомні гэта!”
Як нам увогуле ўдаецца запамінаць столькі розных рэчаў? Як можам мы памятаць аб тым, аб чым не прыгадвалі гадамі, і ў той жа час забываць імя чалавека, з якім сустрэліся хвіліну таму? Як
захоўваюцца падзеі і факты ў нашым мозгу? Чаму падчас нават імгненныя адбіткі аказваюцца недакладнымі? Памятаючы праз некалькі гадзін пасля катастрофы “Чэленджэра”, дзе яны пачулі гэтую навіну, людзі маглі памыляцца адносна свайго месцазнаходжання ў той час праз дватры гады [McCloskey & others, 1988; Neisser & Harsch, 1992], Ці дапамагаюць нашы веды аб памяці нейкім чынам яе палепшыць? Гэтыя пытанні і будуць у цэнтры ўвагі, калі мы павядзём гаворку пра тыя навуковыя звесткі, якія ўдалося атрымаць у выніку даследавання памяці на працягу стагоддзя.
Памяць бывае такой добрай, такой паслухмянай, такой паслужлівай, а часам — такой непаслухмянай і благой, такой свавольнай,што не паддаецца кантролю! Без сумнення, ва ўсіх адносінах мы, людзі цуд прыроды, а наша здольнасць запамінаць і забываць здаецца нейкай загадкай, якую немагчыма разгадаць’’.
Джэйн Остэн, 1814
Асаблівасці ўспамінаў: прыклады
Часам здараецца так, што ўспаміны аказваюць уплыў на ход гістарычных падзей. 17 чэрвеня 1972 года паліцыя затрымала 5 чалавек, якія спрабавалі падслухаць тэлефонныя размовы Нацыянальнага камітэта дэмакратычнай партыі, штабкватэра якой знаходзіцца ў Вашынгтоне. У 1973 годзе, калі юрысконсульт прэзідэнта Ніксана Джон Дын даваў паказанні перад сенацкай камісіяй, што расследавала ўдзел Белага дома ў аферы, якая потым была названа “ўотэргейцкім сканадалам”, яго ўспаміны аб размовах з прэзідэнтам аказаліся такімі падрабязнымі, што хтосьці з журналістаў назваў яго “чалавекаммагнітафонам”. Па іроніі лёсу потым стала вядома, што патаемная сістэма сапраўды запісала на магнітную стужку ўсе размовы, аб якіх гаварыў Дын. Такім чынам, з’явілася рэдкая магчымасць параўнаць успаміны сведкі з рэальнымі падзеямі. У асноўным паказанні Дына былі праўдзівыя. Вышэйшыя чыны адміністрацыі прэзідэнта селі ў турму, а прэзідэнт Ніксан быў вымушаны пакінуць свой пост.
Раздзел 9 Памяць 231
Аднак, калі потым Ульрык Найсер параўнаў асобныя дэталі размоў у запісе з паказаннямі Джона Дына, ён'высветліў, што Дыну далёка ад таго, каб называцца чалавекаммагнітафонам. Напрыклад, Дын прыгадваў, што на сустрэчы з прэзідэнтам 15 верасня ён
“застаў прэзідэнта за размовай з Хэлдэманам. Прэзідэнт запрасіў мяне сесці. Абодва былі ў добрым настроі і вельмі сардэчна і ветліва сустрэлі мяне. Потым прэзідэнт сказаў, што Боб (ён меў на ўвазе Хэлдэмана) інфармаваў яго аб тым, як я вяду ўотэргейцкую справу. Прэзідэнт пахваліў мяне і сказаў, што разумее, якая гэта нялёгкая справа, і што задаволены тым, што справа спынена Лідзі (адвакатам камісіі па паўторных выбарах)” [Neisser, 1981].
Амаль кожная дэталь размовы, якую прыгадваў Дын, аказалася непраўдзівай. 3 запісу стала вядома, што прэзідэнт не запрашаў Дына сесці, не хваліў яго за добра выкананую справу і не ўпамінаў Лідзі.
Значна лепш Дын памятаў размову з прэзідэнтам, якая адбылася 15 сакавіка, калі Дын даў прэзідэнту добра падрыхтаваны даклад аб тым, як паводзіць сябе з прэсай. На магнітафоннай стужцы былі запісаны словы Дына: “У асяроддзі прэзідэнта з’явілася ракавая пухліна, якая разрастаецца, павялічваецца кожны дзень... таму што 1) нас шантажуюць, 2) людзі хутка пачнуць ілжыва сведчыць супраць саміх сябе...” А ў сваіх паказаннях перад членамі кангрэса Дын прыгадваў, што “ён казаў прэзідэнту пра тое, што ў яго адміністрацыі разрастаецца ракавая пухліна і важна неадкладна ліквідаваць гэтую пухліну, бо яна штодзень расце”. Як магло здарыцца, што ў галоўным Дын быў праўдзівы, а ў дэталях размоў, за выключэннем размовы з прэзідэнтам 15 сакавіка, дапусціў шмат недакладнасцей? Чаму вы, напэўна, не зусім дакладна прыгадаеце такую фразу: “Раз’юшаны бандыт кінуў камень у акно”? Каб зразумець асаблівасці памяці Дына (і нашай уласнай таксама), патрэбна нейкая мадэль, каб прывесці ў сістэму шматлікія аспекты памяці.
Памяць як апрацоўка інфармацыі
Адна з магчымых існуючых мадэляў чалавечай памяці — гэта разуменне памяці як апрацоўкі інфармацыі, якая нагадвае камп’ютэрную апрацоўку. Каб запомніць штонебудзь, трэба, каб інфармацыя трапіла ў мозг, утрьімлівалася там нейкі час, а потым магла быць атрымана на выхадзе. Гэтыя тры стадыі — кадзіраванне інфармацыі, яе захаванне і ўзнаўленне — датычаць не толькі чалавечай памяці, але і іншых сістэм апрацоўкі інфармацыі. Напрыклад, у бібліятэцы збіраюць інфармацыю і заносяць у каталогі (кадзіраванне), утрымліваюць яе (захаванне) і робяць даступнай для наведвальнікаў (узнаўленне). Таму камп’ютэр можа служыць зручнай мадэллю функцыяніравання нашай памяці.
Паглядзім, як камп’ютэр кадзіруе, захоўвае і ўзнаўляе інфармацыю. Спачатку ён пераводзіць уваходную інфармацыю (праз націск клавішаў, напрыклад) на электронную мову, накшталт таго, як мозг пераводзіць сенсорную інфармацыю на мову нейронаў. Затым камп’ютэр захоўвае інфармацыю на дыскетах. У сваю чаргу, з гэтага інфармацыйнага сховішча камп’ютэр можа пераводзіць якінебудзь файл або дакумент у кароткачасовую, або “рабочую”, памяць, якая таксама атрымлівае новую інфармацыю праз клавіятуру. Частка гэтай рабочай памяці прадстаўлена на экране.
Мы захоўваем велізарную колькасць інфармацыі ў доўгатэрміновай памяці. 3 гэтага банка мы можам перавесці інфармацыю ў абмежаваную кароткачасовую — нашу “рабочую” памяць, якая таксама папаўняецца інфармацыяй са штодзённага вопыту. Частка гэтай рабочай памяці прадстаўлена на разумовым экране, які мы называем свядомасцю. Наша кароткачасовая памяць звычайна захоўвае 7 (плюсмінус 2) адзінак інфармацыі, і гэтая здольнасць памяці была адзначана ў псіхалогіі як “магічны лік 7 плюс або мінус 2” [Miller, 1956]. Фактычна, аб’ём кароткачасовай памяці — гэта колькасць інфармацыі, якую мы можам дакладна ўзнавіць за палову патрэбнага для гэтага часу, — бывае розным. Кароткачасовая памяць крыху лепш
232 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Мал. 9.1. Спрошчаная мадэль чалавечай памяці. Сенсорная памяць адлюстроўвае ўваходную інфармацыю, а кароткачасовая (рабочая) памяць апрацоўвае адабраныя біты інфармацыі і пераводзіць іх у доўгатэрміновую памяць. Мы можам таксама браць інфармацыю з доўгатэрміновай памяці і пераводзіць у кароткачасовую.
захоўвае выпадковыя лічбы (напрыклад, лічбы нумара тэлефона), чым выпадковыя літары, якім часта адпавядаюць розныя гукі. Мы крыху лепш запамінаем інфармацыю, якую чуем, чым тую, якую бачым. Дарослыя людзі маюць большы аб’ём памяці, чым дзеці [Chi, 1976]. Але асноўны прынцып застаецца такім жа: у любы дадзены момант мы можам апрацаваць толькі вельмі абмежаваную колькасць інфармацыі.
Што кантралюе кожную сістэму? У камп’ютэрах аператар дапаўняе рабочую памяць новай інфармацыяй. У сістэме чалавечай памяці новыя сігналы маюць свае шляхі пранікнення ў свядомасць. (У раздзеле 5 “Адчуванне” гаворка ішла аб тым, што нашу ўвагу прыцягваюць зменлівыя гукі і малюнкі, а не пастаяннае раздражненне.) Як дырыжор аркестра, мы не можам сканцэнтраваць увагу на ўсім адразу. Мы накіроўваем промень нашай увагі на асобныя раздражненні, якія да нас ідуць, а таксама на ўспаміны, якія мы вылучаем з нашай доўгатэрміновай памяці [Cowan, 1988] (мал. 9.1).
Сенсорная памяць
Паглядзім, што выявіў адзін цікавы эксперымент адносна нашай сенсорнай памяці — першапачатковага запісу сенсорнай інфармацыі ў сістэме памяці. Працуючы над сваёй доктарскай дысертацыяй, Джордж Сперлінг правёў такі эксперымент: ён паказаў яго ўдзельнікам тры рады літар па тры літары ў кожным, толькі на працягу 1/20 секунды. Гэты паказ на