Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Як дзейнічаюць гэтыя дадатковыя зоны гіпаталамуса? Паводле адной з гіпотэз, дзейнасць дзвюх аддзелаў гіпаталамуса ўплывае на “вагавы тэрмастат” цела, які спрыяе таму, што вага нашага цела трымаецца на адным узроўні, які называецца кропкаю раўнавагі [Keesey & Corbett, 1983]. Калі паўгалодныя пацукі губляюць нармальную вагу, уключаецца біялагічны механізм, які яе вяртае: голад павялічваецца, а расход энергіі змяншаецца. Пры залішняй вазе — так здараецца, калі пацукоў узмоцнена кормяць, — голад змяншаецца, а расход энергіі расце. Пацукі нават з пашкоджаным ВМГ перастаюць пераядаць пры атлусценні. Устойлівая вага, да якой вяртаюцца паўгалодныя і пераеўшыя пацукі, і ёсць кропка раўнавагі. (Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што павольныя, плаўныя змяненні вагі цела могуць зрушыць кропку раўнавагі.)
Другая гіпотэза не прызнае таго, што вентрамедыяльныя пашкоджанні з’яўляюцца прычынаю парушэння функцыі “адключальніка” патрэбы ў ежы. Такое ўздзеянне можа быць ускосным, у выглядзе больш інтэнсіўнай перапрацоўкі глюкозы ў тлушч нават пры нармальным хар
чаванні жывёлы. Калі прагнае цела назапашвае занадта многа глюкозы, яе можа не хапаць на штодзённыя патрэбы. Тады жывёла адчувае голад.
Калі не звяртаць увагі на дакладны спосаб рэгуляцыі, то адно не выклікае сумнення: нягледзячы на штодзённыя змены ў харчаванні, нашы арганізмы на дзіва добра рэгулююць вагу — значна лепш, чым мы рабілі б гэта асабістымі намаганнямі. Калі за мінулы год ваша вага зменшылася не больш чым на паўкілаграма, то вы ў сярэднім захоўвалі дзённую розніцу паміж спажываннем і выдаткаваннем энергіі ў межах 10 калорый. Трымаючыся на тым жа ўзроўні і дадаўшы да рацыёну ўсяго адну моркву ў дзень, праз дзесяць гадоў вы набераце лішніх 15 кілаграмаў!
Вага нашага арганізма рэгулюецца, як і ў пацукоў, шляхам кантролю за прыёмам ежы і выдаткаваннем энергіі. Калі вага цела павялічваецца адносна кропкі раўнавагі, мы не схільныя адчуваць голад; калі вага падае, мы ядзім больш. Каб захаваць вагу на ўзроўні кропкі раўнавагі, наш арганізм уносіць карэкціроўку ў хуткасць метабалічнага працэсу — галоўнага рэгулятара расходу энергіі. Пасля 24тыднёвага эксперымента з лёгкім галаданнем удзельнікі Другой сусветнай вайны стабілізавалі сваю вагу на ўзроўні, які быў на чвэрць меншы за звычайны, хаця елі яны ўдвая менш, чым раней. Стабілізацыя стала вынікам зніжэння расходу энергіі, што, у сваю чаргу, было выклікана часткова фізічнай летаргіяй, а часткова спадам на 29% хуткасці метабалічных працэсаў у стане адпачынку.
Знешнія пабуджальныя матывы
Прага ежы абумоўліваецца і нашым фізічным станам — хімічным складам крыві і дзейнасцю гіпаталамуса, і знешнімі стымуламі. Як і ў сабак Паўлава, у нас пачынаецца слінавыдзяленне ад прадчування смачных страў. Пры неабмежаванай колькасці ежы людзі, неабыякавыя да яе выгляду, больш за іншых схільныя набіраць лішнюю вагу.
Давайце разгледзім прыклады з 9гадовымі і 15гадовымі дзяўчаткамі, з якімі праводзілі доследы Юдзіт Родзін і
Раздзел 12 Матывацыя 319
Джойс Слохавер у летнім васьмітыднёвым лагеры [Rodin & Slochower, 1976]. У першы тыдзень некаторыя дзяўчаткі не маглі адмовіць сабе ў тым, каб паласавацца шакаладам, які ляжаў перад імі, нават пасля важкага абеду. Людзей, у якіх жаданне паесці выклікаецца ў большай ступені наяўнасцю ежы, а не ўнутранай патрэбаю, называюць экстэрналамі. На працягу наступных сямі тыдняў дзяўчаткіэкстэрналы набралі самую вялікую вагу.
Выдатную дэманстрацыю таго, як узаемадзейнічаюць унутраныя і знешнія фактары, правяла Родзін [Rodin, 1984]. Яна запрасіла людзей на снеданне ў сваю лабараторыю пасля таго, як яны заставаліся без ежы на працягу 18 гадзін. У пакой прынеслі на патэльні вялікі сакавіты біфштэкс. Галодныя людзі сядзелі і глядзелі, слухалі і нюхалі амаль гатовы біфштэкс, а Родзін фіксавала павышэнне ўзроўню інсуліна ў крыві, якім суправаджалася пачуццё голаду. Пры стымуляванні выглядам, гукам і пахам біфштэкса экстэрналы давалі самую прыкметную рэакцыю на ўтрыманне інсуліна ў крыві. Гэты факт ілюструе, як успрыманне знешняга раздражняльніка (біфштэкса) можа ўздзейнічаць на наш унутраны псіхалагічны стан.
Анамаліі харчавання
Існуюць анамаліі харчавання, што звязаны з псіхікай. Разгледзім прыклады.
Мэры 15 гадоў, рост 160 сантыметраў. Калі яна стала важыць 50 кг, то вырашыла скінуць “лішнюю” вагу, каб стаць больш прывабнай. Зменшыўшы свой дзённы рацыён да некалькіх порцый агародніны ў спалучэнні з інтэнсіўнай фізічнай нагрузкай, яна стала важыць усяго 40 кг. Аднак яна паранейшаму адчувае сябе “тоўстаю” і плануе працягваць дыету. У Мэры былі складанасці са сном, здараліся дэпрэсія і перабоі менструальнага цыкла. Яна сацыяльна пасіўная, рэдка ходзіць на спатканні, але мае вялікія поспехі ў вучобе. Мэры не лічыць сябе хворай і не лечыцца.
Алісе 17 гадоў, яе рост 175 сантыметраў, вага 80 кг. Яна кажа, што заўсёды была “у целе”. Апошнія 5 гадоў яна ела
як не ў сябе, што суправаджалася рвотаю. Яна магла адразу з’есці кіло марожанага або цэлы торт, а потым для таго, каб не патаўсцець яшчэ больш, употайкі рабіла так, каб званітаваць. Аліса хацела б хадзіць на спатканні, але саромеецца свайго выгляду. Часам яна карыстаецца таблеткамі ад атлусцення, каб пахудзець.
Дыягназ Мэры — нервовая анарэксія (anarexia nervosa), парушэнне, пры якім чалавек значна не дабірае ў вазе (на 15% і больш), але адчувае сябе тоўстым, баіцца атлусцення. Нават у знясіленым стане чалавек паранейшаму абмяжоўвае сябе ў прыёме ежы. Такое парушэнне звычайна развіваецца ў юнацтве і ў 9 з 10 выпадкаў — у дзяўчат. У Алісы больш просты дыягназ — нервовая булімія (bulimia nervosa), расстройства, якое характарызуецца частымі пераяданнямі, якія суправаджаюцца рвотамі або выкарыстаннем паслабляльнікаў. Пацыенты з дыягназам bulimia nervosa ядуць так, як некаторыя алкаголікі п’юць, — не патрошкі і стрымана, а “запоямі”, часта пад уплывам сяброў, якія таксама любяць пераесці [Crandall, 1988]. Сярод аматараў паесці найбольш прадстаўніц жаночага полу ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў. Як і пры анарэксіі, у іх назіраюцца страх перад атлусценнем, дэпрэсія або празмернае ўзбуджэнне [Hinz & Williamson, 1987]. Падаўленасць і сорам асабліва адчуваюцца падчас і пасля пераядання. Амаль у паловы хворых на анарэксію таксама маюць месца сімптомы дэпрэсіі. У большасці выпадкаў буліміі вага цела не нашмат пераўзыходзіць норму, што ўскладняе дыягностыку.
Даследчыкі сцвярджаюць, што сярод сем’яў з сімптомамі буліміі больш высокі ўзровень алкагалізму, атлусцення і дэпрэсіўнасці. Хворыя на анарэксію часта паходзяць з грамадска актыўных сем’яў [Yates, 1989, 1990]. На схільнасць да такога роду расстройстваў можа таксама ўплываць спадчыннасць. Калі ў аднаго з блізнятаў булімія, то вельмі верагодна, што і другое займее адпаведнае парушэнне, пры ўмове, што яны гомазіготныя [Fishter & Noegel, 1990]. У людзей з анамаліямі харчавання
320 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
на думку мужчыны форма
жанчын ў рэчаіснасці цела
мужчыны аддаюць жанчын
аддаюць перавагу
перавагу
Найтаўсцейшыя
Мал. 12.1. Многія амерыканскія студэнткі схільныя памылкова лічыць, быццам яны не адпавядаюць ідэалу мужчын [паводле Fallon & Rozin, 1985.] У Індыі студэнткі ацэньваюць сваю камплекцыю больш рэалістычна. [паводле Fallon, 1990.]
можа быць таксама ненармальнае паступленне нейратрансмітэра, што і выклікае ў іх трывожнасць або дэпрэсію [Fava & others, 1989].
Існуе, аднак, тлумачэнне таму факту, што анарэксія і булімія здараюцца пераважным чынам сярод жанчын і ў асяроддзі, дзе пільна ставяцца да вагавых паказчыкаў. Anorexia nervosa заўсёды пачынаецца з дыеты для пахудзення, а наўмысныя рвоты булімікаў, як правіла, здараюцца пасля таго, як чалавек парушае нормы харчавання і набівае страўнік. Хаця ідэалы прыгажосці на працягу стагоддзяў мяняліся, аднак жанчыны ва ўсе часы змагаліся за тое, каб іх фігуры адпавядалі сучасным крытэрыям. Такім чынам, “хвароба” сённяшніх ахвяр стрававання залежыць не толькі ад іх саміх, але таксама і ад традыцый, ад культуры. Калі без перапынку паўтараюць: “Залішняя вага — гэта дрэнна”, то гэта прымушае мільёны жанчын “сядзець на дыеце”, а потым наядацца, пасля працяглых “галадовак”. Як зазначаюць даследчыкі, “жорсткія культурныя стандарты жаночай прыгажосці ўсё часцей прыводзяць да сур’ёзных парушэнняў у харчаванні жанчын” [Wooley & Wooley, 1983],
У адпаведнасці з такой высновай занадта тонкія фотамадэлі ў часопісах моды
і ў рэкламных роліках унушаюць жанчынам скажоныя ўяўленні адносна таго, што вабіць да іх мужчын. Даследаваўшы амаль 500 студэнтаў Пенсільванскага універсітэта, даследчыкі [Fallon & Rozin, 1985] выявілі, што ідэал вагі жанчын важыў куды менш, чым яны самі. Акрамя таго, камплекцыя, якая, на іх думку, павінна была падабацца мужчынам, была значна ніжэй той, якая сапраўды ім падабалася (мал. 12.1). Даследчыкі не заўважалі падобных неадпаведнасцей у самарэйтынгу мужчын. Тыя нашмат спакайней ставяцца да сваёй камплекцыі, якой бы далёкай ад ідэалу яна ні была. У жанчын незадаволенасць сабой выцякае з уяўлення, што іх шчокі, талія і бёдры выглядаюць таўсцейшымі, чым гэта ёсць на самой справе [Thompson, 1986]. Жанчыны з паніжанай самаацэнкай найбольш схільныя адмоўна ставіцца да сваёй фігуры і асабліва адчувальныя да павелічэння вагі [Mintz & Betz, 1986; StriegelMoore & others, 1986].
Сексуальная матывацыя
Сексуальная матывацыя — частка нашага жыцця. Калі б тое ж не тычылася вашых продкаў, то вы зараз не чыталі б гэтай кнігі. Сексуальная матывацыя —
Раздзел 12 Матывацыя 321
мудры прыродны механізм, які прымушае людзей узнаўляць сабе падобных, што дазваляе захаваць. чалавечы род. Калі яго і яе вабіць адзін да аднаго, то яны зусім не думаюць, што :іх штурхае да гэтага нябачны генетычны код. Задавальненне, якое мы атрымліваем пры ядзе — вынаходлівы прыродны механізм забеспячэння нашага арганізма спажыўнымі рэчывамі, як і задавальненне ад палавых зносінаў — генетычны спосаб захавання і памнажэння сабе падобных.
Апісанне сексуальных паводзінаў
Перш чым разгледз>ець механізмы, якія стымулююць і накіроўваюць сексуальны імпульс, давайце звернем увагу на ўзоры паводзінаў, якія павінна растлумачыць сексуальная матывацыя.