• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Ці з’яўляюцца рашучыя людзі лепшымі пажарнымі? Аднойчы пераканаўшыся ў нечым, маючы пэўныя доказы, мы звычайна неахвотна мяняем свой пункт гледжання, нават атрымліваючы інфармацыю, якая зводзіць усе доказы на нішто.
    Далей вучоныя разбурылі аснову перакананняў членаў абедзвюх груп, прызнаўшыся, што прыклады былі проста прыдуманы імі дзеля эксперымента. Ці падарвала дыскрэдытацыя доказаў толькі што сфарміраваныя перакананні? He надта. Удзельнікі эксперыменті працягвалі настойваць на сваім. Хоць фактаў і не стала, іх тэорыя выжыла.
    “Адразу хацеў бы сказаць,што спачатку я не настойваў на сваіх поглядах... аднак з цягам часу яны так авалодалі мною,штоя ўжо не магу думаць паіншаму”.
    Зігмунд Фрэйд, “Цывілізацыя і яе заганы”
    Парадаксальна, але чым больш мы тлумачым сабе, што нашы перакананні справядлівыя, тым больш іх прытрымліваемся. Як толькі людзі растлумачылі сабе, чаму яны вераць, што нейкае дзіця “таленавітае” або “няздольнае да вучо
    бы”, што кандыдат у прэзідэнты X або У верагодней за ўсё будзе стаяць за мір або развяжа вайну, што жанчыны па прыродзе вышэйшыя або ніжэйшыя істоты, яны перастаюць улічваць факты, якія маглі б пахіснуць іх веру.
    Феномен трываласці перакананняў уплывае нават на наша стаўленне да саміх сябе. Даследчыкі сутыкнуліся з гэтым, калі паказалі навучэнцам старшых класаў са штата Каліфорнія два вучэбныя фільмы: адзін з іх быў эфектным і рабіў вялікае ўражанне, а другі — нудным і нецікавым [Lepper, Ross & Richard Lau, 1988]. Кожны фільм дэманстраваў задачы на кемлівасць. Тыя, каму паказалі першы фільм, паспяхова справіліся з тэстам па ім, адчувалі ўздым і сказалі, што ім такія задачы па плячы. Хто паглядзеў другі фільм, дрэнна выканалі тэст, адчувалі сябе няўдачнікамі і прызналі, што яны не вельмі дасведчаныя для такіх задач. I калі нават даследчыкі растлумачылі, што гэта фільм адказны за іх поспех або няўдачу і паказалі ім у доказ другую стужку, навучэнцы прадаўжалі настойваць на тым, што яны добра або дрэнна спраўляюцца з такімі заданнямі [Lepper, Ross & Lau, 1988],
    Гэта, па словах даследчыкаў, дапамагае растлумачыць, чаму няўдачы ў пачатковай школе могуць прынесці вялікую шкоду. Нават калі пераканаўча давесці дзецям, што іх непаспяховасць “можа залежаць ад няўмелага або прадузятага настаўніка, дрэннай школы і нават ад сацыяльных, культурных або эканамічных прычын”, гэта не заўсёды пазбавіць іх пачуцця непаўнавартасці. Калі ўжо сфарміравалася вера ў тое, што “я не вельмі разумны”, яна трымаецца доўга.
    Феномен трываласці перакананняў не выключае іх зменаў, незалежна ад таго, наколькі яны замацаваліся ў свядомасці. Аднак для гэтага патрабуюцца больш важкія прычыны, чым тыя, што садзейнічалі іх утварэнню.
    Як бачым, ірацыянальнасць можа звесці на нуль усе нашы высілкі пры рашэнні задач і лагічных развагах. Калі ўзяць усё гэта пад увагу, то сапраўды можна падумаць, што ў галаве ў нас салома. Усё, што не выяўлена і пакуль застаецца не
    272 Частка 4 Пазнанне і мысленне вядомым, даволі “цьмяна сведчыць пра разумнасць чалавека” [Nisbett & Borgida, 1975]. I ўсё ж не будзем забываць, што наша пазнанне з’яўляецца рацыянальным і прадуктыўным: яно спрыяе выжыванню і развіццю вынаходлівасці.
    Пры многіх жыццёвых сітуацыях падчас бывае так, што памылковыя разважанні прыводзяць да слушных высноў [Funder, 1987]. Напрыклад, урачы спачатку выяўляюць адпаведнасць сімптомаў, што назіраюцца ў хворага, і тыповых прыкметаў пэўнай хваробы, а потым правяраюць свой дыягназ. Яны разважаюць наступным чынам [Hunt, 1982]:
    Сімптомы A, В і С сведчаць пра хваробу X. У пацыента назіраюцца сімптомы A, В, С. Таму я мяркую, што ў пацыента хвароба X.
    Такое заключэнне ўрача не абавязкова правільнае (іншыя хваробы таксама могуць мець сімптомы A, В, С). Аднак яна даволі рацыянальная і пераканаўчая, нават верагодная. Такім чынам, мы разважаем не столькі з дапамогай фармальнай логікі, колькі з дапамогай простых і хуткіх эўрыстычных метадаў: “Гэты выпадак нагадвае мне выпадкі, з якімі я ўжо сустракаўся, значыць, тое, што было слушна раней, будзе слушным і зараз”. Спецыялісты ў іншых сферах — нават заўзятыя ігракі на іпадроме, якія інтуітыўна прадбачаць шанцы кожнага каня на перамогу, — таксама выдатна абыходзяцца без усведамлення таго, як выспяваюць іх рашэнні [Ceci & Liker, 1986].
    I ўсё ж не варта недаацэньваць значэнне здаровага сэнсу. Пры вылучэнні навуковых гіпотэз, гульні ў шахматы або абмеркаванні палітычных праблем на дапамогу прыходзіць розум. Вось чаму многія дысцыпліны, што вывучаюцца ў каледжах, у тым ліку і псіхалогія, выкладаюцца з мэтай развіцця лагічнага і крытычнага мыслення. Вось чаму псіхолагі даследуюць перашкоды пры рашэнні праблем і прадузятасць у меркаваннях. Даследуючы з’яву ірацыянальнасці, мы спадзяёмся, што навучымся разважаць больш цвяроза. Вы рашаеце задачы па арыфметыцы і рацыянальна, і паспяхова, бо вас гэтаму навучылі. Магчыма, мы таксама
    маглі б навучыць людзей паспяхова і эфектыўна вырашаць усе іх пытанні.
    Штучны інтэлект
    Штучны інтэлект (ШІ) — гэта навука, якая займаецца стварэннем камп’ютэрных сістэм, што імітуюць працэс чалавечага мыслення, і выконвае “інтэлектуальную” работу. Функцыяніраванне сістэм ШІ заснавана на безлічы назапашанай інфармацыі і правілах карыстання ёю. Гэтая навука з’яўляецца гібрыдам кагнітыўнай псіхалогіі і інфарматыкі і мае два аспекты — практычны і тэарэтычны.
    На практычным узроўні вырабляюцца прамысловыя робаты, “адчувальныя” да знешняга асяроддзя; “экспертныя сістэмы”, якія выконваюць хімічны аналіз, даюць рэкамендацыі па зборы падаткаў, прадказваюць надвор’е, дапамагаюць медыкам ставіць дыягназы, ствараюць шахматныя праграмы, здольныя перамагаць вопытных майстроў і абыграць чэмпіёна свету [Hsu & others, 1990]. На тэарэтычным узроўні ШІ, дзе працуе псіхолаг Герберт Сайман, вывучаецца працэс чалавечага мыслення з дапамогай камп’ютэрных сістэм, што імітуюць яго і нават супернічаюць з ім. Мэта даследавання — стварэнне “агульнай тэорыі пазнання”, увасобленай у камп’ютэрнай сістэме, якая аналізуе дадзеныя, рашае задачы, удасканальваецца з цягам часу і запамінае інфармацыю гэтак жа, як чалавек [Waldrop, 1988].
    Ці могуць камп’ютэры імітаваць працэс мыслення? У тых сферах, дзе чалавек сутыкаецца з найбольшымі цяжкасцямі — прынамсі, пры маніпуляцыях з мноствам лічбаў, дакладным аднаўленні інфармацыі ў памяці, прыняцці рашэнняў згодна з пэўнымі правіламі — камп’ютэр дзейнічае бездакорна.
    I сапраўды, магчымасці камп’ютэра робяць яго незаменным у банках, бібліятэках, касмічных праграмах. Аднак самыя складаныя камп’ютэры адступаюць перад самымі простымі чалавечымі дзеяннямі: пазнаць твар, адрозніць ката ад сабакі, разумець, калі слова каса ўжываецца ў значэнні “прылада працы”, а калі — “дзявочыя валасы”, праяўляць здаровы сэнс.
    Раздзел 10 Мысленне і мова 273
    Паводле Дональда Грыфіна, “чалавечы розум не проста аналізуе інфармацыю — ён думае і адчувае. У нас ёсць перакананні, жаданні, мы перажываем страх, надзею і многія іншыя чалавечыя пачуцці” [Griffin, 1984],
    Параўнаем аперацыі, што ажыццяўляюцца камп’ютэрам і чалавечым мозгам. Электрычны імпульс праносіцца па мікрасхемах камп’ютэра ў мільёны разоў хутчэй, чым нервовы сігнал прабягае па нашых нейронах. Аднак большасць камп’ютэраў аналізуе інфармацыю серыйна — адну порцыю за адзінку часу. Серыйная апрацоўка нагадвае парад, калі салдаты шарэнга за шарэнгай маршыруюць перад трыбунай. У адрозненне ад яго чалавечы мозг вельмі падобны да Цэнтральнага вакзала НьюЁрка ў час пік, бо ён адначасова прапускае праз сябе мільёны самых розных порцый інфармацыі. У адным участку мозга адбываецца аналіз маўлення, у другіх — аналіз малюнкаў, пахаў або планаванне дзеянняў. Як сказана ў раздзеле 5 “Адчуванне”, зрокавая сістэма расшчапляе інфармацыю аб колерах, прасторы, руху і форме, размяркоўвае яе па асобных каналах, аналізуе ўсе каналы адначасова і спалучае іх у распазнавальны вобраз. У гэтай здольнасці да паралельнай апрацоўкі чалавечы мозг пераўзыходзіць сучасны камп’ютэр. Камп’ютэрны аналіз мае перавагу над мысленнем у задачах, якія патрабуюць прымянення яго унікальнай памяці, дакладнай логікі і хуткага ўзнаўлення інфармацыі. I ўсё ж камп’ютэр не можа спаборнічаць з чалавечым розумам, які здольны адначасова падтрымліваць гутарку, успрымаць навакольны свет, перажываць, дэманстраваць здаровы сэнс і разважаць пра ўласную выключнасць.
    Паколькі ў распрацоўцы праблем штучнага інтэлекту шмат энтузіястаў, pa
    Toe, што адрознівае нас ад малпаў, напрыклад, гульня ў шахматы, даступна і камп'ютэру. Аднак калі справа тычыцца таго, што родніць нас з жывёльным светам, камп’ютэр аказваецца бяссільным. Пры мадэліраванні рухаў або зроку ніводзін камп’ютэр і блізка не зраўняецца з мухай Нейрафізіёлаг Крыстаф Кох, 1988
    сце інтарэс да нсрвовых сетак — камп’ютэрных сістэм, прызначаных для імітацыі функцыяніравання узаемазвязаных нервовых участкаў мозгу [McClelland & Rumelhart, 1988]. Паколькі ў чалавечым мозгу мільярды нейронаў і кожны з іх звязаны з тысячамі іншых, то кожны ўчастак камп’ютэра таксама можна падключыць да многіх іншых. Электронная камп’ютэрная “нейронная сетка” можа быць спраграмавана так, каб імітаваць аперацыі, якія выконваюць нейроны мозга, разам з пазітыўнымі (узбуджальнымі) або негатыўнымі (тармазнымі) імпульсамі, якія “выстрэльваюць”, калі іх сіла дасягае пэўнага парога. Як і ў мозгу, “нервовыя” сувязі камп’ютэра павінны ўдасканальвацца з вопытам. Хаця ўзаемадзеянні камп’ютэрнай сістэмы складаныя, але асноўная ідэя даволі простая.
    Самым уражлівым у штучных нервовых сетак з’яўляецца іх здольнасць вучыцца на ўласным вопыце, калі адбываецца аслабленне адных сувязей і ўмацаванне другіх. Іменна гэтая рыса разам са здольнасцю да паралельнага аналізу дае камп’ютэрам са штучнымі нервовымі сеткамі магчымасць навучыцца распазнаваць канкрэтныя формы, гукі і пахі, што амаль недаступна звычайным ЭВМ.
    Стварэнне штучных нервовых сетак прынесла доўгачаканыя вынікі ў двух напрамках. Папершае, яны адкрылі для нейрафізіёлагаў новыя магчымасці для вывучэння таго, як нервовая сістэма чалавека аналізуе адчуванне і інфармацыю, змешчаную ў памяці. Акрамя таго, яны падказваюць інжынерам ЭВМ новыя шляхі ўдасканалення штучных сістэм, якія імітуюць працэс чалавечага мыслення. Хацелася б спадзявацца, што ў будучым мы лепш зразумеем, як функцыяніруе наш уласны мозг, і будзем мець карысць ад такіх механізмаў, як робаты, якія могуць навучацца самастойна, і тэлефонных сістэм, якія здольны перакладаць з мовы на мову. Гэта дазволіць, напрыклад, англічаніну і лацінаамерыканцу размаўляць без перакладчыка.