• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Інсулін. Гармон, які, апроч іншага, дапамагае клеткам цела перапрацоўваць глюкозу ў тлушч. Калі яго ўтрыманне ў арганізме высокае, мы адчуваем голад.
    Кропка раўнавагі. Кропка, на якую настроены ідывідуальны “вагавы тэрмастат”. Калі цела губляе сваю вагу, то пачуццё голаду і паніжэнне хуткасці абмену рэчываў дапамагаюць аднавіць страчаную вагу.
    Хуткасць абменных працэсаў. Хуткасць расходавання энергіі арганізмам.
    Нервовая анарэксія. Парушэнне, пры якім асоба з нармальнаю вагою (звычайна гэта дзяўчаты) пры дапамозе дыеты значна (на 15% і болей) зніжае сваю вагу і пры гэтым ўсё роўна адчувае сябе тоўстай і працягвае галадаць.
    Нервовая булімія. Парушэнне, для якога характэрна пераяданне высокакаларыйнай ежы, пасля чаго даводзіцца альбо выклікаць рвоту, альбо выкарыстоўваць паслабляльнікі.
    Палавы акт. Існуюць чатыры стадыі палавога акта: узбуджэнне, плато, аргазм і расслабленне.
    Рэфрактарны перыяд. Перыяд адпачынку пасля аргазму, падчас якога мужчыны не могуць дасягнуць паўторнага аргазму.
    Эстраген. Палавы гармон, які ўтрымліваецца пераважна ў жаночых арганізмах. У самак млекакормячых колькасць эстрагену дасягае піку падчас авуляцыі і спрыяе сексуальнай успрымальнасці.
    Тэстастэрон. Галоўны з мужчынскіх палавых гармонаў. Ёсць і ў мужчын, і ў жанчын; дадатковая колькасць тэстастэрону ў мужчын стымулюе рост мужчынскіх палавых характарыстык і (асабліва ў жывёл) уплывае на сексуальную ўзбуджальнасць.
    Сексуальныя парушэнні. Праблемы, звязаныя са зніжэннем сексуальнага пачуцця, патэнцыяй і іншым.
    Сексуальная арыентацыя. Трывалая схільнасць да прадстаўнікоў свайго полу (гомасексуальная арыентацыя) або да іншага полу (гетэрасексуальная арыентацыя).
    Матывацыя дасягнення. Імкненне к поспехам у розных сферах дзейнасці, прага высокага становішча.
    Унутраная матывацыя. Імкненне трымацца пэўнай лініі паводзінаў па ўласнаму жаданню і быць актыўным.
    Знешняя матывацыя. Тэндэнцыя трымацца пэўнай лініі паводзінаў дзеля абяцаных узнагарод або зза боязі пакарання.
    Мэтавае лідэрства. Аўтарытарны стыль кіравання з дакладнай арганізацыяй працы і пастаноўкай канкрэтных задач.
    Сацыяльнае лідэрства. Дэмакратычны стыль кіравання, які спрыяе калектыўнасці ў рашэннях, вырашэнню канфліктаў, супольнай працы.
    Тэорыя X. Дапускае, што работнікі, як правіла, гультаяватыя, могуць памыляцца, што імі кіруюць знешнія матывы (г. зн. грошы), a значыць, ім патрабуецца пільны кантроль.
    Тэорыя Y. Дапускае, што пры наяўнасці энтузіязму і свабоды ў дзеяннях работнікі хочуць самасцвердзіцца, паказаць свае здольнасці і творчы падыход да справы.
    Раздзел 13
    Эмоцыі
    Нашы пачуцці бываюць моцнымі, спантаннымі, часам незабыўнымі. Сярод усіх насельнікаў планеты мы, людзі, здаецца, самыя эмацыянальныя [Hebb, 1980]. Часцей за любую іншую жывую істоту мы адчуваем страх, раздражнёнасць, сум, радасць і любоў. Ці варта даказваць, што эмоцыі надаюць афарбоўку нашаму жыццю, што ў хвіліны найвышэйшага ўздыму яны могуць і загубіць, і выратаваць нас. Аднак што знаходзіцца ў аснове эмоцый?
    Уявіце маладую баскетбалістку. Дзякуючы яе трапнаму кідку ў карзіну, каманда ў апошнюю секунду здабыла перамогу над супернікамі. Дзяўчына выходзіць са спартыўнай залы і рухаецца да аўтобуса, яна адчувае эмацыянальны ўздым. Сагрэтая віншаваннямі сябровак па камандзе, яна не перастае ўсміхацца. Даўно ўжо яна не адчувала сябе такой бадзёрай, дужай, упэўненай у сабе.
    Каля аўтобуса яна бачыць групу маладых людзей, якія кідаюць гучныя заўвагі, прызначаныя для яе вушэй. Адзін сумняваецца ў здольнасцях яе каманды, другі з’едліва кпіць з яе жаноцкасці. Яна мінае гэтых выскаляк і адчувае прыток злосці. Яе сэрца калоціцца, сківіцы і кулакі сціскаюцца, твар чырванее, яна ледзь стрымліваецца, каб не адказаць тым жа. Заходзячы ў аўтобус, яна кіпіць ад злосці: “Паганцы! Адкуль у іх такія ўяўленні пра жанчынспартсменак?” Калі астатнія ўдзельніцы каманды з гоманам і радаснымі воклічамі сядаюць у аўтобус, яна ўспамінае пра перамогу, і яе напружаныя пачуцці зноў скіроўваюцца ў святочнае рэчышча.
    Як паказвае выпадак з баскетбалісткаю, эмоцыі ўяўляюць сабой спалу
    чэнне (1) фізіялагічнага узбуджэння (біццё сэрца); (2) экспрэсіўных паводзінаў (сцісканне зубоў) і (3) свядомага вопыту (тлумачэнне паводзінаў мужчын і пачуццё злосці). Пытанне ў тым, як тры гэтыя састаўныя часткі суадносяцца паміж сабой. Спартсменка спачатку заўважыла біццё сэрца, сціснутыя сківіцы і толькі тады адчула злосць да хлапцоў? Ці спачатку прыйшла злосць, якая пачасціла сэрцабіццё і паўздзейнічала на мышцы твару? Каб адказаць на гэтыя пытанні, давайце разгледзім паасобку ўсе аспекты эмоцыі: фізіялогію, экспрэсію і свядомы вопыт.
    Фізіялогія змоцый
    Узбуджэнне
    У стане эмацыянальнай ўзбуджанасці вы адчуваеце і фізічны ўздым. Некаторыя фізічныя рэакцыі настолькі відавочныя, што вы лёгка іх заўважаеце. Уявіце сабе, што вы ідзяце па бязлюднай вуліцы позна ноччу і вас пачынае праследаваць матацыкіст. Калі вы пачулі ззаду гул матацыкла, ваша сэрца пачынае моцна біцца, мышцы напружваюцца, робіцца млосна і перасыхае ў роце.
    “Страх дае крылы нагам”. Вергілій, “Энеіда”
    Ваш арганізм мабілізуе ўсе свае магчымасці. Для выпрацоўкі энергіі печань пасылае больш цукру ў кроў. Для лепшай перапрацоўкі цукру пачашчаецца дыханне, што дае неабходны дадатковы кі
    340 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
    сларод. Страваванне запавольваецца, кроў ад унутраных органаў накіроўваецца да мышцаў. Зрэнкі расшыраюцца, што дае большы доступ святлу. Каб ваша цела не перагрэлася, яно ўзмоцнена пацее. У выпадку парэзу кроў хутка згортваецца. Успомніце адно з вашых апошніх небяспечных здарэнняў: без бачных намаганняў рэакцыя вашага арганізма на небяспеку была цудоўна скаардынаванай і своечасовай — яна рыхтавала вас да супраціўлення або да ўцёкаў.
    Як мы адзначылі ў раздзеле 2, сімпатычная нервовая сістэма актывізуе ўсе гэтыя рэакцыі. Яна прымушае залозу, якая знаходзіцца над ныркамі, выпрацоўваць гармоны эпінефрыну (адрэналіну) і норэпінефрыну (норадрэналіну). Прыток гармонаў павялічвае хуткасць сардэчных скарачэнняў, крывяны ціск і ўзровень цукру ў крыві. Калі небяспека мінае, актывізуюцца парасімпатычныя нервовыя цэнтры, якія супакойваюць арганізм. Але ўзбуджэнне падае паступова, бо гармоны яшчэ застаюцца ў крывяноснай сістэме.
    Працяглае ўзбуджэнне, выкліканае дыстрэсам, знясільвае арганізм (гл. раздзел 17 “Стрэс і здароўе”) Аднак у многіх сітуацыях узбуджэнне бывае мэтазгодным. Фактычна і недахоп яго (скажам, млявасць), і лішак могуць быць шкоднымі. Калі вы здаяце экзамен, лепш быць у стане сярэдняга ўзбуджэння — непакоіцца, але не дрыжаць ад страху.
    Аптымальная ступень узбуджэння для паспяховасці дзеянняў залежыць ад канкрэтнай задачы. Пры лёгкіх або звыклых заданнях найбольшы эфект дае адносна высокая ўзбуджанасць. Пры больш складаных або нязвыклых заданнях патрабуецца меншае ўзбуджэнне. Такім чынам, бегуны на знаёмай дыстанцыі звычайна дасягаюць піку выніковасці, калі падчас спаборніцтваў знаходзяцца ў стане высокага ўзбуджэння. Пры менш аднастайных рухах — скажам, пры баскетбольных кідках — выніковасць крыху змяншаецца, калі барацьба на пляцоўцы занадта ўзбуджае [Sokoll&Mynatt, 1984]. Адпаведна, студэнты, якія залішне хвалююцца падчас экзаменаў, атрымліваюць горшыя адзнакі, чым іх больш упэўненыя ў сабе сябры. Калі навучыць студэнтаў
    расслабляцца перад экзаменам, то гэта дазволіць ім атрымаць лепшыя адзнакі [Hembree, 1988].
    Фізіялагічныя змены, якія суправаджаюць эмоцыі
    Уявіце сабе эксперымент па даследаванні фізіялагічных паказчыкаў узбуджэння. У кожным з чатырох пакояў нехта глядзіць фільм. У першым паказваюць фільм жахаў; у другім — фільм, які выклікае пачуццё злосці; у трэцім — эратычны, у чацвёртым — абсалютна нецікавы фільм. 3 кантрольнага пункта вы сочыце за фізіялагічнымі рэакцыямі кожнага з гледачоў. Назіраючы за выдзяленнем поту, дыханнем і сардэчнымі скарачэннямі, ці можаце вы сказаць, хто з іх спалохаўся, хто раззлаваўся, хто сексуальна ўзбудзіўся, а хто засумаваў?
    “Ніхто мне ніколі не казаў, што маркота падобна на страх. Я не баюся, але пачуцці такія, быццамя баюся. Тая ж самая млоснасць, тыя ж знясіленасць і пазяханне.
    Я не магу праглынуць камяк у горле”. К.С. Льюіс, “Адчуванне маркоты”, 1961
    Пасля п'эўных трэніровак вы, верагодна, змаглі б адрозніць апошняга з памянёных. Распазнаць фізіялагічныя адрозненні паміж страхам, злосцю і сексуальным узбуджэннем значна цяжэй [Zillmann, 1986]. Калі не браць пад увагу змены ў дыханні, выкліканыя смехам, то экспертам цяжка адрозніваць фізіялагічныя рэакцыі нават паміж гледачамі сумных і смешных фільмаў [Averill, 1969].
    Страх, злосць, сексуальная ўзбуджанасць і нуда, вядома, успрымаюцца парознаму (як мы ўбачым, яны і з’яўляюцца рознымі па сваёй сутнасці). Спалоханы чалавек можа адчуць, што ў яго грудзях нешта сціскаецца, а ў жываце халаднее. Раззлаваны адчуе “жар пад каўняром”, а потым прыгнечанасць і ўнутраную наПРУГУ Сексуальна ўзбуджаны будзе адчуваць палавую цягу. Маркотнаму чалавеку здаецца, што яго нешта душыць, яму вядомы стан спустошанасці [Epstein, 1984]. Акрамя таго, напалоханыя, раззлаваныя і маркотныя людзі часта і выгля
    Раздзел 13 Эмоцыі 341
    даюць парознаму — “паралізаванымі ад страху”, “гатовымі выбухнуць” або “як у ваду апушчанымі”. Ведаючы гэта, ці можам мы дакладна вызначыць асобныя фізіялагічныя паказчыкі кожнай эмоцыі?
    У 1966 годзе малады чалавек, якога звалі Чарльзам Уітменам і ў якога, як высветлілася пасля ўскрыцця, была пухлгна ў лімбічнай сістэме, забіў сваю жонку г маці, потым узлез на дах Тэхаскага універсгтэта і застрэліў адтуль 38 чалавек.
    Страх і раззлаванасць суправаджаюцца зменамі тэмпературы цела і гарманальнымі выкідамі [Ах, 1953]. Вучоныя ўсё часцей пагаджаюцца з тым, што ў аснове розных эмоцый ляжыць дзейнасць розных участкаў мозга [Panksepp, 1982], Як мы ўжо ведаем, варта падзейнічаць на адзін з участкоў лімбічнай сістэмы ката, і ён скурчыцца ад страху пры выглядзе мышы. Закраніце другі лімбічны ўчастак, і кот раз’юшыцца: зрэнкі расшырацца, поўсць і хвост паднімуцца, вылезуць кіпцюры, пачуецца пагрозлівае сыканне. Калі людзі адчуваюць адмоўныя эмоцыі, такія як, напрыклад, агіда, становіцца больш актыўным правае паўшар’е галаўнога мозга. Левае паўшар’е актывізуецца, калі мы адчуваем станоўчыя эмоцыі. У некаторых дарослых і дзяцей левая лобная доля праяўляе большую актыўнасць у параўнанні з правай. Такія людзі звычайна больш жыццярадасныя і ў меншай ступені схільныя да страху і дэпрэсіі, чым тыя, у каго больш актыўная правая пярэдняя доля. “Так адбываецца таму, што людзі з актыўнай левай лобнай доляй могуць адключаць лішнія пачуцці”, — разважае даследчык Рычард Дэвідсан.