• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    петэнтнасці, а ў неабходнасці шукаць новыя падыходы, здолеў прадаць больш страхавых полісаў на працягу года і меў удвая меншую верагоднасць развітацца з работаю. Адкрыццё Селігмана было карысным для яго самога, бо аднойчы адзін з жыццярадасных агентаў, які, прайшоўшы тэст Селігмана на аптымізм, пачаў працаваць ў кампаніі “Metropolitan Life”, патэлефанаваў яму і пераканаў купіць страхавы поліс.
    Калі пазітыўнае мысленне пры ўсіх жыццёвых абставінах мае свае плюсы, то варта падкрэсліць і неабходнасць пэўнай долі песімізму. Заўзятыя аптымісты часам не ў стане прыняць неабходныя меры перасцярогі. У гэтым сэнсе варта згадаць адміністратараў амерыканскіх каледжаў. 3 прычыны часовага спаду колькасці насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў Міністэрства адукацыі ЗША запланавала зніжэнне фінансавання каледжаў на перыяд з 1991 па 1995 гады. Тым не менш, паводле даследавання, праведзенага ў 1990 годзе у галіне адукацыі, толькі 5% старшых адміністратараў прадбачылі зніжэнне фінансавання на працягу наступных 5 гадоў; 83% спадзяваліся на далейшы рост фінансавання [Chronicles of Higher Education, 1990], Гэтая неадпаведнасць рэальнасці і надзей з'яўляецца яркім прыкладам падманнага аптымізму. Каледжы, якія квітнеюць ва ўмовах эканамічнага спаду, напэўна, узначальваюць кіраўнікіаптымісты са станоўчым мысленнем, але многіх аптымістаўутапістаў, на жаль, чакаюць непрыемнасці.
    Страх перад магчымай няўдачай можа падштурхнуць чалавека да дзеяння [Cantor & Norem, 1989; Goodhart, 1986; Showers & Ruben, 1987], Празмерна ўпэўненыя студэнты часта маюць горшыя вынікі, чым аднакурснікі, якія, баючыся праваліцца на экзамене, працягваюць упарта вывучаць прадмет і атрымліваюць лепшыя
    “О, Божа, дай нам сілы пакорна прыняць тое, што мы не ў стане змяніць, дай смеласць, каб змяніць тое, што мы можам змяніць, і дай мудрасць, каб адрозніць адно ад другога”. Рэйнгольд Нібур, "Ціхамірная малітва", 1943
    Раздзел 14 Асоба 385
    адзнакі. Поспех, аказваецца, патрабуе дастатковай колькасці аптымізму, каб забяспечыць надзею, але для яго патрэбна таксама пэўная доля песімізму, каб засцерагчыся ад самаздаволенасці.
    Ацэнка паводзінаў у розных сітуацыях
    Псіхолагі, якія займаюцца сацыяльнакагнітыўнымі праблемамі, даследуюць уплыў розных жыццёвых сітуацый на паводзіны людзей і іх адносіны да навакольнага свету. У прыватнасці, яны вывучаюць, як назіранне за агрэсіўнасцю і неагрэсіўнасцю іншых фарміруе нашы ўласныя паводзіны і як мы паводзім сябе ў тых або іншых сітуацыях.
    Адным з яркіх прыкладаў сацыяльнакагнітыўнай тэорыі ў дзеянні з’яўляецца методыка адбору кандыдатаў на разведчыцкую дзейнасць у арміі ЗША падчас Другой сусветнай вайны.
    Без тэстаў, для якіх неабходны ўсяго толькі аловак і папера, армейскія псіхолагі штучна стваралі сітуацыі, у выніку якіх кандыдаты аказваліся на варожай тэрыторыі. Яны такім чынам правяралі іх рэакцыю, здольнасць перамагаць страх, абмінаць пасткі, быць лідэрам і супрацьстаяць інтэнсіўнаму допыту, не раскрываючы сваёй місіі. Хаця ацэнка паводзінаў у рэальнай сітуацыі вымагала шмат маральных і грашовых выдаткаў, затое дакладна прадказвала выніковасць сапраўдных разведзаданняў (OSS Assessment Staff, 1948).
    Такая методыка адбору кандытатаў штогод выпрабоўваецца камерцыйнымі, вайсковымі і адукацыйнымі арганізацыямі на сотнях тысячаў асоб. Амерыканская тэлефонная і тэлеграфная кампаніі адшукваюць перспектыўных менеджэраў праз назіранне за імі ў штучных умовах, набліжаных да сапраўднай працы кіруючага работніка [Bray, 1982], У многіх каледжах для высвятлення патэнцыяльных педагагічных здольнасцей студэнтаў вядзецца тайнае назіранне за тым, як яны выкладаюць. У арміі салдата ацэньваюць па тым, як ён выконвае воінскія заданні.
    У падобных выпадках зыходзяць з прынцыпу, што найлепшы спосаб прад
    казаць будучыя паводзіны людзей — прааналізаваць стыль іх паводзінаў у аналагічных сітуацыях учарашняга ці сённяшняга дня [Mischel, 1981]. Паколькі і абставіны, і чалавек застаюцца ўвогуле такімі самымі, то найлепшым прадказальнікам эфектыўнай працы ў будучым з'яўляецца працавітасць у мінулым, найлепшы прадказальнік будучых адзнак — ранейшыя адзнакі; найлепшы прадказальнік будучай агрэсіўнасці — ранейшая агрэсіўнасць; найлепшы прадказальнік наркаманіі ў сталым узросце — злоўжыванне наркотыкамі ў школе. Калі вы не можаце ведаць паводзіны чалавека ў мінулым, то лепшае, што можна зрабіць у такім выпадку, — гэта стварыць штучную сітуацыю, якая б спрыяла выяўленню той або іншай якасці чалавека ў ходзе выканання ім пастаўленай задачы.
    Значэнне сацыяльнапазнавальнага падыходу
    Пры сацыяльнапазнавальным падыходзе ўвага даследчыкаў звяртаецца на тое, як абставіны ўздзейнічаюць на асобу і як асоба ўплывае на абставіны. Мы можам давяраць яму больш, чым іншым накірункам, бо ён грунтуецца на псіхалагічных даследаваннях працэсу навучання і пазнання.
    Тым не менш, гэты падыход крытыкуюць за тое, што ён уступае ў дзеянне занадта позна — пасля таго, як падзея адбылася. “Заднім розумам” мы можам растлумачыць любую з’яву як вынік працэсу пазнання і ўздзеяння сацыяльнага асяроддзя. Другая крытычная заўвага заключаецца ў тым, што гэтая тэорыя настолькі засяроджана на канкрэтных сітуацыях, што не ў стане ўлічыць персанальныя якасці асобы. Дзе ж сама асоба пры такім падыходзе, пытаюцца апаненты. I дзе чалавечыя эмоцыі? Так, нашы паводзіны накіроўвае пэўная сітуацыя. Але ў многіх выпадках на першы план выходзяць нашы падсвядомыя матывы, нашы эмоцыі і асабістыя якасці, якія цяжка схаваць, кажуць крытыкі. Тое самае датычыцца і генетычных уплываў. Даследаванні блізнятаў і прыёмных дзяцей сведчаць аб тым, што спадчыннасць уплывае
    25 Зак. 376
    386 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Чатыры падыходы да вывучэння асобы
    Табліца 14.3.
    Падыход	Паводзіны вынікаюць з...	Методыка ацэнкі	Значэнне
    Псіхааналітычны	Урэгулявання падсвядомых канфліктаў паміж імпульсамі, скіраванымі на задавальненне, і сацыяльнымі забаронамі	Праекцыйныя тэсты, накіраваныя на раскрыццё падсвядомых матываў	Абстрактная тэорыя з вялікім культурным уплывам
    Асобасных рысаў	Выяўлення біялагічна абумоўленых рысаў, такіх, як экстравертнасць або інтравертнасць	Асобасныя апытальнікі ацэньваюць якасці чалавека, знаёмыя ацэньваюць паводзінавыя ўзоры (патэрны)	Апісальны падыход, які часам крытыкуюць за недаацэнку варыятыўнасці паводзінаў у залежнасці ад сітуацыі
    Гуманістычны	Асэнсаванне ўяўленняў чалавека аб самім сабе ў святле яго вопыту	(а)	Анкетныя ацэнкі самаўспрымання (б)	Спагада, разуменне непаўторных перажыванняў	Гуманнаятэорыя, якая ажывіла цікавіць людзей да свайго “я”; крытыкуецца як суб'ектыўная і празмерна аптымістычная
    Сацыяльнапазнавальны	Узаемаўплыў людзей і сітуацый з пункту гледжання кантралюемасці	(а)	Анкетныя ацэнкі самакантролю (б)	Назіранне за паводзінамі людзей у пэўных сітуацыях	Тэорыя,якая спалучае ў сабе даследаванні ў галіне навучання, пазнання і сацыяльных паводзінаў; крытыкуецца за недаацэнку важнасці падсвядомасці, эмоцый і ўстойлівых рысаў асобы
    на такія асобасныя рысы, як экстраверсія, агрэсіўнасць і нават міласэрнасць.
    I гэта зноў вяртае нас да той думкі, з якой мы пачыналі агляд асноўных тэорый асобы: кожны з гэтых накірункаў, адлюстраваны ў табл. 14.3, пасвойму важны. Псіхааналітычны падыход прыцягвае нашу ўвагу да падсвядомых і ірацыянальных аспектаў чалавечай прыроды. Тэорыя асобасных рысаў сістэмна апісвае і класіфікуе важнейшыя складнікі асобы. Гуманістычны падыход нагадвае нам пра першачарговае значэнне ўласнага “я” і пра наш чалавечы патэнцыял. Сацыяль
    напазнавальны падыход вяртаецца да асноўных паняццяў псіхалогіі навучання і мыслення і сцвярджае, што мы заўсёды дзейнічаем у кантэксце пэўных сітуацый, якія ўзнікаюць не без нашай дапамогі.
    Рэдка ў жыцці бывае так, каб нейкі адзін накірунак даваў нам дасканалую карціну таго, што адбываецца ў сувязі з тым або іншым пытаннем. Чалавечая асоба надзвычай загадкавая рэч, але яна раскрываецца перад намі, калі мы глядзім на яе з розных пунктаў гледжання. Кожны з падыходаў пасвойму спрыяе бачанню цэлага.
    Раздзел 14 Асоба 387
    Высновы
    Асоба, як і інтэлект, — абстрактнае паняцце, якое нельга бачыць, да якога нельга дакрануцца або вымераць. Для псіхолагаў асоба — гэта адносна вызначаны, устойлівы ўзор мыслення, пачуццяў і дзеянняў. Мы разгледзелі чатыры асноўныя накірункі вывучэння асобы, кожны з якіх каштоўны тым, што пасвойму асвятляе прадмет даследавання.
    Псіхааналітычны падыход
    Даследаванне падсвядомасці. Лячэнне эмацыянальных парушэнняў прывяло Зігмунда Фрэйда да высновы, што іх крыніца ў падсвядомасці. Ён спрабаваў зазірнуць у яе на падставе свабодных асацыяцый і сноў — як уласных, так і сваіх пацыентаў. Фрэйд разглядаў асобу як спалучэнне псіхічных імпульсаў, скіраваных на атрыманне задавальнення (Ід), зарыентаванага на рэальнасць выканаўцы (Эга) і пераведзенай ва ўнутраны план сістэмы ідэалаў (Суперэга).
    Фрэйд лічыў, што дзеці ў сваім развіцці праходзяць праз некалькі псіхасексуальных стадый, якія ён акрэсліў як аральную, анальную, фалічную, латэнтную і генітальную стадыі. Ён меркаваў, што на далейшае развіццё чалавека ўплывае тое, як ён вырашае канфлікты, звязаныя з гэтымі стадыямі, і тое, ці не затрымліваецца ён на якойнебудзь з іх. Напружанне паміж патрабаваннямі Іда і Суперэга выклікае трывогу. Эга вырашае пэўныя праблемы пры дапамозе ахоўных механізмаў, галоўным з якіх з'яўляецца выцясненне.
    Неафрэйдысты Альфрэд Адлер, Карэн Хорні, Эрых Фром і Эрык Эрыксан прызналі большасць палажэнняў тэорыі Фрэйда, таксама як і яго вядомы вучань Карл Юнг. Але яны ўсё ж зыходзілі з таго, што чалавекам рухаюць пазітыўныя матывы, а не толькі секс і агрэсія, і што свядомы кантроль Эга значна большы, чым меркаваў Фрэйд.
    Даследаваннс падсвядомасці. Псіхааналітычнае даследаванне скіравана на тое, каб раскрыць падсвядомыя аспекты асобы. Хаця такі праекцыйны тэст, як чарнільныя плямы Роршаха, крытыкуецца зза невялікай надзейнасці і валіднасці, але гэты тэст паранейшаму выкарыстоўваецца многімі псіхатэрапеўтамі.
    Ацэнка псіхааналітычнага падыходу. Крытыкі сцвярджаюць, што многія ідэі Фрэйда непраўдападобныя і неабгрунтаваныя, што яны супярэчаць новым адкрыццям, што яго тэорыя прапануе тлумачэнні “постфактум”. Разам з тым, Фрэйд прыцягнуў увагу псіхалогіі да падсвядомасці, да працэсу ўнутранай барацьбы, скіраванай на пераадоленне трывогі і сексуальнасці, да канфлікту паміж біялагіч