• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    У падлеткаў латэнтны перыяд пераходзіць у канчатковую стадыю — генітальную, калі ў маладых людзей узнікаюць сексуальныя пачуцці да супрацьлеглага полу.
    На погляд Фрэйда, неадпаведныя паводзіны дарослых з’яўляюцца вынікам нявырашанасці канфліктаў ранейшых псіхасексуальных стадый. У любы момант аральнай, анальнай або фалічнай стадый сур’ёзны канфлікт можа замкнуць або зафіксаваць, энергію асобы, кіраваную на пошукі задавальненняў у гэтай стадыі. Так, немаўляты, якія былі перакормлены або недабралі (магчыма, у выніку раптоўнага ранняга адняцця ад грудзей), могуць затрымацца на аральнай стадыі. У аральна зафіксаваных дарослых праяўляецца альбо пасіўная залежнасць (як у немаўлятаў), альбо перабольшанае адмаўленне гэтай залежнасці — магчыма, у выглядзе нахабства і вострага сарказму. Яны паранейшаму будуць імкнуцца да пошукаў задавальнення аральных патрэбаў
    праз курэнне і смачную ежу. Той, хто так і не змог вырашыць анальнага канфлікту, які заключаецца ў жаданні спраўляць патрэбы, калі захочацца, і неабходнасцю карыстацца прыбіральняй, могуць стаць неахайнымі і дэзарганізаванымі (“анальна імпульсіўнымі”) ці высокаарганізаванымі і завельмі акуратнымі (“анальна вытрыманымі”). Такім чынам, паводле Фрэйда, касцяк асобы фарміруецца ў раннім дзяцінстве.
    Ахоўныя механізмы. Жывучы ў грамадстве, мы не можам праяўляць нашы сексуальныя і агрэсіўныя імпульсы так, як нам захочацца. Мы павінны іх кантраляваць. Калі Эга баіцца згубіць кантроль над унутранай барацьбой паміж патрабаваннямі Іда і Суперэга, тады ўзнікае неспакой. Па словах Фрэйда, неспакой — гэта тая цана, якую мы плоцім за цывілізаванасць.
    У адрозненне ад спецыфічных страхаў, чорная хмара неспакою ні на чым не сфакусавана, таму яе цяжка пераадолець. Гэта ўсё роўна, калі б мы адчувалі дыскамфорт і не маглі зразумець, адкуль ён. Фрэйд выказаў думку, што Эга абараняе сябе ад занепакоенасці пры дапамозе ахоўных механізмаў. Ахоўныя механізмы паніжаюць або перанакіроўваюць неспакой рознымі спосабамі, але заўсёды шляхам скажэння рэчаіснасці. Вось некалькі прыкладаў.
    Думкі і пачуцці, якія выклікаюць неспакой, выцясняюцца са свядомасці. Паводле Фрэйда, выцясненне ляжыць у аснове ўсіх іншых ахоўных механізмаў, кожны з якіх маскіруе небяспечныя жаданні і не дае ім пранікнуць у свядомасць. Фрэйд лічыў, што выцясненне тлумачыць, чаму мы не памятаем сваёй дзіцячай страсці да маці альбо бацькі. Да таго ж выцясненне часта бывае няпоўным, бо стрыманыя пабуджэнні прабіваюцца на паверхню ў выглядзе сноў і агаворак.
    Пераадолець неспакой нам дапамагае таксама рэгрэсія — вяртанне да ранейшай, у значнай ступені інфантыльнай стадыі развіцця, дзе засталася зафіксаванай частка нашай псіхічнай энергіі. Такім чынам, у першыя трывожныя дні ў школе дзіця можа вярнуцца да адчування
    366 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    камфорту аральнай стадыі, калі пачынае смактаць палец або кусаць пазногці. Устрывожаныя маладыя малпы падзіцячаму туляцца да сваіх матак або адна да адной [Suomi, 1987]. У студэнтаў каледжа, якія сумуюць па дому, можа ўзнікаць неабходнасць у пачуцці бяспекі і хатняй утульнасці.
    Пры фарміраванні пазітыўнай рэакцыі Эга падсвядома вымагае ад непрымальных пачуццяў, каб яны выглядалі як супрацьлеглыя. На шляху да свядомасці непрымальнае “Я яго ненавіджу” ператвараецца ў “Я яго люблю”. Сарамлівасць ператвараецца ў дзёрзкасць. Адчуванне няздатнасці ператвараецца ў браваду. У адпаведнасці з прынцыпам, які стаіць за гэтым ахоўным механізмам, матывацыя грамадскіх актывістаў, якія бязлітасна змагаюцца супраць гомасексуалізму, заснавана якраз на ўласных сексуальных жаданнях, супраць якіх яны і выступаюць.
    Праекцыя маскіруе небяспечныя імпульсы шляхам прыпісвання іх іншым людзям. Такім чынам, “Ён ненавідзіць мяне” можа быць праекцыяй рэальнага пачуцця “Я ненавіджу яго” або “Я ненавіджу сябе”. Паводле тэорыі Фрэйда, расавыя прымхі могуць быць вынікам праекцыі ўласнага непрымальнага імкнення да прадстаўнікоў іншай групы. (Як вы разумееце, праекцыя часта дае зручную падставу пакпіць з матываў іншых людзей.)
    Механізм рацыяналізацыі дазваляе нам падсвядома выпрацоўваць самаапраўдальныя тлумачэнні, якія хаваюць ад нас рэальныя матывы нашых дзеянняў. Такім чынам, заўзяты выпівоха можа сказаць, што ён п’е разам са сваімі сябрамі “толькі для таго, каб не адрывацца ад кампаніі”. Студэнты, у якіх не ладзіцца вучоба, могуць знайсці рацыянальнае апраўданне ў словах: “Усе працуюць на заводах і не скардзяцца”.
    Замяшчэнне адводзіць палавыя або агрэсіўныя імпульсы чалавека да больш псіхалагічна прыдатнага аб’екта, чым той, які іх выклікаў. Дзеці, якія не могуць выказаць злосці ў адрас сваіх бацькоў, зрываюць яе на хатніх жывёлах. Студэнт, які не ў гуморы пасля экзамена, можа счапіцца са сваім таварышам па пакоі.
    Сублімацыя — гэта трансфармацыя непрымальных жаданняў у грамадскака
    штоўную дзейнасць. Сублімацыя мае сацыяльнаадаптацыйную прыроду і можа стаць крыніцаю значных культурных і мастацкіх дасягненняў. Фрэйд выказаў гіпотэзу, што мастацкая выява Мадоны Леанарда да Вінчы была сублімацыяй імкнення мастака да блізкасці са сваёй маці, ад якой ён быў адлучаны ў раннім узросце.
    Яшчэ раз звярніце ўвагу на тое, што ўсе гэтыя механізмы дзейнічаюць ускосна і падсвядома. Яны паніжаюць неспакой шляхам маскіроўкі нашых непажаданых імкненняў. Мы ніколі не скажам сабе: “Я занепакоены; лепш я перакіну свае сексуальныя або варожыя пачуцці на кагонебудзь іншага”. Ахоўныя механізмы не дзейнічалі б, калі б мы іх заўважалі. Як арганізм падсвядома абараняе сябе ад хваробы, так, на думку Фрэйда, і Эга падсвядома абараняе сябе ад дыскамфорту.
    Паслядоўнгкі і апаненты Фрэйда. Хаця Фрэйд быў вядомы як чалавек, які прызнае ўласныя памылкі, ён быў фанатычна адданы сваім ідэям і прынцыпам. Супярэчлівыя па сваім характары, яго працы ў хуткім часе прыцягнулі паслядоўнікаў — пераважна маладых, славалюбівых лекараў, якія цесна гуртаваліся вакол моцнага лідэра. Час ад часу паміж імі прабягалі іскрынкі, і той або іншы прыхільнік сыходзіў або станавіўся выгнаннікам. Але нават у ідэях выгнаннікаў адчуваецца ўплыў Фрэйда.
    Першыя псіхааналітыкі і тыя, каго мы сёння называем неафрэйдыстамі, успрынялі асноўныя ідэі Фрэйда: структуру асобы, Эга і Суперэга; значэнне падсвядомасці; фарміраванне характару ў дзяцінстве; дынамічныя працэсы, звязаныя з трывогай і неспакоем і з ахоўнымі механізмамі. Але яны не сыходзіліся з Фрэйдам па двух асноўных пытаннях. Папершае, яны звярталі большую ўвагу на ролю свядомага розуму ў тлумачэнні вопыту і ў пераадоленні цяжкасцей навакольнага свету. Падругое, яны не падзялялі меркавання наконт таго, што сексуальнасць і агрэсіўнасць з’яўляюцца ўсепаглынальнымі чалавечымі матывамі. Замест гэтага яны большую ўвагу надавалі ўзвышаным матывам і грамадскаму ўздзеянню. Разгледзім гэта на прыкладах.
    Раздзел 14 Асоба 367
    Альфрэд Адлер і Карэн Хорні пагаджаліся з Фрэйдам у тым, што значэнне дзіцячых уражанняў вельмі вялікае. Аднак яны лічылі, што для фарміравання асобы ў дзяцінстве істотнымі з’яўляюцца сацыяльныя, а не сексуальныя праблемы. Адлер, які сам у дзяцінстве перанёс шмат хвароб і небяспечных выпадкаў, казаў, што матывам нашых паводзінаў часта з’яўляецца намаганне пераадолець дзіцячае пачуццё непаўнацэннасці, пачуццё, якое вынікае з імкнення да перавагі і ўлады. (Менавіта Адлер прапанаваў дасюль папулярны тэрмін аб “комплексе непаўнацэннасці”.) Хорні сцвярджала, што дзіцячыя трывогі, выкліканыя пачуццём залежнасці і бездапаможнасці, прыводзяць да пошуку любові і бяспекі. Выступаючы супраць дапушчэння Фрэйда аб тым, што ў жанчын слабое Суперэга і што яны пакутуюць ад “пеніснай зайздрасці”, Хорні ўраўнаважыла прадузятасць гэтага чыста мужчынскага пункта гледжання на псіхалогію.
    Эрых Фром і іншыя “эгапсіхолагі”, як і Фрэйд, прызнавалі значную вагу Эга. Але, змяншаючы ролю сексуальных і агрэсіўных імпульсаў, яны разглядалі Эга як нешта большае, чым проста пасрэдніка паміж Ідам і Суперэга. Яны казалі, што Эга імкнецца да адзінства і любові, да праўды і свабоды; такія свядомыя памкненні — зусім не сублімацыя прымітыўных матываў.
    Эрык Эрыксан быў салідарны з Фрэйдам у тым, што развіццё праходзіць праз шэраг узроставых стадый. Але ён лічыў, што гэта псіхасацыяльныя, а не псіхасексуальныя стадыі. Як мы ўжо зазначалі ў раздзелах 3 і 4, Эрыксан таксама даказваў, што стадыі развіцця ахопліваюць усё жыццё. Ён сцвярджаў, што дзяцінства — гэта час усталявання глыбокага даверу, a юнацтва — пошук саматоеснасці. Дарослыя, па яго словах, спачатку імкнуцца да блізкасці з другімі людзьмі; потым да генератыўнасці (пачуцця бацькоўства праз стварэнне сям’ і плённую працу); і нарэшце да цэльнасці (адчування, што жыццё не прайшло марна).
    У адрозненне ад іншых неафрэйдыстаў, Карл Юнг — вучань Фрэйда, які потым стаў яго праціўнікам — не звяртаў
    такой вялікай увагі на грамадскія фактары і пагаджаўся з Фрэйдам адносна магутнага ўплыву падсвядомасці. Але для Юнга ў падсвядомасці ўтрымліваюцца не толькі прытоеныя думкі і пачуцці чалавека. Ён лічыў, што існуе таксама калектыўная падсвядомасць — сховішча вобразаў, якія даходзяць да нас з мінулых часоў як агульны досвед нашых продкаў. Юнг сцвярджаў, што калектыўная падсвядомасць дазваляе зразумець, чаму для многіх з нас зыходнымі з’яўляюцца духоўныя чыннікі і чаму людзі розных культур маюць падобныя міфы і вобразы.
    Даследаванне падсвядомасці
    Той, хто вывучае асобу і займаецца лячэннем, мае патрэбу ў вывучэнні характарыстык асобы. Розныя асобасныя тэорыі карыстаюцца пры гэтым рознымі метадамі.
    Паводле тэорыі Фрэйда, на наш характар значны ўплыў аказвае падсвядомасць, у якой утрымліваюцца рэшткі ранніх дзіцячых успрыманняў. Таму псіхааналітыкі адмаўляюцца ад метадаў аб’ектыўнай ацэнкі — такіх, напрыклад, як анкеты з пытаннямі накшталт “згодны ці не згодны” або “праўда ці не”, якія закранаюць адно паверхню свядомасці. Патрабуецца штось падобнае на псіхалагічны рэнтген — тэст, які б пранікаў праз наша знешняе прытворства і раскрываў замаскіраваныя канфлікты і імкненні.
    Праекцыйныя тэсты прапануюць для аналізу няясныя, двухсэнсоўныя вобразы, каб чалавек мог апісаць, што ён у іх бачыць. Гэтыя вобразы не маюць пэўнага сэнсу, таму не ўбачанае ў іх, відавочна, адлюстроўвае інтарэсы і канфлікты саміх людзей. Генры Мюрэй прадэманстраваў магчымую аснову для такога тэста на адной з хатніх вечарын, гаспадыняй якой была яго 11гадовая дачка [Murray, 1933], Мюрэй вымусіў дзяцей гуляць у страшную гульню пад назваю “Забойства”. Калі пасля гульні ён паказаў дзецям некаторыя фотаздымкі, то яны падаліся ім больш жахлівымі, чым да гульні.