• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    нымі імпульсамі і сацыяльнымі абмежаваннямі. Яго ўклад у навуку вельмі значны.
    Тзорыя асобасных рысаў
    Даследаванне асобасных рысаў. Замест таго, каб тлумачыць скрытыя матывы, даследчыкі асобасных рысаў апісваюць нашы якасці. Шляхам фактарнага аналізу было выяўлена пяць адметных параметраў асобы. На большасць нашых рысаў аказваюць уплыў як генетычныя схільнасці, так і індывідуальная рэактыўнасць.
    Ацэнка асобасных рысаў. Для ацэнкі асобасных рысаў псіхолагі распрацавалі апытальнік саманазіранняў, такі як, напрыклад, ММРІ2. Але больш праўдзівыя звесткі аб характэрных рысах пэўнай асобы можна атрымаць на аснове сведчанняў калег, знаёмых і г.д.
    Значэнне тэорыі асобасных рысаў. Крытыкі гэтага падыходу ўздымаюць пытанне аб пастаянстве нашых характараў. Хаця асобасныя рысы застаюцца нязменнымі на працягу доўгага часу, але паводзіны чалавека істотна залежаць ад сітуацыі. Тым не менш тыповыя мадэлі паводзінаў у розных сітуацыях даволі пастаянныя.
    Гуманістычны падыход
    Гуманістычныя псіхолагі паспрабавалі перамясціць увагу псіхалогіі са знешніх матываў, абумоўленых асяроддзем, да патэнцыялу і ўнутранага свету індывіда.
    Даследаванне свайго “я”. Абрахам Маслоу лічыў, што калі ў чалавека задаволены асноўныя патрэбы і пачуццё ўласнай годнасці, ён імкнецца рэалізаваць свой патэнцыял на больш высокім узроўні. Каб апісаць з’яву самаактуалізацыі, ён вывучаў характары некаторых вядомых асоб і на аснове гэтага рабіў абагульненні. Для стымуляцыі самастойнасці і развіцця людзей Карл Роджэрс раіў нам быць шчырымі, добразычлівымі і спагадлівымі. У такой атмасферы ў людзей развіваецца больш глыбокае пачуццё самаўсведамлення і рэалістычная пазітыўная самаацэнка. Даследаванні свайго “я” сведчаць аб важнасці самапавагі і самаўхвалення ў нашым жыцці.
    Ацэнка свайго “я”. Прадстаўнікі гуманістычнага падыходу ацэньваюць асобу з дапамогай апытальнікаў, у якіх людзі раскрываюць самаўспрыманне і спрабуюць асэнсаваць індывідуальны вопыт іншых.
    Значэнне гуманістычнага падыходу. Крытыкі гэтага падыходу ў псіхалогіі наракаюць на тое,
    388 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    што яго канцэпцыі невыразныя і суб'ектыўныя, яго ацэнкі індывідуалістычныя і сканцэнтраваныя на сваім “я”, а яго погляд на прыроду чалавека наіўнааптымістычны. Тым не менш, гуманістычная псіхалогія дапамагла ўзнавіць інтарэс псіхалагічнай навукі да чалавечага “я”.
    Сацыяльнапазнавальны падыход
    Вывучэнне паводзінаў у розных сітуацыях.
    У сацыяльнапазнавальным падыходзе для вывучэння асобы прымяняюцца прынцыпы навучання, пазнання і сацыяльных паводзінаў з націскам на тое, як на асобу ўздзейнічае навакольнае асяроддзе, і наадварот. Ён прапануе прынцып узаемнага дэтэрмінізму — гэта значыць, што на нашы паводзіны уплываюць асобаснапазнавальныя фактары ў спалучэнні з асяроддзем. Вывучаючы адрозненні паміж людзьмі ў адносінах локуса кантролю і засво
    енай бездапаможнасці, даследчыкі высветлілі, што кантроль над сітуацыяй дапамагае людзям пераадольваць жыццёвыя цяжкасці.
    Ацэнка паводзінаў у розных сітуацыях. Прадстаўнікі сацыяльнапазнавальнага накірунку назіраюць за тым, як паводзіны і перакананні людзей уздзейнічаюць на сітуацыю і як, у сваю чаргу, сітуацыі уздзейнічаюць на іх. Яны прыйшлі да высновы, што найлепшы спосаб прадказаць паводзіны чалавека ў нейкай сітуацыі — прааналізаваць узоры яго паводзінаў у аналагічных сітуацыях у мінулым.
    Значэнне сацыяльнапазнавальнага падыходу. Нягледзячы на недаацэнку важнасці дынамічных працэсаў падсвядомасці і асобасных рысаў, гэты падыход абапіраецца на трывалыя псіхалагічныя канцэпцыі ў галіне навучання і пазнання і нагадвае нам аб сіле сацыяльнага ўплыву.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Характар. Характэрны стыль мыслення, пачуццяў і дзеянняў індывіда.
    Свабодная асацыяцыя. Псіхааналітычны метад даследавання падсвядомасці, у ходзе якога чалавек расслабляецца і гаворыць усё, што прыходзіць у галаву, не саромеючыся і не баючыся.
    Псіхааналіз. Метад лячэння псіхічных парушэнняў праз выяўленне і інтэрпрэтацыю падсвядомага напружання. Псіхааналітычная тэорыя Фрэйда мела на мэце растлумачыць тое, што ён назіраў падчас псіхааналізу.
    Падсвядомасць. Паводле Фрэйда, гэта сховішча пераважна непрыемных думак, жаданняў, пачуццяў і ўспамінаў. Паводле сучасных псіхолагаў — узровень апрацоўкі інфармацыі, які недаступны ўсведамленню.
    Ід. Сховішча падсвядомай псіхічнай энергіі, якая, паводле Фрэйда, імкнецца задаволіць асноўныя сексуальныя і агрэсіўныя памкненні чалавека.
    Прынцып задавальнення. Імкненне Іда да неадкладнага задавальнення.
    Эга. Цалкам свядомая, “выканаўчая” частка асобы, якая, паводле Фрэйда, выступае пасрэднікам паміж патрабаваннямі Іда, Суперэга і рэальнасцю.
    Прынцып рэальнасці. Тэндэнцыя Эга задавальняць патрабаванні Іда такім чынам, каб гэта прыносіла прыемныя пачуцці, а не боль.
    Суперэга. Аспект асобы, у якім, паводле Фрэйда, прадстаўлены ўнутраныя ідэалы і які забяспечвае аснову для прынцыпаў (сумленне)і для спадзяванняў.
    Псіхасексуальныя стадыі. Стадыі дзіцячага развіцця (аральная, анальная, фалічная, латэнтная, генітальная), падчас якіх, паводле Фрэйда, энергія Іда, скіраваная на пошукі задавальнення, факусіруецца на пэўных эрагенных зонах.
    Аральная стадыя. Першая псіхасексуальная стадыя па Фрэйду, — ад нараджэння да 18 месяцаў, на працягу якой успрыманне задавальненняў канцэнтруецца на роце праз смактанне, кусанне і жаванне.
    Анальная стадыя. Другая псіхасексуальная стадыя па Фрэйду, — з 18 месяцаў да 3 гадоў, падчас якой адчуванне задаволенасці факусіруецца ў вобласці кішэчніка і мачавога пузыра і звязана, адпаведна, з выдаленнем і ўтрыманнем іх змесціва.
    Фалічная стадыя. Трэцяя псіхасексуальная стадыя па Фрэйду, — з 3 да 6 гадоў, калі зона прыемных адчуванняў перамяшчаецца да палавых органаў.
    Раздзел 14 Асоба 389
    Эдыпаў комплекс. Паводле Фрэйда, гэта сексуальная цяга хлопчыка да сваёй маці і пачуцці рэўнасці і нянавісці да бацькі.
    Ідэнтыфікацыя. Працэс, у якім, паводле Фрэйда, дзеці ўключаюць каштоўнасці бацькоў у сваё растучае Суперэга.
    Палавая ідэнтыфікацыя. Пачуцці прыналежнасці да мужчынскага або жаночага полу.
    Латэнтная стадыя. Чацвёртая псіхасексуальная стадыя па Фрэйду, — з 6гадовага ўзросту да палавой спеласці, падчас якой адбываецца падаўленне сексуальных імпульсаў.
    Генітальная стадыя. Апошняя псіхасексуальная стадыя па Фрэйду (ад перыяду палавой спеласці), падчас якой адбываецца станаўленне сексуальнасці, і асоба імкнецца да задавальнення праз палавыя кантакты.
    Фіксацыя. Паводле Фрэйда, гэта вынік канцэнтрацыі энергіі, скіраванай на пошук задавальнення, на адной з ранейшых псіхасексуальных стадый, дзе засталіся нявырашаныя канфлікты.
    Ахоўныя механізмы. У псіхааналітычнай тэорыі — ахоўныя метады Эга па зніжэнні неспакою шляхам падсвядомага скажэння рэчаіснасці.
    Выцясненне. У псіхааналізе — асноўны ахоўны механізм, які выцясняе трывожныя думкі і пачуцці са свядомасці.
    Рэгрэсія. У псіхааналізе — вяртанне індывіда пры сутыкненні з непрыемнасцямі да больш ранняй псіхасексуальнай стадыі, дзе застаецца зафіксаванай пэўная частка яго псіхічнай энергіі.
    Фарміраванне пазітыўнай рэакцыі. У тэорыі псіхааналізу — ахоўны механізм, у якім Эга падсвядома пераключае непрымальныя імпульсы на супрацьлеглыя. У выніку людзі могуць выказваць пачуцці супрацьлеглыя тым, якія іх непакояць на самай справе.
    Праекцыя. У тэорыі псіхааналізу — ахоўны механізм, пры дапамозе якога людзі маскіруюць свае агрэсіўныя імпульсы, прыпісваючы іх іншым.
    Рацыяналізацыя. У тэорыі псіхааналізу — ахоўны механізм, які прапануе самаапраўдальныя тлумачэнні замест усведамлення рэальных, больш жорсткіх, падсвядомых прычын сваіх учынкаў.
    Замяшчэнне. У тэорыі псіхааналізу — ахоўны механізм, які перамяшчае сексуальныя або
    агрэсіўныя імпульсы на больш прымальны аб'ект, напрыклад, знаходзіць менш небяспечнае выйсце для злосці.
    Сублімацыя. У тэорыі псіхааналізу — ахоўны механізм, які дазваляе чалавеку скіроўваць свае непрымальныя імкненні ў рэчышча мастацкай або грамадскакарыснай дзейнасці.
    Калектыўная падсвядомасць. Канцэпцыя Карла Юнга аб супольным сховішчы агульначалавечага досведу, які застаўся нам у спадчыну ад продкаў.
    Праекцыйныя тэсты. Тэсты — ацэнкі асобы (у прыватнасці, тэст Роршаха і ТАТ), у якіх людзі інтэрпрэтуюць няясныя вобразы, што мае на мэце выявіць сутнасць іх унутраных працэсаў.
    Тэматычны аперцэпцыйны тэст (ТАТ). Праекцыйны тэст, у якім людзі выказваюць свае патаемныя надзеі, страхі, апасенні і інтарэсы праз гісторыі, якія ствараюцца на аснове невыразных карцін.
    Тэст чарнільных плям Роршаха. Шырока распаўсюджаны праекцыйны тэст, прапанаваны Германам Роршахам; мае на мэце вызначыць сапраўдныя пачуцці людзей праз іх інтэрпрэтацыю набору з 10 чарнільных плям.
    Рыса, Характэрны ўзор паводзінаў або свядомы матыў. Ацэньваецца з дапамогай саманазірання і сведчанняў знаёмых.
    Асобасны апытальнік. Анкета (звычайна з пытаннямі, на якія трэба адказваць “так” ці “не” або “за” ці “супраць”), якая павінна ацаніць шырокі дыяпазон пачуццяў і паводзінаў; выкарыстоўваецца для ацэнкі асобасных рысаў.
    Мінесоцкі многапрофільны апытальнік2 (ММРІ2). Шырока даследаваны і апрабаваны ў клінічнай практыцы т?ст на ацэнку асобы. Першапачаткова быў распрацаваны для таго, каб выявіць асоб з эмацыянальнымі адхіленнямі (такое выкарыстанне яго і зараз лічыцца найбольш прыдатным). Ужываецца таксама і для іншых мэтаў.
    Эмпірычна атрыманы тэст. Тэст (накшталт ММРІ2), распрацаваны на падставе праверкі мноства пытанняў, з якіх былі адабраны тыя, што адпавядаюць пэўным групавым інтарэсам.
    Самаактуалізацыя. Паводле Маслоу, гэта найвышэйшая псіхалагічная патрэба чалавека. Узнікае тады, калі задаволены асноўныя фізічныя і псіхалагічныя патрэбы і сфарміравана пачуццё самапавагі; патрэба рэалізаваць уласны патэнцыял.
    390 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Безумоўна пазітыўнае стаўленне. Паводле Роджэрса, гэта поўнае прыняцце іншага чалавека.
    Самаўсведамленне. Нашы думкі і пачуцці пра сябе ў адказ на пытанне “Хто я такі?”
    Самаацэнка. Адчуванне асобай свайго высокага або нізкага ўзроўню.
    Схільнасць да самаўхвалення. Гатоўнасць успрымаць сябе са станоўчага боку.