Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Удалы шлюб і трывалае каханне
Вера ў Бога
Аптымізм і адкрытасць
Добры сон
Заняткі фізкультурай
Працаўладкаванасць
[Паводле Diener, 1984 &
Узрост
Раса
Пол (жанчыны часцей бываюць прыгнечанымі, затое часцей — вясёлымі)
Адукацыйны ўзровень
Інтэлект
Наяўнасць або адсутнасць дзяцей
Myers,1992]
разглядзе эмоцый крытэрыем не быў. Згодна з Джэймсам, “нам кагосьці шкада таму, што мы плачам, злуем таму, што лаемся, баімся таму, што дрыжым” [James, 1890]. Калі вы заўважаеце, што на вас імчыцца аўтамабіль, вы спачатку рэзка адскочыце ўбок, каб пазбегнуць сутыкнення, і ўжо потым адчуеце сэрцабіццё і задрыжыце ад страху. Пачуццё страху прыходзіць пасля рашаючай рэакцыі цела (мал. 13.7).
Ідэя Джэймса, якую незалежна ад яго прапанаваў і дацкі фізіёлаг Карл Ланге [Lange] (яна таму і называецца тэорыяй Джэймса— Ланге), падалася амерыканскаму вучонаму Уолтэру Кэнану [Cannon] непераканаўчай. Папершае, Кэнан лічыў, што рэакцыі цела недастаткова выразныя, каб абуджаць шматлікія эмоцыі. Аб чым сігналізуе паскоранае біццё сэрца — аб страху, злосці або закаханасці? Падругое, змяненні рытму сэрца, дыхання і тэмпературы цела адбываюцца занадта павольна, каб выклікаць раптоўнае пачуццё. Кэнан, а потым і другі амерыканскі фізіёлаг Філіп Бард [Bard] зрабілі выснову, што “рэакцыя цела і эмацыянальныя адчуванні адбываюцца адначасова”: адпаведны стымул накіроўваецца адначасова
ў кару галаўнога мозга, выклікаючы суб’ектыўнае перажыванне эмоцыі, і ў сімпатычную нервовую сістэму, выклікаючы рэакцыю цела. Такім чынам, тэорыя Кэнана — Барда сцвярджае, што сэрца пачынае калаціцца разам з адчуваннем страху, але адно не з’яўляецца прычынай другога (мал. 13.8).
Паколькі мы ведаем, што знешне эмоцыі амаль не адрозніваюцца, што зыходны тэзіс Джэймса — Ланге аб тым, то мы перажываем эмоцыі з прычыны змянення стану арганізма, быў абвергнуты. Але новыя даследаванні выявілі дробныя фізіялагічныя адрозненні паміж эмоцыямі, і гэтая тэорыя пачала выглядаць больш пераканаўчай. Калі Джэймс змагаўся са сваімі' ўласнымі пачуццямі прыгнечанасці і журбы, ён прыйшоў да высновы, што мы можам кантраляваць эмоцыі шляхам капіравання “вонкавых праяў“ той або іншай эмоцыі, якую хацелася б перажыць. “Каб быць вясёлым”, — раіў ён, — сядзіце весела, глядзіце вакол весела і дзейнічайце так, быццам вам весела”. Новыя адкрыцці, якія тычацца эмацыянальнага ўздзеяння выразаў твару, — гэта як раз тое, што ўзрадавала б Джэймса.
Давайце праверым ваша разуменне тэорый Джэймса — Ланге і Кэнана — Барда. Уявіце, што ў ваш мозг не паступае сігналаў, як б’ецца ваша сэрца або працуе страўнік.
Мал. 13.7. Тэорыя эмоцый Джэймса— Ланге.
Раздзел 13 Эмоцыі 357
Паводле Кэнана і Барда, вы б перажывалі эмоцыі як звычайна, бо яны лічаць, што эмоцыі ўзнікаюць асобна (хаця і адначасова) ад рэакцыі цела. Паводле Джэймса і Ланге, адбылося б значнае зніжэнне ўзроўню эмоцый, бо яны былі перакананы: каб мець пэўную эмоцыю, трэба спачатку ўспрыняць рэакцыі цела.
Такая ўяўная сітуацыя існуе ў сапраўднасці, яна датычыцца людзей з пашкоджаным спінным мозгам. Псіхолаг Джордж Хохман [Hohmann, 1966] праінтэрв’юіраваў 25 чалавек, параненых падчас Другой сусветнай вайны. Ён папрасіў іх успомніць выпадкі эмацыянальнага ўздыму перад і пасля пашкоджання спіннога мозга. У каго быў пашкоджаны ніжні пазванок і знерухомелі толькі ногі, тыя амаль не адчулі змен у сферы эмоцый. У тых жа, хто не мог адчуваць свайго цела ніжэй шыі, назіралася значнае падзенне інтэнсіўнасці эмоцый (чаго і можна было чакаць паводле Джэймса і Ланге). Удзельнікі вайны казалі, што ў эмацыянальна напружаных сітуацыях яны маглі б дзейнічаць, як і раней, вось як адзін з іх апісаў сваю злосць: “Проста яна не мае ранейшага напалу. Гэта злаванне адным розумам”. 3 другога боку, эмоцыі, якія праяўляюцца ў зонах цела вышэй шыі, адчуваюцца мацней. Фактычна ўсе, каго апытаў Хохман, засведчылі абвостраныя праявы плачу, камякоў у горле і цяжару ў сэрцы пры развітанні, малітве або праглядзе кранальнага фільма.
“Кожны раз,калія адчуваю страх, я высока трымаю галаву і насвгстваю вясёлы матыў”.
Рычард Роджэрс і Оскар Гамерштайн, “Кароль і я”
Хаця такія сведчанні ўдыхнулі новае жыццё ў тэорыю ДжэймсаЛанге, але многія даследчыкі згаджаюцца з Кэнанам і Бардам у тым, што перажыванне эмоцый уключае таксама і пазнавальную дзейнасць кары галаўнога мозга. Баімся мы ці не постаці ў цёмнай алеі, залежыць ад таго, як мы інтэрпрэтуем яе дзеянні — як варожыя або як нейтральныя. Такім чынам, дзякуючы Джэймсу і Ланге, мы можам сказаць, што рэакцыі нашага цела з’яўляюцца важнаю састаўной часткаю
Мал. 13.8. Тэорыя эмоцый Кэнана — Барда.
эмоцый. А дзякуючы Кэнану і Барду, мы ведаем, што перажыванне эмоцый — гэта штосьці большае, чым прыслухоўванне да фізіялогіі.
Пазнанне і эмоцыі
Яшчэ адно пытанне: якая ж сувязь паміж тым, што мы думаем і як адчуваем?
Мы ведаем, што нашы эмоцыі ўздзейнічаюць на думкі. Калі нам хочацца спяваць “Ах, які цудоўны дзень!”, свет і людзі вакол нас здаюцца цудоўнымі; назаўтра, калі мы засмучаныя, мы бачым той самы свет і тых самых людзей ужо ў іншым святле.
Ці мы можам мадыфікаваць нашыя эмоцыі, змяніўшы паводзіны? Гэта пытанне важнае ў практычным плане, для самаўдасканалення. Каб адчуваць інакш, што мы павінны змяніць — мысленне?
Двухфактарная тэорыя эмоцый Шахтэра. Сёння многія вучоныя перакананы ў тым, што наша свядомасць — успрыманні, успаміны і погляды — з’яўляецца істотнаю часткаю эмоцый. Сярод такіх вучоных і Стэнлі Шахтэр [Schachter], Паводле яго двухфактарнай тэорыі усялякая эмоцыя складаецца з дзвюх кампанентаў: фізічнага узбуджэння і пазнавальнай ацэнкі (мал. 13.9). Як Джэймс і Ланге, Шахтэр лічыў, што эмацыянальнае перажыванне выцякае з усведамлення цялеснага ўзбуджэння. Але ён, як Кэнан і Бард, лічыў таксама, што ў фізіялагічным плане эмоцыі падобныя, таму, на яго думку, эмацыянальнае перажыванне патрабуе свядомай інтэрпрэтацыі гэтага ўзбуджэння.
Часта вельмі цяжка правесці мяжу паміж рэакцыяй арганізма на пэўную па
358 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
дзею і нашай інтэрпрэтацыяй гэтай падзеі. Уявіце, што вас нешта ўзрушыла, а вы не ўпэўнены — што іменна, альбо вы не з тым суадносіце сваё ўзбуджэнне. Напрыклад, пасля энергічнай прабежкі вы з’яўляецеся дамоў і даведваецеся, што атрымалі доўгачаканую работу. Ці адчуеце вы пры гэтым большы ўздым (бо ўзбуджэнне ад бегу ўсё яшчэ трымаецца), чым калі б вы атрымалі гэткую ж навіну пасля паўдзённага сну?
Каб высветліць гэта, Шахтэр і Джэром Сінгер паспрабавалі ўзбуджаць студэнтаў ін’екцыямі стымулюючага гармону — эпінэфрыну [Singer, 1962], Уявіце сябе адным з удзельнікаў гэтага эксперымента: пасля ўвядзення ін’екцыі вы накіроўваецеся ў пакой, дзе сустракаеце яшчэ аднаго чалавека (на самой справе — памочніка эксперыментатара), які дэманструе або эйфарыю, або раздражнёнасць. Назіраючы за гэтым чалавекам, вы пачынаеце адчуваць узмоцненае сэрцабіццё, чырванееце, ваша дыханне паскараецца. Што б вы адчувалі, калі б вам сказалі, што ўсё гэта вынік “ін’екцыі”? Падыспытныя Шахтэра і Сінгера адчувалі нязначны эмацыянальны ўздым, бо звязвалі сваё ўзбуджэнне з уведзеннымі лекамі. А калі б вам сказалі, што ін’екцыя не акажа ўздзеяння, то што б вы адчувалі тады? Магчыма, вы б рэагавалі так, як група падыспытных, што “пераймалі” эмоцыі чалавека, які знаходзіўся побач — рабіліся то радаснымі, то раздражнёнымі ў залежнасці ад настрою памочніка.
Гэтае адкрыццё — што стан узбуджанасці можа перажывацца або як адна, або як другая, зусім іншая эмоцыя ў за
Мал. 13.9. Падсумаванне двухфактарнай тэорыі эмоцый Шахтэра. Каб адчуць эмоцыю, мы павінны ўзбудзіцца і свядомасцю зафіксаваць гэтае ўзбуджэнне.
лежнасці ад таго, як мы яго інтэрпрэтуем і ацэньваем, — была праверана дзесяткамі эксперыментаў. Аказалася, што звычайнае ўзбуджэнне можа ўзмацніць любое пачуццё [Reisenzein, 1983], Паспрабуйце абразіць чалавека, які толькі што вярнуўся з веласіпеднай трэніроўкі ці глядзеў па відэа рокканцэрт, і ён куды хутчэй звяжа свой стан з вашай правакацыяй. Як у выпадку з усхваляванай баскетбалісткай у пачатку гэтага раздзела, ён будзе адчуваць большую злосць, чым іншы чалавек у такой жа сітуацыі, якога перад гэтым нішто не ўзбудзіла. Такім чынам, узбуджэнне ад такіх розных эмоцый, як злосць, страх і закаханасць, можа сапраўды перацякаць ад адной эмоцыі да другой [Zillmann, 1986]. На сітуацыі, якія правакуюць злосць, сексуальна ўзбуджаныя людзі рэагуюць вельмі востра. Падобным чынам і ўзбуджэнне, якое засталося пасля рэзкай спрэчкі або перажытага страху, можа ўзмацніць палавое жаданне [Palace & Gorzalka, 1990].
Ці павінна папярэднічаць эмоцыям усведамленне? Іншымі словамі, каб мець пэўную эмоцыю, ці павінны мы спачатку вызначыць характар нашага ўзбуджэння? Роберт Заёнц дае на гэтае пытанне адмоўны адказ [Zajonc, 1980, 1984], Ён даказвае, што нашы эмацыянальныя рэакцыі спрацоўваюць хутчэй, чым усведамленне пэўнай сітуацыі; г. зн. пачуцці з’яўляюцца яшчэ да таго, як мы падумаем пра іх. (Згадайце выпадак, калі вам нехта з першага погляду спадабаўся, а вы нават не разумелі, чаму.)
У папярэдніх раздзелах мы зазначалі, што калі людзям некалькі разоў запар дэманстраваць сігналы на працягу такога кароткага часу, што іх немагчыма ні ўспрыняць, ні запомніць, у іх, тым не менш, узнікае сімпатыя да гэтых сігналаў, і ім чамусьці аддаюць перавагу. Ап' роч таго, некаторыя нервовыя шляхі, занятыя ў перадачы эмоцый, праходзяць праз зоны кары галаўнога мозга, адказныя за мысленне. Адзін з такіх шляхоў ідзе ад вока праз таламус да аднаго з эмацыянальных цэнтраў кіравання мозга — міндаліны [LeDoux, 1986]. Гэта спрыяе хуткай, аўтаматычнай эмацыянальнай рэ
Раздзел 13 Эмоцыі 359
акцыі, якая потым можа быць мадыфікавана, калі кара галаўнога мозга цалкам усвядоміць, скажам, пагрозу. Такія сведчанні пераканалі Заёнца, што некаторыя эмацыянальныя рэакцыі не патрабуюць мыслення. Сэрца не заўсёды падпарадкоўваецца розуму.
3 гэтым не пагаджаецца даследчык эмоцый Рычард Лазарус [Lazarus, 1984, 1991]. Ён дапускае, што наш мозг апрацоўвае патокі інфармацыі без удзелу нашай свядомасці, і ахвотна прызнае, што некаторыя эмацыянальныя рэакцыі не патрабуюць свядомага асэнсавання. Тым не менш ён сцвярджае, што нават выпадковыя імгненныя пачуцці патрабуюць пазнавальнай ацэнкі сітуацыі; інакш як бы мы ведалі, на што рэагуем? Гэтая ацэнка можа ўзнікаць сама па сабе, мы можам яе і не ўсведамляць, тым не менш гэта адна з функцый мозга (мал. 13.10).