Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Малпы фарміруюць свой абмежаваны запас слоў з вялікай цяжкасцю. Яны мала падобны на размаўляючых (словамі ці жэстамі) дзяцей, якія без усялякіх высілкаў засвойваюць штодзень дзесяткі слоў. Сцвярджаць, што малпаў можна навучыць мове, бо яны могуць жэстамі паказваць словы, па меншай меры наіўна.
Шымпанзэ, каб атрымаць узнагароду, сапраўды паказваюць жэсты або націскаюць на кнопкі ў пэўнай паслядоўнасці. Тое самае робяць і га
280 Частка 4 Пазнанне і мысленне
лубы, стукаючы дзюбай па клавішах, каб атрымаць зерне [Straub & others, 1979], але ж ніхто не сцвярджае, што галубы “размаўляюць”.
Малпы асэнсавана карыстаюцца сімваламі, аднак няма пераканаўчых доказаў таго, што яны могуць раўняцца нават з 3гадовымі дзецьмі. Для дзіцяці спалучэнні “ты казычаш” і “цябе казычуць” перадаюць розны сэнс, а малпа можа паказваць іх, не адчуваючы розніцы.
Пасля сваёй работы з шымпанзэ, якога ён назваў Нім Чымпскі, вучоны Герберт Тэрас прыйшоў да высновы, што многія жэсты жывёлы з’яўляюцца не чым іншым як простай імітацыяй жэстаў настаўніка [Terrace, 1979],
Калі людзі сутыкаюцца з няяснай інфармацыяй, яны звычайна бачаць тое, што жадаюць або чакаюць убачыць (згадайце праявы візуальнай устаноўкі ў раздзеле 6). Тое, што настаўнікі шымпанзэ разглядаюць жэсты жывёл як мову, відаць, тлумачыцца іх жаданнем навучыць мове сваіх выхаванцаў, сцвярджае Тэрас. (Калі Уошу паказала жэстам “вадзяная птушка”, яна, магчыма, асобна называла ваду і птушку.)
У навуцы, як і ў палітыцы, супярэчнасці стымулююць прагрэс. Сенсацыйная заява аб тым, што “малпы раздзяляюць нашу здольнасць карыстацца мовай”, і пярэчанне скептыкаў, што “малпы мова карыстацца не” (як сказала б Уошу), сфарміравалі ў псіхолагаў вялікую пашану як да выдатных здольнасцей малпаў, так і да нашай уласнай моўнай здольнасці. Усе пагаджаюцца з тым, што мовай карыстаюцца толькі людзі, калі пад словам “мова” разумець вербальнае або жэставае адлюстраванне складанай граматыкі. А калі пад гэтым словам разумець простую здольнасць да зносінаў праз асэнсаванае спалучэнне сімвалаў, то можна сказаць, што і малпы карыстаюцца мовай.
Адзін з настаўнікаў шымпанзэ па мянушцы Лана, Дуэн Румбах мяркуе так:
было б занадта проста ставіць пытанне, ці ёсць у малпаў здольнасць да засваення чалавечай мовы, бо мова — “завельмі складаная і шматгранная з’ява. Нашы бліжэйшыя родзічы валодаюць толькі некаторымі, але далёка не ўсімі яе аспектамі” [Rumbaugh, 1985, 1987].
Такім чынам, замест таго, каб прыпадабняць мову да цяжарнасці, якая або ёсць, або няма, варта разглядаць яе як безупынны ланцуг уменняў, асобнымі з якіх валодаюць і малпы.
Хоць шымпанзэ і не валодаюць чалавечай здольнасцю да карыстання мовай, іх пазнавальныя і камунікатыўныя здольнасці не перастаюць захапляць іх даследчыкаў. Лоўліс, прыёмны сын Уошу, засвоіў 68 жэстаў, назіраючы за маці і трыма іншымі малпамі, якіх таксама навучылі мове жэстаў. Больш таго, цяпер Уошу, Лоўліс і іншыя малпы “размаўляюць” паміж сабою, просячы адзін аднаго паляваць, казытаць, абдымаць, ісці, служыць. Людзі, якія валодаюць мовай жэстаў, назіраючы за такімі “размовамі” малпаў, могуць пагадзіцца амаль з усім, што кажуць малпы, бо 90% іх размоў датычыцца сацыяльных узаемаадносінаў — загадаў або гульні [Fouts & Bodamer, 1987]. Падобна, што малпы ўвогуле з’яўляюцца білінгвамі: яны могуць перакладаць англійскія словы на мову жэстаў [Shaw, 1989, 1990],
Інструктары Ланы навучылі двух другіх шымпанзэ, Шэрмана і Осціна, “размаўляць” адзін з адным пры дапамозе камп’ютэрнай клавіятуры. Шымпанзэ прасілі адзін у аднаго якуюнебудзь ежу альбо прыладу, якой можна дастаць ежу [Rumbaugh & SavageRumbaugh, 1986]. Уражвае і адкрыццё СэвэджРумбах, што карлікавых шымпанзэ можна навучыць разумець семантычныя нюансы англійскай мовы [SavageRumbaugh, 1987, 1990]. Кэнзі, адна з такіх малпаў, слушна рэагуе на просьбы паказаць святло, прынесці святло (электрычны ліхтарык), уключыць святло. Кэнзі ўспрымае на слых словы змяя, кусаць і сабака. Калі яму далі цацакжывёл і папрасілі “зрабіць, каб сабака ўкусіў змяю”, ён паклаў змяю ў рот сабаку.
Увогуле ж магчымасці дрэсіраваных малпаў засвоіць мову, па чалавечых мер
Раздзел 10 Мысленне і мова 281
ках, вельмі сціплыя. Аднак іх здзіўляючыя пазнавальныя здольнасці сапраўды “амаль чалавечыя”.
Мова і мысленне
Мова і мысленне цесна ўзаемазвязаны. Пытацца, што з іх стаіць на першым месцы, усё роўна як цікавіцца, што было раней — яйка ці курыца. Ці перш з’яўляюцца нашы ідэі, а потым словы для іх абазначэння, ці думкі ўзнікаюць у словах і не існуюць без іх?
Лінгвістычны ўплыў на мысленне
Лінгвіст Бенджамін Лі Уорф прыйшоў да высновы, што мова вызначае спосаб нашага мыслення. Паводле гіпотэзы лінгвістычнай адноснасці Уорфа, розныя мовы дыктуюць розныя канцэпцыі рэчаіснасці: “Сама мова вызначае асаблівасці мыслення чалавека” [Whorf, 1956].
Ідэя Уорфа рэдка прыходзіць у галаву людзям, якія размаўляюць на адной мове. Для іх мова — гэта толькі сродак выяўлення і перадачы думак. Аднак той, хто валодае дзвума не падобнымі адна на адну мовамі, напрыклад, англійскай і японскай, не сумняваецца, што чалавек на розных мовах думае парознаму [Brown, 1986]. Напрыклад, некалькі японскіх слоў, што абазначаюць паняцце даць, ужываюцца, каб падкрэсліць культурныя адрозненні. Ужыванне таго ці іншага слова абумоўлена тым, які статус мае той, хто дае, і ці з’яўляецца ён сябрам або членам сям’і.
Крытыкі таго пастулата, што мова дэтэрмініруе спосаб мыслення, схільны лічыць, што словы хутчэй адлюстроўваюць думку, чым утвараюць яе. Само жыццё эскімосаў залежыць ад іх умення адрозніваць шматлікія станы снегу, лёду, вось чаму ім патрэбны розныя назвы для іх абазначэння. У нас няма шматлікіх назваў снегу, якія ёсць у эскімосаў, але гэта не значыць, што мы няздольны ўспрымаць розніцу. Жыхар Новай Гвінеі, які не мае нашых слоў для абазначэння формы і колеру, тым не менш, успрымае іх так, як і мы [Rosch, 1974],
Такім чынам, хоць нельга сцвярджаць, што мова вызначае лад нашага мыслення, словы, безумоўна, уплываюць на змест нашых думак [Hoffman & others, 1986], Таму мы так старанна падбіраем словы. Калі жанчын называюць дзяўчатамі — як у фразе “дзяўчаты ў офісе” — гэта падкрэслівае ніжэйшы статус жанчыны, ці не так? Або прыгадайце ўжыванне займенніка ён для абазначэння асоб і мужчынскага, і жаночага полу: “Дзіця засвойвае мову ў працэсе яго зносін з тымі, хто пра яго клапоціцца”. Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што ніякай розніцы тут няма, бо кожны чытач ведае, што “словы, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, павінны ўключаць асоб жаночага”, як заявіў Брытанскі парламент у 1850 г.
Аднак ці заўсёды для абазначэння асоб жаночага полу ўжываецца займеннік he? 20 доследаў выявіла, што гэта не так [Henley, 1989]. Напрыклад, Джэнет Хайд папрасіла дзяцей закончыць гісторыі, да якіх яна прапанавала першы радок: “Калі дзіця ўпершыню ідзе ў школу, то часта хвалюецца” [Hyde, 1984], Калі Хайд ужывала займеннік he, амаль усе дзіцячыя гісторыі расказвалі пра хлопчыкаў. Ужыванне займеннікаў he або she ў гісторыях прывяло да таго, што ў трэці выпадкаў галоўнымі персанажамі з’яўляліся дзяўчынкі. Эксперыменты з юнакамі і дарослымі ў Паўночнай Амерыцы і Новай Зеландыі выявілі аналагічны эфект з ужываннем універсальнага he [Hamilton, 1988; Martina, 1978]. Сказы накшталт “мастак і яго творы” выклікалі ў свядомасці ўдзельнікаў вобраз мужчыны.
Звярніце ўвагу на тое, што людзі ўжываюць асабовыя займеннікі выбарачна, напрыклад, “доктар... ён”, а “сакратар... яна”.
Здольнасць мовы ўплываць на мысленне робіць фарміраванне слоўнікавага запасу асноўнай задачай адукацыі. Пашырыць слоўнік — значыць развіць здольнасць да мыслення. Дэвід Прымак паве
Усе словы — гэта кручкі, каб вешаць на іх свае думкі Генры Уорд Бічэр, “Прытчы з кафедры ў Плімуце”
282 Частка 4 Пазнанне і мысленне
даміў, што нават у шымпанзэ моўная трэніроўка развівае здольнасць да абстрактнага мыслення і вучыць рабіць заключэнні па аналогіі [Prymak, 1983]. Калі не навучанаму мове шымпанзэ паказалі цыліндр, напалову запоўнены вадою, яму было цяжка засвоіць, што палова яблыка больш адпавядае напалову запоўненаму цыліндру, чым тры чвэрці яблыка. Малпы, якіх вучылі мове, лягчэй успрымалі гэтую аналогію.
У маленькіх дзяцей развіццё мыслення таксама ідзе поруч з развіццём мовы . А тое, што тычыцца шымпанзэ і дашкольнікаў, тычыцца ўсіх. Таму падручнікі, уключаючы і гэты, уводзяць новыя словы, каб паведаміць новыя паняцці і навучыць новаму спосабу мыслення.
Мысленне без мовы
Ці размаўляеце вы самі з сабой, калі застаяцеся адны? Ці з’яўляецца працэс мыслення толькі размовай чалавека з сабою? Безумоўна, словы перадаюць думкі. Але ці не бывае так, што думкі ідуць паперадзе слоў? Калі вы ўключаеце халодную ваду, у якім напрамку вы паварочваеце кран?
Пры адказе на гэтае пытанне ў вашай свядомасці ўзнікаюць не словы, а зрока
тым ён падбіраў для іх адпаведныя словы.
Правёўшы некалькі гадоў у лагеры для ваеннапалонных у джунглях Паўночнага В’етнама, адзін амерыканскі лётчык вярнуўся дадому змарнелым, пахудзелым на 20 кілаграмаў. Першым яго жаданнем было пагуляць у гольф. Нягледзячы на знясіленасць і доўгія гады без трэніровак, ён паказаў выдатныя вынікі (чым дужа здзівіў сваіх калегафіцэраў). Сябры запыталі, як яму гэта ўдалося. Лётчык растлумачыў, што кожны дзень у палоне ён уяўляў, як праганяе мяч па 18 дарожках, як старанна выбірае клюшкі і б’е па мячы з розных становішчаў [Csikszentmihalyi, 1990].
Многія вядомыя спартсмены рыхтуюцца да спаборніцтваў, уяўляючы сваё выступленне [Suinn, 1986; Mahoney, 1989].
Псіхалагічныя даследаванні мыслення і мовы пацвярджаюцца тымі напрацоўкамі, якія ёсць у літаратуры і рэлігіі. Чалавечы розум здольны рабіць жахлівыя памылкі і дасягаць небывалых вышыняў мудрасці. У адказныя, вырашальныя для нас моманты мы асабліва востра адчуваем страх перад верагоднай памылкай. На шчасце, нам даўно і надзейна служыць эўрыстыка. Больш таго, вынаходлівасць пры карыстанні мовай сведчыць пра тое, што магчымасці чалавека ў гэтым свеце амаль што неабмежаваныя.
вы вобраз. Мы сапраўды часта думаем вобразамі, асабліва гэта тычыцца мастакоў, кампазітараў, матэматыкаў, спартсменаў і вучоных. Альберт Эйнштэйн расказваў, што некаторыя з самых вялікіх яго адкрыццяў прыйшлі да яго спачатку ў выглядзе візуальных вобразаў, і толькі по