Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Адказ: Скажам, палова.
Пытанне: А колькі з гэтых 20 любяць паэзію?
Адказ: Няхай зноў палова — 10 прафесараў.
Пытанне: О’кей, а зараз падлічым, колькі вадзіцеляў грузавікоў адпавядаюць гэтаму апісанню. Колькі, павашаму, у нас вадзіцеляў грузавікоў?
Адказ: Магчыма, каля 400 тысяч.
Мал. 10.6. Каробка запалак служыць апорай для свечкі [Dunck^r, 1945].
Пытанне: А колькі нізкіх і хударлявых? Адказ: Няшмат: магчыма, 1 з 8.
Пытанне: А колькі з гэтых 50 000 любяць паэзію?
Адказ: Вадзіцеляў грузавікоў, што любяць паэзію? Думаю, 1 з 100. А, зразумеў, атрымліваецца 500 хударлявых вадзіцеляў нізкага росту, якія любяць паэзію.
Пытанне: Ну вось. Такім чынам, хоць рысы, якія я апісаў, і з’яўляюцца больш тыповымі для прафесараў класічнай літаратуры, чым для вадзіцеляў грузавікоў, усё роўна верагоднасць, што гэты чалавек будзе вадзіцелем, у 50 разоў вышэй, чым тая, што ён прафесар літаратуры.
Моц рэпрэзентатыўнай эўрыстыкі праяўляецца ў “злучэнні памылак” [Tversky & Kahneman, 1983]. Вучоныя прачыталі студэнтам такое апісанне: “Білу 34 гады. Ён разумны, уплывовы, аднак пазбаўлены фантазіі і ўвогуле даволі нудны чалавек. У школе ён вельмі добра вучыўся па матэматыцы, але адставаў па грамадскіх і гуманітарных навуках”. Згодна з гэтым апісаннем ўдзельнікі эксперымента вызначылі, што наўрад ці “Біл у вольны час іграе ў джазе” (бо якасці Біла, як здавалася, больш падыходзілі бухгалтару). Калі вы з гэтым згодныя, падумайце, што больш
266 Частка 4 Пазнанне і мысленне
ПРЫНЯЦЦЕ ПРАВІЛЬНЫХ РАШЭННЯУ
Даследуючы, як людзі прыходзяць да слушных і няслушных рашэнняў, псіхолагі Д. Уілер і I. Яніс выпрацавалі рэкамендацыі для тых, хто хоча навучыцца прымаць мудрыя рашэнні. Людзям, якія стаяць перад праблемай, вучоныя прапанавалі рабіць наступнае:
1 . Прыміце выклік. Калі перад вамі рэальная праблема або выбар, не пазбягайце іх. He суцяшайце сябе (Тэтага не можа са мной здарыцца”). He адкладвайце (“Я вырашу гэта потым”). He перакладвайце адказнасць на другога чалавека (“Няхай Джордж гэта зробіць”). I не ўпадайце ў паніку.
2 Шукайце альтэрнатывы. Удакладніце свае мэты і абдумайце, як вы будзеце іх дабівацца.
верагодна: што Біл адначасова і працуе бухгалтарам, і іграе джаз, або што ён толькі іграе джаз? (Супадзенне дзвюх характарыстык не можа быць больш верагодным, чым кожная з іх паасобку.)
Гэтыя прыклады сведчаць самі за сябе. Каб вызначыць верагоднасць той або іншай з’явы, мы інтуітыўна параўноўваем яе з нашым уяўленнем аб падобных з’явах, скажам, аб тым, як выглядаюць вадзіцелі грузавікоў або бухгалтары. Калі з’ява і ўяўленне аб ёй супадаюць, усе астатнія меркаванні статыстыкі або логікі звыча’йна не бяруцца пад увагу.
Эўрыстыка наяўнасці. Эўрыстыка наяўнасці ўступае ў дзеянне, калі мы засноўваем суджэнні на наяўнасці інфармацыі ў нашай памяці. Калі прыклады пэўнай з’явы лёгкадаступныя — г.зн., мы хутка прыпамінаем іх, — мы лічым такія з’явы агульнавядомымі. Звычайна яны такімі і з’яўляюцца, але не заўсёды. Каб упэўніцца ў гэтым, паспрабуйце адказаць на пытанне: “К” сустракаецца часцей як першая ці як трэцяя літара ў словах англійскай мовы?
Паколькі словы, якія пачынаюцца з літары К, хутчэй прыходзяць на памяць, чым тыя, у якіх гэтая літара стаіць на трэцім месцы, большасць мяркуе, што К часцей з’яўляецца першай літарай у слове. На самой справе верагоднасць, што
3. Узважце ўсе альтэрнатывы. Для кожнай істотнай альтэрнатывы адкажыце на пытанні, якіх выдаткаў яна патрабуе. Падлічыце меркаванні “за” і “супраць”. Уілер і Яніс паведамляюць, што тыя, хто выконваў гэтыя парады, у далейшым не шкадавалі і больш цвёрда прытрымліваліся свайго выбару.
4. Зрабіце выбар. Спыніцеся на той альтэрнатыве, якая прынясе вам максімум карысці пры мінімуме затрат.
5. Трымайцеся свайго рашэння. Прадугледзьце магчымыя цяжкасці і падрыхтуйцеся іх пераадолець. Ацаніце вынікі і зноў прымайце рашэнні, адказваючы на выклік новых праблем і магчымасцей.
літара К часцей знаходзіцца на трэцім месцы, у тры разы вышэйшая. Нават у дадзеным раздзеле такіх слоў, як know, kingdoms і kin у 2 разы менш, чым make, likely, asked і acknowledged.
Звычайна памылкі ў разважаннях, выкліканыя прымяненнем эўрыстыкі наяўнасці, не прыносяць вялікай шкоды, але бывае і наадварот. Многія важныя рашэнні ўключаюць элемент рызыкі. Выбар уранавай руды або вугалю ў якасці сыравіны для выпрацоўкі электраэнергіі залежыць у пэўнай ступені ад нашых уяўленняў аб іх уплыве на здароўе і навакольнае асяроддзе. Нашыя намаганні па прафілактыцы смяротных хвароб заснаваны на меркаваннях аб іх верагоднасці. Наша рашэйне траціць ці не траціць грошы на дзяржаўную латарэю (якая вяртае ў якасці прыза толькі палову з кожнага даляра) залежыць ад разліку шанцаў на выйграш. Верагоднасць атрымаць самы буйны выйгрыш у дзяржаўнай латарэі не намнога большая, чым верагоднасць пацярпець ад маланкі.
Агенты па страхаванні жыцця, здароўя і маёмасці часам злоўжываюць нашай схільнасцю верыць, што падзеі, якія мы можам уявіць, хутчэй за ўсё адбудуцца [Cialdini & Carpenter, 1981]. Вымушаючы людзей уявіць гора сваёй сям’і ад кражы ўласнасці, страхавыя агенты могуць зрабіць так, каб вобразы гэтых бедаў моц
Раздзел 10 Мысленне і мова 267
на ўкараніліся ў свядомасці і ўзнікла пільная неабходнасць ад іх застрахавацца. У адным з эксперыментаў Лары Грэгары з калегамі адным жыхарам Арызоны паведамілі рэкламную інфармацыю аб кабельным тэлебачанні, а другіх папрасілі ўявіць сабе, як яны, седзячы дома, захапляюцца фільмамі па кабельным тэлебачанні замест таго, каб траціць грошы на бензін і няньку [Gregory & others, 1982]. Верагоднасць таго, што прадстаўнікі другой групы стануць гледачамі кабельнага тэлебачання, у два разы вышэйшая.
Эўрыстыка наяўнасці ўплывае таксама і на нашы грамадскія погляды. Рут Хэміл з калегамі прадэманстравалі людзям адзіночны, але выразны прыклад злоўжывання дабрачыннасцю [Hamill & others, 1980]. Гэта жанчына, якая мела некалькіх непаўналетніх дзяцей ад розных бацькоў і працяглы час атрымлівала сацыяльную дапамогу. Дарэчы, гэты выпадак з’яўляецца выключэннем: статыстыка сведчыць, што большасць з тых, хто мае права на дапамогу, карыстаюцца ёю не болей 4х гадоў [Duncan & others, 1988]. Нягледзячы на тое, што гэты адзіночны, але яскравы прыклад супярэчыў статыстычным звесткам, ён аказаўся больш пераканаўчым і паўплываў на думкі людзей адносна тых, хто карыстаецца дабрачыннай дапамогай. Бясспрэчна, адзін канкрэтны прыклад варты тысячы лічбаў.
Празмерная ўпэўненасць. Скарыстанне інтуітыўных эўрыстычных падыходаў пры фарміраванні суджэнняў, жаданне пацвердзіць ужо вядомае і гатоўнасць да апраўдання няўдач вядуць да празмернай упэўненасці, схільнасці да перабольшання нашых ведаў і вопыту.
Канеман і Цверскі прапанавалі ўдзельнікам аднаго эксперымента даць адказы на пытанні, якія патрабавалі спецыяльных фактычных ведаў. Вучоныя фармулявалі пытанні такім чынам, каб удзельнікі вызначылі дыяпазон лічбаў, у межах якога, на іх думку, павінен знаходзіцца слушны адказ. Напрыклад: “Я на 98% упэўнены, што колькасць атамных электрастанцый у 1980 г. ва ўсім свеце складала не менш, чым і не больш, чым”. Прыкладна ў трэці выпадкаў адказы людзей,
упэўненых на 98%, не змяшчалі правільнай лічбы (у гэтым выпадку — 189 атамных электрастанцый). Нягледзечы на ўпэўненасць у сабе, людзі часта памыляліся [Kahneman & Tversky, 1979],
Больш самаўпэўненасці, чым праваты, было і ў адказах на пытанне: “Абсент — алкагольнае пітво або каштоўны камень?” У адказах, якія былі правільнымі толькі на 60%, удзельнікі адчувалі 75%ю ўпэўненасць. I нават калі людзі былі ўпэўнены на 100%, яны ўсё роўна ў 15% выпадкаў памыляліся [Fischhoff & others, 1977], (Калі вам цікава, абсент — гэта алкагольнае пітво, настоенае на лакрыцы.)
Празмерная ўпэўненасць уплывае на рашэнні, якія прымаюцца і паза лабараторыяй. Брокеры фондавых біржаў і інвестары дзейнічаюць з упэўненасцю, што яны змогуць пераўзысці сярэдні рыначны паказчык па набыцці каштоўных папер, нягледзячы на тое, што ўся сітуацыя на рынку сведчыць пра адваротнае [Malkiel, 1985], (Прапанова брокера купіць пакет папер X ураўнаважваецца меркаваннем прадаўца, які лічыць, што надышоў час яго прадаць. Нягледзячы на іх упэўненасць, абодва не могуць мець рацыю.)
Каб праверыць упэўненасць людзей у сацыяльнай сферы, Дэвід Данінг і яго калегі прапанавалі студэнтам Стэнфардскага ўніверсітэта прадказаць рэакцыю незнаёмых людзей на 20 пытанняў, якія змяшчалі 2 варыянты адказу [Dunning & others, 1990]. Тэмы былі наступныя: пакладзе гэты чалавек 5 даляраў, якія ён знайшоў у рэстаране, сабе ў кішэню, або верне іх; рыхтуецца ён да экзаменаў адзін або з сябрамі, ці акуратныя ў яго канспекты. Ведаючы характар пытанняў (а не канкрэтныя пытанні), падыспытным трэба было запытацца ў незнаёмага чалавека пра яго вучобу, хобі, сацыяльнае паходжанне, жаданні, моцныя і слабыя бакі, астралагічны знак і пра астатняе, што, на іх думку, магло спатрэбіцца. Затым гэты чалавек адказваў на 20 пытанняў, a студэнтінтэрв’юер спрабаваў прадказаць яго выбар з двух варыянтаў, пра якія гаварылася вышэй.
Які ж быў вынік? Інтэрв’юеры праявілі “відавочна празмерную ўпэўненасць”. Хоць збылося 63% прагнозаў, яны ад
268 Частка 4 Пазнанне і мысленне
чувалі сваю ўпэўненасць у 75%. Прадказваючы адказы сваіх суседзяў па пакоі, студэнты былі больш дакладнымі: іх прагнозы збыліся на 68%. Аднак і ў гэтым выпадку іх упэўненасць значна перавышала дакладнасць — 78%.
А наколькі лепш яны прадбачаць свае ўласныя дзеянні ў будучым? Каб высветліць гэта, Роберт Валонэ і яго памочнікі папрасілі студэнтаў на пачатку навучальнага года адказаць, ці здадуць яны экзамен, ці пойдуць галасаваць на выбарах у лістападзе, ці будуць званіць бацькам часцей чым 2 разы ў месяц і г.д. У сярэднім на 84% студэнты былі ўпэўнены ў прагнозах адносна сваіх дзеянняў. Калі ў канцы года іх спыталі пра тое, што яны зрабілі, аказалася, што іх прагнозы здзейсніліся на 71%. Нават пры 100% упэўненасці
ў сабе яны памыліліся ў 15% выпадкаў.
Калі разгледзець спадзяванні нядаўна паступіўшых у каледж адносна іх будучыні, то можна заўважыць, што только 2% амерыканскіх студэнтаў сцвярджаюць, што існуе верагоднасць таго, што іх выключаць часова ці назаўсёды [Astin, 1991]. Аднак аптымізм астатніх 98% неапраўданы. Каля паловы студэнтаў, якія паступаюць у чатырохгадовы каледж або універсітэт, на працягу 5 гадоў так і не атрымліваюць навуковай ступені.