Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Як пачуваюць сябе гомасексуалы ў рамках гетэрасексуальнай культуры? Каб мы маглі гэта зразумець, нам трэба ўявіць, што адчувалі б мы самі, калі б нас праследвалі або звальнялі за адкрытае выяўленне сваіх пачуццяў да супрацьлеглага полу; калі б мы чулі ў свой адрас здзеклівыя кпіны; калі б сям’я ўпрошвала нас змяніць гетэрасексуальны стыль жыцця і ўступіць у гомасексуальны шлюб.
Ведаючы пра такое стаўленне, людзі з гомасексуальнай арыентацыяй часта спрабуюць змагацца са сваімі сексуальнымі схільнасцямі. Спачатку яны ігнаруюць іх або адмаўляюцца ад сваіх жаданняў у надзеі, што яны знікнуць самі сабой, а яны не знікаюць. Тады яны спрабуюць змяніць іх з дапамогай псіхатэрапіі, сілы волі або малітвы. Аднак пачуцці застаюцца, што характэрна і для гетэрасексуальных людзей, якія не ў стане змяніць сваю прыроду. У рэшце рэшт гомасексуалы могуць прыняць такую арыентацыю, абраўшы пры гэтым цэлібат (як у выпадку з асобнымі гетэрасексуаламі); неўпарадкаванае палавое жыццё (што характэрна больш для мужчын, чым для жанчын); або працяглыя любоўныя адносіны (шлях, які часцей абіраюць жанчыны) [Peplau, 1982; Weinberg & Williams,
Раздзел 12 Матывацыя 327
1974]. У параўнанні з часам, калі не існавала пагрозы СНІДу, сёння ў мужчыныгомасексуала партнёраў менш. Апытанне 5 тысяч гомасексуалаў, паказала, што паміж 1984 і 1986 гадамі колькасць людзей, якія заявілі, што яны ўстрымліваюцца або маюць аднаго пастаяннага партнёра, павялічылася з 14 да 39% [Fineberg, 1988].
Усё больш людзей прыходзіць да думкі, што сексуальную арыентацыю па сваёй волі нельга ні абраць, ні змяніць. Можна правесці паралель паміж сексуальнай арыентацыяй і тым фактам, што большасць людзей праварукія, меншасць — леўшуны, а невялікая частка аднолькава добра валодае абедзвюма рукамі. I гэта зусім не залежыць ад асабістых жаданняў. Сексуальная арыентацыя не мае дачынення і да псіхалагічных расстройстваў або палавога злачынства тыпу прымушэння дзяцей да палавога акта. Сапраўды, некаторыя гомасексуалы здзекуюцца з дзяцей, але часцей тым усё ж назаляюць звычайныя мужчыны [Gonsiorek, 1982], Падобныя факты вымусілі Амерыканскую псіхіятрычную асацыяцыю ў 1973 годзе выкрасліць гомасексуальнасць са спісу псіхічных хвароб.
Разуменне сексуальнай арыентацыі. Калі мы не можам мяняць або выбіраць сваю сексуальную арыентацыю, адкуль жа тады ўзнікаюць спецыфічныя схільнасці? Як мы прыходзім да гетэрасексуальнай або гомасексуальнай арыентацыі? Паспрабуйце здагадацца пра вынікі сотняў даследаванняў, у якіх рэспандэнты адказвалі “так” або “не” на наступныя пытанні:
1. Ці звязаны гомасексуалізм з праблемаю дзіцячых узаемаадносін з бацькамі, скажам, у сітуацыі, калі ў сям’і дамінуе маці, а бацька — няўдачнік, або маці ўладалюбная, а бацька бязлітасны?
2. Ці звязаны гомасексуалізм са страхам або пагардаю да процілеглага полу, у выніку чаго людзі скіроўваюць свае сексуальныя памкненні да прадстаўнікоў іх жа полу?
3. Ці звязана сексуальная арыентацыя з утрыманнем гармонаў у крыві?
4. Ці часта здараецца так, што гомасексуалістамі становяцца ў дзіцячым узросце пад прымусам або ўплывам дарослага гомасексуаліста?
Насуперак шырока распаўсюджанай думцы наконт гомасексуальнасці адказ на ўсе гэтыя пытанні — адмоўны [Storms, 1983]. Згадайце таксама шматлікія інтэрв’ю, праведзеныя Інстытутам Кінсі з тысячай гомасексуалаў і паўтысячай гетэрасексуалаў [Bell & others, 1981; Hammersmith, 1982]. Даследчыкі стараліся браць у разлік усе магчымыя псіхалагічныя прычыны гомасексуальнасці: сямейныя ўзаемадачыненні, дзіцячы палавы вопыт, узаемаадносіны з аднагодкамі, практыку спатканняў і нават колькасць братоў і сёстраў. Вынік даследаванняў такі: за выключэннем крыху большага нонканфармізму гомасексуалаў, гісторыя станаўлення і тых, і гэтых аднолькавая.
Майкл Стормс прапанаваў супярэчлівую тэорыю, паводле якой сексуальная арыентацыя вызначаецца ў перыяд выспявання разам з узнікненнем палавога жадання [Storms, 1981]. Мы ведаем, што пэўныя дэталі — рэчы, пахі, карціны з жыцця, звязаныя з раннім задавальненнем палавога жадання, могуць замацавацца і стаць у далейшым абумоўленымі фактарамі ўзбуджэння. У лабараторных умовах нават геаметрычная фігура можа стаць сексуальным узбуджальнікам, калі яна доўга і настойліва атаясамліваецца з эратычным стымулам [Byrne, 1982], (Заўважце, што ў гэтым выпадку геаметрычная фігура з’яўляецца абумоўленым стымулам, які набывае здольнасць узбуджаць толькі ў выніку працяглага спалучэння з натуральным эратычным стымулам.) Магчыма, час, калі выспявае палавое пачуццё, і ёсць крытычны перыяд у развіцці эратычных асацыяцый з гомасексуальным або гетэрасексуальным ухілам. У хлопчыкаўсямікласнікаў такія асацыяцыі звязаны з іншымі хлопчыкамі. Таму хлопчык, які раней выспявае, мае большую верагоднасць звязаць свае новыя пачуцці з уласным полам, і такая асацыяцыя можа замацавацца на ўсё жыццё.
Гэта простая і лагічная тэорыя. Але даследчыкі Інстытута Кінсі ставяць яе пад
328 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
сумненне. Яны выявілі, што сексуальная арыентацыя не мае дачынення да сексуальнай скараспеласці. Акрамя таго, аб’екты даследаванняў прызнаваліся, што мелі гомасексуальныя жаданні задоўга да таго, як уступілі ў адпаведны кантакт. Падобна, што гомасексуальныя адносіны не абавязкова робяць людзей гомасексуалістамі. Выхаванне ў духу племені самбія з Новай Гвінеі, якое предугледжвае паміж хлопчыкамі (да шлюбу) гомасексуальныя адносіны, не перашкаджае ім потым стаць гетэрасексуаламі [Money, 1988].
У тэорыі эратычнай прывязанасці Стормса ўзнікла альтэрнатыва. Алан Бэл сцвярджае, што ў людзей развіваецца рамантычная цяга да тых, хто адрозніваецца, хто вырас у іншым асяроддзі [Bell, 1982], Ён лічыць, што ў хлопчыкаў, якія гадаваліся разам з іншымі хлопчыкаміаднагодкамі, “натуральным чынам” у юнацтве не можа ўзнікнуць захаплення мужчынскім полам. Гэтая разбежка ў меркаваннях вынікае з таго, што пасля стогадовых даследаванняў вызначальныя фактары сексуальнай арыентацыі дагэтуль застаюцца таямніцаю.
Новыя даследаванні робяць націск на тым, што магчымую разгадку гэтай таямніцы трэба шукаць у біялагічным фактары. Аднак простага біялагічнага тлумачэння не існуе, бо колькасць палавых гармонаў не ўплывае на сексуальную арыентацыю, не мяняюць яе і гарманальныя ін’екцыі. Але ў некаторых відаў жывёл і ў выключных выпадках у чалавека сексуальная арыентацыя можа змяніцца ў выніку парушэнняў гарманальнай нормы ў дародавы перыяд. Напрыклад, авечка можа набыць гомасексуальныя звычкі, калі яе цяжарнай матцы ўвесці ін’екцыю тэстастэрону ў крытычны перыяд цяжарнасці [Money, 1987]. У людзей крытычны перыяд для мазгавой сістэмы нейрагарманальнага кантролю працягваецца з сярэдзіны другога месяца да пятага месяца пасля зачацця. Падобна на тое, што характэрныя гарманальныя змены ў цяжарных жанчын могуць схіліць будучае дзіця (і жаночага, і мужчынскага полу) да захаплення мужчынамі.
Калі тэорыя крытычнага перыяду пацвердзіцца, яна зможа растлумачыць,
“Няўжо, калі б не далікатна збалансаваныя спалучэнні генетпычных, неўралагічных, гарманальных і навакольных фактараў, якія пераважным чынам дзейнічаюць да нараджэння, то кожны з нас быў бы гомасексуальным?” Лі Эліс і М. Эшлі Эймс, 1987
чаму так цяжка змяніць сексуальную арыентацыю. Яна магла б таксама перамяніць нашае стаўленне да гомасексуалістаў. Большасць людзей не рашаецца асуджаць іншых за нетыповыя паводзіны, звязаныя з непадуладнымі ім прычынамі. Хто менавіта так успрымае сексуальную арыентацыю, не выказвае негатыўных адносінаў да такога роду адхілення [Whitley, 1990], Гэта ж характэрна і для саміх прадстаўнікоў “сексуальных меншасцей”, многія з каторых ставяцца да сваёй палавой арыентацыі як да генетычнай з’явы [Furnham & Taylor, 1990].
Секс і чалавечыя каштоўнасці
Пытанне аб тым, як мы павінны дзейнічаць, якімі кіравацца прыярытэтамі, да якіх мэтаў імкнуцца — гэтае пытанне звязана з чалавечымі каштоўнасцямі. Прызнаючы той факт, што каштоўнасці бываюць і асабістымі, і культурна абумоўленымі, сексолагі і асветнікі ў сферы палавых адносінаў стараюцца пазбавіць свае працы ад каштоўнаснай залежнасці. Як навукоўцы і педагогі, яны імкнуцца да аб’ектыўнасці, калі дапамагаюць нам зразумець палавыя паводзіны і іх матывы.
Ці можна вывучаць палавыя адносіны безадносна да традыцыйных каштоўнасцей? Ці варта так рабіць? Крытыкі такога падыходу думаюць, што не. Папершае, яны зазначаюць, што пры апісанні паводзінаў мы карыстаемся словамі, якія самі па сабе адлюстроўваюць нашыя каштоўнасныя арыентацыі. Калі сексолагі называюць сексуальна стрыманых асоб “эротафобамі” або носьбітамі “сексуальнай віны”, яны выказваюць сваю асабістую пазіцыю. Тое, што мы можам назваць пэўныя палавыя акты “адхіленнямі” або часткаю “альтэрнатыўнага стылю палавога жыцця”, пацвярджае нашу суб’ектыўнасць. Назвы адначасова і апісваюць, і нясуць у сабе пэўную ацэнку.
Раздзел 12 Матывацыя 329
Падругое, апаненты кажуць, што калі сексуальная інфармацыя падаецца асобна ад культурнага кантэксту, то ў маладых людзей фарміруецца уяўленне, што палавы кантакт — гэта проста прыемны занятак або біялагічны акт, які ўяўляе сабой не што іншае, як “увядзенне семянной вадкасці, накшталт таго, як начыніць пончык варэннем” [Greer, 1984]. Дыяна Баўмрынд, эксперт па выхаванні дзяцей з Каліфарнійскага універсітэта, лічыць, што юнакі і дзяўчаты інтэрпрэтуюць палавую адукацыю з прэтэнзіяй на “незалежнасць ад каштоўнасцей” як праяву таго, што дарослыя абыякава ставяцца да палавога жыцця падлеткаў [Baumrind, 1982]. Яна асуджае такую абыякавасць, таму што “неразборлівыя палавыя сувязі ствараюць пэўныя псіхалагічныя, сацыяльныя і маральныя праблемы — праблемы, звязаныя са здароўем, на якія трэба глядзець рэалістычна”.
3 іншага боку, даследчыкі выявілі, што падлеткі, якія атрымалі веды, звязаныя з полам, як правіла, уступаюць у палавыя кантакты да шлюбу не часцей, чым тыя, хто іх не атрымаў [Furstenberg & others, 1985; Zelnik & Kim, 1982], Акрамя таго, трэба ўлічваць агульную карысць, якую дае палавое выхаванне. Мы ўзбагачаем жыццё пазнаннем саміх сябе, усведамленнем таго, што нехта падзяляе нашыя пачуцці, ведамі пра тое, што можа спадабацца або не спадабацца блізкаму чалавеку. Мы бачым, як паступова разбураецца хлусня аб гомасексуалізме і пачынаем разумець, што некаторыя віды секспрадукцыі могуць прывесці да абясцэньвання пачуцця або да насілля.