Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Узаемны дэтэрмінізм. Узаемаўплыў асобы і асяроддзя.
Асобасны кантроль. Адчуванне таго, што мы кантралюем сітуацыю (у адрозненне ад пачуцця бездапаможнасці).
Знешні локус кантролю. Адчуванне таго, што нашым лёсам распараджаецца шанец або знешнія, непадкантрольныя нам сілы.
Унутраны локус кантролю. Такі стан, калі чалавек сам распараджаецца сваім лёсам.
Засвоеная бездапаможнасць. Пачуццё безнадзейнасці і пакорлівасці, набытае жывёлай або чалавекам у выніку адмоўнага ўздзеяння абставінаў.
Раздзел 15
Парушэнні псіхікі
Людзей прыцягвае ўсё выключнае, незвычайнае і ненармальнае. “Сонца і свеціць, і грэе, і ў нас не ўзнікае цікаўнасці, чаму так адбываецца, — разважаў Ральф Уолда Эмерсан, — але мы шукаем прычыну зла, болю і голаду, маскітаў і глупства”.
Чаму нас прыцягваюць людзі з душэўнымі расстройствамі? Магчыма, у іх мы пазнаём саміх сябе. Час ад часу кожны з нас адчувае, думае або дзейнічае як чалавек з адхіленнямі. Мы таксама можам быць неспакойнымі, прыгнечанымі, замкнёнымі, падазронымі, уведзеннымі ў зман і сацыяльна небяспечнымі, хаця і ў меншай ступені з пункта гледжання працягласці і трываласці такіх станаў. Знаёмства з псіхічнымі парушэннямі часам можа выклікаць адчуванне, што ў іх адбіваецца дынаміка нашага ўласнага характару. “Вывучэнне анармальнага — лепшы спосаб зразумець нармальнае”, — лічыць Уільям Джэймс.
“Час ад часу мы ўсе губляем розум”. Батыста Мантуанус, “Эклогі”, 1500
Што такое псіхічныя хваробы і колькі гора яны нясуць, многія з нас зведалі ці на сабе, ці на блізкіх людзях, і ў гэтым заключаецца яшчэ адна прычына нашага інтарэсу. Напэўна, вы або хтосьці з вашых знаёмых хаця б аднойчы меў небяспечныя, незразумелыя фізічныя сімптомы, быў ахоплены страхам або паралізаваны адчуваннем, што жыццё не мае сэнсу. Штогод у амерыканскія псіхіятрычныя клінікі і іншыя ўстановы паступае на стацыянарнае лячэнне 1,7 мільёна чалавек [Rosenstein & others, 1989]. Яшчэ 2,4
мільёна чалавек патрабуецца амбулаторная дапамога ад арганізацый аховы здароўя і клінік. Яшчэ большай колькасці чалавек — 15% амерыканцаў, паводле ўрадавых звестак, — не зашкодзіла б такая дапамога [Robins & Regier, 1991]. He дзіва, што гэтыя праблемы не абышлі Злучаных Штатаў. Наколькі мы ведаем, ніводная з сусветных культур не здолела ўнікнуць двух жудасных хвароб, якія будуць падрабязна разглядацца ў гэтым раздзеле, — дэпрэсіі і шызафрэніі [Draguns, 1990]. Рэдка хто з нас як прадстаўнік чалавецтва праходзіць праз жыццё, не зазнаўшы цяжару псіхічных праблем.
Падыходы
да парушэнняў псіхікі
Большасць пагодзіцца, што чалавек, які зза сваёй прыгнечанасці многія тыдні прыкаваны да ложка, мае праблемы з псіхікай. Але як быць з людзьмі, якія перажылі асабістую страту і не ў стане аднавіць звычайную грамадскую дзейнасць? Дзе мяжа паміж псіхічнай нормай і адхіленнем? Як вызначыць парушэнні псіхікі? Аднолькава важным з’яўляецца і тое, як нам разумець іх — як хваробу, якую трэба дыягнасціраваць і лячыць, ці як натуральную рэакцыю на неспрыяльнае асяроддзе? Нарэшце, як класіфікаваць такія парушэнні? Ці можна зрабіць гэта, каб дапамагчы чалавеку, а не проста начапіць на яго ярлык душэўна хворага.
Вызначэнне парушэнняў псіхікі
Джэймсу Оліверу Х’юберты чуліся галасы. Па словах яго жонкі, ён “размаўляў з
392 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
богам”. Хаця яму ніколі не даводзілася быць у В’етнаме, але аднойчы летнім днём 1984 года ён уварваўся ў кафэ “Макдональдс” ў мястэчку СанІзідра ў штаце Каліфорнія з крыкам: “Я забіў тысячу ў В’етнаме і заб’ю яшчэ тысячу”. За некалькі хвілін да таго, як яго застрэліла паліцыя, Х’юберты забіў 21 чалавека. Напрыканцы Другой сусветнай вайны Джэймсу Форэсталу прыйшла ў галаву думка, што за ім сочаць ізраільскія сакрэтныя агенты. Дактароў здзівіла такая падазронасць. Яны паставілі дыягназ, што ён псіхічна хворы, і накіравалі яго на верхні паверх армейскага шпіталя Уолтэра Рыда. Адтуль ён і кінуўся ўніз насустрач сваёй смерці. Як высветлілася пазней, хаця Форэстал і меў пэўныя праблемы са здароўем, але яго на самой справе праследавалі ізраільскія агенты: яны баяліся, каб ён не ўступіў у тайныя перамовы з прадстаўнікамі арабскіх краін [Sagan, 1979], Як аднойчы заўважыў Вудзі Ален: “Нават параноікі могуць мець ворагаў”.
I галасы, якія чуў Х’юберты, і пачуццё неспакою і прыгнечанасці Форэстала, — усё гэта адхіленні ад нормы. Гэта анармальныя (нетыповыя) успрыманні. Адрозненне ад большасцг — вось аснова дыягностыкі псіхічных парушэнняў. Як у 1862 годзе зазначыў паэт Эмелі Дыкінсан,
Згаджаешся, то маеш галаву, Пярэчыш — робішся адразу небяспечным і вартым ланцугоў.
Вядома, нас больш цікавіць парушэнне як такое, а не проста нетыповасць. Прызёры алімпійскіх гульняў у многім пераўзыходзяць норму, тым не менш, яны нашы куміры. Каб лічылася, што вы маеце адхіленне, вашы паводзіны павінны выклгкаць трывогу ў навакольных. Безумоўна, нетыповыя паводзіны Джэймса Олівера Х’юберты якраз такімі і былі. Але стандарты прымальнасці бываюць рознымі. У некаторых культурах людзі звыкла паводзяць сабе такім чынам (напрыклад, ходзяць амаль голыя), за што ў іншых культурах іх бы проста арыштавалі. Адзін і той жа чалавек для адных — “тэрарыстзабойца”, для другіх — “змагар за свабоду”. Акрамя таго, стандарты прымаль
насці чалавечых паводзінаў мяняюцца з цягам часу. Два дзесяцігоддзі таму Амерыканская псіхіятрычная асацыяцыя перастала разглядаць гомасексуальнасць як псіхічнае парушэнне, і зараз гэта прызнана ўсімі.
Нетыповыя, унушаючыя трывогу паводзіны ў большай меры можна лічыць парушэннямі, калі яны ў дадатак яшчэ і шкодныя. Невыпадкова многія медыкі звязваюць псіхічныя расстройствы з парушэннем сацыяльнай адаптацыі. Такі тыповы стан, як засмучанасць, уласцівы для многіх студэнтаў, можа сведчыць аб псіхічным парушэнні, калі ўплывае на працаздольнасць.
Нарэшце, анармальныя паводзіны безумоўна можна аднесці да парушэнняў, калі людзі ўспрымаюць іх як недапушчальныя. Дактары звязалі падазронасць Форэстала з яго фантазіямі і палічылі яго за псіхічна хворага. Калі б ён здолеў пераканаць астатніх у сваіх перасцярогах, то яму б не проста прыклеілі дыягназ, а, магчыма, дапамаглі б. Джэймс Олівер Х’юберты сцвярджаў, што чуў галасы і размаўляў з богам, пагэтаму мы лічым, што ён быў вар’ятам. А Шырлі МакЛэйн можа насіць на шыі магічны крышталь і казаць: “Бачыце белую кропку, якая сочыць за вамі? Гэта частка вашай істоты”, і пры гэтым не будзе лічыцца, што яна з адхіленнямі, бо дастатковая колькасць людзей успрымае яе ўсур’ёз [Friedrich, 1987]. Ваша адметнасць лічыцца дапушчальнай, калі яна прымаецца людзьмі і не вельмі іх непакоіць.
Такім чынам, спецыялісты канстатуюць псіхічнае парушэнне, калі лічаць паводзіны нетыповымг, неадэкватнымі або небяспечнымі для людзей. Паводзіны Х’юберты адпавядалі ўсім гэтым крытэрыям, што амаль не пакідае сумнення ў яго псіхічным нездароўі.
Разуменне парушэнняў псіхікі
Уявіце, што вы жывяце сотню альбо тысячу гадоў таму. Як бы вы паставіліся да паводзінаў нейкага Джэймса Олівера Х’юберты? Нашы продкі верылі, што імі кіруюць знешнія сілы: рух зорак, божая воля або злыя духі. У той час вы маглі б
Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 393
сказаць, што ім кіраваў д’ябал. Каб вылечыцца, трэба было пазбавіцца злога духа шляхам выгнання яго. У даўнія часы даходзіла нават да таго, што ў чэрапе прабівалі адтуліну, каб дазволіць злой сіле выйсці (мал. 15.1). У сярэднія вякі і раней “звар’яцелых” часта трымалі ў клетках, як звяроў у заапарку, і “лячэнне” яны атрымлівалі адпаведнае. Іх збівалі, палілі жыўцом і кастрыравалі. Ім выбівалі зубы, вымалі кішкі, прыпякалі клітар. Ім пералівалі кроў жывёлы [Farina, 1982].
Медыцынскі падыход. У адказ на такое бязлітаснае абыходжанне рэфарматары, у тым ліку француз Філіп Пінэль [Ріпеі, 1745—1826], даказвалі, што вар’яцтва — гэта не праява злога духа, а захворванне — такое ж, як і ўсе іншыя, якія можна і трэба лячыць. Пінэль пад лячэннем меў на ўвазе гутарку з пацыентамі з мэтай маральна падтрымаць іх і забеспячэнне нармальных жыццёвых умоў. Калі пазней стала ясна, што такое інфекцыйнае мазгавое захворванне, як сіфіліс, суправаджаецца пэўнымі парушэннямі псіхікі, то людзі пачалі верыць у фізічныя прычыны такіх хвароб і прымяняць медыцынскае лячэнне.
Мал. 15.1. Чэрап, знойдзены ў Перу, з адтулінай для выпускання злога духа. Цікава, ці выжыў пасля такога лячэння пацыент?
“Паводле афіцыйных звестак, у Савецкім Саюзе на псіхіятрычным улгку знаходзяцца каля 5 мільёнаў чалавек. На працягу двух наступных гадоў улады маюць намер зняць з уліку да 2 мільёнаў чалавек. ...Чалавека, які знаходзіцца на ўліку, нават здаровага, могуць у любы момант змясціць у псіхбальніцу і пазбавіць усіх правоў”.
Сяргей Грыгар’янц, галоўны рэдактар часопіса “Гласность”, 23 лютага 1988 года
Сёння падыход Пінэля знаёмы нам па тэрміналогіі медыцынскага руху за ахову душэўнага здароўя: псіхічнае захворванне (якое называюць таксама псіхапаталогіяй) патрабуе дыягназу на падставе яго сімптомаў і лячэння, амбулаторнага або ў псіхіятрычнай клініцы. На пачатку XIX стагоддзя ўвядзенне гэтай медыцынскай мадэлі — што псіхалагічныя расстройствы — гэта захворванні — дало імпульс для неабходных рэформаў. 3 хворых знялі аковы, а вар’яцкія дамы былі заменены шпіталямі.
Атаясамленне псіхічных парушэнняў з хваробамі мела, аднак, і сваіх крытыкаў, сярод якіх і псіхіятр Томас Шаш. Ён лічыць, што душэўныя “захворванні падчас вызначаюцца з палітычнага, а не медыцынскага боку”. Калі на працягу многіх гадоў савецкія псіхіятры ставілі дысідэнтам дыягназ “псіхічна хворы”, яны выкарыстоўвалі медыцынскія тэрміны, каб замаскіраваць сваю палітычную прадузятасць. Шаш заключае, што ў Паўночнай Амерыцы псіхіятры таксама маюць на сённяшні дзень занадта вялікую ўладу [Szasz, 1984, 1987]. Атрымаўшы абразлівы ярлык “псіхічна хворы”, іх пацыенты могуць канчаткова ўпасці духам. Як мы адзначалі раней, пішучы пра злоўжыванне наркотыкамі (раздзел 7), ёсць меркаванне, што злоўжыванне алкаголем, пераяданне, азартныя гульні, сексуальная неразборлівасць і іншыя шкодныя звычкі — цалкам непадкантрольныя чалавеку, таму да іх трэба ставіцца з разуменнем і цярпімасцю. Як мы пераканаемся далей, падобныя погляды з’яўляюцца самападманам.