• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Ці назаўсёды знікае з памяці забытая іспанская мова? А можа, да яе проста няма доступу? Калі б мы здолелі прыгадаць падзеі з нашага мінулага, то ці засталіся б яны такімі ж некранутымі, як і
    Раздзел 9 Памяць 243
    Мал. 9.10. Крывая забывання Эбінгаўза. Вывучыўшы спісы бессэнсоўных складоў, Эбінгаўз прасачыў, колькі матэрыялу засталося ў памяці, пачынаючы ад кароткага прамежку часу (праз 20 хвілін) і канчаючы доўгім (праз 30 дзён). Ён заўважыў, што новая інфармацыя спачатку хутка забываецца, а потым з цягам часу выроўніваецца і трымаецца амаль на адным узроўні [паводле Ebbinghaus, 1885].
    Час у гадах пасля сканчэння курсу па вывучэнню іспанскай мовы
    Мал. 9.13. Крывая забывання слоў іспанскай мовы. У параўнанні з людзьмі, якія толькі што закончылі курс вывучэння іспанскай мовы, тыя, хто вывучаў яе трыма гадамі раней, памяталі значна менш. Аднак розніца ў ведах паміж імі і тымі людзьмі, якія навучаліся яшчэ раней, аказалася невялікай [паводле Bahrick, 1984].
    кнігі, даўнымдаўно пакінутыя на пыльным гарышчы? Зігмунд Фрэйд лічыў, што засталіся б. Калі б нам удалося ўзнавіць у памяці трывожныя эпізоды дзяцінства і пазбавіцца ад іх, то, на яго думку, прыйшла б эмацыянальная палёгка. Калі ў стане гіпнозу некаторыя людзі “перажываюць падзеі далёкага мінулага”, яны
    даюць дэталёвы пераказ падзей ранняга дзяцінства. Але, як мы ўжо адзначалі ў раздзеле 7, такія ўспаміны бываюць ненадзейнымі і часта грунтуюцца на вымысле.
    Фгзгчныя асновы памяцг. Пэўны час вучоныя лічылі, што стымуляцыя мозга пры хірургічным умяшанні ў яго можа даць
    244 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    практычнае пацверджанне таго, што Hama мінулае знаходзіцца “ў ім” непарушаным і чакае, каб яго зноў перажылі. Як вы, магчыма, памятаеце з раздзела 2, гаворка ішла аб тым, што з мэтай прадухілення магчымых пабочных эфектаў хірургічнага ўмяшання ў мозг хірург Уілдэр Пенфілд склаў карту маторных зон кары шляхам электрастымуляцыі мозга пацыента ў стане бадзёрасці. Часам пацыенты Пенфілда чулі нейкія галасы, напрыклад, “голас маці, калі яна кліча сваё маленькае дзіця”. Пенфілд прыйшоў да высновы, што ён стымуляваў успаміны аб даўніх падзеях у жыцці, якія назаўсёды выгравіраваны на кары мозга [Penfield, 1969].
    Але далейшыя эксперыменты Элізабет і Джэфры Лофтусаў паказалі, што такія экскурсы ў мінулае былі рэдкай з’явай, аб іх апавядалі літаральна адзінкі з агульнай колькасці ў 1 100 пацыентаў, з якімі працаваў Пенфілд. Больш таго, змест гэтых нешматлікіх успамінаў сведчыў пра тое, што пацыенты проста маглі іх выдумаць. Яны нагадвалі летуценнікаў, што прыгадвалі мясціны, у якіх ніколі не бывалі. Такім чынам, хоць здольнасць мозга да захавання інфармацыі можа быць фактычна неабмежаванай, эксперыментальныя даныя ўсё ж сведчаць пра тое, што дзейнасць нашага мозга па захаванні інфармацыі адрозніваецца ад работы магнітафона, які запісвае і захоўвае на стужцы ўсю інфармацыю. Больш верагодным тлумачэннем крывых забывання было б наступнае: новы жыццёвы вопыт уплывае на наша прыпамінанне, і фізічны след памяці паступова сціраецца.
    Але што такое “след памяці”? Пачынаючы з 70х гадоў, з’яўляецца шмат тэорый аб фізічнай аснове памяці. У той час як псіхолагікагнітывісты вывучаюць “праграмнае забеспячэнне памяці”, нейрапсіхолагі займаюцца вывучэннем яе “апаратнага забеспячэння”, г. зн. месца і спосабу фізічнага захавання інфармацыі ў мозгу.
    Ужо некалькі дзесяткаў гадоў нейрапсіхолагі імкнуцца адшукаць у мозгу фізічныя механізмы памяці. Гэтыя пошукі часам даводзілі даследчыкаў да белага калення. Псіхолаг Карл Лэшлі вучыў пацукоў знаходзіць хады ў лабірынце, затым ён выдаляў участкі кары мозга пацукоў і
    правяраў, наколькі добра яны памятаюць хады. Ён спадзяваўся знайсці ўчастак кары мозга пацука, дзе знаходзіцца інфармацыя аб лабірынце. Але дарэмна! Незалежна ад таго, які ўчастак кары ён выдаляў, пацукі захоўвалі хаця б частковыя ўспаміны аб лабірынце. Лэшлі прыйшоў да высновы: інфармацыя не захоўваецца на якімсьці адным спецыфічным участку кары [Lashley, 1950].
    А можа, успаміны маюць сваёй асновай электрычную дзейнасць мозга? Калі так, то часовае спыненне такой дзейнасці павінна знішчыць памяць, падобна таму, як спыненне падачы электраэнергіі спыняе рух стрэлак на электронным гадзінніку. Каб высветліць гэта, Ральф Джэрард навучыў хамякоў паварочвацца ўлева або ўправа, каб атрымаць ежу. Затым ён так знізіў тэмпературу іхняга цела, што спынілася электрычная дзейнасць мозга. Калі праз нейкі час хамякі ачунялі і дзейнасць мозга ўзнавілася, ці забылі яны, павашаму, як атрымаць ежу? He, не забылі. Іхняя доўгатэрміновая памяць перажыла і гэта [Gerard, 1953].
    Змяненнг ў сінапсах. Іншыя нейрапсіхолагі вывучаюць памяць больш паглыблена: яны назіраюць за зменамі, якія адбываюцца ў асобных нейронах і пры іх ўзаемадзеянні. Запамінанне пачынаецца з імпульсаў, якія праносяцца праз сістэмы мозга і потым нейкім чынам замацоўваюцца, дзякуючы пастаянным зменам у нейронах. I хоць прапусканне слабага электрычнага току праз мозг не разбурае памяць наогул, але тая інфармацыя, якая яшчэ не замацавалася ў ёй, можа знікнуць. Гэта пацвярджаецца вынікамі лабараторных даследаванняў як жывёл, так і людзей, якіх лячылі з дапамогай электрашокавай тэрапіі. Удар па галаве вядзе да таго ж самага. Калі ў футбалістаў, якія на нейкі час трацяць зрок або прытомнасць ад моцнага ўдару, потым праз некалькі хвілін бяруць інтэрв’ю, яны звычайна не памятаюць гульні, у якой атрымалі траўму. Гэтак жа сама і баксёр, атрымаўшы накдаўн у другім раундзе, не памятае, што адбывалася ў першым. Інфармацыі, што была ў памяці да ўдару, проста не хапіла часу, каб замацавацца ў доўгатэрміновай памяці.
    Раздзел 9 Памяць 245
    На якім участку ў сістэме нейронаў адбываюцца змены, якія фіксуюць запамінаемае? Даныя ўказваюць на сінапсы — участкі, дзе нервовыя клеткі звязаны паміж сабой з дапамогай нейратрансмітэраў [Lynch & Baudry, 1984]. У раздзеле 3 гаворка ішла пра тое, як жыццёвы вопыт відазмяняе нейронныя сеткі мозга. Як рэакцыя на павышаную актыўнасць на пэўнай траекторыі, нейронныя ўзаемасувязі ці фарміруюцца, ці ўзмацняюцца. Калі перарэзаць нейронныя шляхі, сфарміраваныя ў выніку выпрацоўкі ўмоўнага рэфлексу, як гэта зрабіў нейрапсіхолаг Рычард Томпсан, даследуючы мазжачок жывёл, то знікае і сам рэфлекс.
    Каб дакладней ведаць, як умацоўваюцца нейронныя шляхі, Даніэль Элкан [Alkon, 1989], Джэры Лінч [Lynch, 1990] і іхнія калегі назіралі за малекулярнымі працэсамі ў рэцэпторных клетках дэндрытаў у жывёл пасля выпрацоўкі ўмоўнага рэфлексу і за зменамі, якія там адбываліся, у выніку чаго ўспрымаючыя нейроны рабіліся больш адчувальнымі. Эрык Кандэль і Джэймс Шварц назіралі таксама за зменамі ў нейронах, якія перадаюць сігналы [Kandel & Schwartz, 1982], Яны праводзілі доследы з прасцейшымі жывёламі — каліфарнійскімі марскімі смаўжаміаплізіямі. 20 тысяч іх нервовых клетак незвычайна вялікія памерам і лёгка даступныя для назірання, таму даследчыкі змаглі назіраць за зменамі ў сінапсах на працягу выпрацоўкі рэфлексаў.
    У раздзеле 8 ужо ішла гаворка пра тое, што ў марскога смаўжа можна выпрацаваць класічны ўмоўны рэфлекс (з дапамогай электрашоку) — ён будзе рэфлекторна хаваць свае жабры пад струменем вады. Назіраючы за нейроннымі сувязямі да выпрацоўкі рэфлексу і пасля яго, вучоныя фіксавалі змены, якія там адбываюцца. Калі рэфлекс сфарміраваны, смоўж выдзяляе ў пэўных сінапсах больш нейратрансмітэра сератаніну і гэтыя самыя сінапсы больш эфектыўна перадаюць сігналы. Калі наркотыкі блакіруюць выпрацоўку нейратрансмітэраў, то працэс захавання інфармацьгі ў памяці парушаецца. Такім жа чынам і хвароба Альцгеймера разбурае памяць, знішчаючы тканкі мозга, якія вьшрацоўваюць патрэбныя нейратрансмітэры.
    Алкаголь таксама перашкаджае перадачы сігналаў сератанінам і гэтым самым парушае працэс запамінання [Weingartner & others, 1983]. Пасля начной папойкі чалавек з цяжкасцю прыгадвае, што ён рабіў вечарам. I наогул, усе сродкі, якія падаўляюць дзейнасць нервовай сістэмы, перашкаджаюць запамінанню. А натуральныя гармоны, якія выпрацоўваюцца самімі жывёламі і людзьмі ў стане стрэсу альбо хвалявання, аказваюць адваротнае ўздзеянне: яны садзейнічаюць навучанню і захаванню інфармацыі ў памяці. Калі пацуку ўводзяць узбуджальны гармон, а затым ён атрымлівае слабы электраўдар па лапе, у яго застаецца ад гэтага трывалы ўспамін — такі ж, як у пацука, у якога электрашок натуральным чынам выклікае выпрацоўку гэтага ж гармону [Gold, 1987; McGaugh, 1990]. Такія гармоны садзейнічаюць больш энергічнай выпрацоўцы глюкозы, якая сілкуе дзейнасць мозга. Інтэнсіўная выпрацоўка гармонаў у стане ўзбуджэння і хвалявання дапамагае растлумачыць, чаму мы лепш запамінаем тыя падзеі, якія нас альбо хвалююць, альбо шакіруюць — першы пацалунак, палітычнае забойства альбо землятрасенне. (Яшчэ адной прычынай устойлівасці такіх успамінаў з’яўляецца тое, што мы пастаянна ўзнаўляем іх і перажываем ізноў.)
    Зразумець псіхалагічную аснову памяці — гэта нешта большае, чым навуковая праблема. Адкрыццё нейронных і хгмічных механізмаў памяці можа дапамагчы людзям, якія пакутуюць ад хваробы Альцгеймера.
    Тыпы памяці. Пасля таго, як з дапамогай сенсорных органаў інфармацыя паступае ў кару мозга, яна невядомымі нам шляхамі ўваходзіць у глыбіню яго. А куды яна ідзе — гэта залежыць ад тыпу інфармацыі, што можна прасачыць на прыкладзе доследаў над людзьмі, якія страцілі памяць (згадайце Джона, пра якога ішла гаворка ў пачатку гэтага раздзела.)
    Нейролаг Олівер Сакс апісвае яшчэ аднаго такога пацыента. Джымі, чалавек з пашкоджаным мозгам, страціў памяць,
    246 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    ён не адчуваў часу, пражытага пасля 1945 года. Калі ў яго пыталі хто прэзідэнт ЗША, ён адказваў: “Рузвельт памёр. Зараз краінай кіруе прэзідэнт Трумэн” [Sacks, 1985].
    Калі Джымі аднойчы сказаў, што яму 19 гадоў, Сакс паднёс да яго твару люстэрка: “Паглядзі ў люстэрка і адкажы мне, што ты там бачыш. Ці ж гэта 19гадовы юнак пазірае на цябе?”
    Джымі змяніўся ў твары, ухапіўся за ручкі крэсла і пачаў злосна лаяцца: “Што гэта? Што са мной? Мо гэта кашмарны сон? Мо я вар’яцею? А можа гэта жарт?” Калі пазней удалося пераключыць яго ўвагу на дзяцей, якія гулялі ў бейсбол, то паніка паступова знікла, і ён забыўся пра страшнае люстэрка.