Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Праглядваючы аднойчы часопіс “National Geographic”,Сакс паказаў Джымі адзін фотаздымак. “Што гэта?” — спытаў ён.
— Гэта месяц, — адказаў Джымі.
— He, гэта не месяц, запярэчыў Сакс. Гэта здымак зямлі, зроблены з месяца.
— Доктар, хопіць жартаваць. Каб зрабіць такі здымак, трэба даставіць камеру на месяц.
— Канечне.
— Зноў жартачкі. Цікава, як вы гэта зробіце?
Рэакцыя Джымі нагадвала рэакцыю разумнага маладога чалавека, якім ён быў 40 гадоў таму.
Доследы над унікальнымі людзьмі прыводзяць да вельмі цікавых адкрыццяў: хоць такія хворыя на амнезію, як Джон, Джымі і іншыя, не могуць запомніць новыя факты або прыгадаць тое, што рабілі нядаўна, яны могуць вучыцца. У іх можна выпрацаваць класічны ўмоўны рэфлекс, і, папрактыкаваўшыся, яны могуць навучыцца чытаць справа налева або разгадваць малюнкізагадкі [Squire, 1987]. Прычым яны зусім не памятаюць, што ўмелі гэта рабіць раней. Або возьмем загадку з пабудовай Ханойскай вежы, якая патрабуе перакладвання кругоў рознага памеру з аднаго кійка на другі, пакуль не атрымаецца вежа. Хворыя на амнезію людзі сцвярджаюць, што ніколі гэтага не рабілі, што неразумна нават спрабаваць яе скласці, а потым браліся за справу і рабілі вежу, як вопытныя будаўнікі.
Гэтыя цікавыя адкрыцці не дазваляюць сцвярджаць, што памяць — гэта аднастайная уніфікаваная сістэма. Наадварот, яны даюць падставу вылучаць два тыпы памяці. Што б ні разбурыла свядомую памяць, яно ўсё ж не знішчыла іх падсвядомую здольнасць да навучання. Яны могуць засвоіць, як рабіць штосьці — гэта імпліцытная (або недэкларатыўная) памяць, калі чалавек ведае, як штосьці рабіць, але не можа перадаць гэта словамі, і экспліцытная (дэкларатыўная) памяць. Прачытаўшы адзін раз апавяданне, хворыя на амнезію ў наступны раз чытаюць яго хутчэй, хоць і не памятаюць, што раней ужо рабілі гэта. Яны могуць зусім не памятаць, што ўмелі гуляць у гольф, але з кожным разам іх гульня будзе лепшай. Ім можна некалькі разоў паказваць слова PERFUME, і кожны раз яны будуць сцвярджаць, што бачаць яго ўпершыню. Але калі папрасіць іх назваць любое слова, якое пачынаецца з літар PER, то яны, як ні дзіўна, называюць слова PERFUME. Нейкім незразумелым чынам яны ўтрымліваюць у памяці сваё мінулае, але не могуць экспліцытна (з дапамогай слоў) выявіць гэта.
Гэта пацвярджае важны прынцып,пра які ішла гаворка ў раздзеле 5 пры апісанні паралельнай апрацоўкі інфармацыі: разумовыя акты,такія як візуальнае ўспрыманне, мысленне, запамінанне, могуць здацца асобнымі, цэласнымі здольнасцямі. Але гэта не так. Мы разбіваем інфармацыю на часткі, каб апрацоўваць іх паасобку і адначасова.
Аўтапсія і сканіраванне мозга паказалі, што хворыя на амнезію людзі звычайна маюць пашкоджанне гіпакампа, — структуры лімбічнай сістэмы, якая адыгрывае значную ролю ў паступовай апрацоўцы экспліцытнай памяці на імёны, вобразы і падзеі і пераводу іх у доўгатэрміновую памяць. Калі ў выніку хірургічнай аперацыі малпаў пазбаўляюць гіпакампа, яны забываюць амаль усё, што адбывалася з імі на працягу 8 тыдняў да аперацыі [Squire, 1990].
Сініцы і іншыя птушкі хаваюць ежу ў сотнях месцаў і наведваюць гэтыя непрыкметныя схованкі праз месяцы, але
Раздзел 9 Памяць 247
Гіпакамп
калі выдаліць гіпакамп, то яны не знаходзяць іх [Sherry & Vaccarino, 1990]. Між тым памяць на факты, падзеі, якія адбываліся раней, застаецца некранутай, і гэта дазваляе меркаваць, што гіпакамп не ўніверсальнае сховішча інфармацыі, а нейкі прамежкавы пункт, які дасылае новую інфармацыю ў іншыя участкі мозга для іх пастаяннага захоўвання [Mishkin & Appenzeller, 1987], Імпліцытная памяць на ўменні і абумоўленыя асацыяцыі застаецца і пасля пашкоджання гіпакампа, і, магчыма, гэтая інфармацыя апрацоўваецца тымі аддзеламі мозга, якія развіваліся ў самы ранні перыяд станаўлення чалавека як разумнай істоты.
Гэтая двайная экспліцытнаімпліцытная сістэма памяці дапамагае растлумачыць дзіцячую амнезію. Паводзінавыя рэакцыі і ўменні, засвоеныя намі ў дзяцінстве, застаюцца і ў далейшым жыцці. Аднак дарослы чалавек не памятае сябе ва ўзросце першых двух гадоў жыцця. Наша свядомае ўяўленне аб іх раўняецца нулю не толькі таму, што шмат чаго мы азначаем і замацоўваем у памяці з дапамогай слоў (а дзеці ў такім узросце не могуць размаўляць), але і таму, што гіпакамп — гэта структура мозга, якая фарміруецца адной з апошніх.
I хоць паступова навука назапашвае факты, якія могуць праліць святло на фізічную аснову памяці, усё ж шмат праблем застаюцца нявырашанымі. Ці можа інфармацыя захоўвацца ў спецыфічных
сінаптычных участках, аб чым сведчаць доследы Кандэл і Шварц з марскімі смаўжамі? Або яна рассеяна па ўсіх аддзелах мозга, аб чым сведчаць доследы Лэшлі, які спрабаваў сцерці ўспаміны? А можа і тое, і другое? А як іменна мы захоўваем інфармацыю — экспліцытна і эмпліцытна? Узаемадзеянне паміж падсістэмамі і разгалінаваннямі памяці, пакуль не зразумелае нам, дае магчымасць захоўваць у памяці асобныя моманты жыцця з характэрнымі. для іх пахамі, гукамі і вобразамі.
Узнаўленне інфармацыі
Для большасці людзей памяць — гэта ўспаміны, здольнасць узнаўляць інфармацыю, якая адсутнічае ў свядомасці ў нейкі канкрэтны момант. Для псіхолага памяць — любая прыкмета таго, што раней засвоенае захоўваецца ў свядомасці. Распазнаванне інфармацыі ці больш хуткае яе паўторнае засваенне таксама сведчаць аб наяўнасці памяці.
Прыклад: праз шмат гадоў пасля заканчэння школы вы можаце і не памятаць яе былых выпускнікоў; але калі вы прагледзіце альбом з фотаздымкамі, беспамылкова пазнаеце тых, з кім разам вучыліся, і адрозніце іх прозвішчы сярод мноства іншых. Гары Барык і яго калегі сведчаць аб тым, што людзі, якія 25 гадоў таму закончылі школу, не маглі ўспомніць сваіх аднакласнікаў, але пазналг 90% з іх на фотаздымках і прыгадалі іхнія прозвішчы [Bahrick & others, 1975]. Калі вы аднойчы штосьці ведалі, а потым забылі гэта, то ў наступны раз вы вывучыце тое самае з большай лёгкасцю, чым раней. Пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў або пры ўзнаўленні ведаў той мовы, на якой вы размаўлялі ў дзяцінстве, паўторнае навучанне будзе праходзіць лягчэй. Тэсты на распазнаванне і на хуткасць паўторнага авалодання ведамі паказваюць, што ў нашай памяці змяшчаецца значна больш інфармацыі, чым мы можам прыгадаць у канкрэтны момант жыцця.
Падказкі для прыпамінання. Каб успомніць той альбо іншы факт, трэба на
248 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Акгывізнцыя ўвўленнл
Мал. 9.12. Актывізацыя асацыяцый — яшчэ адзін тып імпліцытнай памяці. Пасля таго, як мы пачуем або ўбачым слова rabbit, потым з большай верагоднасцю вымавім па літарах слова hair як hare.
вучыцца атрымліваць доступ да той “бібліятэкі”, дзе яна захоўваецца. Пры тэсціраванні падказкі для прыпамінання (такія як фотаздымкі) нагадваюць аб інфармацыі (прозвішчы аднакурснікаў), якую інакш мы не змаглі б прыгадаць. Калі вы жадаеце ведаць, што азначае піраміда на даляры, вы можаце зазірнуць у “Collier’s Encyclopedia”, шукаючы словы “даляр”, “валюта” або “грошы”. Але вашы намаганні будуць дарэмнымі. Каб атрымаць патрэбную інфармацыю, вам патрэбен артыкул “Вялікая дзяржаўная пячатка ЗША” [Hayes, 1981].
Падобным чынам інфармацыя, што знаходзіцца ў нашай памяці, бывае недаступнай без спецыяльных падказак адносна спосабаў яе ўзнаўлення. Чым болей такіх падказак, тым даступней будзе для нас інфармацыя, што захоўваецца ў нашай памяці.
Уявім сабе змест памяці ў выглядзе інфармацыйнага клубка, аблытанага павуцінай асацыяцый [J.R. Anderson, 1983]. Каб выклікаць тую або іншую інфармацыю з памяці, трэба спачатку вылучыць тую тонкую павуцінку, якая вядзе да яе, і гэты працэс называецца актывізацыяй асацыяцый [Bower, 1986]. Філосаф і псіхолаг Уільям Джэймс называў гэта “абуджэннем асацыяцый”. Часта абуджэнне, або актывізацыя асацыяцый, адбываецца падсвядома.
Калі людзі бачаць слова rabbit або чуюць, як яно вымаўляецца, то потым, калі іх просяць вымавіць па літарах слова hair у іх атрымліваецца hare. На мал. 9.12 паказана, што rabbit выклікае асацыяцыю з hare нават тады, калі мы не можам прыгадаць, што калінебудзь чулі слова rabbit*
“rabbit — трус, hair — валасы, hare — заяц. Словы “hair” і “hare” — амонімы.
(Прыгадаем з раздзела 5, што нават падсвядомыя сігналы могуць часам актывізаваць рэакцыі на раздражненні, якія ўздзейнічаюць на нас нейкі час.)
Ці дапамагае знаходжанне патрэбнай нітачкі з клубка асацыяцый лепшаму запамінанню? Безумоўна. Мнеманічныя прыёмы даюць нам своечасовыя падказкі. Мы можам таксама карыстацца падказкамі, якія дапамагаюць прыгадаць ранейшыя падзеі. Да пачатку слуханняў па ўотэргейцкай справе Джон Дын асвяжаў сваю памяць, “праглядаючы кожную публікацыю ў газетах і часопісах, прысвечаную ўотэргейцкаму скандалу, і аналізуючы сваю ролю ў ім і свае ўчынкі ў той час” [Neisser, 1981],
Уплыў кантэксту. Вельмі карысна перанесціся назад у тое асяроддзе, дзе вы набылі пэўны вопыт. Даследчыкі заўважылі гэта, калі прапанавалі ныральшчыкам, забяспечаным неабходнай апаратурай для падводнага плавання, праслухаць спіс слоў у двух розных асяроддзях: пад вадой, на глыбіні 10 футаў, і на беразе. Як бачна з мал. 9.13, вадалазы прыгадалі больш слоў, калі іх апытвалі ў тым жа асяроддзі, дзе яны ўпершыню пачулі гэтыя словы.
Вы таксама, напэўна, адчувалі такое ж уздзеянне знаёмага асяроддзя. Калі вы зноў вярталіся туды, дзе раней жылі або наведвалі школу, у якой вучыліся, то знаёмыя мясціны навявалі мноства ўспамінаў пра былое. Вы заўсёды лепш здадзіце экзамен у тым пакоі, дзе вучыліся. У выніку некалькіх доследаў было заўважана, што знаёмае асяроддзе актывізуе памяць нават трохмесячных немаўлят [RoveeCollier, 1989], Навучыўшыся прыводзіць у рух люльку (дрыгаючы ножкамі з прымацаванай да шчыкалаткі стужкай, якая прывязана да стойкі), немаўляты
Раздзел 9 Памяць 249
рабілі гэта яшчэ лепш, лежачы ў той самай люльцы.
Калі мы трапляем у мясціны нечым знаёмыя, у нас можа ўзнікнуць пачуццё, якое французы называюць dejavu, г. зн. “я ўжо тут калісьці быў“. Людзі, якія задаюць пытанне: “Чаму я ўсё пазнаю, хоць і знаходжуся тут упершыню?”, могуць думаць, што адбываецца нешта надзвычайнае. Можа, гэта рэінкарнацыя (“я, напэўна, быў тут у ранейшым жыцці”), a мо прадбачанне (“у думках я ўжо наведваў гэтыя мясціны”)? Калі мы сфармулюем пытанне паіншаму (“Чаму ў мяне такое пачуццё, быццам я пазнаю гэтыя мясціны?”), то ўбачым, як гэтая наша сістэма памяці стварае эфект dejavu [Alcock, 1981]. Калі мы раней ужо былі ў падобнай сітуацыі, але не можам прыгадаць, калі і дзе, то цяперашняе можа быць напоўнена рознымі дэталямі і асаблівасцямі, якія падсвядома абуджаюць старыя перажыванні. Так, напрыклад, калі вы бачыце незнаёмца, хадзьба і знешні выгляд якога нагадваюць вам аднаго з вашых сяброў, то ў вас можа ўзнікнуць пачуццё, што вы пазнаяце сябра.