• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    “ Палюбіць сябе — вось пачатак рамана даўжынёю ў жыццё’’.
    Оскар Уайльд, “Ідэальны муж”, 1895.
    Схгльнасць да самаўхвалення. Карл Роджэрс выступаў супраць рэлігійнага пастулату, згодна з якім усе людскія праблемы вынікаюць з непамернай любові да сябе або з празмернай ганарлівасці. Ён адзначаў, што большасць вядомых яму людзей “ставіцца да сябе з пагардаю, лічыць, што яны нічога не вартыя і нікому не патрэбныя” [Rogers, 1958]. Гэту ж думку выказаў і Марк Твен: “Ніводзін чалавек нават у глыбіні душы не мае ані кроплі пашаны да сябе самога”.
    Аднак у большасці выпадкаў мы маем у саміх сябе станоўчую рэпутацыю. Пры вывучэнні самапавагі бачна, што
    Раздзел 14 Асоба 379
    нават людзі з заніжанай самаацэнкай даюць адказы на ўзроўні сярэдняга паказчыка агульнай шкалы самаацэнкі [Baumeister & others, 1989], (Асоба з нізкай самаацэнкай сцвярджае, напрыклад, “У мяне бываюць добрыя ідэі” з агаворкамі накшталт “пэўныя” або “часам”.) Больш таго, адна з апошніх, самых супярэчлівых высноў псіхалогіі тычыцца нашай патэнцыяльнай схільнасці да самаўхвалення — гатоўнасці ўспрымаць сябе ў ружовым святле [Brown, 1991; Headey & Wearing, 1988; Myers, 1990]. Разгледзім наступныя прыклады.
    Пры эксперыментах людзі больш схільныя браць на сябе адказнасць за добрыя ўчынкі, а не за благія, за поспех, а не за няўдачу. Спартсмены часта звязваюць свае перамогі з уласнымі заслугамі, a няўдачы — з няспраўнымі тармазамі, паганым судзействам або выключнай гульнёй супернікаў. Атрымаўшы нізкую экзаменацыйную адзнаку, студэнты звычайна вінавацілі экзаменатараў, хоць ім спрабавалі давесці, што яны проста дрэнна падрыхтаваліся. Вадзіцелі ў заявах да страхавых кампаній тлумачаць дарожныя здарэнні такім чынам: “Раптам зніадкуль з'явілася машына, урэзалася ў мой аўтамабіль і знікла”; “Калі я пад'ехаў да скрыжавання, поле зроку штось закрыла, і я не ўбачыў тую машыну”; “Мяне ўдарыў пешаход і заваліўся пад машыну”. Пытанні “Што я такое зрабіў? За што мне такая доля?” мы задаём тады, калі знаходзімся ў бядзе, а не на вяршыні поспеху. Мы ўпэўнены, што поспех мы заслужылі.
    Па любых суб'ектыўных і агульнапрынятых мерках большасць людзей лічыць сябе вышэй за сярэдні ўзровень. Гэта ж датычыцца і кіраўнікоў усіх рангаў. Многімі даследаваннямі пацвярджаецца, што 90% менеджэраў і звыш 90% выкладчыкаў інстытутаў ацэньваюць свае вартасці як вышэй за сярэднія. У Аўстраліі паспяховасць сваёй працы высока ацэньваюць 86% апытаных — і толькі адзін працэнт — ніжэй сярэдняга. А ў Злучаных Штатах 10% выпускнікоў каледжаў высока ў параўнанні з аднагодкамі ацэнь
    ваюць сваю “здольнасць ладзіць з людзьмі”. Хаця гэтая з'ява не вельмі характэрна для Азіі, тым не менш, схільнасць да самаўхвалення можна назіраць па ўсім свеце: у галандскіх, аўстралійскіх і кітайскіх студэнтаў; у японскіх вадзіцеляў; у французаў усіх узростаў. Здаецца, што свет уяўляе сабой казачны горад Гарысана Кейлара — месца, дзе “ўсе жанчыны прыгожыя, усе мужчыны дужыя, а ўсе дзеці таленавітыя”.
    Схільнасць да самаўхвалення — гэта выклік сучаснай папулярнай псіхалогіі. “Усе мы з комплексам непаўнацэннасці, — настойвае Джон Паўэл. — Той, хто нібыта не мае такога комплексу, проста прытвараецца” [Powell, 1989]. Маса дадатковых сведчанняў не пакідае аніякага сумнення: мы разглядаем свае ўчынкі ў выгадным для нас святле і апраўдваем іх. Мы занадта ўпэўнены ў бездакорнасці сваіх перакананняў і думак. Калі нехта робіць не тое, што нам хацелася б, мы беспадстаўна лічым, што ў такой сітуацыі паводзілі б сябе інакш. Мы хутчэй паверым у свае станоўчыя рысы, чым у адмоўныя, і нам больш падабаюцца псіхалагічныя тэсты, вынікі якіх уздымаюць нас ва ўласных вачах. Наша самаўспрыняцце грунтуецца на пераацэнцы таго, як успрымаюць нас іншыя людзі, і на неразуменні дробязнасці нашых пераваг. Для нас уласціва таксама пачуццё групавога гонару — тэндэнцыя бачыць перавагу сваёй групы (школы, краіны, расы).
    Аднак, такі гонар тоіць у сабе небяспеку. Непамернае самаўзвышэнне можа быць прычынай як сямейных непаразуменняў, так і этнічнага снабізму. Менавіта “гонар за арыйскую расу” стаў крыніцай нацысцкіх зверстваў. Менавіта дзяржаўная пыха прыводзіла і Амерыку, і Савецкі Саюз падчас гонкі ўзбраенняў да сцверджання: “Ваша зброя пагражае нам, наша ж — толькі для абароны”. Нездарма рэлігія і літаратура часта засцерагаюць нас ад небяспекі празмернага гонару.
    “Самапартрэт, уякг мы верым, калі маем свабодуяго стварыць, куды прыгажэйшы, чым у сапраўднасці’’. Шэлі Тэйлар, “Пазітыўныя Ілюзіі”, 1989
    380 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Тым не менш, не ўсе згодныя з гэтай тэзай. Прычым яны спасылаюцца на асоб, якія прыніжаюць сябе, лічаць сябе нічога не вартымі і нікому не патрэбнымі. Калі у людзей пераважае схільнасць да самаўхвалення, чаму ж тады многія з нас недаацэньваюць сябе? Па двух, прынамсі, прычынах. Часам чалавек дакарае сябе з пэўнай стратэгічнай мэтаю: проста ён суцяшае сябе. Звычайна пад сцверджаннем “Ніхто мяне не любіць” маецца на ўвазе “Проста я яшчэ не сустрэў таго чалавека!” 3 другога боку, саманараканне перад спаборніцтвам або экзаменам рыхтуе да магчымай няўдачы. Трэнер, які ўзносіць будучага суперніка, робіць верагодную няўдачу зразумелай, а перамогу — каштоўней.
    I ўсё ж факт застаецца фактам: усе мы ў рознай ступені адчуваем сябе непаўнацэннымі — асабліва калі параўноўваем сябе з тымі, хто займае вышэйшую прыступку ў іерархіі статуса, паспяховасці, знешняга выгляду, даходаў і г. д. Чым глыбей і часцей у нас такія пачуцці, тым няшчасней мы сябе адчуваем.
    Такім чынам, можна падвесці рысу пад тым, на што гуманістычная псіхалогія слушна робіць націск: самасцвярджальнае мысленне для чалавека выконвае адаптацыйную функцыю.
    Падчас бываюць карыснымі нават пазітыўныя ілюзіі. Яны падтрымліваюць пачуццё ўпэўненасці, абараняюць ад трывог і дэпрэсіі, паднімаюць жыццёвы тонус. “Жыццё — гэта майстэрства самападману”, — заўважыў англійскі эсэіст Уільям Хазліт.
    “Калі вы параўнаеце сябе з іншымі людзьмі, вы можаце адчуць і самазадаволенасць, і горыч, бо заўсёды знойдуцца асобы, якгя будуць стаяць вышэй і ніжэй за вас”. Надпіс 1692 года, знойдзены ў царкве Святога Паўла ў Лондане
    Прызнаючы як небяспеку самаўпэўненасці, так і плён пазітыўнай самаацэнкі, псіхолагі сыходзяцца на тым, што найлепш пачувае сябе асоба са сціплай самаацэнкай. Па словах Браўна, людзі — як новыя японскія ды еўрапейскія цягнікі на магнітнай падушцы: пры аптымальным
    рэжыме мы толькі крышку адрываемся ад рэек — не так высока, каб ад паветраных патокаў не пайсці пад адхон, і не вельмі нізка, каб не ўвайсці ў судакрананне з рэйкамі і не спыніцца.
    Ацэнка свайго "Я"
    Гуманістычныя псіхолагі часам ацэньваюць асобу пры дапамозе апытальнікаў, якія ставяць на першае месца ўяўленні чалавека пра самога сябе. У адным з такіх апытальнікаў, распрацаваных Карлам Роджэрсам, чалавеку трэба апісаць сябе такім, які ён ёсць на самай справе, і такім, якм яму хацелася б быць. Калі, паводле Роджэрса, ідэальнае і сапраўднае “я” амаль супадаюць, то самаўсведамленне мае пазітыўны характар. Таму, розніца паміж ацэнкай сапраўднага і ідэальнага “я” служыла яму паказчыкам выздараўлення пацыента.
    Некаторыя даследчыкі лічаць, што любая стандартызаваная ацэнка абязлічвае асобу. Нават пытанні анкеты адрываюць псіхолага ад канкрэтнага чалавека. Таму яны, якія не прымушаюць пацыентаў адказваць на пытанні ў рамках вузкіх катэгорый, перакананыя ў тым, што для лепшага разумення унікальнасці кожнай асобы патрэбна не толькі апытанне, але і пранікнёная размова.
    Значэнне гуманістычнага падыходу
    Тое, што мы казалі пра Фрэйда, у аднолькавай меры можна аднесці да ўсіх прадстаўнікоў гуманістычнай псіхалогіі: іх уклад у навуку быў вельмі важкім. Іх ідэі паўплывалі на сферы адукацыі, выхавання дзяцей і кіраванне вытворчасцю. Яны таксама паўплывалі (на што, мабыць, і не разлічвалі даследчыкі) на многія галіны сучаснай папулярнай псіхалогіі. Менавіта праз папулярную псіхалогію многія з нас засвоілі тое, чаму вучылі Маслоу і Роджэрс, а іменна: што пазітыўнае ўяўленне пра сябе — гэта ключ да шчасця і поспеху, што добразычлівасць і спагадлівасць дапамагаюць выхоўваць станоўчыя пачуцці, што людзі па сваёй прыродзе добрыя і здольныя да самаўдасканалення. Нацыянальны Цэнтр даследавання гра
    Раздзел 14 Асоба 381
    мадскай думкі (1985) паведамляе, што кожны чацвёрты амерыканец сёння верыць, што “чалавек істота добрая”, а не “заганная і сапсутая” па сваёй прыродзе. Гуманістычная псіхалогія можа з прыемнасцю адзначыць істотную розніцу паміж сённяшнімі адказамі на адно з пытанняў ММРІ і адказамі на гэтае ж пытанне 50гадовай даўнасці [Holden, 1986]: у 30х гадах толькі 9% рэспандэнтаў са звычайнай стандартызаванай выбаркі пагадзіліся са сцверджаннем “Я — важная асоба”. У сярэдзіне 80х гадоў з гэтым сцверджаннем пагадзіліся больш за палову новых рэспандэнтаў. Паводле апытання 1989 rofla, праведзенага інстытутам Гэлапа, 85% амерыканцаў лічаць, што “мець станоўчае самаўспрыняцце або самапавагу” вельмі важна і ніхто не сказаў, што не. Ідэі гуманістычнай псіхалогіі былі пачуты.
    Адметнасць гуманістычнага падыхода выклікала шмат спрэчак. Крытыкі адзначалі, папершае, цьмянасць і суб'ектыўнасць яго канцэпцыі. Узяць хоць бы апісанне самаактуалізаваных людзей як адкрытых, чуйных, любячых, добразычлівых і энергічных. Хіба гэта навуковае апісанне? Ці гэта проста адлюстраванне маральных каштоўнасцей і ідэалаў Маслоу? Як зазначае М. Брустэр Сміт, Маслоу нам проста прапанаваў уласныя ўражанні аб уласных кумірах [Smith, 1978]. Уявіце сабе, што якінебудзь тэарэтык пачаў бы з іншага спіса герояў — напрыклад, Напалеона, Аляксандра Вялікага і Джона Д. Ракфелера. Ён хутчэй за ўсё апісаў бы самаактуалізаваных людзей у наступным выглядзе: “няўважлівыя да патрэб іншых”, “схільныя да канкурэнцыі", “прагныя да ўлады”.
    Падругое, апаненты выступаюць супраць думкі, выказанай Карлам Роджэрсам, што “адзіна важнае пытанне — ці жыву я так, каб гэта мяне цалкам задавальняла, каб пасапраўднаму выяўлялася мая натура?” [цытата паводле Wallach & Wallach, 1985]. Яны лічаць, што індывідуалізм, якому патурае гэты падыход, — давяраць уласным пачуццям і дзейнічаць згодна з імі, быць шчырым з самім сабой, рэалізоўваць сябе — прыводзіць да эгаізму, сябелюбства і да маральнай уседазволенасці [Campbell & Specht,