• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    адхіленне ад пажаданага стану і ўключае ацяпленне. Калі зніжаецца тэмпература цела, то, каб захаваць цяпло, сціскаюцца крывяносныя сасуды, і мы адчуваем патрэбу апрануцца або знайсці цяплейшае асяроддзе. Пры паніжэнні колькасці вады ў нашых клетках датчыкі сігналізуюць пра гэта, і мы адчуваем смагу.
    Навучанне і культура: знешнія ўплывы
    Існуюць, аднак, матывы, якія не задавальняюць ніякай відавочнай біялагічнай патрэбы. Малпы могуць гадзінамі валтузіцца з замком, які нічога не адкрывае, або спрабуюць адчыніць акно, каб убачыць, што знаходзіцца звонку пакоя [Butler, 1954], Дзевяцімесячнае дзіця, якое абследуе кожны куточак дома, навукоўцы, якія спрычыніліся да гэтай кнігі, і мараплаўцы, што на караблі спярэсцілі абсяг акіяна, — усе яны мелі патрэбу чагосьці дасягнуць. На пытанне, чаму ён вырашыў пакарыць Эверэст, Жорж Мэлары адказаў: “Таму што ён ёсць”.
    Успомніце таксама эксперыменты па сенсорных абмежаваннях, апісаныя ў раздзеле 5. Сенсорная манатоннасць рабіла людзей адчувальнымі да любой магчымай стымуляцыі. Нават калі нашы біялагічныя патрэбы задаволены, мы адчуваем патрэбу ў раздражняльніках. Без гэтага нам блага, і мы шукаем спосабу павялічыць стымуляцыю да нейкага аптымальнага ўзроўню.
    Да аптымальнага ўзроўню стымуляцыі нас штурхае не толькі наша “патрэба”, але таксама разнастайныя матывы. Вось дзе выяўляецца наш асабісты досвед, бо пабуджальны матыў — гэта любы стымул, станоўчы або адмоўны, які абумоўлівае нашы паводзіны. У залежнасці ад жыццёвага вопыту пах падсмажаных арэхаў (або печаных мурашак), чыйнебудзь прывабны выгляд, боязь пакарання — усё гэта можа паслужыць матывамі нашых паводзінаў. Нашы ўнутраныя патрэбы актуалізуюць і накіроўваюць нашы паводзіны, але тое самае можна сказаць і пра знешнія ўздзеянні. Калі ёсць і патрэба, і пабуджальны матыў, нас некуды цягне. Галодны чалавек абавязкова пойдзе на пах свежаспечанага хлеба. У дачы
    316 Частка 5 Матывацыя і пачуццё ненні да кожнага матыву можна задаць пытанне, наколькі яго падштурхоўваюць нашы прыроджаныя біялагічныя патрэбы і ўмовы канкрэтнага асяроддзя.
    Іерархія матывў
    Некаторыя патрэбы маюць перавагу над іншымі. Якраз у гэты момант ваша патрэба ў вадзе і паветры, напэўна, задаволена, таму вашымі паводзінамі кіруюць іншыя матывы, такія, як жаданне добрай паспяховасці. Калі патрэба ў вадзе не будзе задаволена, вас апануе смага. Калі вас пазбавіць паветра, адчуванне смагі знікне.
    Гэтыя прыклады паказваюць, як канкрэтныя патрэбы матывуюць нашы паводзіны ў залежнасці ад іх першачарговасці і значэння. Абрахам Маслоу прапанаваў наступную іерархію патрэб [Maslow, 1970]. У падмурку знаходзяцца нашы фізіялагічныя патрэбы ў ежы, вадзе і прытулку. Толькі пры ўмове, што гэтыя патрэбы задаволены, мы пачынаем думаць пра бяспеку і потым ужо стараемся задаволіць агульначалавечыя патрэбы дарыць і атрымліваць любоў, паважаць сябе самога. Над усім, паводле Маслоу, знаходзіцца самая высокая чалавечая патрэба: поўная рэалізацыя ўласнага патэнцыялу. (Падрабязна пра самапавагу і самарэалізацыю чытайце ў раздзеле 14 “Асоба”.)
    Іерархія Маслоу небясспрэчная і не ўсімі прызнаецца. Падчас людзі выкарыстоўваюць галадоўкі ў якасці палітычнай акцыі. Аднак такая простая думка — што матывы набываюць большую значнасць, калі іх не задаволіць, — дае падставу паразважаць пра матывацыю. Давайце разгледзім тры асноўныя матывы, пачынаючы з базавага, фізіялагічнага ўзроўню (голаду), потым пярэйдзем да сексуальнай матывацыі і ўрэшце да найвышэйшага матыву — самасцверджання.
    На кожным узроўні мы будзем звяртаць увагу на псіхалагічныя фактары, якія ўзаемадзейнічаюць з біялагічнымі.
    Голад
    Яскравыя прыклады перавагі фізіялагічных патрэб можна знайсці ў фактах
    галадання ў канцэнтрацыйных лагерах і на акупаваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны. Каб лепш вывучыць паследствы галадання, вучоны Анцэль Кіз разам са сваімі калегамі сабраў групу добраахвотнікаў для эксперымента [Keys, 1950]. Са 100 былых вязняў вайны, якія далі згоду, яны адабралі 36 чалавек. Спачатку яны давалі ім неабходную колькасць ежы для таго, каб яны маглі вярнуць былую вагу. Потым на працягу 6 месяцаў яны паступова ўрэзалі харчаванне напалову.
    Эфект не прымусіў сябе чакаць. Без усялякай падказкі гэтыя людзі пачалі ашчаджаць сваю энергію; яны сталі вялымі і апатычнымі. Вага цела рэзка ўпала і стабілізавалася на ўзроўні, што на 25% ніжэй іх першапачатковай вагі. Псіхалагічны эфект быў яшчэ больш уражлівым. У адпаведнасці з тэорыяй Маслоу аб іерархічнасці патрэб імі завалодала думка пра ежу. Яны гаварылі пра ежу. Яны цэлымі днямі марылі пра ежу. Яны збіралі рэцэпты, чыталі кухарскія кніжкі і не маглі адвесці вачэй ад забароненых прысмакаў. Адначасова яны страцілі цікавасць да сексу і грамадскай дзейнасці. Іх цалкам паглынула іх няздзейсненая патрэба. Паводле слоў аднаго з падыспытных, калі ён глядзеў якінебудзь фільм, то самымі цікавымі для яго былі сцэны, звязаныя з ежаю. Ён не мог смяяцца пры найсмяшнейшых эпізодах, а сцэны кахання выклікалі нудоту.
    Што было прычынай пакут голаду? Чаму мы вымушаны рэгулярна харчавацца?
    Фізіялогія голаду
    Пачуццё голаду ў паўгалодных падыспытных Кіза выклікала гомеастатычная сістэма, якая павінна захоўваць нармальную вагу цела і адпаведным чынам забяспечваць арганізм пажыўнымі рэчывамі. Але што такое голад? Пакуты пустога страўніка? Так нам здаецца, пра гэта сведчыць і эксперымент А. Л. Уошбэрна, пры якім ён наўмысна праглынуў паветраны балон [Cannon & Washburn, 1912]. Надзьмуты ў страўніку балон перадаваў скарачэнні на запісваючы прыбор. Пакуль прыбор сачыў за яго страўнікам, Уошбэрн пры кожным
    Раздзел 12 Матывацыя 317
    адчуванні голаду націскаў на кнопку. Гэты сігнал таксама перадаваўся да прыбора, які паказваў, што ў даследчыка адбываліся скарачэнні страўніка кожны раз, як толькі ён адчуваў голад. (У некаторых дыетах пакуты пустога страўніка зніжаюцца за кошт напаўнення яго валокнамі, якія не ператраўліваюцца і набракаюць ад вады.)
    На жаль, голад — гэта не проста сутаргі пустога страўніка. Даследчыкі высветлілі гэта на чвэрць стагоддзя пазней, калі выдалілі страўнікі ў некалькіх пацукоў і далучылі іх страваводы напрамую да тонкіх кішак [Tsang, 1938]. Ці застаецца голад, калі няма страўніка? Няўжо пацукі прадаўжалі рэгулярна есці? Так, сапраўды. Падобным чынам голад застаецца і ў людзей, у якіх выдалілі язвенную або ракавую частку страўніка. Фактычна чалавек можа адчуваць голад нават з поўным страўнікам. Жывёлы, якія напаўняюць свае страўнікі расліннаю ежаю, ядуць больш, чым драпежнікі, якія харчуюцца высокакаларыйна [McHugh & Moran, 1978]. Калі дыскамфорт пустога страўніка — не адзіная крыніца нашага голаду, то што яшчэ можа выклікаць яго?
    Хімгя цела. Змяненне хімічнага складу крыві таксама ўплывае на пачуццё голаду. Тое, што людзі і жывёлы аўтаматычна рэгулююць падачу калорый для захавання стабільнай вагі цела, азначае, што арганізм нейкім чынам вядзе ўлік наяўных рэсурсаў. Адным з такіх рэсурсаў з’яўляецца глюкоза ў крыві (від цукру). Ін’екцыя вялікіх доз гармону інсуліна зніжае ўтрыманне глюкозы ў крыві, часткова пераўтвараючы яе ў лішні тлушч, што, у сваю чаргу, узмацняе пачуццё голаду.
    Па меры засваення ежы і зніжэння голаду, мяняецца манера есці. Эліёт Стэлар выявіў гэта, устанавіўшы ў роце падыспытных спецыяльнае прыстасаванне (зубны замок), якое павінна было фіксаваць кожнае жаванне і глыток [Stellar, 1985]. Гэты прыбор адказаў на пытанні аб “мікраструктуры харчавання”, пра што вы маглі нават і не думаць. Калі чалавек падсілкоўваецца звычайным бутэрбродам, то як часта ён глытае? Кожныя 14 секунд. Колькі робіць жавальных рухаў у
    сярэднім на кожны глыток? 19.3 якой хуткасцю людзі жуюць? 1,8 жавальных рухаў у секунду. Па меры насычэння, калі змяншаецца пачуццё голаду і прывабнасць ежы, чалавек больш часу траціць на перажоўванне. Дзіўна, аднак чым смачнейшая ежа, тым менш яна затрымліваецца Ў роце.
    Наша прыхільнасць да салодкага і салёнага — генетычная і універсальная. Іншыя густы вар’іруюцца. Калі, напрыклад, людзі ўжываюць вельмі салёную ежу, то ў іх развіваецца цяга да ўсяго перасоленага [Beauchamp, 1987]. Можа з’явіцца і агіда да пэўнай ежы, калі чалавек выпадкова з’еў яе перад тым, як цяжка захварэць. (Чым часцей хварэюць дзеці, тым больш у іх шанцаў набыць пачуццё агіды да асобных відаў ежы.)
    На густы ўплываюць і традыцыі. Бедуінам падабаецца есці вочы вярблюда, што для большасці паўночных амерыканцаў падалося б непрымальным. Паўночным амерыканцам, у сваю чаргу, не да спадобы мяса пацукоў, сабак і коней, якое любяць у іншых мясцінах, затое яны вітаюць ялавічыну, якую індусу з’есці немагчыма нават у думках.
    На густавыя схільнасці ўплывае таксама ўтрыманне хімічных рэчываў у арганізме. Калі вы адчуваеце напружанне або прыгнечанасць, вы прагнеце салодкага або чагосьці крухмальнага з вялікім утрыманнем вугляводаў. Вугляводы павялічваюць узровень нейратрансмітэра сератаніну, які нясе палёгку. Прыняўшы лекі, якія аналагічным чынам павялічваюць узровень сератаніну, аматары прысмакаў страцілі б да іх інтарэс. Адсюль можна зрабіць выснову, што нездаровыя схільнасці, звязаныя са стрэсам, можна лячыць замяняльнікамі ежы, якія капіруюць біяхімічнае ўздзеянне вугляводаў [Hall, 1987].
    Мозг і кропка раўнавагі. Нізкае ўтрыманне глюкозы ў крыві з’яўляецца крыніцаю голаду. Аднак вы не можаце ўсведамляць хімічны склад свайго арганізма. Хутчэй гэта мозг перадае інфармацыю аб унутраным стане вашага цела. Сігналы ад страўніка, кішак і пячонкі, што паведамляюць пра наяўнасць глюкозы, паступаюць у мозг, які вызначае, есці нам ці не.
    318 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
    Але куды ў мозг паступаюць гэтыя паведамленні? У 40—50х гадах даследчыкі знайшлі орган, які кантралюе голад, — гіпаталамус, невялікае, але складанае скрыжаванне нейрашляхоў у глыбіні мозга.
    На самой справе існуюць два асобныя гіпаталамныя цэнтры, якія кантралююць прыём ежы. Дзейнасць бакавых зон, гіпаталамуса, вядомых як латэральны гіпаталамус, або ЛГ, і выклікае пачуццё голаду. Калі на яго паўздзейнічаць слабым разрадам току, нават сытая жывёла пачынае есці; калі яго выдаліць, то самая галодная жывёла не праяўляе інтарэсу да ежы. Дзейнасць зоны, якая знаходзіцца знізу і ў сярэдзіне гіпаталамуса і мае назву вентрамедыяльны гіпаталамус, або ВМГ, паніжае голад. Паўздзейнічайце на гэтую зону — і жывёла перастане есці; выдаліце яе — і страўнік, і кішэчнік будуць хутчэй перапрацоўваць ежу, што вымусіць жывёлу есці часцей [Duggan & Booth, 1986; Hoedel & Teitelbaum, 1966].