Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Такім вядомым апытальнікам, які шырока выкарыстоўваецца псіхолагамі, з’яўляецца Мінесоцкі многапрофільны апытальнік (ММРІ). Хаця ён хутчэй дае ацэнку псіхалагічным расстройствам, а не “нармальным” рысам асобы, ММРІ з’яўляецца добрым узорам такога роду апытальнікаў. Адзін з яго стваральнікаў Старк Хатавэй [Hathaway, 1960], ацэньваючы свой уклад у навуку, параўноўвае сябе з Альфрэдам Бінэ. Бінэ, як вы памятаеце, стварыў першы тэст на інтэлект, які паспяхова вылучаў моцных і слабых вучняў парыжскіх школ. Пытанні ММРІ адбіраліся эмпірычным шляхам. Гэта значыць, што з вялікай колькасці пытанняў Хатавэй і яго калегі адабралі тыя, якія дазвалялі адрозніваць канкрэтныя групы.
Спачатку яны давалі сотні сказаў, на якія трэба было адказаць “так” ці “не”:
“Здаецца, ніхто мяне не разумее”, “Пра мяне ўсе клапоцяцца”, “Мне падабаецца паэзія” — групам пацыентаў з псіхічнымі парушэннямі і “нармальным” людзям. Пытанні, на якія пацыенты адказвалі своеасабліва ў параўнанні з кантрольнаю групаю, яны захоўвалі, як бы недарэчна яны ні гучалі. Сцверджанне “Нішто ў газеце мяне не цікавіць, акрамя коміксаў“ можа падацца недарэчным, але, як высветлілася, прыгнечаныя людзі ў большай ступені схільныя адказаць на яго “так”. (Тым не менш, гумарысты пачалі парадзіраваць ММРІ ўласнымі іранічнымі сказамі накшталт “Плач выклікае ў мяне слёзы на вачах”, “У дзяцінстве я часта хварэў на бубонную чуму”, “Я лічу, што аўсяная каша — гэта эратычна”, “Шалёны крык дзейнічае мне на нервы” [Frankel & others, 1983].
Сённяшні новы “ММРІ2”, стандартызаваны на аснове паглыбленага вывучэння амерыканцаў, змяшчае менш пытанняў і паранейшаму складаецца з 10 “клінічных шкал”. У ім таксама захавана
Табліца 14.2.
Асобасныя фактары
Рыса
Эмацыянальная стабільнасць
Экстравертнасць
Адкрытасць
Абаяльнасць
Сумленнасць
Апісанне
Спакойны — трывожны Упэўнены — няўпэўнены Самаздаволены — прыгнечаны
Таварыскі — нясмелы Жартаўлівы — пахмурны Адкрыты — стрыманы
Летуценны — практычны Схільны да разнастайнасці — схільны да звыклага Незалежны — канформны
Мяккасардэчны — жорсткі Даверлівы — недаверлівы Спагадлівы — адчужаны
Арганізаваны — неарганізаваны Асцярожны — бестурботны Дысцыплінаваны — імпульсіўны
Крыніца: R. McCrae & Р.Т.Costa, Jr., 1986
374 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
“шкала валіднасці”, у тым ліку і “шкала хлусні”, якая дазваляе вызначыць, калі чалавек спрабуе штучна зрабіць добрае ўражанне пра сябе адказваючы “не” на такія пытанні, як “Я часам злуюся”. У ім ёсць і 15 “тэматычных шкалаў”, якія даюць магчымасць ацаніць, напрыклад, адносіны да працы, сямейныя праблемы і ступень агрэсіўнасці.
У параўнанні з суб’ектыўнасцю праекцыйных тэстаў асобасныя апытальнікі — метад аб’ектыўны, паколькі праводзіць тэст і апрацоўвае даныя камп’ютэр. (Камп’ютэр можа даць спіс людзей, якія адказалі аналагічным чынам.) Аднак аб’ектыўнасць не гарантуе дакладнасці. Людзі дасведчаныя, якія ўжо не аднойчы праходзілі падобныя тэсты дзеля працаўладкавання, могуць свядома стварыць ўражанне, што ўсё добра, адказваючы на пытанні ММРІ. Акрамя таго, лёгкасць выкарыстання камп’ютэра спакушае нявопытных кіраўнікоў, якія займаюцца пытаннямі падбору кадраў і прыёмам у навучальныя ўстановы, а таксама ўрачоў прымяняць гэты тэст не па прызначэнні [Matarazzo, 1983].
Тым не менш, аб’ектыўнасць тэста ММРІ стала прычынай росту яго папулярнасці ў свеце [Piotrowski & Keller, 1989]. Невыпадкова ён быў перакладзены больш чым на сто моваў.
Хаця такія самаацэначныя тэсты — шырока распаўсюджаны метад ацэнкі асобасных рысаў, псіхолаг Дэвід Фандар лічыць, што ацэнка знаёмых дае больш праўдзівую інфармацыю [Funder, 1991]. Сябры, якія доўгі час назіралі за вамі ў будзённых сітуацыях, дадуць больш дакладную ацэнку, скажам, экстравертнасці. Як правіла, самаацэнкі і ацэнкі знаёмых супадаюць. Але ў выпадках, калі яны не супадаюць, Фандар аддае перавагу другому. Калі кожны, хто вас ведае, пагаджаецца з тым, што вы — экспрэсіўны чалавек, то незалежна ад вашай думкі на гэты конт, яно сапраўды так.
Значэнне тэорыі асобасных рысаў
Наколькі стабільныя і трывалыя рысы асобы? Ці, можа, нашы паводзіны залежаць ад таго, дзе і з кім мы знаходзімся?
“Паміж намі і нашым “я” гэткая ж вялікая розніца, як паміж намі і іншымі”.
Мішэль дэ Мантэнь, “Эсэ”, 1588
Уільям Фолкнер у сваёй літаратурнай творчасці стварыў вобразы такіх герояў, як, напрыклад, сябелюбівы Джэйсан Компсан, чые асобасныя рысы ў розныя часы і ў розных абставінах не мяняліся. Італьянскі драматург Луіджы Пірандэла меў іншы погляд. Характар яго персанажаў надзвычай зменлівы, прывязаны да канкрэтнай ролі або сітуацыі. У адной з п’ес Пірандэла Ламбэрта Лаўдызі так апісвае свой характар сіньёры Сірэлі: “Я той, за каго вы мяне прымаеце; хаця, шаноўная спадарыня, гэта не забараняе мне быць таксама тым, за каго мяне прымае ваш муж, мая сястра, мая пляменніца і сіньёра Чыні — усе яны абсалютна правыя!” На што яна адказвае: “Іншымі словамі, для кожнага з нас вы — іншы чалавек”.
Хто лепш ілюструе чалавечую натуру — фолкнераўскі Джэйсан Компсан ці непастаянны Лаўдызі Пірандэла? Большасць з нас пагодзіцца, што нельга так катэгарычна ставіць пытанне: нашыя ўнутраныя якасці звязаны са знешнімі ўмовамі. Але ўсё ж пытанне застаецца: што больш важна? Хто бліжэй да ісціны — Фолкнер ці Пірандэла? Пры магчымасці выбіраць большасць людзей стала б на бок Фолкнера. Да нядаўняга часу такой жа думкі прытрымлівалася і большая частка псіхолагаў. Хіба ж не відавочна, што адны з нас заўсёды сумленныя, а другія — прайдзісветы, адны — вясёлыя, другія — панылыя, адны — адкрытыя, а другія — зацятыя?
Памятайце, рысу характара можна тады лічыць сапраўднай, калі яна адпавядае абодвум крытэрыям: трываласці на працягу пэўнага часу і ўстойлівасці ў розных сітуацыях. Калі прыязнасць — рыса асобы, то прыязныя людзі павінны дзейнічаць пасяброўску ў любы час і ў любых умовах. Ці так гэта? У раздзеле 4 мы разглядалі даследаванні, у якіх за чалавекам назіраюць доўгі час. Мы зазначалі, што некаторыя вучоныя (у прыватнасці тыя, што вывучаюць дзяцей) былі
Раздзел 14 Асоба 375
здзіўлены зменамі характару; іншых здзівіла ўстойлівасць асобы ад юнацтва да сталасці. Сапраўды, калі даследаваць рысы характару ў раннім юнацтве, а потым зноў праверыць іх праз некалькі дзесяцігоддзяў, то вынік будзе той самы. Фолкнера гэта не здзівіла б.
Устойлівасць паводзінаў у залежнасці ад сітуацыі — гэта іншая справа. Як адзначае Вальтэр Мішэль, людзі часам паводзяць сябе непрадказальна [Mischel, 1968, 1984]. У адным з першых даследаванняў па праверцы гэтага, даследчыкі падчас эксперыментаў дазволілі тысячам дзяцей ілгаць, красці, падманваць дома, падчас гульні і ў класным пакоі [Hartshorne & May, 1928]. Ці можна сказаць, што адны з дзяцей былі безумоўна сумленнымі, a іншыя — несумленнымі? He. “Большасць дзяцей у адных сітуацыях падманвае, а ў другіх — не”, — сцвярджаюць даследчыкі. Дзіцячыя “падман, ашуканства і крадзёж, адзначаныя ў кантрольных сітуацыях гэтых даследаванняў, суадносяцца вельмі адвольна”. Вывучэнне Мішэлем добрасумленнасці студэнтаў паўстагоддзем пазней пацвердзіла гэты факт. У адным выпадку (скажам, у свой час з’яўляцца на заняткі) студэнт мог быць добрасумленным, у другім (скажам, своечасова здаваць кантрольныя) — не. Пірандэла быў бы задаволены.
Мішэль зазначае таксама, што даныя асобасных тэстаў даволі слаба прагназуюць паводзіны чалавека. Напрыклад, вынікі тэста на экстраверсію нічога не гавораць нам пра камунікабельнасць у той або іншай сітуацыі. Калі б мы памяталі пра гэта, зазначае даследчык, мы былі б асцярожней у навешванні бірак. I калі б нас папрасілі зрабіць выснову, ці схільна пэўная асоба, скажам, да парушэння абяцання, да самагубства або да стараннай працы, то мы б не спяшаліся з адказам. Навука дае нам звесткі аб фазе месяца ў кожны канкрэтны дзень на многія гады наперад, але нам яшчэ далёка да таго, каб навучыць прадказваць тое, як чалавек будзе адчуваць і паводзіць сябе заўтра.
Абараняючы тэорыю асобасных рысаў, псіхолаг Сэймур Эпштэйн [Epstein, 1983] сцвярджае, што прадказваць пэўны ўчынак на падставе асобаснага тэста — гэта тое самае, што спрабаваць вы
лічыць ваш адказ на нейкае пытанне тэста на аснове балаў тэста разумовых здольнасцей. Ваш адказ на любое з пытанняў непрадказальны, бо ён залежыць ад вельмі многіх чыннікаў (ваша інтэрпрэтацыя гэтага пытання, ваша разуменне тэмы, ступень засяроджанасці ў дадзены момант, шанец). Але сярэдні ўзровень дакладнасці ў адказах на пытанні некалькіх тэстаў больш прадказальны. Паводле Эпштэйна, сярэдняя ступень чалавечай адкрытасці, задаволенасці жыццём або бесклапотнасці ў многіх выпадках прадказальная. 3 гэтым пастаянствам пагодзяцца людзі, якія адзначалі сарамлівасць ці абаяльнасць даўно знаёмага чалавека [Kenrick & Funder, 1988]. Нашы лепшыя сябры могуць пацвердзіць, што ў кожнага сапраўды свая індывідуальнасць.
Кажучы проста, часовыя, знешнія ўплывы на паводзіны — справа сацыяльнай псіхалогіі, a трывалыя, унутраныя ўплывы — справа псіхалогіі асобы. На самай справе паводзіны заўсёды залежаць ад узаемадзеяння асобы і сітуацыі.
У афіцыйных, нязвыклых сітуацыях — напрыклад, на абедзе ў чужым доме — наша індывідуальнасць можа застацца нераскрытай, бо мы ўважліва сочым за настроем іншых. У знаёмых, нефармальных сітуацыях — пры сустрэчы з сябрамі — мы адчуваем сябе больш раскавана і выяўляемся цалкам [Buss, 1989]. У пэўных сітуацыях мадэлі нашых паводзінаў настолькі выразныя, што ў нас можа імгненна скласціся трывалае ўражанне пра чалавека, якога ўбачылі на тэлеэкране або якога толькі што сустрэлі, на аснове мімікі, манеры весці гутарку і жэстаў. Даследчыкі запісалі на відэастужку, як 13 выпускнікоў Гарвардскага ўніверсітэта выкладалі розныя дысцыпліны для студэнтаў пачатковых курсаў [Ambady & Rosenthal, 1991, 1992]. Потым далі прагледзець кароценькія ўрыўкі пра кожнага з выкладчыкаў — дзесяцісекундны кліп у пачатку, сярэдзіне і ў канцы заняткаў — экспертам, якія ацанілі ступень упэўненасці, энтузіязму, зычлівасці і г.д. кожнага з іх. Ацэнка паводзінаў, заснава
376 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе