Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Ацэнка інтэлекту
Перш чым разглядаць інтэлект як псіхалагічнае паняцце, трэба выявіць паходжанне і мэты тэстаў на інтэлект. Гісторыя развіцця псіхалагічных тэстаў яшчэ раз
286 Частка 4 Пазнанне і мысленне
пацвярджае, што хоць навука і імкнецца да аб’ектыўнасці, вучоныя могуць проста апынуцца ў палоне сваіх прадузятых поглядаў.
Гісторыя ўзнікнення тэстаў на інтэлект
Адны супольнасці менш спрыяюць раскрыццю магчымасцей асобнага чалавека і фарміраванню яго індывідуальнасці, надаючы асноўную ўвагу дабрабыту сям’і, груп людзей і ўсяго грамадства. Другія ставяць асобу вышэй за калектыў. Прыхільнік індывідуалізму Платон больш за 2 тысячы гадоў таму пісаў у сваёй “Рэспубліцы”, што “на свеце не існуе двух аднолькавых людзей. Кожная асоба унікальная па сваіх прыродных здольнасцях, і адзін схільны да адной прафесіі, а другі да другой”. Як сапраўдныя паслядоўнікі Платона, людзі заходніх грамадстваў заўсёды задумваліся над тым, як і чаму індывіды розняцца адзін ад аднаго. Першыя сур’ёзныя спробы выявіць індывідуальныя адрозненні ў разумовых здольнасцях пачаліся каля ста гадоў таму.
Сэр Фрэнсіс Гальтан: вызначэнне ступені перавагі. У гісторыі тэстаў няма чалавека, які б вымяраў і сартаваў людскія здольнасці з большым энтузіязмам, чым выдатны англійскі вучоны сэр Фрэнсіс Гальтан [Galton, 1822—1911]. Лісты, якія пісаў ён дадому падчас вучобы ў Кембрыжды, сведчаць пра яго незвычайны інтарэс да ўласных поспехаў на экзаменах і адрознення ад сяброўстудэнтаў [Fancher, 1979]. 3 цягам часу захапленне падлікамі прывяло яго да стварэння метадаў вымярэння нуды, душэўнай раўнавагі, прыгажосці брытанскіх жанчын, эфектыўнасці малітвы і іншага.
Калі яго стрыечны брат Чарльз Дарвін стварыў тэорыю аб тым, што прырода аддае перавагу ўласцівасцям, якія спрыяюць “выжыванню мацнейшага”, Гальтан прыйшоў да высновы: гэты прынцып можна прымяніць і да яго навукі. Чаму б не вызначыць усе ўласцівасці чалавека, гаварыў ён, каб потым шляхам адбору, свядома вырошчваць дасканалых людзей? Асоб з выдатнымі “прыроджанымі здольнасцямі”
трэба заахвочваць да ўступлення ў шлюб, а няздараў перасцерагаць ад гэтага або ўвогуле не дапускаць нараджэння ў іх дзяцей. Дзеля паляпшэння чалавечай пароды Гальтан заснаваў навуку “яўгеніку”, узяўшы з грэчаскай мовы слова eugenes (“народжаны выдатным”).
Гальтан сцвярджаў, што чалавек атрымлівае ўсе свае вартасці ў спадчыну. Ён лічыў само сабой зразумелым, што высокае грамадскае становішча вызначаецца фактам нараджэння ў адпаведнай сям’і. Гэта не дзіўна, бо сам Гальтан паходзіў з вядомага арыстакратычнага роду і ажаніўся з роўняй (хоць па іроніі лёсу ў яго не было дзяцей). I хоць ён зрабіў папулярным спалучэнне “асяроддзе і спадчыннасць”, але не ўлічваў, што вышэйшыя грамадскія слаі віктарыянскай Англіі мелі доступ да лепшых дасягненняў сусветнай культуры [Fancher, 1979]. Як англічанін, ён быў перакананы ў зыходнай перавазе белай расы.
Фрэнсіс Гальтан (1892): "Мяне абурае ідэя, якую рэдка выказваюць, але часта маюць на ўвазе, асабліва ў казках, якія вучаць дзяцей быць добрымі, — ідэя аб тым, што дзецг нараджаюцца падобнымі і што толькі стараннасцю і пастаяннымі душэўнымі намаганнямі можна вылучыцца сярод людзей. Я катэгарычна нязгодны з меркаваннем аб прыроджанай роўнасці”.
Кіруючыся намерам вызначыць гэтую “перавагу”, і аддаючы прыярытэт спадчыннасці, Гальтан распачаў вымярэнне прыроджаных разумовых здольнасцей. У сваёй кнізе “Наследны геній”, выдадзенай у 1869 годзе, ён скептычна паставіўся да прапановы ацэньваць узровень інтэлекту па велічыні галавы і ў наступныя гады распрацаваў мноства разнастайных крытэрыяў, паводле якіх, на яго думку, можна вызначыць біялагічную аснову геніяльнасці. Гальтан скарыстаў свае ідэі пры стварэнні тэста, які быў прадэманстраваны на Міжнароднай выставе ў Лондане ў 1884 г. Больш за 10 тысяч наведвальнікаў заплацілі грошы, каб праверыць сваю “інтэлектуальную моц”, заснаваную на такіх крытэрыях, як хуткасць рэакцыі, васт
рыня ўспрымання, мускульная сіла і прапорцыі цела.
Якімі былі вынікі? Ці сапраўды “лепшыя” (таленавітыя дарослыя і выдатніківучні) прадэманстравалі лепшыя паказчыкі, чым людзі, якія не праяўлялі яўных здольнасцей? Ці спатрэбілася ім менш часу на аналіз інфармацыі ў заданнях на хуткасць рэакцыі? Зусім не. I паказчыкі не карэліравалі паміж сабой, і поспехі мужчын не пераўзыходзілі поспехі жанчын.
Хоць Гальтану не ўдалося распрацаваць простых крытэрыяў вымярэння разумовых здольнасцей, ён стварыў методыкі статыстычнага падліку, асобныя з якіх ужываюцца да цяперашняга часу. Ён першы прапанаваў гіпотэзу, якая існуе дасюль: разумовыя здольнасці людзей паддаюцца вымярэнню.
Альфрэд Бінэ: прагнозы школьнай паспяховасці. Гісторыя тэсціравання інтэлекту пачалася тады, калі пачынальнік французскай псіхалогіі Альфрэд Бінэ [Binet, 1857—1911] здолеў ажыццявіць задумку Гальтана аб вымярэнні інтэлектуальных здольнасцей. Пасля таго, як французскі ўрад прыняў закон аб усеагульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі сутыкнуліся з такой разнастайнасцю чалавечых праяў, што не ведалі, як ім быць. Асобныя дзеці, здавалася, былі недастаткова здольныя, каб выконваць патрабаванні звычайнай школьнай праграмы, і таму іх трэба было змяшчаць у спецыяльныя класы. Але як у школе можна было аб’ектыўна выявіць такіх дзяцей?
Урад справядліва не давяраў суб’ектыўным поглядам настаўнікаў адносна інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей, бо адставанне ў вучобе магло сведчыць пра недахопы пачатковай адукацыі. Акрамя таго, настаўнікі маглі прадузята ставіцца да дзяцей зза іх сацыяльнага паходжання. Каб звесці да мінімуму ўплыў суб’ектыўных фактараў, у 1904 годзе міністр адукацыі даручыў Бінэ распрацаваць аб’ектыўны тэст, які дазволіў бы выявіць дзяцей, якія патэнцыяльна маглі мець цяжкасці пры навучанні ў звычайных класах.
Бінэ і яго калега Тэадор Сімон [Simon] зыходзілі з думкі, што інтэлектуальнае
Раздзел 11 Інтэлект 287 развіццё дзяцей ідзе ў адным кірунку, але адны з іх развіваюцца хутчэй, чым другія. “Неразумныя” дзеці, лічылі вучоныя, проста адсталі ў сваім развіцці. Такім чынам, слабаразвітае дзіця будзе выконваць тэст як звычайнае дзіця меншага ўзросту, а “кемлівае” справіцца з тэстам як старэйшае.
Задача Бінэ і Сімона заключалася ў тым, каб вызначыць разумовы ўзрост, г. зн. храналагічны ўзрост, які адпавядае пэўнаму ўзроўню выканання тэста. Напрыклад, разумовы ўзрост звычайнага 9гадовага дзіцяці складае 9 гадоў, але можа быць большым або меншым за гэтую лічбу. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія не дабралі да сярэдняга паказчыка для свайго ўзросту, будуць вучыцца па тыповай праграме для сямігадовых.
Пры распрацоўцы метаду вызначэння разумовага ўзросту Бінэ і Сімон прытрымліваліся думкі, што разумовыя здольнасці, як і фізічныя, з’яўляюцца адной універсальнай уласцівасцю, якая праяўляецца парознаму. У сувязі з гэтым яны сфармулявалі шэраг пытанняў, па выніках адказу на якія можна прадказаць школьную паспяховасць. Правяраючы па гэтых пытаннях “кемлівых” і “адсталых” дзяцей, Бінэ і Сімон дабіліся поспехаў у вызначэнні крытэрыяў, па якіх сапраўды можна прадказаць, як добра дзіця будзе выконваць тыповыя для яго ўзросту заданні.
Заўважце, аднак, што Бінэ і Сімон не спрабавалі растлумачыць, чаму тое ці іншае дзіця дэманстравала слабыя, сярэднія або выдатныя вынікі. Сам Бінэ схіляўся да тлумачэння гэтага ўмовамі жыцця. Каб развіць здольнасці дзяцей, якія не справіліся з заданнямі, ён рэкамендаваў карыстацца “разумовай артапедыяй”, якая б выхавала ў іх устойлівасць увагі і самадысцыпліну. Ён не браўся вызначаць, што іменна вымярае тэст, але настойваў на тым, што тэст не вымярае ўзроўню прыроджанага інтэлекту, як мерка вышыню. Перад ім стаяла іншая, чыста практычная задача: выявіць дзяцей, якія патрабавалі асаблівай увагі з боку парыжскіх школ на пачатку стагоддзя. Бінэ спадзяваўся, што яго тэст дапаможа павысіць узровень адукаванасці дзяцей, але былі і
288 Частка 4 Пазнанне і мысленне
апасенні, што ён будзе выкарыстоўвацца для сартавання дзяцей і абмежавання іх магчымасцей [Gould, 1981].
Льюіс Тэрмэн: прыроджаны IQ. Тое, што Бінэ лічыў звычайным дапаможным сродкам па выяўленні дзяцей, што мелі цяжкасці ў вучобе і патрабавалі індывідуальнага падыходу, хутка стала тым, да чаго імкнуўся Гальтан: крытэрыем вымярэння прыроджанага інтэлекту. Пасля смерці Бінэ ў 1911 г. прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Льюіс Тэрмэн [Terman, 1877—1956] вырашыў скарыстаць тэст Бінэ. Аднак хутка ён выявіў, што нормы, распрацаваныя для парыжскіх школьнікаў, аказаліся непрыдатнымі для каліфарнійскіх. I тады Тэрмэн змяніў тэст. Ён адаптаваў некаторыя ранейшыя заданні, дадаў новыя і пашырыў верхнюю ўзроставую мяжу тэста так, каб яго маглі выконваць усе — ад падлеткаў да пенсіянераў. Тэрмэн даў тэсту назву, якую той захоўвае і па сённяшні дзень: тэст Стэнфард — Бінэ.
“Тэст на вызначэнне IQ быў распрацаваны, каб спрагназаваць навучальную паспяховасць, і толькі. Калі б нам спатрэбілася спрагназаваць жыццёвы поспех, мы б прыдумалі штосьці зусім іншае”.
Сацыяльны псіхолаг Роберт Заёнк (1984)
Для такіх тэстаў нямецкі псіхолаг Уільям Штэрн [Stern] вывеў славуты каэфіцыент інтэлекту, або IQ. IQ вызначаецца дзяленнем інтэлектуальнага ўзросту чалавека на яго рэальны ўзрост і памнажэннем гэтай лічбы на 100, каб пазбегнуць дзесятковых дробаў:
IQ + інтэлектуальны ўзрост х 100 рэальны ўзрост
Такім чынам, нармальнае дзіця з супадзеннем разумовага і рэальнага узростаў мае IQ роўны 100. А ў 8гадовага дзіцяці, якое выконвае заданні на ўзроўні 10 гадоў, IQ = 125.
Сучасныя тэсты на інтэлект, у тым ліку і тэст Стэнфард—Бінэ, больш не вызначаюць IQ. Яго першапачатковая
Тэст на вызначэнне IQ заваяваў папулярнасць у Францыі толькі пасля другой сусветнай вайны і стаў вядомы пад гмем Тэрмэна, а не Бгнэ!
формула нядрэнна падыходзіла для дзяцей, але аказалася цалкам непрыдатнай для дарослых. Сапраўды, ці мае 40гадовы чалавек, які выканаў тэст, як звычайны 20гадовы юнак, IQ роўны 50? Безумоўна, гэта не так. Сучасныя тэсты вызначаюць узровень інтэлектуальных здольнасцей шляхам параўнання тэставых даных з сярэднімі паказчыкамі для пэўнага ўзросту. Як і ў тэсце Стэнфард—Бінэ, за аснову бярэцца лічба 100. 2/3 усіх людзей паказваюць вынікі ў межах ад 85 да 115.1 хоць цяпер ужо не існуе ніякага каэфгцыента інтэлекту, тэрмін IQ дасюль захаваўся ў штодзённым ужытку як кароткае абазначэнне вынікаў тэсціравання.