• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Такім чынам, нягледзячы на тое, што такія розныя эмоцыі, як страх і злосць, грунтуюцца на аднолькавых працэсах ўзбуджэння (дзякуючы сімпатычнай нервовай сістэме), але ёсць і рэальныя, амаль няўлоўныя фізіялагічныя адрозненні, якія дапамагаюць растлумачыць, чаму мы перажываем іх усё ж парознаму. Акрамя таго, фізічнае выяўленне эмоцый з’яўляецца прыроджаным і ўніверсальным — што ў паселішчы на Суматры, што ў Паўночнай Амерыцы.
    "Дэтэктар хлусні"
    Пры наяўнасці фізіялагічных індыкатараў эмоцый ці можам мы, як Бураціна, падаваць знакі пры кожным выпадку хлусні? Дэтэктар хлусні, або паліграф, некалі выкарыстоўваўся пераважным чынам у працоўным заканадаўстве і ў справах нацыянальнай бяспекі. К сярэдзіне 80х гадоў такія тэсты штогод праходзілі 2 мільёны амерыканцаў, як правіла, па ініцыятыве карпарацый, якія імкнуліся праверыць сумленнасць новых супрацоўнікаў або выкрыць выпадкі крадзяжу на прадпрыемствах [Holden, 1986]. У 1983 годзе прэзідэнт Рэйган падпісаў дырэктыву, паводле якой урадавыя супрацоўнікі пры неабходнасці павінны былі праходзіць тэсты на дэтэктары хлусні — скажам, пры расследаванні выпадкаў уцечкі сакрэтнай інфармацыі [Biddle, 1986].
    Як жа працуе паліграф? Ён не выкрывае хлусні ў літаральным сэнсе. Ён проста вымярае некаторыя фізіялагічныя рэакцыі, якімі суправаджаюцца эмоцыі — г. зн. змяненні дыхання, пульсу, крывянога ціску і патлівасці.
    Перад тэстам правяраючы стараўся спачатку пераканаць вас, што гэта высока дакладны прыбор (каб вы баяліся казаць няпраўду). Правяраючы мог, напрыклад, беспамылкова адгадаць (спецыяльна пазначаныя) выбраныя вамі карты. Пакуль вы ў расслабленым стане адказваеце на пытанні, правяраючы вымярае вашыя фізіялагічныя рэакцыі. Асобныя з гэтых пытанняў, якія называюцца кантрольнымі, прадугледжаны для таго, каб прымусіць вас трошкі пахвалявацца. На пытанне “За апошнія 20 гадоў ці бывала так, каб вы бралі штонебудзь чужое?” многія маняць (гэта адносна бясшкодная мана) і кажуць “не”, а паліграф у гэты час адзначае слабенькія фізіялагічныя адхіленні. Калі вашы фізіялагічныя рэакцыі на крытычныя пытанні (“Ці кралі вы штонебудзь на сваёй папярэдняй працы?”) меншыя, чым на кантрольныя пытанні, то правяраючы робіць выснову, што вы кажаце праўду. Пры гэтым выкарыстоўваецца дапушчэнне, што толькі злодзей пачынае хвалявацца, калі адмаўляецца ад факта крадзяжу (мал. 13.1).
    342 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
    Наколькі эфектыўна працуе паліграф? Гэта залежыць ад таго, ці нервуецца чалавек у той час, як хлусіць. Бязвінны чалавек можа хвалюючыся адказваць на непрыемныя для яго пытанні. A спрактыкаваны лгун, вопытны разведчык або зацяты злачынца могуць або спакойна казаць няпраўду, або нават ашукаць правяраючага; напрыклад, прыкусіць кончык языка для імітацыі ўзбуджэння пры адказах на кантрольныя пытанні. 3 1977 па 1987 гады агенты Фідэля Кастра неаднаразова абдурвалі работнікаў ЦРУ, якія па выніках тэстаў на паліграфе прызнавалі, што яны кажуць праўду. Гэта дазволіла кубінскім двайным агентам пераканаць ЦРУ ў дэзінфармацыі, якая датычылася кубінскіх, савецкіх і нікарагуанскіх ваенных планаў [Safire, 1989].
    Галоўным праціўнікам камерцыйнага выкарыстання тэстаў на дэтэктары хлусні з’яўляецца псіхолаг Мінесоцкага ўніверсітэта Дэвід Лікэн. Ён зазначае, што эмоцыі суправаджаюцца амаль аднолькавым фізіялагічным узбуджэннем, і таму паліграф не можа вызначыць адрозненні паміж хваляваннем, раздражненнем і віною [Lykken, 1983]. Усе яны выглядаюць, як звы
    чайнае ўзбуджэнне. Такім чынам, падобныя тэсты прыкладна на 30% памылковыя. Яны часцей вінавацяць невінаватага — калі выключна сумленнага чалавека раздражняюць адпаведныя пытанні, — чым наадварот (мал. 13.2). У выпадку, калі ваша сумленне чыстае, лепш не карыстацца “дэтэктарам хлусні”. А тыя, каго справядліва лічаць вінаватымі, могуць нават з ахвотаю пагадзіцца на такі тэст, бо ў іх з’яўляецца шанец рэабілітавацца.
    Хаця тэсты на паліграфе маюць большую дакладнасць, чым пры падкідванні манеты, дзе шанцы роўныя 50 на 50, суды многіх амерыканскіх штатаў лічаць іх ненайдзейнымі. Акрамя таго, камісія Кангрэса па ацэнцы тэхналогій [U.S. Congress, 1983] засцерагае, што “вынікі даследаванняў не пацвярджаюць дакладнасці тэстаў паліграфа для праверкі добранадзейнасці персаналу”. Амерыканская Асацыяцыя псіхолагаў [1986], таксама як і Брытанскае псіхалагічнае згуртаванне [1986], лічаць, што “выкарыстанне паліграфа для выкрыцця хлусні мае вялікую ступень памылковасці”.
    Сапраўды, пры такіх праверках памылкі непазбежныя. Уявіце сабе, што вы
    Кантрольнае Адпаведнае пытанне пытанне
    Кантрольнае Адпаведнае пытанне пытанне
    а) Ь)
    Мал. ІЗ.І.Фізіялагічныя рэакцыі на тэст на “дэтэктары хлусні”. (а) Гэта дыяграма сведкі, якая падтрымлівала алібі падазраваемага ў забойстве. Яе рэакцыя была мацнейшая, калі яна адказвала “не” на пытанне: “Ці даводзілася вам да 18гадовага ўзросту кагонебудзь падманваць?”, чым калі яна адказвала “так” на пытанне: “Ці знаходзіўся абвінавачаны ў іншым месцы падчас забойства?” У выніку экзаменатар зрабіў выснову, што яна сказала праўду. (б) Гэта дыяграма абвінавачанага ў забойстве, якому суддзі не паверылі, што ён дзейнічаў з меркаванняў самаабароны. Калі ён адказваў “не” на кантрольнае пытанне: “Ці даводзілася вам калінебудзь да 18гадовага ўзросту наносіць камунебудзь фізічную траўму?”, яго рэакцыя была слабейшай, чым калі ён адказваў “так” на пытанне: “Ці пагражаў вам нябожчык фізічнай расправаю?” [паводле Raskin, 1982].
    Раздзел 13 Эмоцыі 343
    з’яўляецеся кіруючай асобай пэўнай урадавай установы, дзе 5% з ліку тысячы супрацоўнікаў вінаватыя ў нейкіх парушэннях. Вы наймаеце эксперта для праверкі на паліграфе, каб ён дапамог вам знайсці парушальнікаў. Калі ўсе вашы супрацоўнікі пройдуць гэты тэст, колькі чалавек з 50 вінаватых будуць выкрыты? Калі эксперт будзе мець рацыю ў 70% выпадкаў, то 35 чалавек з 50 будуць вызначаны правільна. Пакуль што ўсё як мае быць. Але паколькі правяраючы памыляецца ў 30% выпадкаў, то 285 чалавек (30%) з 950 супрацоўнікаў будуць абвінавачаны несправядліва. А гэта ўжо значная лічба. Калі б на тысячу ўрадавых чыноўнікаў і супрацоўнікаў міністэрства абароны прыпадаў хаця б адзін шпіён, то ў дадатак да кожнага выкрытага яшчэ сотні сумленных чалавек, верагодна, не прайшлі б праверку на паліграфе. Гэта само па сабе стала б “перамогаю ворагаў нацыі” [Lykken, 1987].
    “Ты знойдзеш вінаватага, калі павесіш іх усіх”.
    Народны пясняр Том Т. Хол
    “Дэтэктар хлусні” функцыяніруе дакладней пры расследаванні крымінальных злачынстваў. Часам паліцыя выкарыстоўвае паліграф для таго, каб дамагчыся прызнання ад злачынцаў, якія баяцца, што любая іхняя мана будзе выкрыта гэтым прыборам. Выкарыстоўваецца таксама тэст на веданне ўласнай віны, у якім выяўляюцца фізіялагічныя рэакцыі падазронага на пэўныя дэталі злачынства, вядомыя толькі яму і паліцыі. У выпадках крадзяжу грошай або, скажам, фотаапарата правяраючы на паліграфе бачыць, як моцна рэагуе падазроны на такія дэталі, як назва фотаапарата або канкрэтная сума даляраў. Мяркуецца, што толькі вінаваты чалавек мае аналагічную рэакцыю. Пры дастатковай колькасці такіх спецыфічных допытаў невінаватая асоба толькі ў рэдкіх вьшадках можа аказацца несправядліва абвінавачанай. Тым не менш і крытыкі, і прыхільнікі паліграфа разам выступаюць супраць яго шырокага камерцыйнага выкарыстання. I ўсё зза таго, што
    вжя Невінаватыя паводле тэста на паліграфе
    ЕДГЕЗ Вінаватыя паводле тэста на паліграфе
    Невінаватыя	Вінаватыя
    людзі	людзі
    Мал. 13.2. Як часта падманваюць “дэтэктары хлусні”? Вучоныя разам з экспертамі даследавалі дадзеныя паліграфа наконт тэстаў 50 абвінавачаных у крадзяжы, якія пазней прызналі сваю віну, і 50 абвінавачаных, чыя невіноўнасць пазней была даказана з дапамогай іншых асоб. Калі б суддзямі былі эксперты па паліграфе, была б несправядліва абвінавачана больш за трэць з ліку невінаватых, і чацвёртая частка вінаватых была б апраўдана.
    “дэтэктары хлусні” часам самі лгуць. Гэта было прызнана і Амерыканскім Кангрэсам, калі ён ухваліў у 1988 годзе Акт абароны служачых ад злоўжыванняў паліграфа, які забараняў большасць пазаўрадавых тэстаў на гэтым прыборы.
    Пры такіх абмежаваннях бізнесмены шукаюць новыя аргументы ў абарону, a прадпрымальныя людзі прапануюць новыя метады. Сёння больш мільёна грамадзян штогод праходзяць “тэсты на сумленнасць”. У гэтых пісьмовых тэстах людзі адказваюць на пытанні аб іх мінулых паводзінах, аб іх думках наконт таго, як часта сярод супрацоўнікаў адбываюцца крадзяжы і наколькі строгім павінна быць пакаранне. Але Кангрэс па ацэнцы тэхналогій (1990) скептычна паставіўся да такіх апытанняў пасля ўласнай скрупулёзнай праверкі. Навейшыя метады таксама нельга назваць пераканаўчымі: яны часцей “выкрываюць” сумленных людзей, чым злодзеяў. Камітэт Амерыканскай Асацыяцыі псіхолагаў, тым не менш, адзначае мэтазгоднасць некаторых тэстаў на сумленнасць [Goldberg & others, 1990]. Але
    344 Частка 5 Матывацыя і пачуццё ён патрабуе таксама большай адкрытасці і сумленнасці ад саміх стваральнікаў тэстаў на сумленнасць.
    Выяўленне эмоцый
    Хоць мы і не можам расшыфраваць чалавечыя эмоцыі па ступені ўзбуджанасці арганізма, у нас ёсць нашмат прасцейшы метад: мы як бы “чытаем” чалавека, услухоўваемся ў яго голас, углядаемся ў твар.
    Невербальная камунікацыя
    Мы можам кантактавацца як з дапамогай мовы, так і без яе. Пры раздражненні наша цела напружваецца, вусны сціскаюцца, бровы хмурацца. Мы можам пазіраць адкрыта, хаваць вочы або ўтароплівацца, каб выказаць адпаведна пачуцці даверу, падпарадкаванасці або перавагі [Kleinke, 1986],
    Звычайна мы вельмі лёгка распазнаём бясслоўныя падказкі пры расшыфроўцы эмоцый у старым нямым кіно. Асабліва добра нам удаецца адрозніваць маўклівую пагрозу. Сярод мноства твараў злосны запрыкмеціць лягчэй, чым добры [Hansen & Hansen, 1988]. Некаторыя з нас аказваюцца больш адчувальнымі да такіх падказак. Гэтую з’яву даследавалі Роберт Разенталь і Юдзіт Хол са сваімі калегамі [Rosenthal & Hall, 1979]. Сотням людзей яны давалі на прагляд кароткія ўрыўкі з фільмаў, дзе паказваліся эмацыянальнаэкспрэсіўныя фрагменты твару або цела, часам у спалучэнні са скажоным голасам. Напрыклад, пасля двухсекунднага пака