Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Тэорыя Саламона, пацверджаная лабараторнымі даследаваннямі эмоцый чалавека і жывёлы, заключаецца ў тым, што кожная эмоцыя выклікае супрацьлеглую эмоцыю. Ён называе гэта тэорыяй супрацьлеглых працэсаў. Уявіце сабе, што вы восьвось упершыню скокнеце з парашутам. Саламон растлумачыўбы, што першапачатковая эмоцыя (страх) выклікае супрацьлеглую эмоцыю (захапленне), калі вы прызямліліся. Як толькі пачынае набіраць моцу супрацьлеглая эмоцыя, — магчыма для таго, каб трымаць папярэднюю пад кантролем, — вы адчуваеце ,як падае інтэнсіўнасць зыходнай. Першапачатковая эмоцыя згасае, а яе месца займае апанент, які на пэўны час затрымаецца. Пасля першага свабоднага падзення (а для многіх гэта незайздроснае адчуванне) у парашутыстаў страх адключаецца, і яны звычайна адчуваюць эмацыянальны ўздым. Яшчэ прыклад: у жанчын усе цяжкасці, звязаныя з родамі, пазней ператвараюцца ў эйфарыю мацярынскага пачуцця. Паўторанне падзеі, якая выклікае эмоцыю, узмацняе супрацьлеглае пачуццё. Такім чынам “кайф” ад ужывання наркотыку, або
святло — ні яркім, ні цьмяным, падзеі — ані прыемнымі, ані непрыемнымі, — абапіраючыся на наш вопыт. Пры адхіленнях у той або іншы бок узнікае і адпаведная рэакцыя.
“Нгякае шчасце не трывае доўга”. Сенека, “Агамемнан”, 60 год н. э.
страх перад скачком з парашутам з кожным разам памяншаюцца. Гэта дапамагае растлумачыць з’яву прывыкання да наркотыкаў (з кожным прыёмам “кайфу” ўсё менш).
Аднак пабочная рэакцыя — “ломка” пры адсутнасці наркотыку, пасляродавая эйфарыя — застаецца такой жа моцнаю або нават расце. Гэта дапамагае растлумачыць і пахмелле, звязанае з ужываннем алкаголю (супрацьлеглае пачуццё “збівае” першапачатковае задавальненне і яшчэ некаторы час трымаецца), і наркаманію (патрэба ў павялічаных дозах наркотыку, каб адключыць дыскамфорт, выкліканы адсутнасцю).
Як слушна заўважае Саламон, тэорыя супрацьлеглых працэсаў і факты ў яе падтрымку — добрая навіна для пурытанцаў і дрэнная — для геданістаў: хто шукае задавальненняў, пазней за гэта расплочваецца, і з кожным разам задавальненне губляе значную частку сваёй вастрыні. Кожнае дзеянне выклікае супрацьдзеянне. Старая іспанская прымаўка як быццам прадказала тэорыю супрацьлеглых эмоцый: “Вазьмі, што хочаш, — сказаў Бог. — Вазьмі і заплаці за гэта”. 3 іншага боку, той, хто пакутуе, атрымае сваю ўзнагароду. Няма болю без палёгкі.
Акінуўшы вокам усю псіхалагічную навуку, мы заўважаем адзін важны прынцып: чалавечая натура — гэта поле барацьбы дзвюх супрацьлеглых тэндэнцый. Нашы сімпатычная і парасімпатычная нервовыя сістэмы, нервовы баланс паміж узбуджэннем і тармажэннем, рэакцыя эндарфіну на боль, супрацьлеглыя нервовыя працэсы, якія ствараюць каляровыя і чорнабелыя паслявобразы, рэгуляванне голаду і сытасці, адчуванне радасці і гора — усё гэта мае дачыненне да своеасаблівай дамоўленасці аб перамір’і паміж дзвюма магутнымі рознаскіраванымі сіламі.
Такім чынам, калі наш прыбытак, рэйтынг або грамадскі прэстыж узрастае, спачатку мы адчуваем прыліў радасці. Як толькі мы прызвычаімся да новага ўзроўню дасягнутага і пачнем успрымаць яго як нармальны, у нас узнікае патрэба да нечага большага, што магло б даць новы прыліў шчасця. Мне з дзяцінства помніцца захапленне, якое я адчуў, калі наша ся
233ак. 376
354 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
/ $І толькі што бачыў \ рэклаліу раскошнага круі\ J з(/. Чаму мы ніколі не пра^
м’я купіла першы чорнабелы 12дзюймовы тэлевізар. Сёння, калі раптам знікае колер у нашым 25дзюймовым тэлевізары, я адчуваю сябе пазбаўленым шчасця. Дасягнуўшы больш высокага ўзроўню адаптацыі, я пачаў успрымаць як негатыўнае тое, чаму некалі радаваўся. Учарашняя раскоша стала неабходнасцю. Мараль: задавальненне і незадавальненне, поспех і няўдача — усё гэта паняцці, якія суадносяцца з нашым папярэднім вопытам.
Адсюль вынікае, што мы ніколі не зможам стварыць на зямлі грамадскі рай. Калі б вы заўтра прачнуліся ў сваёй утопіі — у свете без грошай, без хвароб, дзе ўсе вас самааддана любяць, — магчыма вы б вельмі хутка скарэкціравалі свой адаптацыйны ўзровень. Неўзабаве вы б зноў адчувалі то ўздым (калі дасягненні апярэджваюць спадзяванні), то расчараванне (калі яны адстаюць), а часам былі б у нейтральным стане. Гэта дапамагае растлумачыць, чаму, безадносна да трыумфу і трагедыі, і пераможцы латарэі, якія выйгралі мільён даляраў, і паралітыкі маюць аднолькавыя ўзроўні шчасця. Гэта таксама тлумачыць, чаму матэрыяльныя патрэбы бываюць ненасытнымі — чаму дзіцяці “не хапае” ўсяго толькі адной гульні “Nintendo”. Або чаму Імэльда Маркас, жонка прэзідэнта Філіпінаў, краіны жудаснай галечы, купіла 2 700 пар пантофляў — значна больш, чым яна магла б знасіць за ўсё сваё жыццё.
Пошук шчасця ў матэрыяльнай сферы патрабуе набыцця ўсё новых і новых рэчаў. Пісьменнік апісвае рай як месца, дзе ўсё добрае няўхільна множыцца, дзе
жыццё — бясконцае апавяданне, у якім кожны новы раздзел лепшы за папярэдні. На зямлі ж дасягнуць вечнага шчасця не даюць непазбежныя ўздымы і падзенні рэальнага жыцця.
Прынцып адноснасці недахопу: шчасце суадносіцца з дасягненнямі гншых. Незадаволенасць амерыканскіх лётчыкаў падчас Другой сусветнай вайны тлумачыць канцэпцыя адноснасці недахопу. (Яе сэнс у тым, што мы параўноўваем сябе з тымі, хто жыве лепш за нас.) Нягледзячы на досыць імклівы пад’ём па службовай лесвіцы, лётчыкі былі расчараваны [Metron & Kitt, I960], Відавочна, дасягнуты поспех часткова абясцэньваўся тым фактам, што іх аднапалчане гэтак жа паспяхова раслі па службе. А калі жаданні не паспяваюць за рэчаіснасцю, тады і ўзнікае расчараванасць. Калі “Oakland Athletics” падпісала гадавы кантракт з іграком у крыкет Хасэ Кансэка на суму ў 4,7 мільёна даляраў, яго партнёр Рыкі Хендэрсан выказаў адкрытую незадаволенасць сваім трохмільённым кантрактам. Адмаўляючыся з’яўляцца на веснавыя трэніроўкі, ён скардзіўся: “Я не думаю, што мой кантракт справядлівы” [King, 1991],
“Бачыў я таксама, што ўсялякая праца і ўсялякі поспех у справах спараджаюць зайздрасць паміж людзьмі.
Усё гэта тлум і знямога духу. Лепей жменя са спакоем, чымся прыгаршчы з клопатам і знямогай духу”. Эклезіяст 4:4
Раздзел 13 Эмоцыі 355
Такія параўнанні дапамагаюць нам зразумець, чаму людзі з сярэднім і вялікім заробкам у любой краіне звычайна трошкі больш задаволены жыццём, чым адносна бедныя, якія могуць параўнаць сябе з багатымі [Diener, 1984]. Тым не менш, як толькі дабрабыт дасягае сярэдняга ўзроўню, далейшы рост багацця ўжо не мае дачынення да шчасця. Чаму? Бо па меры таго як людзі ўздымаюцца па прыступках поспеху, яны параўноўваюць сябе звычайна з тымі, хто вышэй за іх, або з людзьмі свайго ўзроўню [Gruder, 1977; Suis & Tesch, 1978]. Для Рыкі Хендэрсана Хасэ Кансэка служыў як бы меркаю. Як заўважыў Бертран Расэл: “Напалеон зайздросціў Цэзару, Цэзар зайздросціў Аляксандру, а Аляксандр, мяркую, зайздросціў Геркулесу, якога ніколі не існавала. Вы не можаце пазбавіцца зайздрасці з дапамогай аднаго толькі поспеху, бо ў гісторыі або ў міфе заўсёды знойдзецца асоба, шчаслівейшая за вас”.
Параўноўваючы сябе з тымі, каму пашанцавала менш, мы часамі можам узняць свой настрой. Як параўнанне з багатымі выклікае зайздрасць, так грэе сэрца параўнанне з бяднейшымі. Маршал Дэрмер з калегамі прадэманстраваў гэта наступным чынам. Ён прапанаваў студэнтам універсітэта ВісконсінМілуокі азнаёміцца з цяжкімі часамі мінулага. Пасля прагляду кіна і фотаматэрыялаў пра тое, якім бязрадасным было жыццё ў Мілуокі ў 1900 годзе, пасля роздуму над імі, студэнткі інакш зірнулі на свае асабістыя драмы. Аналагічна, калі засмучаны чалавек чытае пра кагосьці, каму яшчэ горш, то адчувае некаторую палёгку.
Паказчыкг шчасця. Чаму, калі, згодна з прынцыпам узроўню адаптацыі, нашы эмоцыі імкнуцца да раўнавагі, адны людзі з дня ў дзень праменяцца радасцю, а другія смуткуюць? Што аднаго чалавека робіць акрыленым, а другога — панурым? У вывучэнні чалавечых пачуццяў, звязаных з агульным шчасцем і дабрабытам, Эд Дайнер вылучыў некалькі паказчыкаў задаволенасці жыццём [Diener, 1984], Памятайце, аднак, што хаця дзве пераменныя карэліруюць паміж сабой, але гэта не азначае, што адна выклікае другую.
Напрыклад, многія даследаванні паказваюць, што рэлігійна актыўныя і адданыя нейкай справе людзі адчуваюць сябе больш шчаслівымі і задаволенымі жыццём [Myers, 1992], А мо наадварот, гэта шчасце спрыяе рэлігійнасці? Ці несучы сэнс, унутраны спакой і надзею на бессмяротнасць душы, вера ў Бога спрычыняецца да шчасця?
I на працы, і падчас адпачынку большасць з нас атрымлівае сапраўднае задавальненне ад займальнай, жывой дзейнасці. Адзін з даследчыкаў пераканаўся ў гэтым з дапамогай пэйджэра, спецыяльнага электроннага прыстасавання. Пачуўшы сігнал, добраахвотнікі адзначалі, што яны ў гэты момант робяць і як сябе адчуваюць. Звычайна яны адчувалі сябе шчаслівейшымі, калі іхні розум быў заняты працаю або актыўным адпачынкам, а не пасіўным баўленнем часу. Чым актыўней адпачынак, тым больш ён падабаецца людзям. Займацца сваім садам куды цікавей, чым бавіць час на яхце. Цікавей размаўляць з сябрамі, чым глядзець тэлевізар. Сапраўды, шчаслівы той, каго цалкам паглынаюць праца і адпачынак, хто аддае ім усю сваю энергію.
Тэорыі эмоцый
Мы ўпэўніліся, што эмоцыі грунтуюцца на ўзаемадзеянні фізіялагічнага ўзбуджэння, экспрэсіўных паводзінаў і свядомых адчуванняў. Але з гэтым узаемадзеяннем не ўсё ясна. Адзін са спрэчных момантаў датычыцца сувязі паміж тым, што мы думаем і што адчуваем: ці заўсёды эмоцыі выцякаюць з нашых думак? Ці заўсёды сэрца спрычыняецца да ацэнкі пэўнай сітуацыі розумам? Перад тым як адказаць на гэтае пытанне, давайце ўспомнім старую спрэчку: ваша сэрца калоціцца таму, што вы баіцеся, альбо вы баіцеся таму, што пачулі, як б’ецца ваша сэрца?
Тэорыя эмоцый Кэнана — Барда
Здаровы сэнс падказвае, што мы плачам таму, што замаркоціліся, лаемся таму, што злуем, дрыжым таму, што баімся. Аднак для аднаго з пачынальнікаў псіхалогіі Уільяма Джэймса здаровы сэнс пры
356 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
Табліца 13.1
Шчасце — гэта...
Даследчыкі высветлілі, што для шчаслівых людзей характэрныя:
Вось некаторыя фактары, якія не маюць дачынення да шчасця:
Высокае пачуццё самапавагі