• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Пяты клас
    Мал. 11.9. Параўнанне матэматычных ведаў вучняў з гарадоў Сэндая, Мінеапаліса і Тайнэя. Дзеці з пачатковых школ Азіі істотна нераўзыходзяць амерыканскіх аднагодкаў.
    розненні памяншаюцца яшчэ больш [BradleyJohnson & others, 1984]. Стварыце “ўмовы навучання, якія адпавядаюць магчымасцям, каштоўнасцям і перспектывам чорных навучэнцаў“, павышаючы іх самаацэнку, і адзнакі вырастуць разам з колькасцю маладых людзей, скончыўшых каледж [Steele, 1990]. Марцін Лютэр Кінг прадбачыў гэта [Gardner, 1988]. Пачуўшы зварот да педагогаў “Спачатку навучыце іх чытаць”, ён нахіліўся да свайго сябра і сказаў: “Спачатку навучыце іх верыць у свае сілы”.
    3.	Далейшае пацверджанне ўплыву асяроддзя на тэставыя паказчыкі дае даследаванне прыёмных дзяцей. Падумаем: калі афраамерыканскае дзіця было выхавана ў заможнай белай сям’і сярэдняга класа, ці будзе сярэдняя адзнака яго інтэлекту адпавядаць паказчыкам інтэлекту дзяцей з адпаведных сем’яў? Сандра Скар і Рычард Вайнберг даследавалі 99 такіх дзяцей у Мінеапалісе [Scarr & Weinberg, 1976], У тэстах на інтэлект яны набралі 110 балаў, што адпавядае сярэдняму паказчыку інтэлекту прыёмных белых дзяцей з такіх жа сем’яў. Тэсты, праведзеныя праз 10 гадоў, выявілі “ўстойлівы станоўчы эфект выхавання ў спрыяльных умовах школьнай адукацыі”.
    310 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    4.	Скар і яе калегі (1977) выявілі, што большая ці меншая доля афрыканскай крыві ніяк не ўплывае на выкананне кагнітыўных тэстаў афраамерыканцамі. Калі адрозненні ў паказчыках інтэлекту прадстаўнікоў розных рас цалкам залежаць ад расавых характарыстык, то людзі, якія цалкам належаць да пэўнай расы, павінны дэманстраваць расавыя адрозненні больш яскрава. На самай справе гэта не так. Больш таго, нямецкія дзеці, чые маці былі немкі, а бацькі — амерыканскія салдаты, што служылі ў Германіі пасля другой сусветнай вайны, мелі аднолькавыя тэставыя адзнакі, незалежна ад таго, былі іх бацькі чорнымі або белымі.
    5.	У розныя гістарычныя перыяды розныя этнасы перажывалі свой “залаты век” — часы росквіту і выдатных грамадскіх дасягненняў. Дзве з паловай тысячы гадоў таму гэта былі грэкі і егіпцяне, потым рымляне, у VIII і IX стагоддзях — арабы; 500 гадоў назад — ацтэкі і народы паўночнай Еўропы. Культуры з’яўляюцца і знікаюць, гены застаюцца, так што цяжкавата прыпісаць якойнебудзь pace “прыроджаную” перавагу.
    Нягледзячы на ўсе доказы на карысць уплыву асяроддзя, дапусцім, што гены ўсё ж уплываюць на расавыя і палавыя адрозненні не толькі ў фізічных характарыстыках і схільнасцях да пэўных хвароб, але і ў паказчыках інтэлекту. Ці мае гэта якоенебудзь значэнне? Для асобных людзей — ніякага, бо для іх існуе адзіны важны фактар — іх уласны патэнцыял. Ніякага і для наймальнікаў на працу, бо раса або пол работніка нічога не гаворыць пра яго індывідуальныя магчымасці. Тым больш ніякага — для сацыяльнай палітыкі, бо ўплыў неспрыяльных умоў асяроддзя і культурных адрозненняў, безумоўна, захоўваецца.
    Нарэшце трэба памятаць, што паказчыкі інтэлекту адлюстроўваюць толькі адзін аспект кампетэнцыі асобы. Важнымі з’яўляюцца і іншыя яе аспекты — матывацыя, характар, навыкі сацыяльных паводзінаў, мастацкі і спартыўны талент, спагадлівасць і эмацыянальная раўнавага. Інакш кажучы, інтэлект — вельмі важная ўласцівасць, але далёка не ўсёахопная. Прасторавае мысленне цес
    ляра адрозніваецца ад логікі праграміста, а тая, у сваю чаргу, розніцца ад моўных здольнасцей паэта. Адрозненні — не значыць недахопы. Існуе мноства шляхоў да поспеху, і ўсе нашы асобасныя і культурныя адрозненні — гэта каштоўныя праявы прыстасаванасці чалавека да ўмоў наваколля. Як і гатункі марожанага, рысы характару і таленты чалавека бываюць самыя разнастайныя.
    Праблема прадузятасці
    Ці з’яўляюцца тэсты на інтэлект прадузятымі? Адказ у дадзеным выпадку залежыць ад таго, што мы разумеем пад прадузятасцю. Справа ў тым, што тэсты выяўляюць не толькі прыроджаныя, але культурныя адрозненні. У гэтым сэнсе ўсе пагаджаюцца, што тэсты на інтэлект прадузятыя. Ніхто не сцвярджае, што спадчынная абумоўленасць любога тэставага паказчыка складае 100%. Любы тэст на інтэлект вымярае ступень развіцця здольнасцей чалавека ў канкрэтны перыяд жыцця. Калі досвед і сацыяльнае становішча людзей розныя, вынікі тэсціравання выявяць гэтую адрознасць.
    Можна азнаёміцца з заданнямі тэстаў на інтэлект, якія выяўляюць жыццёвыя ўстаноўкі прадстаўнікоў сярэдняга класа (напрыклад, што кубак падаецца са сподкам або, як у адным з тэстаў Векслера (WAIS), што людзі набываюць страхавыя полісы, каб абараніць ад пажару свае дамы і маёмасць). Ці скіраваны такія тэсты супраць тых, хто не карыстаецца сподачкам або чыя мізэрная маёмасць наўрад ці перавышае кошт страхоўкі? Ці дэманструюць такія пытанні расавую скіраванасць тэстаў? Калі так, то ці з’яўляюцца тэсты сродкам дыскрымінацыі, падставай для таго, каб адправіць патэнцыяльна здольных дзяцей у неперспектыўныя класы і на неперспектыўную працу (як лічыў суддзя, які разглядаў выпадак з Лары і шасцю іншымі дзецьмі, пра што распавядалася ў пачатку гэтага раздзела)?
    Забарона тэстаў на агульную адоранасць прымусіць тых, хто прымае людзей на працу, кіравацца іншымі мер
    Раздзел 11 Інтэлект 311
    каваннямі, і найперш — сваімі асабістымі поглядамі. Тэсты, што праводзяцца пры наборы на дзяржаўную службу, сапраўды падзяляюць людзей, аднак робяць гэта справядліва і аб’ектыўна, зніжаючы ступень палітычнай, расавай і этнічнай дыскрымінацыі, якая папярэднічала іх увядзенню. Магчыма, нашай мэтай павінна
    стаць усведамленне карысці, якую Альфрэд Бінэ бачыў у тэстах на інтэлект: даць школам магчымасць выявіць тых, найбольш здольных, не забываючы аб папярэджанні вучонага, што тэставыя адзнакі можна няправільна інтэрпрэтаваць як літаральнае сведчанне патэнцыялу канкрэтнай асобы і яе чалавечых вартасцей.
    Высновы
    Ацэнка інтэлекту
    Сучасныя тэсты на інтэлект. Тэсты бываюць двух відаў: на агульную адоранасць (якія выяўляюць здольнасці да вучобы, як, напрыклад, тэст Векслера і SAT) і праверачныя (якія ацэньваюць веды і ўменні чалавека ў цяперашні момант).
    Прынцыпы стварэння тэстаў. Добры тэст павінен быць стандартызаваным, каб вынікі яго можна было параўнаць з вынікамі іншых людзей; надзейным, г. зн. яго паказчыкі павінны быць устойлівымі, і валіднымі, г. зн. вымяраць менавіта тыя здольнасці і ўменні, для якіх ён ствараўся. На схеме тэставыя балы можна прадставіць у выглядзе крывой, што нагадвае форму звона. Сярэднім значэннем можа быць адвольная лічба (напрыклад, 100 у тэсце на інтэлект). Тэсты на агульную адоранасць даволі надзейныя, але яны слаба прадказваюць будучы жыццёвы поспех.
    Што такое інтэлект?
    Ці залежыць інтэлект ад культурнага асяроддзя? Або ён з’яўляецца незалежнай ад культуры агульнай здольнасцю вырашаць жыццёвыя праблемы? Адны псіхолагі сцвярджаюць, што разумныя дзеянні (напрыклад, уменне адаптавацца да патрабаванняў у школе ці на працы) абумоўлены культурай. Іншыя лічаць, што інтэлект з’яўляецца незалежнай ад культуры здольнасцю вырашаць розныя жыццёвыя праблемы.
    Інтэлект — гэта адна агульная здольнасць ці сума розных? Псіхолагі пагаджаюцца, што ў людзей ёсць спецыфічныя здольнасці, напрыклад, вербальныя або матэматычныя. Аднак яны спрачаюцца адносна таго, ці звязвае іх усіх фактар агульнага інтэлекту. Фактарны аналіз і даследаванні асаблівых умоў, напрыклад, “сіндрома таленту”, дапамаглі вылучыць групы (кластэры) разумовых здольнасцей.
    Ці раўназначны інтэлект хуткаснай апрацоўцы інфармацыі? He так даўно псіхолагі звя
    залі паняцце інтэлекту з асноўнымі ўменнямі апрацоўкі інфармацыі. Адны вучоныя даследуюць уменні вырашаць праблемы, іншыя — хуткасць, з якой чалавечы мозг апрацоўвае інфармацыю. Уяўляецца, што людзі з высокаразвітым інтэлектам павінны мець і высокую хуткасць разумовых працэсаў.
    Дынаміка інтэлекту
    Стабільнасць або зменлівасць? Стабільнасць тэставых паказчыкаў з узростам расце. Прыкладна з 3 гадоў з’яўляецца магчымасць прадказання, а з 7 паказчыкі тэсціравання становяцца даволі стабільнымі. Дзеці, якім хутка надакучае глядзець на адзін і той жа малюнак і яны звяртаюцца да новага, у будучым паказваюць добрыя вынікі ў тэстах на інтэлект.
    Крайнасці інтэлекту. Параўнанне самых нізкіх вынікаў, якія належаць разумова непаўнацэнным, з самымі высокімі паказчыкамі таленавітых асоб — сведчанне відавочнай валіднасці тэстаў.
    Крэатыўнасць і інтэлект. Інтэлект слаба карэліруе з крэатыўнасцю. Рост інтэлекту вышэй за сярэдні ўзровень не мае дачынення да росту крэатыўнасці.
    Абумоўленасць інтэлекту генамі і асяроддзем
    Генетычныя дэтэрмінанты. Даследаванні блізнятаў адной сям’і і прыёмных дзяцей паказваюць значны ўплыў спадчыннасці на паказчыкі інтэлекту.
    Дэтэрмінанты асяроддзя. Тыя ж даследаванні і некаторыя іншыя, дзе параўноўваліся дзеці, якія выраслі ў выключна неспрыяльных або, наадварот, выдатных умовах ці ў розным культурным асяроддзі, сведчаць пра значны ўплыў жыццёвага вопыту на тэставыя адзнакі.
    Групавыя адрозненні ў паказчыках тэстаў. Як і асобныя індывіды, групы таксама адрозніваюцца ў сваіх тэставых паказчыках. Ге
    312 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    нетычныя адрозненні ў межах групы не заўсёды сведчаць пра спадчынную абумоўленасць адрозненняў паміж групамі. У выпадку з
    расавымі адрозненнямі тэставых паказчыкаў факты сведчаць, што ў асноўным, і калі не цалкам, яны залежаць ад умоў асяроддзя.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Тэст на інтэлект. Методыка ацэнкі разумовых здольнасцей індывіда і параўнанне іх з іншымі з выкарыстаннем лічбавых паказчыкаў.
    Разумовы ўзрост. Тэрмін, які ўвёў Бінэ. Храналагічны ўзрост, які найбольш адпавядае ўзроўню інтэлекту; дзіця, якое выконвае тэст на ўзроўні 8 гадоў, мае разумовы ўзрост 8 гадоў.
    Тэст Стэнфард—Бінэ. Шырока распаўсюджаная амерыканская версія (зробленая Тэрмэнам, вучоным са Стэнфардскага універсітэта) першапачатковага тэста Бінэ.
    Каафіцыент інтэлекту (IQ). Раней так называўся паказчык, атрыманы пасля дзялення інтэлектуальнага ўзросту на храналагічны і памножаны на 100 (IQ = інтэлектуальны ўзрост/храналагічны ўзрост х 100). У сучасных тэстах сярэдняе значэнне для кожнага ўзросту складае 100 балаў.
    Тэсты на агульную адоранасць. Маюць на мэце прагназаванне будучых поспехаў; агульная адоранасць — гэта здольнасць да навучання.