• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    ваюцца з дапамогай стандартных тэстаў, Гарднер асобна вылучаў здольнасць да музыкі, прасторавага аналізу, да засваення рухаў (скажам, танцавальныя), разумення іншых і сябе. Згодна з тэорыяй Гарднера, праграміст, паэт і падлетак, які добра арыентуецца ў вялікім горадзе і ў будучым стане выдатным адміністратарам або баскетболістам, праяўляюць розныя віды інтэлекту.
    Было б цудоўна, калі б свет быў справядлівым і слабасць у адной галіне дзейнасці кампенсавалася б геніяльнасцю ў другой, заўважае даследчык Сандра Скар [Scarr, 1989], На жаль, гэтага не назіраецца, бо існуе тэндэнцыя да ўзаемасувязі здольнасцей. Разумова непаўнавартыя адстаюць і ў фізічным развіцці, і каб, яны зведалі радасць перамогі, для іх праводзяцца спецыяльныя Алімпійскія гульні.
    Ці мае сэнс, пытаюцца апаненты Гарднера, аб’ядноўваць усе віды чалавечых здольнасцей у адно паняцце? Ці важней, скажам, вербальныя здольнасці і здольнасць да лагічнага разважання за іншыя? Інтэлект — гэта ўласцівасць розуму. Здольнасці, якія не звязаны напрамую з розумам — напрыклад, музычныя або спартыўныя — мы называем талентамі. Хіба мы лічым, што кожны, хто не мае спартыўнага таленту, пазбаўлены інтэлекту?
    Роберт Штэрнберг і Рычард Вагнер вызначылі тры віды інтэлекту: вучэбны, што праяўляецца ва ўменнях рашаць задачы, які правяраецца тэстамі на інтэлект, практычны, што неабходны пры вырашэнні штодзённых праблем, і творчы, што выяўляецца ў нестандартных сітуацыях [Sternberg & Wagner, 1986, 1987], Тэсты на інтэлект звычайна даюць дакладны прагноз школьнай паспяховасці, але часам памыляюцца адносна прафесійных дасягненняў.
    Напрыклад, поспехі ў прадпрымальніцкай сферы залежаць не ад здольнасцей, што ацэньваюцца па шкале інтэлекту (пасрэдныя ці высокія), а больш ад таго, як чалавек умее разабрацца ў сабе, вызначыць задачы і размаўляць з людзьмі. Адміністратары фірмаў, якія паказалі высокія вынікі ў тэстах Штэрнберга і Вагнера на выяўленне арганізатарскіх здольнасцей (уменне пісаць дакладныя запіскі,
    298 Частка 4 Пазнанне і мысленне заахвочваць супрацоўнікаў, размяркоўваць даручэнні і адказнасць, разумець людзей і рабіць уласную кар’еру), мелі лепшы заробак і вышэйшы рэйтынг. Стывен Сесі і Джэфры Лайкер паказалі, што ацэнка шанцаў коней на перамогу ў скачках — практычная, але складаная пазнавальная задача — не мае дачынення да каэфіцыента інтэлекту.
    Нэнсі Кэнтар і Джон Кільстрам, у сваю чаргу, адрозніваюць вучэбны і сацыяльны інтэлект — уменне разбірацца ў сабе і сітуацыі, што ўзнікае ў працэсе кантактаў з людзьмі [Cantor & Kihlstrom, 1987]. Пацверджаннем іх думкі сталі даследаванні іншых вучоных, згодна з якімі школьныя адзнакі даволі слаба прадказваюць будучы прафесійны поспех [Bratz, 1989; Dye & Reck, 1989]. Джэймс Флін звяртае ўвагу на цікавы факт: паказчыкі тэстаў на інтэлект у апошнія гады сталі вышэй, але пры гэтым колькасць навуковых адкрыццяў не павялічылася.
    Некаторыя даследчыкі лічаць, што тэсты прагназуюць і прафесійную прыдатнасць, і поспехі ў інтэлектуальнай дзейнасці [Austin & Harnish, 1980; Gottfredson, 1985].
    Тым не менш, Штэрнберг, Вагнер і іншыя настойваюць на размежаванні вучэбнага, практычнага і творчага інтэлектаў. Прынамсі, Сэймар Эпстайн і Петра Майер зазначаюць, што калі ставіць на першы план вучэбныя здольнасці, то “чаму тады выдатнікі вучобы бываюць нешчаслівымі ў сямейным жыцці, не ўмеюць выхоўваць дзяцей і не маюць у жыцці ні матэрыяльных, ні маральных пераваг”? [Epstein & Meier, 1989].
    Несумненна, здольнасці да навучання разам з разнастайнымі талентамі адыгрываюць значную ролю ў нашым жыцці. Аднак асабістая кампетэнтнасць чалавека ўключае шмат аспектаў, якія не ацэньваюцца традыцыйнымі тэстамі.
    Ці раўназначны інтэлект хуткаснай апрацоўцы інфармацыі?
    З’явіўся новы падыход да праблемы інтэлекту. Як мяркуюць яго прыхільнікі, калі розум — гэта ўласцівасць мозга, то чаму індывідуальныя адрозненні інтэлекту нельга вызначыць як адрозненні ў пабу
    дове мозга? Ці можна растлумачыць розніцу ў выніках тэстаў на інтэлект розніцай ва ўменні апрацоўваць інфармацыю?
    Адкрывальнікам новага падыходу стаў Роберт Штэрнберг. Ён не марнаваў дарма часу ў юнацтве і рана пачаў сваю навуковую кар’еру [Dorsey, 1987], Першыя даследаванні ён распачаў яшчэ ў сёмым класе, калі правёў сярод сяброў тэст на інтэлект і па выніках яго стварыў першы навуковы праект. Штогоднік, які выдаваўся ў старэйшых класах, надрукаваў яго фразу: “Інтэлект — гэта ўласцівасць чалавека, якую ён горш за ўсё разумее”. Праз дзесяць з нечым гадоў ён паспрабаваў выявіць аснову інтэлекту, вывучаючы сам ход выкананя тэстаў.
    Каб выявіць, што адбываецца пры тэсціраванні ў галаве чалавека, Штэрнберг правёў наступны эксперымент. Ён папрасіў падыспытных падаць сігнал, як толькі яны зразумеюць умовы задання выбраць адказ з некалькіх варыянтаў, напрыклад: “Юрыст для кліента, як урач для...”. Потым ён паказаў варыянты адказу — а) пацыент, б) медыцына — і г. д. — і вымераў час, які спатрэбіўся ім для адказу. Людзі з высокімі тэставымі паказчыкамі аналізавалі пытанні даўжэй, затое хутчэй выбіралі дакладны варыянт адказу. Штэрнберг [Sternberg, 1984, 1985] і яго калега Джэймс Пелегрына [Pellegrino, 1985] заявілі, што іх доследы пацвердзілі агульнавядомую прымаўку: “Разумна — значыць хутка”. Хто атрымаў высокі бал пры тэсціраванні, сапраўды хутка знаходзіць правільны адказ — пасля тпаго як зразумеюць пастаўленую задачу.
    Вывучаючы прасцейшы ўзровень кагнітыўнага працэсу, Эл Хант і яго калегі выявілі, што паказчыкі слоўнікавых заданняў можна прадказаць, ведаючы хуткасць, з якой людзі ўзнаўляюць інфармацыю ў памяці [Hunt & others, 1983]. Напрыклад, той, хто можа хутка адрозніць словы пгць і біць або адказаць, што літары A і а маюць адну і тую ж назву, праявіць выдатныя вербальныя здольнасці. Лепшыя навучэнцы каледжаў 12—14 гадоў асабліва вызначыліся пры выкананні такіх заданняў [Jensen, 1989].
    Філіп Вернан і Ганс Айзенк пацвердзілі, што людзі, якія добра справіліся з
    Раздзел 11 Інтэлект 299
    тэстам на інтэлект, звычайна хутчэй, чым іншыя, выконваюць тэсты на праверку хуткасці апрацоўкі самай простай інфармацыі [Vernon, 1987; Eysenck, 1982]. Мэта заданняў тыпу “Што агульнага паміж шэрсцю і бавоўнай?", здаецца вельмі далёкай ад вымярэння часу рэакцыі — хуткасці, з якой прыходзіць адказ. Аднак Вернан выказаў меркаванне, што хуткасная апрацоўка інфармацыі можа садзейнічаць атрыманню большай колькасці інфармацыі. Людзі, якія шпарка аналізуюць інфармацыю, магчыма, маюць вялікі аб’ём ведаў — аб шэрсці, бавоўне і мностве іншых рэчаў [Vernon, 1983].
    Спробы Вернана і Айзенка звязаць вынікі тэстаў на інтэлект з хуткасцю апрацоўкі інфармацыі нам падаюцца знаёмымі. Праз стагоддзе пасля няўдалых спроб Гальтана вызначыць інтэлект як хуткасць апрацоўкі інфармацыі і як сенсорныя здольнасці, ідэі вучонага не страцілі актуальнасці. Ці будуць новыя спробы? Ці збудуцца планы Гальтана звесці так званы фактар “G” да простага вымярэння актыўнасці мозга? А мо гэтыя намаганні ўвогуле марныя, бо тое, што мы завём інтэлектам — не адзіная агульная ўласцівасць, а некалькі розных здольнасцей прыстасавання да ўмоў асяроддзя, якія фарміруюцца пад уплывам культурных каштоўнасцей грамадства? На пытанні, што паўстаюць вакол прыроды інтэлекту, пакуль што няма адказу.
    Дынаміка інтэлекту
    Мы ведаем ужо шмат пра гісторыю тэстаў на агульную адоранасць, каб даследаваць дынаміку чалавечага інтэлекту — яго стабільнасць на працягу жыцця, яго крайнасці, яго асаблівую здольнасць — крэатыўнасць.
    Стабільнасць ці зменлівасць?
    Калі б мы на працягу ўсяго жыцця перыядычна тэсціравалі адных і тых жа людзей, ці атрымлівалі б мы нязменна адны і тыя ж балы? У раздзеле 4 распавядаецца пра стабільнасць інтэлекту ў сталы перыяд жыцця. А што можна сказаць пра
    стабільнасць паказчыкаў інтэлекту ў дзяцінстве?
    Што тычыцца сведчанняў пра інтэлект дзяцей, то тут шмат невядомага. He маючы магчымасці размаўляць з немаўлятамі, даследчыкі дзіцячага развіцця пачалі вывучаць тое, што даступна ім: ад вагі цела ў час нараджэння да акружнасці галавы і праверкі, ці трэці палец нагі даўжэйшы за другі, калі дзіця пачынае сядзець самастойна. Але ніводзін з гэтых паказчыкаў не спрыяе дакладнаму прагнозу адносна далейшага інтэлектуальнага развіцця. Як сказала псіхолаг Нэнсі Бэйлі, “мы яшчэ не стварылі адпаведных тэстаў“ [Bayley, 1949], Магчыма, у будучым, мяркуе яна, мы выявім “некаторыя мадэлі дзіцячых паводзінаў, якія сведчаць пра базавыя функцыі інтэлекту, што знаходзяцца ў іх аснове”, і па гэтых паводзінах можна будзе спрагназаваць далейшае інтэлектуальнае развіццё.
    Як гэта ні дзіўна, такі тэст з’явіўся. Доследы Джозэфа Фэйгана [Fagan & Montie, 1988], Марка Барнштэйна [Bornstein, 1989] і іншых вучоных выявілі, што тыя двух—шасцімесячныя немаўляты, якім хутка надакучае глядзець на адзін і той жа малюнак, і яны пры магчымасці пераключаюцца на новы, праз некалькі гадоў маюць вышэйшыя балы ў тэстах на інтэлект.
    Нягледзячы на прыблізнасць такога падыходу, тэст дапамагае выявіць дзяцей, што найгорш або найлепш справяцца з іншымі тэстамі.
    Ці дапаможа штодзённы аналіз тэставых адзнак прагназаваць будучую паспяховасць дашкольніка і яго адукацыйныя патэнцыі? Гэтым пытаннем асабліва цікавяцца маладыя бацькі, якія заклапочаны развіццём свайго дзіцяці, і педагогі, якія хочуць як мага раней выявіць таленавітых дзяцей. Бацькі, скажам шчыра, могуць не хвалявацца. Назіранне за паводзінамі і тэсты на інтэлект, што праводзяцца да трохгадовага ўзросту, звычайна не даюць дакладнага прагнозу здольнасцей дзіцяці, калі толькі яно не з’яўляецца безнадзейна адсталым або яўным вундэркіндам [Humphreys & Davey, 1988],
    Аднак, пачынаючы з трох гадоў, па выніках тэстаў сапраўды можна вызначыць паспяховасць будучых падлеткаў і
    300 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    юнакоў. Зрэшты, можна прыгадаць і анекдатычныя выпадкі: напрыклад, Эйнштэйн вельмі марудна вучыўся размаўляць [Quasha, 1980], але звычайна таленавітыя дзеці рана праяўляюць сябе і лічацца вундэркіндамі. У адным даследаванні было праведзена апытанне бацькоў 187 сямі і васьмікласнікаў, якія ў тэсце SAT, што праводзіўся па праграме пошуку талентаў у 7 краінах, значна апярэдзілі нават вучняў старэйшых класаў. Калі давяраць расказам бацькоў, то большасць іх дзяцей пачала чытаць з чатырох гадоў, a 80% — з пяці [Van TasselBaska, 1983]. Так што па выніках тэстаў, што праводзяцца ў дзіцячым садку, можна вызначыць школьную паспяховасць [Tramontana & others, 1988].