Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Наўрад, кажа даследчыца [Scarr, 1986]. Бацькі перадаюць дзецям гены і выхоўваюць іх у пэўным асяроддзі. Такім чынам, нават калі ўмовы, у якіх жыве дзіця з высокім паказчыкам агульнага інтэлекту, прыкметна адрозніваюцца ад умоў жыцця дзіцяці з нізкім IQ, нельга дакладна сказаць, у якой ступені тут “вінавата” асяроддзе.
Хант, магчыма, пагодзіцца са Скар, што дадатковае навучанне не будзе істотна ўплываць на інтэлектуальнае развіццё дзяцей, што выхоўваюцца ў спрыяльных умовах. Аднак што тычыцца дзяцей з неспрыяльнага асяроддзя, вучоны ўпэўнены ў адваротным. Яго кніга “Інтэлект і вопыт”, выдадзеная ў 1961 г., і дапамагла распачаць у 1965 г. праект пад назвай “Head Start”.
Гэты праект фінансуецца ўрадам ЗША і абслугоўвае 450 тысяч дзяцей, 90% якіх выраслі ў сем’ях, што жывуць за рысай беднасці [Horn, 1990]. Яго мэта — павялічыць шанцы дзяцей на поспех у вучобе, а потым і на працы шляхам развіцця іх кагнітыўных уменняў і навыкаў сацыяльных паводзінаў. Псіхолаг Эдвард Цыглер, першы дырэктар гэтай праграмы, выказаў надзею, што ранняе дзяцінства — гэта своеасаблівы крытычны перыяд, калі ўмяшанне дарослых у развіццё малога “пакіне ў яго глыбокі след на ўсё жыццё” [Holden, 1990],
Ці так гэта? Вучоныя даследавалі эфектыўнасць гэтай і іншых праграм развіцця дашкольнікаў, параўноўваючы групы дзяцей, з якімі займаліся і якія ў іх не ўдзельнічалі. Было выяўлена: у дзяцей, што растуць у неспрыяльных умовах, на нейкі час павялічваюцца пазнавальныя здольнасці, і гэта праяўляецца ў тэстах на інтэлект [Haskins, 1989]. Апроч таго, такія праграмы паляпшаюць падрыхтаванасць да школы, зніжаюць верагоднасць застацца на другі год або трапіць у спецыяльную групу для разумова адсталых. Праўда, засмучала тое, што гэтыя перавагі з цягам часу знікалі, нагадваючы нам, што жыццё прадаўжаецца і пасля заканчэння ўрадавых праграм.
Ці існуюць, аднак, якіянебудзь доўгатэрміновыя перавагі? Калі такія праграмы не робяць дзяцей разумнейшымі,
Раздзел 11 Інтэлект 307
ці паказваюць яны хаця б шлях да поспеху? Хоць навуковых пацверджанняў яшчэ няма, вопыт такіх праграм дае надзею, што паспяховасць і падрыхтаванасць да працы можна павялічыць. Цыглер упэўнены: “Зараз абсалютна ясна, што высакаякасныя праграмы па падрыхтоўцы да школы сапраўды маюць доўгатэрміновы эфект” [Zigler, 1990]. Хоць іншыя даследчыкі менш катэгарычныя, але ўсе з нецярплівасцю чакаюць вынікаў новай праграмы дзіцячага развіцця, што праводзіцца ў 24 гарадах краіны [Gall, 1990].
Групавыя адрозненні ў паказчыках тэстаў
Сярод вучоных не было б такіх гарачых спрэчак наконт ступені ўплыву на інтэлект спадчыннасці і асяроддзя, калі б сярод розных груп насельніцтва не назіраліся значныя адрозненні ў паказчыках інтэлекту.
У тэсце SAT, праведзеным у 1990 г., паказчыкі мужчын перавысілі жаночыя на 45 балаў у матэматычных заданнях і на 10 у вербальных. (Праблемам пола і здольнасцей прысвечаны раздзел 19.)
Японскія дзеці крыху пераўзышлі сваіх амерыканскіх аднагодкаў пры выкананні невербальных заданняў тэста WISCR [Lynn, 1982, 1983] і значна — пры выкананні матэматычных [Stevenson & Lee, 1990]. У 80х гадах амерыканцы азіяцкага паходжання складалі 3% насельніцтва краіны, але атрымалі чвэртку стыпендый праграмы пошуку талентаў Вестынгауз [Goleman, 1990].
Афраамерыканцы атрымалі ў сярэднім на 15 балаў менш, чым іх белыя равеснікі ў тэстах на інтэлект, і на 100 балаў менш у вербальных і матэматычных заданнях тэста SAT [Jacobson, 1986; Jensen, 1985; Loelin & others, 1975], Падобная розніца ў балах паміж дзецьмі розных сацыяльных пластоў існуе ва ўсім свеце: паміж новазеландцамі еўрапейскага і маарыйскага паходжання, паміж блі
зкаўсходнімі і еўрапейскімі яўрэямі, паміж японскай меншасцю буракумін, прадстаўнікі якой лічацца ізгоямі, і этнічнымі японцамі [Steele, 1990, Zeidner, 1990].
He забывайце і пра тое, што групавыя адрозненні нічога не гавораць нам пра канкрэтных індывідаў. Жанчыны жывуць на 6 гадоў больш за мужчын, але веданне пола чалавека нам нічога не скажа пра тое, колькі ён пражыве. Так і прыналежнасць да пэўнай расы яшчэ не гаворыць пра магчымыя вынікі тэста на інтэлект.
Па ўзроўні выканання матэматычных тзстаў японскія дзеці пераўзыходзяць сваіх амерыканскіх аднагодкаў.
Які вывад можна зрабіць з гэтага факта (калі гэта ўвогуле магчыма) пра матэматычныя здольнасці амерыканскіх дзяцей у параўнанні з японскімі?
3 другога боку, пярэчыць сацыёлаг Лінда Готфрыдсан, “ігнараванне або адмаўленне факта групавых адрозненняў па IQ не азначае, што яны не ўплываюць на грамадства” [Gottfredson, 1986]. Незалежна ад нашага жадання, розніца ў тэставых адзнаках паміж прадстаўнікамі розных рас захоўваецца, і людзі з высокімі паказчыкамі інтэлекту маюць больш шанцаў атрымаць лепшую адукацыю і вышэйшы заробак. Жорсткая ісціна заключаецца ў наступным: выкарыстанне тэстаў пры размеркаванні стыпендый, пры прыёме ў навучальную ўстанову, у спартыўныя секцыі або на працу часцей за ўсё выключае са спісу прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей. Тэставыя адрозненні ўзнімаюць пытанне: ці адлюстроўваюць яны розніцу ва ўзроўнях інтэлекту прадстаўнікоў розных рас?
“У цэлым справядлівасць для ўсіх адна і тая, бояна ўяўляе сабой карысць ва ўзаемных адносінах людзей; але ў дачыненні да асаблівасцяў месца і абставінаў справядлівасць не бывае для ўсіх адна г тая ж”.
Эпікур, 341—270 да н.э.
308 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Пачнем з адказу на асноўнае пытанне: калі спадчыннасцю можна растлумачыць індывідуальныя адрозненні ў паказчыках інтэлекту, ці вызначае яна і групавыя адрозненні? He абавязкова. Разгледзем такі гіпатэтычны выпадак. Дапусцім, нам трэба выявіць матэматычныя здольнасці дзяцей у амерыканскай і японскай школах. Нейкім чынам нам удалося ўстанавіць, што адрозненні паміж дзецьмі ў кожнай з абедзвюх школ тлумачацца выключна спадчыннасцю. I калі б японскія дзеці пераўзышлі сваіх амерыканскіх равеснікаў, то ці сталі б мы прыпісваць гэта спадчыннасці?
Адказ на гэтае пытанне можа быць толькі адмоўны, і генетык Рычард Леванцін растлумачыў — чаму . Калі жменю насення сыпануць у бедную глебу, розніца ў вышыні раслін будзе следствам іх генетычных адрозненняў. Калі насенне з той жа жмені высеяць ва ўрадлівую глебу, розніца ў вышыні гэтых раслін таксама будуць следствам генетычных адрозненняў. Але, як паказана на мал. 11.8, сярэдні паказчык розніцы ў вышыні раслін паміж абедзвюма групамі будзе тлумачыцца толькі ўмовамі асяроддзя, а менавіта — якасцю глебы. Такім чынам, нават калі залежнасць якойнебудзь якасці ад генаў у межах групы вельмі высокая, адрозненні гэтай якасці паміж групамі могуць, тым не менш, мець прычынай навакольнае асяроддзе.
Гэтая выснова настолькі важная, што мушу падмацаваць яе прыкладам. Калі гомазіготныя блізняты маюць аднолькавы рост, залежнасць ад спадчыны будзе складаць 100%. Уявіце, што мы раздзелім іх і толькі палову з іх будзем карміць каларыйнай ежай. У выніку яны вырастуць на 8 см вышэй за сваіх братоў — такі ўплыў асяроддзя можна параўнаць з рэальнай сітуацыяй, бо амерыканскія і брытанскія юнакі сталі на некалькі сантыметраў вышэй за сваіх равеснікаў, што жылі паўстагоддзя таму [Angoff, 1987; Lynn, 1987], Якой будзе залежнасць росту ад спадчыннасці ў блізнятаў, якіх кармілі добра? Зноў 100%, бо розніцу ў росце ў межах групы можна спрагназаваць па аналагічных паказчыках другой групы. Такім чынам, нават абсалютная ўнутрыгрупавая залежнасць ад спадчыннасці не выключае магчымасці моцнага ўплыву асяроддзя на адрозненні паміж групамі.
Большасць спецыялістаўпсіхолагаў пераканана, што адрозненні ў тэставых адзнаках паміж прадстаўнікамі розных рас у вялікай ступені залежаць ад знешніх фактараў [Snyderman & Rothman, 1987]. Каб зразумець прычыны гэтага, звярніце ўвагу на наступнае.
1. Уплыў умоў асяроддзя яскрава праяўляецца ў адрозненнях паміж амерыканскімі і японскімі дзецьмі па матэматычных ведах. Калі псіхолаг Гаральд Стывен
Мал. 11.8. Нават калі ўнутрыгрупавыя адрозненні абумоўлены генамі (насенне), сярэдні паказчык міжгрупавых адрозненняў можна вытлумачыць толькі ўмовамі асяроддзя [паводле Lewontin, 1976],
Раздзел 11 Інтэлект 309
сан і яго калегі прааналізавалі веды і ўменні адвольна выбраных вучняў пачатковых школ трох гарадоў — Сендая ў Японіі, Мінеапаліса ў Злучаных Штатах і Тайнэя на Тайване, — яны выявілі, што да 5 класа дзеці з Азіі істотна пераўзыходзілі сваіх амерыканскіх равеснікаў [Stevenson & his coworkers, 1986, 1990] (мал. 11.9). Сапраўды, дасягненні лепшых з 20 даследаваных амерыканскіх пяцікласнікаў аказаліся ніжэй за самыя горшыя вынікі японскіх вучняў. Сярод 100 лепшых вучняў толькі 1 быў амерыканцам, а сярод 100 горшых — 67.
У параўнанні з пачатковымі школамі Мінеапаліса, школы Сендая і Тайнэя, калі можна так сказаць, маюць больш спрыяльную навучальную глебу. Дзеці там праводзяць у школе на 30% больш часу, больш займаюцца матэматыкай, выконваюць большы аб’ём дамашніх заданняў, адчуваюць большы кантроль і падтрымку з боку бацькоў і упэўненыя, што “кожны вучань, калі пастараецца, можа дабіцца поспехаў па матэматыцы”. Такія ж адрозненні назіраюцца і ў старэйшых класах: амерыканскія навучэнцы выконваюць дамашнія заданні ў сярэднім 4 гадзіны ў тыдзень, а японскія — 19 [Juster & Stafford, 1991]. Так што поспехі амерыканцаў азіяцкага паходжання звычайна залежаць не ад спадчыннасці, а ад прыярытэту, які іх культура аддае стараннай працы, сямейным сувязям і поспехам у вучобе як спосабам павысіць свой сацыяльны статус [Sue & Okazaki, 1990].
2. Сярэдні амерыканец еўрапейскага паходжання расце і вучыцца ў іншым культурным асяроддзі, чым сярэдні афраамерыканец. Адзіная спроба ўраўняць магчымасці пры атрыманні адукацыі (дэсегрэгацыя) спачатку не моцна паўплывала на паспяховасць афраамерыканскіх дзяцей. Аднак яе карысць адчувалася ў тых месцах, дзе дэсегрэгацыя пачалася з першага класа і доўжылася некалькі гадоў [Cook, 1984]. 3за таго, што магчымасці ў адукацыі ў 70—90 гг. выраўняліся, розніца ў паказчыках вербальных і матэматычных заданняў тэста SAT сярод чорных і белых амерыканцаў знізілася на 49 балаў. А калі дзяцей заахвочваць за паспяховае выкананне тэстаў, расавыя ад
Першы клас