• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Зразумела, такія моцныя эмоцыі, як злосць, сорам, шчасце і каханне, абумоўлены нашым успрыманнем тых або іншых падзей і інтэрпрэтацыяй іх, нашымі высновамі. Характар эмоцый звязаны з нашым стаўленнем да людзей і свету. Людзі персаналізуюць падзеі (звязваюць іх выключна са сваёй асобай) і абагульняюць свой досвед на падставе асобных эпізодаў, адарваных ад цэлага [Larsen & others, 1987], Наша стаўленне да прыемнага і кепскага ў нашым жыцці ўплывае як на эмоцыі, так і на матывацыю. Ад таго, з чым мы звязваем нізкую адзнаку — з несправядлівасцю экзаменатара, няўдачай або ўласнай няздольнасцю ці гультайствам — залежыць наш настрой — раздражнёны або прыгнечаны [Weiner, 1985]. Атаясамленне няўдачы з уласнай няздатнасцю
    Мал. 13.10. Эмоцыя і свядомасць жывяць адна адну. Але што з іх курыца, а што яйка? Лазарус лічыць, што хоць эмоцыі ўплываюць на мысленне, наша свядомая ацэнка сітуацыі заўсёды папярэднічае эмоцыі. Заёнц, аднак, сцвярджае, што некаторыя эмацыянальныя рэакцыі папярэднічаюць працэсу ўсведамлення.
    падрывае матывацыю. Бо калі няма здольнасцей, то навошта старацца?
    Для нас важным з’яўляецца тое, у чым Лазарус і Заёнц знайшлі згоду: некаторыя эмацыянальныя рэакцыі — у прыватнасці, такія простыя, як сімпатыя, антыпатыя і страх — не патрабуюць свядомага асэнсавання. Мы можам баяцца павука нават калі “ведаем”, што ён бясшкодны. Пасля таго, як у маленькага Альберта выпрацаваўся ўмоўны рэфлекс, ён пачаў баяцца футравых рэчаў. Такія рэакцыі цяжка змяніць свядомым намаганнем.
    Іншыя эмоцыі — у тым ліку дэпрэсія і такія складаныя пачуцці, як нянавісць і любоў, — таксама знаходзяцца пад вялікім уплывам нашых інтэрпрэтацый, успамінаў і спадзяванняў. Што датычыць гэтых эмоцый, то як мы ўбачым у раздзеле 16, каб лепш адчуваць сябе, трэба больш пазітыўна ставіцца да сябе самога і да навакольнага свету.
    Высновы
    Фізіялогія эмоцый
    Узбуджэнне. Любую задачу выканаць лягчэй пры сярэдняй ступені ўзбуджанасці, хаця гэта залежыць і ад складанасці задачы.
    Фізіялагічныя змены, якія суправаджаюць эмоцыю. Фізіялагічнае ўзбуджэнне, якое суправаджае пэўную эмоцыю, у большасці выпадкаў цяжка адрозніць ад узбуджэння, звязанага з якойнебудзь іншай эмоцыяй. Аднак
    навукоўцы выявілі змяненні ў рабоце мозга і ва ўзроўні гармонаў, адпаведныя той або іншай эмоцыі.
    Дэтэктар хлусні. Паліграф вымярае некаторыя фізіялагічныя паказчыкі эмоцый. Ці можа ён, аднак, выкрыць няпраўду на падставе таго напружання, якое адчувае чалавек, хлусячы? Паліграф усё ж лепш, чым простая здагадка, але ён не настолькі надзейны, каб апраўдваць яго шырокае выкарыстанне.
    360 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
    Выяўленне эмоцый
    Невербальная камунікацыя. Мы кантактуемся не толькі з дапамогай мовы, але і дзякуючы жэстам, міміцы і іншым знакам.
    Выяўленне эмоцый у розных культурах. Ці з’яўляецца мова знакаў універсальнай? Хаця асобныя жэсты абумоўлены культурай, але выразы твару, звязаныя са шчасцем або страхам, агульныя ва ўсім свеце. У культурах, схільных да калектывізму і ўзаемазалежнасці, праявы рэзкіх, агрэсіўных эмоцый назіраюцца вельмі рэдка.
    Роля мімікі. Міміка не толькі перадае эмоцыі, але і ўзмацняе канкрэтныя пачуцці — як бы дае каманду целу, каб яно рэагавала на іх адпаведным чынам.
    Адчуванне эмоцый
    Страх. Страх — гэта адаптацыйная эмоцыя, і яна бывае вельмі непрыемнай. Хаця некаторыя страхі запраграмаваны біялагічна, але найлепш пра разнастайнасць чалавечых страхаў нам гаворыць уласны досвед.
    Злосць. Злосць вынікае з падзей, якія здаюцца нам не толькі зневажальнымі і абразлівымі, але і наўмыснымі, і несправядлівымі. Такая негатыўная эмоцыя, як прыгнечанасць, таксама можа падтрымліваць злосць. Хаця “выпусканне пары” прыносіць часовую палёгку, але па сутнасці яно небяспечнае. Адкрытае выказванне злосці можа выклікаць яшчэ большую варожасць.
    Шчасце. Добры настрой дазваляе нам станоўча ўспрымаць навакольны свет і выклікае жаданне дапамагаць іншым людзям. Настроі,
    выкліканыя добрымі або кепскімі навінамі бягучага дня, рэдка выходзяць за межы дня. Нават значная падзея, як, скажам, істотны рост прыбыткаў, не надоўга робяць нас шчаслівымі. Растлумачыць адноснасць шчасця можна пры дапамозе двух прынцыпаў — узроўню адаптацыі і адноснасці недахопу. Разам з тым, некаторыя з нас усё ж бываюць шчаслівейшымі за іншых, і таму даследчыкі вызначылі складнікі шчасця.
    Тэорыі эмоцый
    Тэорыі Джэймса—Ланге і Кэнана— Барда. Сярод нявырашаных і спрэчных знаходзіцца пытанне, калі мы адчуваем эмоцыю — пасля таго, як заўважым рэакцыю свайго цела (як лічылі Джэймс і Ланге), або перад тым, як наша цела непасрэдна зрэагуе (як сцвярджалі Кэнан і Бард).
    Пазнанне і эмоцыі. Даследчыкі эмоцый спрачаюцца наконт таго: ці можам мы адчуваць эмоцыі незалежна ад іх усведамлення. Ці адчуваем мы эмоцыі перш чым падумаем пра іх? Двухфактарная тэорыя эмоцый Стэнлі Шахтэра сцвярджае, што свядомая ацэнка нашай узбуджанасці з’яўляецца істотным кампанентам любой эмоцыі. Рычард Лазарус пагаджаецца, што пазнанне — рэч вельмі істотная: многія важныя эмоцыі з’яўляюцца на падставе нашых інтэрпрэтацый або заключэнняў пра іх. Роберт Заёнц, аднак, перакананы, што некаторыя простыя эмацыянальныя рэакцыі адбываюцца мімаволі, безадносна да працэсу ўсведамлення — яшчэ да таго, як адбудзецца пазнавальная ацэнка. Гэта можа мець практычны сэнс: паколькі эмоцыі карэняцца ў нашым мысленні, значыць можна спадзявацца на магчымасць іх замены карэкціроўкай мыслення.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Эмоцыя. Рэакцыя ўсяго арганізма, якая складаецца з (1) фізічнага ўзбуджэння, (2) экспрэсіўных паводзінаў і (3) свядомага вопыту.
    Дэтэктар хлусні (паліграф). Прыбор, які выкарыстоўваецца для выкрыцця хлусні шляхам вымярэння некаторых фізіялагічных рэакцый, якія суправаджаюць эмоцыі (напрыклад, хуткасці сэрцабіцця і дыхання).
    Катарсіс. Эмацыянальная палёгка. У псіхалогіі паняцце катарсісу азначае, што “выпусканне” агрэсіўнай энергіі прадухіляе агрэсію.
    Узровень адаптацыі. Схільнасць даваць ацэнку (гуку, святлу, прыбыткам) адносна пэўнага “нейтральнага” ўзроўню, які вызначаецца на падставе нашага вопыту.
    Адноснасць недахопу. Звычка параўноўваць сябе з тымі, хто жыве лепш за нас.
    Тэорыя Джэймса—Ланге. Яе сутнасць у тым, што перажыванне эмоцый з’яўляецца ўсведамленнем нашых фізіялагічных рэакцый на эмацыянальныя раздражняльнікі.
    Тэорыя Кэнана—Барда. Паводле яе, эмацыянальны стымул адначасова дае штуршок (1) фізіялагічным рэакцыям і (2) суб’ектыўнаму ўспрыманню эмоцый.
    Двухфактарная тэорыя. Тэорыя Шахтэра аб тым, што каб адчуць пэўную эмоцыю, чалавек павінен (1) быць фізічна ўзбуджаным і (2) даць пазнавальную ацэнку свайму ўзбуджэнню.
    6. Асоба
    , псіхічныя расстройствы і здароўе
    Раздзел 14
    Асоба
    Раманіст Уільям Фолкнер быў майстрам стварэння персанажаў з яркімі характарамі. Адзін з яго герояў, Айк Мак Каслін, з’яўляецца ў розных узростах больш чым у дзесятку раманаў і навел. Айк усё жыццё паслядоўна прытрымліваецца высокіх прынцыпаў. Ва ўзросце 10 гадоў ён адчувае глыбокае замілаванне да некранутай прыроды і нашых “братоў меншых”. А калі яму стукнула пад восемдзесят, ён даў наказ пляменніку беражліва карыстацца зямлёй. Айк дарослы — гэта павялічаная копія Айка маладога.
    Яшчэ адзін персанаж Фолкнера, Джэйсан Компсан, у пачатку рамана “Шум і ярасць”, калі яму яшчэ толькі чатыры гады, — сябелюбівае і плаксівае дзіця, і напрыканцы рамана, у 34 гады, ён паранейшаму застаецца сябелюбівым і плаксівым. Як галава памесця Компсанаў, ён абражае членаў сям’і і хатнюю прыслугу. Спачатку ён быў эгацэнтрычным дзіцем, а потым стаў эгацэнтрычным дарослым.
    Персанажы Фолкнера па меры іх паступовага раскрыцця ў творах ўвасабляюць сабой адметнасць і пастаянства характару. У папярэдніх раздзелах мы адзначалі падабенства людзей —у тым, як мы развіваемся, успрымаем, набываем веды, памятаем, думаем і адчуваем, а зараз павінны прызнаць, што кожны з нас — непаўторны. Ваша асоба — гэта ўласцівы вам лад мыслення, адчування і дзеяння. Калі мадэлі вашых паводзінаў надзвычай сваеадметныя і ўстойлівыя — скажам, вы прыкметна пераўзыходзіце іншых на вечарыне ці ў класе, то пра вас, напэўна, кажуць, што вы “моцная” асоба.
    Фактычна асобе прысвечана большая частка гэтай кнігі. Мы разгледзелі ўплыў біялагічных фактараў на асобу, развіццё
    асобы на працягу жыцця і асобасныя рысы, звязаныя з навучаннем, матывацыяй і эмоцыямі. У наступных раздзелах мы разгледзім псіхічныя расстройствы асобы, яе духоўнае і фізічнае здароўе і ўплыў грамадства на фарміраванне асобы.
    У гэтым раздзеле мы разгледзім і паспрабуем даць ацэнку чатыром галоўным падыходам пры вывучэнні асобы.
    •	У псіхааналгтычнай тэорыі Зігмунда Фрэйда засяроджваецца ўвага на сексуальных пачуццях ў дзяцінстве і на падсвядомых матывах як магчымых фактарах фарміравання асобы.
    •	Даследчыкі асобасных рысаў вызначаюць спецыфічныя аспекты характару.
    •	Гумангстычны падыход засяроджвае ўвагу на ўнутраных патэнцыях развіцця і імкненні да самасцверджання.
    •	Сацыяльнапазнавальная псіхалогія робіць акцэнт на тым, як праз узаемадзеянне з навакольным светам фарміруецца наша асоба.
    Кожны з падыходаў прапануе адметны погляд на асобу, дае магчымасць лепш зразумець сутнасць гэтага пытання.
    Псіхааналітычны падыход
    Да паступлення ў Венскі універсітэт у 1873 годзе малады Зігмунд Фрэйд праяўляў прыкметы бліскучага і незалежнага мыслення, што, як правіла, характэрна для людзей неардынарных. Ён меў цудоўную памяць. Яму так падабалася сур’ёзная літаратура, што аднойчы зза сваёй цікавасці да твораў драматургаў, паэтаў і фі
    362 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    лосафаў (Гётэ, Шэкспір, Кант, Гегель і Ніцшэ) ён задаўжаў кнігарні суму, якая перавышала яго сродкі на жыццё. У юнацкім узросце ён звычайна вячэраў у сваей малюсенькай спальні, каб зэканоміць час на вучобу.
    Пасля заканчэння медыцынскай школы Фрэйд распачаў прыватную практыку, спецыялізуючыся на нервовых парушэннях. Хутка, аднак, ён сустрэў пацыентаў, чые расстройствы немагчыма было растлумачыць на аснове неўралогіі. Пацыент мог страціць адчувальнасць рукі, аднак не існуе такога сенсорнага нерву, пры парушэнні якога магла б анямець адна рука і больш нічога. Ведаючы, што такія сімптомы можа выклікаць і гіпноз, Фрэйд прыйшоў да высновы, што іх прычына хутчэй псіхічная, чым фізіялагічная. Гэтае адкрыццё падштурхнула яго мысленне ў накірунку, якому было наканавана змяніць чалавечае самаўсведамленне.