• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Праверачныя тэсты. Тэсты, скіраваныя на ацэнку таго, чаму чалавек навучыўся.
    Шкала інтэлскту Вскслера для дарослых (WAIS). Сучасны варыянт гэтай методыкі (WAISR) з’яўляецца самай распаўсюджанай праверкай інтэлекту; змяшчае вербальныя і невербальныя субтэсты.
    Стандартызацыя. Вызначэнне асноўных паказчыкаў шляхам параўнання з вынікамі кантрольнай “групы стандартызацыі”.
    Нармальная крывая. Сіметрычная крывая ў форме звона, якая дэманструе размеркаванне фізічных і псіхалагічных фактараў. Большасць паказчыкаў групуецца вакол сярэдняга значэння, а ўсе меншыя — па краях крывой.
    Надзейнасць. Ступень устойлівасці тэставых паказчыкаў. Ацэньваецца па ўстойлівасці балаў дзвюх паловах аднаго і таго ж тэста, у другім яго варыянце або пасля паўторнага тэсціравання.
    Валіднасць. Ступень вымярэння або прадказання таго, для чаго тэст быў створаны.
    Прадказальная валіднасць. Дакладнасць, з якой тэст прадказвае паводзіны, на вызначэнне якіх ён разлічаны. Ацэньваецца шляхам вызначэння карэляцыі паміж тэставымі адзнакамі і канкрэтнымі праявамі .
    Крытэрый. Той аспект паводзінаў (скажам, адзнакі ў каледжы), які тэст (напрыклад, SAT) павінен выявіць. Такім чынам, гэта спосаб вызначэння прадказальнай валіднасці.
    Інтэлект. Здольнасць да скіраваных на дасягненне мэты адаптацыйных паводзінаў. Уключае ўменне выкарыстоўваць вопыт, вырашаць праблемы, разважаць, паспяхова пераадольваць цяжкасці і дасягаць сваіх мэтаў.
    Фактарны аналіз. Статыстычная працэдура, якая вылучае групы (кластэры) узаемазвязаных адзінак (фактараў) тэста.
    Агульны інтэлект (G). Агульны фактар, які ляжыць у аснове інтэлекту і, на думку Спірмана і іншых, можа вымярацца заданнямі тэста на інтэлект.
    “Сіндром талента”. Здольнасць чалавека, нягледзячы на абмежаваныя разумовыя здольнасці, праяўляць якуюсь высокаразвітую адметную здольнасць, напрыклад, да арыфметычнага падліку або малявання.
    Разумовая непаўнацэннасць. Абмежаваныя разумовыя здольнасці, якім адпавядае паказчык інтэлекту ніжэй за 70 балаў. Стварае цяжкасці ў адаптацыі да асяроддзя; бывае шасці розных ступеняў — ад лёгкай да цяжкай.
    Сіндром Дауна. Стан разумовай непаўнацэннасці і паралельнага фізічнага расстройства. Выклікаецца наяўнасцю адной лішняй храмасомы ў генетычным кодзе.
    Крэатыўнасць. Здольнасць генерыраваць новыя каштоўныя ідэі.
    Спадчыннасць. Ступень залежнасці індывідуальных адрозненняў ад генетычнага фактару.
    5.М
    атывацыя і пачуццё
    Раздзел 12
    Матывацыя
    У штодзённым жыцці пад пытаннем “Чым ты матывуеш свае паводзіны?” часта маецца на ўвазе: “Што прымусіла цябе гэта зрабіць? Чаму ты так дзейнічаеш?”. Для псіхолагаў матывацыя — гэта патрэба або жаданне, якое стымулюе пэўныя паводзіны і скіроўвае нас на дасягненне мэты. Матывацыя, як і інтэлект, — гіпатэтычнае паняцце. Мы робім заключэнні наконт матывацыі на падставе паводзінаў, якія назіраем. Звернемся да прыкладаў.
    Прага ежы:
    “У нацысцкіх канцэнтрацыйных лагерах... мы звычайна прачыналіся рана, каля 4 або ў 4.30 раніцы і станавіліся ў шарэнгу. Нам давалі чай або каву, якія ўяўлялі сабой гарачую ваду, завараную нейкай травой. I ўсё гэта без цукру і без астатняга. Проста нешта гарачае. Мы выпівалі яго, і такім было наша снеданне...
    Мне пашанцавала, што са мной тады не было майго бацькі ці брата. Вы нават не ўяўляеце, як бацька і сын могуць біцца за кавалак хлеба. Як сабакі.
    3 намі ў бараку жыў чалавек, якому было каля 45 гадоў. Нягледзячы на знясіленасць, ён трымаўся з годнасцю. У бараку жыў таксама яго сын, гадоў 20ці.
    Аднойчы ўвечары сын з’еў свой хлеб, a бацька свой паклаў пад анучу, якая замяняла яму падушку. Наступнаю раніцаю я пачуў крык бацькі: яго кавалак хлеба знік. Яго з’еў уначы сын.
    Бацька ўпаў у роспач. Ён не мог змірыцца з думкай, што яго сын мог такое зрабіць. Думаю, што ён страціў жаданне жыць, бо назаўтра яго знайшлі мёртвым...
    Голад можа зрабіць з вамі такое, што
    нават цяжка апісаць. Мне і самому цяжка ў гэта паверыць, дык як можна спадзявацца, што павераць і зразумеюць іншыя?” [David Mandel, 1983].
    Прага блізкасці:
    “Падмацуйце мяне віном, яблыкамі асвяжыце мяне, бо я знемагла ад кахання”. “Я начамі на ложку шукала каханага coppa майго, я шукала яго, не знайшла.
    Устану, і горад увесь абыду, па вуліцах і па завулках шукацьму таго, каго сэрцам кахаю.
    Я шукала яго, не знайшла”.
    “Якая прыгожая ты, якая панадная, каханка, сваёй прынаднасцю!
    Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі — да.вінаградных гронак.
    Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецце яе — хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханне тваё будзе — як яблыкі; і вусны твае — як віно залатое!”
    Песня Саламона (Стары Запавет)*
    Патрэба самасцверджання:
    Альфрэда Ганзалес, пераможца абшчыннага конкурсу “чалавек года” і трохразовы старшыня мічыганскага камітэта па праблемах іспанамоўнага насельніцтва, — высокаадукаваны кіраўнік каледжа. Хаця Альфрэда нарадзіўся ў Злучаных Штатах, але ўсе 14 гадоў свайго жыцця, акрамя першага года, ён правёў на ферме ў бабулі і дзядулі ў Мексіцы. Калі Альфрэда зноў вярнуўся да сваіх баць
    * Пераклад B. Сёмухі
    314 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
    Канцэпцыі матывацыі
    коў у Тэхас, прадстаўнік школы знайшоў яго на ўборцы садавіны і накіраваў у мясцовую пачатковую школу. Там упершыню ў жыцці ён убачыў класны пакой і пачуў англійскую мову. “Я увайшоў у пакой, у якім былі пераважна такія самыя амерыканцы мексіканскага паходжання, — успамінае Ганзалес. — Усім нам забаранялася гаварыць паіспанску. Некалькі разоў я пападаўся, калі спрабаваў нешта спытаць паіспанску; лепшай “навукай” у такіх выпадках было пакаранне палкаю”.
    Хаця настаўнікі адправілі яго ў клас для самых адсталых і адбілі ахвоту да вучобы, але ў яго ўзнікла адчуванне, і яно захоўваецца датэтуль, што “Я магу быць лепшым. Толькі я не ведаю, наколькі лепшым”. Так, пасля службы ў войску ён працаваў гарадскім агентам у сацыяльнай сферы і адначасова працягваў вучобу ў каледжы. Пазней ён узначаліў праграму каледжа “Неабмежаваныя магчымасці”, а затым стаў дэканам. Ён кажа, што яго мэта — прывіць юнакам на падставе таго, што ён развіў у самім сабе, — “усведамленне ўласнага патэнцыялу і жаданне яго рэалізаваць”.
    У гэтым раздзеле мы разгледзім тры асноўныя аспекты матывацыі: голад, секс і самасцверджанне. Хаця існуюць і многія іншыя матывы (прага, цікаўнасць, патрэба ў адабрэнні і г. д.), але падрабязны разгляд гэтых трох раскрывае ўзаемасувязь паміж прыродай (біялагічным “штуршком”) і выхаваннем (пазнавальнымі і культурнымі “штуршкамі”), з чаго вынікаюць усе матываваныя паводзіны. Акрамя таго, мы знойдзем адказы на некаторыя інтрыгуючыя пытанні:
    Што выклікае пакуты голаду або палкае сексуальнае жаданне?
    Чаму пабуджэнне, выкліканае аднолькавымі матывамі, скіравана ў той, a не іншы бок — скажам, да асобы такога ж полу?
    Што кіруе самасцверджаннем: унутраная патрэба вылучыцца ці жаданне ўзнагароды, грамадскага прызнання?
    На пачатку нашага стагоддзя,па меры распаўсюджання эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна, стала модным кваліфікаваць усе віды паводзінаў як інстынкты. Калі людзі крытыкавалі сябе, гэта было вынікам “інстынкту самапрыніжэння”. Калі яны выхваляліся,то гэта адлюстроўвала іх “інстынкт самаацэнкі”. Адзін сацыёлаг, прагледзеўшы 500 кніжак, склаў спіс з 5795 магчымых чалавечых інстынктаў! Захапленне інстынктамі ў хуткім часе абвалілася пад уласным цяжарам. Бо замест таго, каб тлумачыць чалавечыя паводзіны, тэарэтыкі проста давалі гм назвы.
    Гэта для ўсіх павінна стаць урокам. Тое, чым займаліся першыя тэарэтыкі інстынктаў і што дагэтуль не дае спакою тым, хто мяркуе, быццам можна растлумачыць паводзіны, дэкларуючы іх. У выніку атрымліваецца замкнёны круг.
    — Чаму мы трацім тры мільярды даляраў штодзень на ўзбраенне і армію, між тым як мільёны людзей вымушаны жыць за рысаю беднасці без адпаведнага харчавання і жылля?
    — 3за інстынкту агрэсіўнасці.
    — Адкуль вы ведаеце, што мы маем такі інстынкт?
    — Дык паглядзіце, колькі ўрады па ўсім свеце трацяць на падрыхтоўку да вайны — штогод па 200 даляраў на кожнага жыхара Зямлі, якія, пэўна, ніколі іх не атрымаюць.
    Сама з’ява, вядома ж, драматычная, аднак аргумент замкнёнага круга нічога нам не растлумачвае. Гэта ўсё адно што “тлумачыць” нізкую паспяховасць здольнага дзіцяці тым, што яно “няздольнае”.
    Кваліфікаваць паводзіны як інстынкт можна ў тым выпадку, калі яны не набытыя і маюць устойлівы характар [Tinbergen, 1951]. Прыроджаныя паводзіны характэрны для многіх відаў жывёл (згадаем вяртанне ласося ў родныя мясціны на нераст і імпрынтынг у птушак). Этолагі (псіхолагі і біёлагі, якія вывучаюць паводзіны жывёл у натуральных умовах) адрадзілі цікавасць да ўстойлівых узораў паводзінаў пры вывучэнні харчавання,
    Раздзел 12 Матывацыя 315
    перыяду злучкі, віцця гнязда і іншых паводзінаў, якія характарызуюць пэўны від. Паколькі этолагі карыстаюцца тэрмінам “інстынкт” хутчэй для апісання, a не для тлумачэння паводзінаў, то працаваць над выяўленнем дакладных механізмаў, якія вымушаюць жывёл шукаць ежу, злучацца і клапаціцца пра сваё патомства, даводзіцца іншым навукоўцам.
    Чалавечыя паводзіны таксама бываюць прыроджанымі, сярод іх такія простыя і ўстойлівыя мадэлі, як смактальны і рухальны рэфлексы ў дзяцей. Вучоныя, аднак, лічаць, што чалавечыя паводзіны абумоўлены біялагічнымі патрэбамі і псіхалагічнымі памкненнямі. Для большасці псіхолагаў патрэба азначае нястачу; напрыклад, гэта недахоп ежы, што падштурхоўвае нас задаволіць гэтую патрэбу. Псіхалагічныя памкненні (часта іх называюць патрэбамі, як у выпадку з патрэбаю ў самасцверджанні) падпітваюцца пабуджэннямі, якія штурхаюць нас да дзеяння.
    Біялагічныя патрэбы: унутранае напружанне
    Тэорыя інстынктыўнай матывацыі пацярпела фіяска і саступіла месца тэорыі пабуджэння, сутнасць якой у тым, што біялагічная патрэба выклікае ўзбуджаны стан, або пабуджэнне, якое вымушае арганізм задаволіць гэтую патрэбу, скажам, ежаю або пітвом. 3 ростам біялагічнай патрэбы яе псіхалагічны вынік, пабуджэнне, звычайна таксама павялічваецца.
    Фізіялагічнай мэтаю зняцця пабуджэння з’яўляецца гомеастаз — захаванне збалансаванага, ўстойлівага ўнутранага стану. Прыкладам гомеастазу (што літаральна азначае “нязменны стан”) можа служыць сістэма тэрмарэгуляцыі цела, якая працуе як тэрмастат, што захоўвае пастаянную тэмпературу ў пакоі. Абедзве сістэмы функцыяніруюць па прынцыпе зваротнай сувязі і рэгулююцца ў адпаведнасці з інфармацыяй, якая нязменна вяртаецца ў сістэму. За тэмпературай пакоя або цела сочыць сенсорны механізм, ён перадае інфармацыю да кантрольнага механізма. Калі тэмпература ў пакоі зніжаецца, кантрольны механізм адзначае