• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Пад	На	Пад
    вадой/ беразе/ вадой/ на	пад	пад
    беразе вадой вадой
    На беразе/ на беразе
    Розныя кантэксты для праслухоўвання і ўзгадвання
    Аднолькавыя кантэксты для праслухоўвання I ўзгадвання
    Мал. 9.13. Уплыў кантэксту на памяць. [Godden & Baddeley, 1975].
    Настрой і памяць. Словыасацыяцыі, падзеі і кантэкст — гэта яшчэ не ўсе падказкі для прыпамінання. Мінулыя падзеі маглі выклікаць асаблівы эмацыянальны настрой, які потым дапамагае абуджаць асацыяцыі, звязаныя з гэтымі падзеямі. Спецыяліст у галіне кагнітыўнай псіхалогіі Гордан Баўэр піша: “Незвычайны эмацыянальны стан можна параўнаць з пакоем у бібліятэцы, дзе чалавек пакідае запісы сваіх мемуараў. Ён можа з лёгкасцю ўзнавіць у памяці змест гэтых мемуараў, калі вернецца ў той пакой або ў той самы эмацыянальны настрой, у якім ствараў свае мемуары” [Bower, 1983]. Рэчы, якія мы засвойваем, знаходзячыся ў тым або іншым стане — ці то ў горы, ці ў радасці, ці ў цвярозым стане, ці ў ап’яненні, — прыгадваюцца лягчэй, калі мы зноў знаходзімся ў тым самым стане, і гэты феномен названы настрасвай памяццю. Тое, што засвойваецца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення або дэпрэсіі дрэнна прыпамінаецца ў любым стане (наркотыкі і дэпрэсія перашкаджаюць нармальнаму працэсу кадзіравання інфармацыі); але калі чалавек зноў п’янее або трапляе ў дэпрэсіўны стан, то памяць зноў вяртаецца да яго. Чалавек, які хавае грошы ў стане ап’янення, часам можа забыць, дзе ён іх схаваў, і, каб прыгадаць месцазнаходжанне грошай, яму трэба зноў напіцца.
    Яшчэ большы ўплыў аказвае настрой на ўспаміны аб чымсьці, што эмацыянальна афарбавана [Ellis & Ashbrook, 1989; Ucros, 1989]. Адным з тлумачэнняў гэтага факта з’яўляецца тое, што мы асацыіруем добрыя або кепскія падзеі з эмоцыямі, якія іх суправаджаюць. Так заўжды, калі мы адчуваем сябе добра або дрэнна, то з большай лёгкасцю прыгадваем добрыя або дрэнныя падзеі нашага жыцця. Вось некалькі прыкладаў. Калі людзі знаходзяцца ў прыўзнятым настроі — пад уплывам гіпнозу ці проста ўдалага дня (такой падзеяй для немцаў, удзельнікаў аднаго эксперымента, была перамога ў сусветным футбольным чэмпіянаце нямецкай каманды) яны звычайна бачаць свет праз ружовыя акуляры [Forgass & others, 1984; Schwarz & others, 1987]. Яны лічаць сябе разумнымі і працаздольнымі, лю
    250 Частка 4 Пазнанне і мысленне дзей — добразычлівымі, а жыццё наогул цудоўным. А калі зза благіх падзей гэтыя ж самыя людзі без настрою, то і ўспаміны будуць адпаведныя.
    Нас не павінен здзіўляць той факт, што чалавек у стане дэпрэсіі прыгадвае сваіх бацькоў грубымі, вінаватымі ў іх няшчасцях, між тым як людзі, якія выйшлі з дэпрэсіі, апісваюць сваіх бацькоў гэтак жа, як і ўсе астатнія [Lewinsohn & Rosenbaum, 1987]. Іх успаміны “афарбаваны іх настроем”. Калі вы прыгнечаны, то і ўспаміны ў вас будуць змрочныя, бо ў вашай памяці абуджаюцца негатыўныя асацыяцыі. Цікава, аднак, тое, што незалежна ад настрою мы звычайна суадносім нашы зменлівыя развагі і ўспаміны не з нашымі мімалётнымі настроямі, а з рэальнасцю.
    “Калі ў іх было якоенебудзь пачуццё,то ім здавалася,што яно ніколі не знікне; калі жяно знікала, яны адчувалі сябе так, быццам яго не было зусім; калі жяно вярталася да іх, то ім здавалася,што яно нгколі і не знікала.
    Джордж Макдональд, “Што маё, тое маё”, 1886.
    Часам, атрымаўшы дрэнную навіну, напрыклад, вестку аб правале экзамену, мы спрабуем супрацьпаставіць ёй якуюнебудзь прыемную падзею з нашага мінулага [Parrott & Sabini, 1990]. Тым не менш, настрой уплывае на нашы ўспаміны і яшчэ мацней уздзейнічае на кадзіраванне новай інфармацыі [Johnson & Magaro, 1987; Mayer & Salovey, 1987], У радасці людзі больш схільныя да прыемных успамінаў, а ў горы — да негатыўных [Esses, 1989]. Настрой прымушае нас таксама даваць адмоўную або станоўчую інтэрпрэтацыю паводзінам іншых людзей. Калі мы ў гуморы, тады і людзі вакол здаюцца нам больш прыемнымі. Бясспрэчна, наш настрой залежыць ад навакольнага асяроддзя. Але праўда і тое, што ўспрыманне свету залежыць ад нашага настрою. Эмоцыі схіляюць да перабольшання.
    Уплыў настрою на кадзіраванне інфармацыі і ўзнаўленне яе ў памяці бывае вельмі значным. Калі вы адчуваеце сябе шчаслівым чалавекам, то прыгад
    ваеце шчаслівыя падзеі, што дапамагае падтрымліваць добры настрой. А калі вам не па сабе, то прыгадваецца сумнае, што, у сваю чаргу, садзейнічае песімістычным інтэрпрэтацыям сённяшніх падзей. Як мы ўбачым далей, у раздзеле 15, гэты працэс стварае заганны круг адмоўных эмоцый.
    Фарміраванне ўспамінаў. Уявіце сабе, што ўсё гэта здарылася з вамі.
    Вы вырашылі пайсці ў рэстаран, які вам падабаецца больш за іншыя, і паабедаць там. Вы заходзіце ў рэстаран, і вам прапануюць месца за сталом, пакрытым белым абрусам. Вы праглядаеце меню. Потым просіце афіцыянта прынесці свіную грудзінку, крыху недасмажную, вараную бульбу са смятанай і салат з сырам. Вы заказваеце таксама чырвонае віно. Праз некалькі хвілін афіцыянт вяртаецца з салатам. Потым прыносіць астатнюю ежу, якая здаецца вам смачнай, за выключэннем свіной грудзінкі, якая, на ваш погляд, крыху перасмажана.
    Калі б я папрасіў вас назваць усё з вышэйпералічанага, то вы, канечне, прыгадалі б шмат дэталяў [Hyde, 1983]. Напрыклад, адкажыце на наступныя пытанні, не заглядваючы ў папярэдні тэкст:
    1)	Які салат вы заказалі?
    2)	Ці быў на абрусе чырвоны беражок?
    3)	Што вы пажадалі выпіць?
    4)	Ці даў вам афіцыянт меню?
    Вы, канечне, змаглі прыгадаць дакладна, што заказалі, і нават колер абруса. Але ці заключаецца ўзнаўленне толькі ў “чытанні” інфармацыі, якая захоўваецца ў “бібліятэцы” нашага розуму? Мы валодаем унікальнай здольнасцю захоўваць і аднаўляць у памяці нязначныя дробязі нашага штодзённага жыцця. Але, як ужо адзначана раней, часта пры кадзіраванні інфармацыі мы самі фарміруем змест нашай памяці і можам змяняць нашы ўспаміны, калі бяром іх з банка памяці. Падобна вучонаму, які па шкілету дыназаўра фарміруе ўяўленне аб яго знешнім выглядзе, мы фарміруем уяўленне аб мі
    Раздзел 9 Памяць 251
    нулым на падставе інфармацыі, што захоўваецца, плюс тое, што мы ўспрымаем, аб чым думаем у дадзены момант. Ці даў вам афіцыянт меню? У тэксце пра гэта нічога не сказана. I тым не менш шмат людзей даюць станоўчы адказ на гэтае пытанне. Чаму? Мысленныя схемы, якія склаліся пасля наведвання рэстаранаў, падказваюць ім, што трэба прыгадваць, як трэба фільтраваць інфармацыю і чым дапаўняць, калі ў ёй чагосьці не хапае.
    Элізабет Лофтус неаднаразова паказвала, што гэтак жа людзі прыгадваюць няшчасныя выпадкі, сведкамі якіх яны былі. У адным з эксперыментаў, праведзеных разам з Джонам Палмерам, Лофтус паказала яго ўдзельнікам фільм аб дарожнай аварыі, а потым папрасіла гледачоў расказаць, што яны бачылі [Loftus & Palmer, 1973]. Адказваючы на пытанне “3 якой хуткасцю імчаліся машыны, калі ўрэзаліся адна ў адну?”, людзі называлі больш высокую хуткасць, чым тыя, якіх пыталіся: “3 якой хуткасцю рухаліся машыны, перш чым пашкодзіць адна адну?” Праз тыдзень даследчыкі спыталі ўдзельнікаў эксперымента, ці памятаюць яны, каб ля машын ляжала разбітае шкло. Хто адказваў на пытанне са словам “пашкодзілі”, удвая радзей прыгадваў разбітае шкло, чым тыя, хто адказваў на пытанне са словам “урэзаліся”. (Мал. 9.14.) Фактычна ж вакол машын не было разбітага шкла.
    У шматлікіх эксперыментах, якія праводзіліся ў розных краінах, людзей рабілі сведкамі якоганебудзь здарэння, ім давалі (або не давалі) недакладную інфармацыю пра гэтае здарэнне, а затым прапа
    ноўвалі тэст на прыпамінанне, і ў кожным выпадку меў месца эфект дэзінфармацыі: пасля ўспрымання не зусім дакладнай інфармацыі людзі пачынаюць прыгадваць не тое, што бачылі ў сапраўднасці. Замест дарожнага знака “Стоп” яны прыгадвалі “Прыпыніся”, замест малаткоў — адвёрткі, замест бляшанак зпад кокаколы — бляшанкі зпад зялёнага гарошку; замест часопіса “Voque” яны прыгадвалі “Mademoiselle”, замест “Доктар Андэрсан” — “Доктар Дэвідсан”, замест кашы на сняданне — яйкі, а чыста паголенага мужчыну прыгадвалі з вусамі [Loftus & others, 1989].
    Гэты эфект дэзінфармацыі настолькі міжвольны, што часта людзі самі не ведаюць, што ў іх успамінах рэальнае, а што выдуманае [Schooler & others, 1986], Праз тры гады пасля катастрофы касмічнага карабля “Чэленджэр” людзі не маглі дакладна прыгадаць, дзе яны знаходзіліся, калі пачулі аб катастрофе. Калі ім праз нейкі час паказвалі ўспаміны аб катастрофе, напісаныя іх уласнай рукой на другі дзень пасля яе, то многія вельмі здзіўляліся. Яны былі ўпэўнены ў правільнасці сваіх пазнейшых непраўдзівых успамінаў, што нават адмаўляліся ад першапачатковых запісаў. Псіхолаг Жан Піяжэ ўжо ў сталым узросце са здзіўленнем выявіў, што яго яскравыя і ўсхваляваныя ўспаміны пра тое, як няні ўдалося перашкодзіць злодзеям выкрасці яго з дому, аказаліся фантазіяй. Міф пра няўдалае выкраданне грунтаваўся, напэўна, на шматлікіх гісторыях, якія ён чуў у дзяцінстве (потым няня прызналася, што ўсе гэтыя гісторыі не адпавядалі сапраўднасці).
    Здарэнне  Галоўнае пытанне: Фарміраванне
    ўспамінаў
    "На якой прыкладна
    Мал. 9.14. Фарміраванне ўспамінаў. Калі людзям, якія прагледзелі фільм аб дарожным здарэнні, задавалі асноўнае пытанне ў вышэй згаданай фармулёўцы, яны прыгадвалі больш сур’ёзную аварыю, чым тую, што бачылі ў фільме [Loftus, 1979].
    252 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    Мараль: нельга быць перакананымі ў рэальнасці ўспамінаў толькі таму, што яны здаюцца вам рэальнымі. Фантазіі таксама могуць быць вельмі яскравымі. Эсперыменты паказваюць, што найбольш пераканаўчымі здаюцца словы сведкаў, якія ўпэўнены ў правільнасці сваіх паказанняў, аднак іхнія паказанні бываюць не самымі дакладнымі. Звычайна відавочцы дэманструюць самаўпэўненасць — незалежна ад таго, правільнымі або няправільнымі з’яўляюцца іхнія паказанні [Bothwell & others, 1987; Cutler & Penrod, 1989; Wells & Murray, 1984],
    Ведаючы, што эфект дэзінфармацыі можа мець месца тады, калі паліцэйскія і адвакаты задаюць тэндэнцыйныя пытанні, даследчыкі пачалі вучыць іх задаваць не навадныя, а нейтральныя пытанні [Fisher, Geiselman & others, 1987, 1989], Каб актывізаваць працэс успамінаў з дапамогай розных падказак, следчы спачатку прапануе сведкам яшчэ раз “разгледзець” усе акалічнасці здарэння — надвор’е, час сутак, асвятленне, гукі, пахі, месца знаходжання ўдзельнікаў здарэння, іх настрой. А відавочца падрабязна і без усялякіх інтэрпрэтацый прыгадвае кожную дэталь, нават самую нязначную. I пасля гэтага следчы задае стымулюючыя памяць пытанні: “Ці было штонебудзь незвычайнае ў знешнім выглядзе або ў адзенні чалавека?” 3 дапамогай такога метаду “кагнітыўнага інтэрв’ю”, на думку Фішэра і Гейзельмана, дакладнасць паказанняў сведкаў можа павялічыцца амаль удвая.