Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Як бачым, чалавечы мозг — гэта выдатная мадэль таго, як будуць працаваць камп’ютэры будучыні.
18 Зак. 376
274 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Мова
Самым яскравым паказчыкам нашай здольнасці мысліць з’яўляецца мова, што складаецца са слоў, якія мы вымаўляем, пішам або паказваем пры дапамозе жэстаў у працэсе мыслення і зносінаў. Людзі горда заяўляюць, што іменна мова ўзвышае іх над усімі астатнімі жывымі істотамі. “Вывучаючы чалавечую мову, — сцвярджаў лінгвіст Ноэм Хомскі, — мы дакранаемся да таго, што можна назваць “чалавечай сутнасцю”, — асаблівых якасцяў розуму, якія, наколькі мы ведаем, уласцівы толькі чалавеку” [Homsky, 1972]. Псіхолагукагнітывісту Стывену Пінкеру мова ўяўляецца “брыльянтам, што ўвенчвае карону пазнання” [Pinker, 1990]. Як толькі першабытныя людзі пачалі выкарыстоўваць голас, каб вымаўляць прасцейшыя галосныя (што недаступна малпам), у іх праявілася здольнасць да мовы. Выкарыстанне голаса падштурхнула нашых продкаў да перадачы інфармацыі, што адразу дазволіла зрабіць вялікі скачок у развіцці [Diamond, 1989], У якой бы форме ні існавала мова — вуснай, пісьмовай або жэставай, — яна дае людзям магчымасць абменьвацца думкамі і перадаваць з пакалення ў пакаленне веды, назапашаныя на працягу ўсёй гісторыі цывілізацыі.
Структура мовы
Уявім сабе, што мы захацелі прыдумаць новую мову. Для яе вуснай формы нам спатрэбяцца тры асноўныя элементы. Папершае — набор асноўных гукаў, якія лінгвісты называюць фанемамі. Каб вымавіць слова bat (кажан), мы паслядоўна вымаўляем фанемы [b], [a] і [t]. У слове chat тры фанемы: [ch], [a] і [t]. У розных мовах колькасць фанем розная. У англійскай іх каля 40, у іншых мовах — удвая менш ці больш.
Замена фанем цягне за сабою змены значэння слова. Напрыклад, адной заменай галоснага гуку паміж [b] і [t] утвараюцца 12 новых слоў: bait (прынада), bat (кажан), beat (біць), beet (бурак), bite (укусіць), boat (лодка), boot (чаравік), bout (крук), but (але) і інш. [Fromkin & Rodman,
1983] . Увогуле ж зычныя гукі нясуць больш інфармацыі, чым галосныя.
Людзі, якія з дзяцінства карыстаюцца адным наборам фанем, звычайна адчуваюць цяжкасці ў засваенні фанем замежнай мовы. Напрыклад, англамоўны чалавек можа пасміхацца з няўдалых высілкаў носьбітаў нямецкай мовы вымавіць міжзубны гук [th], у якіх this гучыць як dis. A той, у сваю чаргу, пасміхаецца з цяжкасцей, з якімі сустракаецца англічанін пры вымаўленні нямецкага дрыжачага г або глухога [ch] у слове ich (я).
Наступным будаўнічым элементам мовы з’яўляецца марфема — мінімальная адзінка, якая мае ўласнае значэнне. У англійскай мове некаторыя марфемы складаюцца з адной фанемы, напрыклад, асабовы займеннік I (я) або артыкль а. Часам адна марфема ўтварае слова: bat (кажан), аднак часцей за ўсё яна з’яўляецца толькі часткай слова. Марфемы бываюць прыстаўкамі і суфіксамі, як pre у слове preview (анонс) або ed у формах прошлага часу. У слове undesirables (непажаданыя асобы) 4 марфемы: — un, desire, able, s, якія ўсе разам утвараюць значэнне слова.
Нарэшце нашай новай мове спатрэбіцца граматыка, — сістэма правілаў, пры дапамозе якіх мы размаўляем і разумеем іншых людзей.
Граматыка складаецца з двух асноўных частак: семантыкі і сінтаксісу. Семантыка ахоплівае правілы, якія датычацца значэння марфем, слоў і нават сказаў. Згодна з семантыкай, далучэнне марфемы ed да слова laugh (смяяцца) сведчыць пра тое, што дзеянне адбылося ў мінулым. Сінтаксіс ахоплівае правілы размяшчэння слоў у сказе. Адно з правілаў англійскага сінтаксісу прадугледжвае, каб прыметнікі звычайна стаялі перад назоўнікамі, таму англічане гавораць: white house (белы дом). У іспанскай мове, наадварот, прыметнікі стаяць за назоўнікамі, таму той, хто размаўляе паіспанску, скажа: casa Ыапса. Правілы англійскага сінтаксісу сцвярджаюць, што сказ They are hunting dogs* правільны. Толькі кантэкст, у якім ужыты гэты сказ, дапаможа нам
* Гэты сказ можна перакласці двума спосабамі: 1. Яны палююць на сабак. 2. Яны — палюючыя сабакі. (Заўв. перакл.).
Раздзел 10 Мысленне і мова 275
зразумець, ідзе ў ім гаворка пра людзей, якія палююць на сабак, ці пра сабак, якія палююць на іншых жывёл.
Звярніце ўвагу, што на кожным наступным узроўні мова ўскладняецца. 3 невялікай колькасці, 40 англійскіх фанем, утвараецца больш за 100 тысяч марфем, якія, адны або ў розных спалучэннях, утвараюць 616 500 слоўных формаў, змешчаных у Оксфардскім “Слоўніку англійскай мовы” (уключаючы 290 500 асноўных слоўных адзінак, такіх, як meat (мяса) і 326 тысяч субадзінак тыпу meat eater (той, хто есць мяса). 3 дапамогай гэтых слоў мы можам скласці незлічоную колькасць сказаў, большасць з якіх, як і прыведзены, своеадметныя. Як і мозг, які спасцігае мову, мова таксама з’яўляецца складанай сістэмай, заснаванай на простых элементах.
Развіццё маўлення
Паспрабуйце прыкінуць: колькі слоў у сярэднім за дзень вы вучылі з першага года свайго нараджэння і да заканчэння школы?
Выпускнік амерыканскай школы ведае ў сярэднім каля 80 тысяч слоў [Miller & Gildea, 1987], Гэта значыць, што ён пасля года вучыў у сярэднім 5 тысяч слоў у год або 13 у дзень. Як гэта атрымліваецца? Якім чынам вы без старонняй дапамогі засвойваеце 5 тысяч слоў у год, між тым як настаўнік прымусіць вас вывучыць толькі 200? Гэта застаецца адным з самых вялікіх цудаў чалавечага развіцця. Яшчэ да таго як дзеці навучацца прыбаўляць да двух два, яны ўжо складаюць уласныя арыгінальныя і граматычна правільныя сказы. Большасць бацькоў не можа пераказаць правілы сінтаксісу, затое дзецідашкольнікі засвоілі іх і прымяняюць так лёгка, што ім можа пазайздросціць студэнт каледжа, які ніяк не можа адолець замежную мову, або вучоны, які спрабуе мадэліраваць мову на камп’ютэры. Адкуль бярэцца гэтае дзіўнае ўменне карыстацца мовай і як яго можна вытлумачыць?
Засваенне мовы. Развіццё маўлення дзіцяці сваім кірункам ад простага да скла
данага нагадвае структуру мовы. Ва ўзросце 4х месяцаў дзеці могуць адрозніваць гукі маўлення. Яны ахвотней глядзяць на твар, ад якога ідзе гук, і распазнаюць, што гук [а] ідзе з шырока адкрытых вуснаў, а пры вымаўленні гука [і] куточкі вуснаў расцягваюцца [Kuhl & Meltzoff, 1982]. Прыкладна з гэтага ўзросту дзеці ўступаюць у стадыю лепятання, калі яны спантанна выгукваюць спалучэнні тыпу агу. Лепятанне — гэта не імітацыя маўлення дарослых, бо на гэтай стадыі дзіця вымаўляе гукі розных моў, нават тыя, якія не сустракаюцца ў мове яго асяроддзя. На гэтай стадыі нельга сказаць пра малога, француз ён, карэец або эфіоп. Глухія дзеці таксама ляпечуць (паўтараюць жэсты, падобныя на склады), зусім не імітуючы маўлення [Petitto & Marentette, 1991]. Відавочна, перш чым, навучанне аформіць нашу мову, прырода прадастаўляе нам на выбар мноства патэнцыяльных гукаў.
Пазней у лепятанні пачынаюць з’яўляцца гукі і інтанацыі роднай мовы. У 10 месяцаў вопытнае вуха можа вызначыць родную мову дзіцяці па яго лепятанні [de BoyssonBardiess & others, 1989]. Фанемы, што не належаць да роднай мовы, знікаюць. Паступова дзеці губляюць здольнасць распазнаваць незнаёмыя гукі. Без спецыяльных ведаў нават дарослы японец не адрозніць англійскае спалучэнне га ад а, бо ў японскай мове толькі адна фанема, што нагадвае абодва гукі. Удалыя эксперыменты Джэнет Уэркер выявілі, што 6месячнае дзіця лёгка адрознівае фанемы любой мовы, а 12гадовае не можа ўжо гэтага рабіць [Werker, 1989]. (Мал. 10.7.)
Ва ўзросце каля года (дакладная лічба залежыць ад самаго дзіцяці) большасць дзяцей уступае ў аднаслоўную стадыю. Ужо засвоіўшы, што гукі маюць значэнне, яны пачынаюць ужываць іх іменна з гэтай мэтай. Першыя словы звычайна аднаскладовыя, — ма або па — і ледзьве распазнаюцца. Але бацькі хутка навучаюцца разумець мову дзіцяці, а тое, у сваю чаргу, пачынае пераймаць мову сваёй сям’і.
Большасць першых слоў дзіцяці абазначаюць рэчы, якія рухаюцца і з якімі
276 Частка 4 Пазнанне і мысленне
можна гуляць (мячык, сабака), а не стол або дзіцячы ложак, якія проста стаяць [Nelson, 1973]. На гэтай стадыі слова, вымаўленае з адпаведнай інтанацыяй, адпавядае сказу. Напрыклад: “Сабака!” можа абазначаць: “Паглядзі на сабачку вунь там!”
На другім годзе жыцця дзеці ўжываюць усё больш і больш асобных слоў, а ў двухгадовым узросце пачынаюць вымаўляць двухслоўныя сказы (табл. 10.1). Гэтая двухслоўная стадыя служыць узорам тэлеграфнага стылю. Як і тэлеграма (УМОВЫ ПРЫНЯТЫ. ВЫСЫЛАЙЦЕ ГРОШЫ), маўленне дзіцяці складаецца ў асноўным з назоўнікаў і дзеясловаў (Хачу сок). Як і ў тэлеграме, у ім ёсць сінтаксіс, а словы размешчаны ў пэўным парадку. Дзіця, якое размаўляе паанглійску, звычайна ставіць прыметнікі перад назоўнікамі: вялікі сабачка, а не сабачка вялгкі.
Трохслоўная стадыя, здаецца, не існуе. Мінуўшы стадыю двух слоў, дзіця адразу пачынае вымаўляць доўгія фразы [Fromkin & Rodman, 1983]. Хоць сказы могуць гучаць нязвыкла, яны будуць адпавядаць правілам сінтаксісу (Мама браць мяч). К шасці гадам дзіця ўжо разумее складаныя сказы і адчувае гумар, які перадаецца двухзначнымі словамі.
Тлумачэнні развіцця маўлення. Той, хто вывучае працэс засваення мовы, непазбежна задаецца пытаннем, як жа ён адбываецца. Розныя пункты гледжання на гэтую праблему выклікалі энергічную палеміку паміж вучонымі. Яна нагадвала
спрэчкі (гл. раздзел 8 “Навучанне”) паміж поглядам біхевіярыстаў адносна падатлівасці нашага арганізма да ўплываў навакольнага асяроддзя і меркаваннем, што кожны арганізм біялагічна падрыхтаваны да засваення новых ведаў. Палеміка аб ролі прыроджанага і набытага ў працэсе жыццядзейнасці разгарэлася зноў, прычым сёння вырасла ўвага да спадчынных фактараў.
Біхевіярыст Б.Ф. Скінер меркаваў, што развіццё маўлення чалавека можна растлумачыць пры дапамозе такіх вядомых прынцыпаў навучання, як асацыяцыі (выгляду прадметаў і гукаў слоў), імітацыі (слоў і сінтаксісу, якія ўжываюцца дарослымі) і падмацаванне (пахвалой, усмешкамі і абдымкамі, калі дзіця штось скажа правільна) [Skinner, 1957], Такім чынам, паводле Скінера, дзеці навучаюцца размаўляць амаль гэтак жа, як жывёлы навучаюцца націскаць на кнопкі і клавішы. “Вербальныя паводзіны ўзніклі тады, калі дзякуючы рашаючаму кроку ў эвалюцыі чалавека работа галасавых звязак стала падпарадкоўвацца ўмоўнаму рэфлексу”, — меркаваў вучоны [Skinner, 1985],