• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Ці можа нармальны чалавек свядома дзейнічаць, як некалькі розных асоб? Каб праверыць гэта, адзін скептык, Нікалас Спанас, папрасіў студэнтаў уявіць, што іх абвінавачваюць у забойстве і іх правярае псіхіятр [Spanos, 1986], Пры такім жа гіпнатычным уздзеянні, што і ў выпадку з Б’янкі, у большасці студэнтаў спантанна ўзнікаў двайнік. Спанас задае пытанне (якое датычыць і гэтых выпадкаў раздваення падчас гіпнозу): можа, медыкі, якія адкрываюць выпадкі раздваення асобы, самі падштурхоўваюць людзей да той або іншай ролі? Калі так, то ці не могуць потым гэтыя людзі пераканаць сябе ў сапраўднасці ўласнага пераўвасаблення?
    Той, хто лічыць раздваенне асобы сур’ёзным расстройствам, знаходзіць гэтаму доказы ў адрозненнях станаў мозга і іншых органаў у розных іпастасях аднаго пацыента. У адным з даследаванняў афтальмолагі адзначылі змяненні вастрыні зроку і балансу мускула вока, калі пацыент пераўвасабляўся з адной асобы ў другую. Такіх змен не адбывалася ў людзей кантрольнай групы, якія спрабавалі сімуляваць гэтае парушэнне [Miller & others, 1991],
    Тым не менш, скептыкі з падазронасцю ставяцца да фактаў раздваення асобы, хоць за апошнія часы яны сустракаюцца даволі часта. За перыяд з 1970 года стала вядома ўтрая больш падобных выпадкаў, чым за мінулыя 150 гадоў [Огпе & others, 1984]. А чаго яшчэ можна было
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 403
    чакаць ад папулярызацыі раздваення асобы ў кнігах і фільмах? Акрамя таго, большасць спецыялістаў ніколі не сустракалася з такімі выпадкамі, і за межамі Паўночнай Амерыкі гэтай хваробы амаль не існуе. Дзіўна, але ўсяго некалькі паўночнаамерыканскіх медыкаў сцвярджаюць, што сустракаюць яе рэгулярна.
    Сімптомы дысацыятыўных парушэнняў, як і станы трывожнасці і саматычных хвароб, псіхааналітычны і кагнітыўны падыходы разглядаюць як спосаб пераадолення напружанасці. Псіхааналітыкі разглядаюць іх як абарону ад трывожнасці, выкліканай існаваннем непрымальных імпульсаў. Тэарэтыкікагнітывісты разглядаюць іх як паводзіны, падмацаваныя вопытам зніжэння неспакою.
    Існуе таксама меркаванне, што дысацыятыўныя парушэнні — гэта стан падобны да гіпнатычнага, які з’яўляецца ахоўнай рэакцыяй на цяжкія ўражанні дзяцінства. Сярод хворых, маючых дыягназ раздваення асобы, большую частку складаюць жанчыны, з якіх многія перанеслі ў дзяцінстве фізічнае, сексуальнае або эмацыянальнае ўзрушэнне [Coon & others, 1988; Kluft, 1987]. Тады, магчыма, раздваенне асобы — гэта роспачныя намаганні траўміраванага чалавека знайсці ратунак ўнутры самога сябе. Па сваім характары такія парушэнні — гэта разнавіднасць дэзадаптацыі і праява супраціўлення жыццёвым нягодам.
    Парушэнні настрою
    Эмацыянальныя крайнасці парушэнняў настрою выступаюць у дзвюх асноўных формах: (1) глыбокай дэпрэсіі, калі чалавек упадае ў безнадзейнасць і апатыю, пакуль у рэшце рэшт не вернецца да нармальнага стану; (2) біпалярнага расстройства, калі асоба вагаецца паміж дэпрэсіяй і маніяй — празмерна ўзбуджаным гіперактыўным станам.
    “Маё жыццё раптоўна спынілася.
    Я мог дыхаць, есці, піць, спаць, але на самой справе ўва мне не было сатіраўднага жыцця”.
    Леў Талстой, “Споведзь”, 1887
    Глыбокая дэпрэсія
    Магчыма, вы ведаеце, што ўяўляе сабой дэпрэсія. Калі вы падобны да студэнтаў, якіх вывучалі Арон Бэк і Джэфры Янг [Beck, Young, 1978], то калінікалі, хутчэй за ўсё доўгімі зімовымі начамі, вы адчувалі асобныя з сімптомаў дэпрэсіі. Вы маглі адчуваць нявер’е ў будучыню, вострую незадаволенасць жыццём або пакінутасць людзьмі. Вам не хапала сілы, каб нешта рабіць ці нават падняцца з ложку; вы не ў стане былі засяродзіцца, есці, нармальна спаць; часамі вам здавалася, што было б лепей, каб вы ўвогуле памерлі. Магчыма, вучоба ў сярэдняй школе давалася вам лёгка, а пазней вы адчулі, што вашы поспехі не адпавядаюць вашым амбіцыям. Магчыма, вас прыгняталі канфлікты з бацькамі альбо аднагодкамі. He выключана, што да вашай poena чы спрычыняліся адзінота ці разрыў любоўнага рамана. А вашы змрочныя разважанні, вядома ж, толькі абвастралі пакуты.
    Калі так, то вы не адзін. Дэпрэсія — гэта як звычайная “прастуда” сярод душэўных захворванняў, калі мець на ўвазе яе распаўсюджанасць, а не сур’ёзнасць. Сярод амерыканцаў, якія нарадзіліся пасля Другой сусветнай вайны, выпадкаў дэпрэсіі стала значна больш — у дзесяць разоў, як паведамляе Марцін Селігман [Seligman, 1988]. Падобныя тэндэнцыі характэрныя і для Канады, Швецыі, Германіі і Новай Зеландыі [Kierman & Weissman, 1989], Часцей за ўсё паддаюцца гэтай хваробе маладыя людзі і жанчыны.
    Цяжка правесці рысу паміж звычайнымі жыццёвымі “падзеннямі” і станам глыбокай дэпрэсіі. Радасць, задавальненне, смутак і роспач — гэта розныя вымярэнні, у якіх мы можам апынуцца ў любы момант. Дэпрэсія можа быць адэкватнай рэакцыяй на такія сумныя падзеі, як разрыў сувязі або страта блізкага чалавека. Блага адчуваць сябе ў адказ на балючыя падзеі — значыць быць у кантакце з рэчаіснасцю. Асаблівасць глыбокай дэпрэсіі ў тым, што яе сімптомы (слабы апетыт, бяссонніца, апатыя, песімізм або страта актыўнасці і абыякавасць да сям’і
    404 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    або сяброў) праяўляюцца два тыдні і болей без важкіх на тое прычын. Розніца паміж смуткам пасля нядобрай навіны і парушэннем настрою такая ж, як розніца паміж задышкай пасля фізічнай нагрузкі і хранічнай нястачай паветра.
    Біпалярнае парушэнне
    Пасля некалькіх тыдняў або месяцаў паласа дэпрэсіі звычайна канчаецца — з дапамогай тэрапіі альбо без яе. У прыгнечаных людзей, як правіла, аднаўляецца ранейшы стан, і яны вяртаюцца да звыклага ладу жыцця. Аднак бывае, што чалавек кідаецца ў іншую эмацыянальную крайнасць — да эйфарычнага, гіперактыўнага, звышаптымістычнага стану маніі. Калі дэпрэсія працякае запаволена, то манія, наадварот — вельмі хутка. Ваганні паміж дэпрэсіяй і маніяй сігналізуюць пра наяўнасць біпалярнага парушэння* Падчас яго маніякальнай фазы чалавек, як правіла, бывае празмерна гаваркі, актыўны, узрушаны (не церпіць, калі яму пярэчаць), мала спіць, не хавае сваіх сексуальных намераў. Размаўляе ён гучна, бязладна, яго цяжка спыніць.
    Адзін з сімптомаў маніі, які з’яўляецца сведчаннем дрэннай адаптацыі, — гэта звышактыўнасць і непамернае пачуццё ўласнага гонару, што можа прывесці да раскідвання грошай і т.п. Хаця людзі ў маніякальным стане ставяцца да парад з раздражненнем, ім патрабуецца ахова ад іх уласных небяспечных ініцыятыў. У больш лёгкіх формах, аднак, маніякальная энергія і свабоднае мысленне могуць стварыць глебу для творчасці. Паэты, мастакі, драматургі асабліва схільныя да біпалярнасці [DeAngelis, 1989; Jamison, 1989]. Гендэль стварыў сваю амаль чатыроххгадзінную месу за тры тыдні інтэнсіўнай творчай працы.
    Эмоцыі, як і ўсё ў нашым жыцці, вагаюцца паміж двума полюсамі. У рэшце рэшт настрой альбо вяртаецца да зыходнай кропкі, альбо апускаецца ў кароткачасовую дэпрэсію. Хаця біпалярнае расстройства, як і глыбокая дэпрэсія — свед
    * У псіхіятрыі вядомае як маніякальнадэпрэсіўны псіхоз.
    чанне дрэннай адаптацыі, але яно не настолькі распаўсюджанае і турбуе толькі 1% амерыканскага насельніцтва. У адрозненне ад глыбокай дэпрэсіі, яно аднолькава ўласціва як мужчынам, так і жанчынам.
    Тлумачэнне парушэнняў настрою
    Паколькі дэпрэсія вельмі распаўсюджана ў свеце, яна стала прадметам тысяч даследаванняў. Псіхолагі працуюць над тым, каб стварыць тэорыю парушэнняў настрою, якая б прадугледжвала спосабы лячэння або перасцярогі. Даследчык Пітэр Левінсан разам са сваімі калегамі абагульніў факты, якія павінна тлумачыць любая тэорыя дэпрэсіі [Lewinsohn, 1985]. Сярод іх наступныя:
    1.	Дэпрэсію суправаджаюць змены ў паводзінах і пазнавальнай здольнасці. У прыгнечаных людзей адсутнічаюць актыўнасць і матывацыя. Яны настроены на благое і ва ўсім яго бачаць. Яны ў большай меры схільныя згадваць негатыўную інфармацыю. Калі дэпрэсія адпускае, усё гэта праходзіць.
    2.	Дэпрэсія — шырока распаўсюджаная з’ява. Яе распаўсюджанасць сведчыць аб тым, што ў яе павінны быць агульныя прычыны.
    3.	У параўнанні з мужчынамі жанчыны ўдвая больш схільныя да глыбокай дэпрэсіі, асабліва тады, калі дагэтуль ужо пераносілі яе. Дзіўна, але сярод студэнтаў і людзей, якія страцілі блізкіх, полавыя адрозненні не ўплываюць на ступень дэпрэсіі [NolenHoeksema, 1990].
    4.	Звычайна прыступ дэпрэсіі доўжыцца каля трох месяцаў. Хаця тэрапія можа паскорыць выздараўленне, але большасць людзей, што пакутуюць ад глыбокай дэпрэсіі, вяртаецца да нармальнага стану без дапамогі спецыялістаў.
    5.	Часта дэпрэсіі папярэднічаюць стрэсы, здарэнні, звязаныя з працаю, шлюбам, адносінамі з блізкімі. Смерць члена сям’і, зніжэнне заробку або фізічная траўма павышаюць рызыку дэпрэсіўнага стану [Shrout & others,
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 405
    1989]. Даследаванне ізраільцян (гэтая маленькая нацыя з’яўляецца сапраўднай лабараторыяй стрэсу) паказала, што з пачаткам ізраільскаліванскай вайны ў 1982 годзе ў іх абвастрыліся дэпрэсіўныя настроі [Hobfull & others, 1989],
    Як і можна было чакаць, даследчыкі разумеюць і інтэрпрэтуюць гэтыя факты парознаму, з пункту гледжання розных навуковых падыходаў.
    Псіхааналітычны падыход. У псіхааналізе робіцца спроба прымяніць ідэі Фрэйда да тлумачэння стану дэпрэсіі. Паводле гэтай тэорыі, дэпрэсія мае месца тады, калі стрэсы абуджаюць пачуцці, звязаныя са стратамі, перажытымі ў дзяцінстве. Страта рамантычнага кахання або працы можа абудзіць пачуцці, звязаныя са стратаю блізкіх стасункаў са сваёй маці. На думку Фрэйда, не знайшоўшая выйсця агрэсіўнасць да бацькі таксама служыць каталізатарам. Некаторыя страты, напрыклад, страта каханага чалавека, могуць абудзіць злосць, што некалі ўзнікала да бацькоў, якія аналагічным чынам “пакідалі” або “выракаліся” іх. Такая злосць непрымальная для Суперэга, таму эмоцыі накіроўваюцца ўнутр на шкоду свайму “я”. Лічыцца, што гэтая ўнутраная злосць у спалучэнні з адчуваннем страты і прыводзіць да дэпрэсіі.
    Біялагічны падыход. Апошнім часам большасць даляраў, выдаткаваных амерыканскім урадам для цэнтраў псіхалагічных даследаванняў, была накіравана на вывучэнне біялагічных прычын парушэнняў настрою. Відавочна, што дэпрэсія — гэта парушэнне жыццядзейнасці ўсяго арганізма, якое звязана з генетычнымі фактарамі, біяхімічным дысбалансам, меланхалічным настроем і негатыўнымі думкамі.