• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Новыя дадзеныя сведчаць аб тым, што паміж прыгнечаным настроем і негатыўным мысленнем існуе ўзаемаўплыў. Дэпрэсія выклікае скіраванае на сябе негатыўнае мысленне, а сканцэнтраванасць на сабе і самаабвінавачванне пры ўспрыняцці падзей ставяць чалавека перад пагрозаю дэпрэсіі ў цяжкія моманты жыцця. Калі вы схільны разглядаць дрэнныя адзнакі, грамадскае непрызнанне і праблемы на працы як непазбежныя і як уласную віну, калі вы зацыкліваецеся на такіх рэчах, то ў выпадку любой непрыемнасці можаце ўпасці духам. Напрыклад, даследчыкі вывучалі настроі і разважанні студэнтаў Стэнфардскага універсітэта за два тыдні да землятруса, які ў 1989 годзе нанёс значную шкоду гэтай тэрыторыі [NolenHoeksema & Morrow, 1991]. Той, каго палічылі схільным да маркотных разважанняў пры негатыўных сітуацыях, праявіў больш сімптомаў дэпрэсіі і праз 10 дзён, і праз 7 тыдняў пасля землятрусу. Калі вы здольны з аптымізмам успрымаць падзеі, то малаверагодна, што няўдача ці стрэс выб’юць вас з каляіны [Seligman, 1991]. Нават калі вас і ахопіць дэпрэсія, вы адолееце яе, як толькі справы палепшаюць [Needles & Abramson, 1990].
    Яшчэ адна прычына заганнага круга дэпрэсіі знаходзіцца ў яе сацыяльных наступствах. Адыход ад актыўнага жыцця, засяроджанасць на сабе і пастаянныя скаргі выклікаюць непрыняцце навакольных [Coyne & others, 1991]. У адным з даследаванняў навукоўцы заўважылі, што
    “людзі ў стане дэпрэсіі выклікаюць варожасць, прыгнечанасць і неспакой у іншых людзей і не знаходзяць спачування”. Іхнія скаргі наконт таго, што іх не разумеюць, цалкам адпавядаюць рэальнасці [Strack & Coyne, 1983]. Стомленасць ад нараканняў прыгнечанага чалавека, ад яго безнадзейнасці і абыякавасці пагражае разбурэннем сям’і і можа прывесці да таго, што шэф зацікавіцца вашай прафесійнай прыдатнасцю. Сапраўды, ахвяры дэпрэсіі схільныя да разводу і страты працы, што, у сваю чаргу, пагаршае іх стан. Бяда шукае сабе кампанію, але кампанія не хоча сябраваць з бядой.
    Зараз мы можам сабраць частачкі галаваломкідэпрэсіі (мал. 15.4). Стрэсавыя падзеі (1), якія інтэрпрэтуюцца ў песімістычнай манеры (2), прыводзяць да безнадзейнага, прыгнечанага стану (3), які перашкаджае чалавеку жыць і дзейнічаць (4). Гэта, у сваю чаргу, стымулюе рост негатыўных перажыванняў. Можна разарваць кола дэпрэсіі ў любым з гэтых пунктаў: пераменай асяроддзя, пераглядам самаабвінавачванняў і негатыўных самаацэнак, скіраваннем увагі вонкі альбо зменай віду дзейнасці.
    Наяўнасць некалькіх участкаў, дзе можна разарваць гэтае кола, дае магчымасць мець некалькі розных тэрапеўтычных метадаў. Нават без лячэння дэпрэсія звычайна канчаецца сама па сабе. Уінстан Чэрчыль называў дэпрэсію “чорным сабакам”, які перыядычна нападаў на яго. Паэтэса Эмілія Дыкінсан настолькі баялася паказаць свае слёзы на публіцы, што правяла большую частку сталага жыцця ў затворніцтве [Patterson, 1951]. Абрахам Лінкальн у юнацтве быў настолькі панурым і нелюдзімым, што яго сябры апасаліся, каб ён не пазбавіў сябе жыцця [Kline, 1974], Кожны з гэтых прыкладаў нагадвае нам, што чалавек можа змагацца з дэпрэсіяй і перамагаць яе. Тады зноў прыходзяць каханне, цікавасць да працы і поспех ва ўсіх сферах жыцця.
    Шызафрэнія
    Прыкладна ў аднаго чалавека са ста развіваецца шызафрэнія, што далучае яго
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 409
    Мал. 15.4. Заганнае кола дэпрэсіі можна разарваць у любой кропцы. У наступным раздзеле апісваюцца некаторыя лекавыя прыёмы.
    да шэрагаў няшчасных, якія пакутуюць ад адной з самых жахлівых хвароб чалавецтва. Шызафрэнія — гэта псіхічнае захворванне, пры якім у чалавека губляецца кантакт з рэчаіснасцю, развіваюцца глыбока ірацыянальныя ідэі і скажоныя ўяўленні. Шызафрэнія, як правіла, паражае ў юнацтве або на пачатку сталага ўзросту.
    Сімптомы шызафрэнія
    Літаральны пераклад слова шызафрэнія азначае “расшчэплены мозг”. Маецца на ўвазе не раздваенне асобы, а хутчэй adдзяленне ад рэчаіснасці, якое праяўляецца ў блытаніне думак, парушэнні ўспрыманняў і неадпаведнасці эмоцый і дзеянняў.
    Блытаніна мыслення. Уявіце сабе, што вы спрабуеце гутарыць з Сільвіяй Фрумкін, маладой жанчынай, якая выкладае думкі без якоганебудзь звязнага парадку. Аднойчы яе біёграф Сюзан Шыхан па
    чула, як тая размаўляла сама з сабой [Sheehan, 1982]:
    “Гэтай раніцай у Хілсайдзе (клініка) я ставіла кінафільм. Разам са мной былі кіназоркі. Рэнтгенолагам быў Пітэр Лофард. За службу бяспекі адказваў Дон Нотс. Індыйскім доктарам у будынку нумар 40 быў Лу Кастэла. Я — Мэры Попінс. Гэты пакой пафарбавалі ў блакітны колер мне назло? Мая бабуля памерла праз чатыры тыдні пасля таго, як мне споўнілася васемнаццаць гадоў”. Міс Фрумкім засмяялася.
    Як паказвае гэты незвычайны маналог, думкі шызафрэніка абрывістыя, хаатычныя і скажоныя неадпаведнымі перакананнямі, якія называюцца дэлюзіямі* (“Я — Мэры Попінс”). Скачкі ад адной думкі да другой могуць адбывацца нават у межах аднаго сказа, ствараючы, такім чынам, нешта накшталт “славеснага вінегрэту”. Адзін малады чалавек прасіў “крышку больш алегра ў лячэнні” і выказваў думку, што “вызваленчы рух з пункта гледжання пашырэння эрудыцыі надасць такім чынам, гэтым лекцыям дасціпнасць”.
    Многія псіхолагі лічаць, што блытаніна ў думках вынікае з парушэнняў выбарачнасці увагі. Як мы зазначалі ў раздзеле 6, мы, як правіла, засяроджаны на нечым адным — скажам, аддаем ўвагу
    “Чалавек ніколі не бывае такім самазаглыбленым і пільным,як пры пакутах, бо ён прагне дабрацца да іх прычыны”.
    Луіджы Пірандэла,
    “Шэсць персанажаў у пошуках аўтара”, 1922
    * Delusion — бязглуздзіца.
    410 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    аднаму голасу на вечарыне, фільтруючы спадарожныя сенсорныя раздражняльнікі. У хворых на шызафрэнію з гэтым маюцца праблемы [Gjerde, 1983]. Вось чаму выпадковы раздражняльнік або частка папярэдняга выказвання, якая не мае дачынення да размовы, можа лёгка адцягнуць іхнюю ўвагу. Адзін былы шыза
    фрэнік успамінаў: “Тое, што здарылася са мной, гэта паломка нейкага фільтра, і пераблытаныя сігналы адцягвалі мяне ад рэчаў, якія павінны былі б цалкам авалодаць маёй увагай” [Mac Donald, I960],
    Парушэнне ўспрымання. Ахвяра шызафрэніі ўспрымае навакольны свет не
    АДЗІНОТА
    Адзінота — балючае ўсведамленне таго, што вашы грамадскія сувязі недастатковыя, — з’яўляецца і прычынай дэпрэсіі, і асобнай праблемай. Такая недастатковасць вынікае з неадпаведнасці паміж сапраўднымі і ўяўнымі сацыяльнымі кантактамі. Адзін чалавек адчувае сябе самотным у ізаляцыі, а другі можа быць адзінокім і ў натоўпе [Peplau & Perlman, 1982], Але адзінокія людзі — нежанатыя, не схільныя да трывалых сувязяў, часта маладыя — часцей маюць тэндэнцыю адчуваць самоту (мал. 15.5) Сучасная схільнасць да індывідуальных высілкаў і недаацэнка стабільных адносінаў і прывязанасці да іншых — гэта “фактары, якія правакуюць самоту” [JongGierveld, 1987].
    Звычайна людзей турбуе нешта адно [Beck & Young, 1978]. Быць адзінокім — значыць адчуваць сябе выключаным з групы, да якой вам хацелася б належаць; думаць, што вас ніхто не любіць і пра вас ніхто з блізкіх не клапоціцца; адчуваць сябе заціснутым і няздольным падзяліцца з кімсьці сваімі асабістымі трыво
    гамі, а яшчэ чужым, непадобным да свайго атачэння. Адзінокія людзі, як і прыгнечаныя, схільныя вінаваціць саміх сябе, атаясамліваць недастатковасць сацыяльных кантактаў са сваімі ўласнымі недахопамі [Snodgrass, 1987], Для такога самаабвінавачвання ёсць падставы: хранічна адзінокія людзі звычайна нерашучыя, сарамлівыя, у іх заніжана самаацэнка [Check & Melchior, 1990; Vaux, 1988]. Часта ім бывае цяжка знаёміцца, тэлефанаваць і браць удзел у групавых занятках [Rook, 1984; Spitzberg & Hurt, 1987]. У дадатак да ўсяго адчуванне няздатнасці не дае ім заўважаць і запамінаць станоўчыя эмоцыі і рабіць крокі, якія б знізілі іх самоту [Frankel & PrenticeDunn, 1990]. Такім чынам, фактары, якія ствараюць і падтрымліваюць дэпрэсію, могуць таксама спрычыняцца і да адзіноты.
    Мал. 15.5. Узроставая шкала адзіноты. Статыстычны дайджэст 14 даследаванняў з удзелам 25 тысяч чалавек паказвае, што адзінота найбольш уласціва маладым людзям [паводле Perlman, 1991],
    ■■■■ Жанчыны ВНІ Мужчыны
    1824	2534	3544	4554	5564	6574	7584	85+
    Узроставыя групы
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 411
    так, як усе. Нязначныя моманты, напрыклад, узоры на шпалерах або інтанацыя ў голасе, могуць адцягнуць увагу ад усяе сцэны або ад сэнсу размовы. А горш за ўсё — чалавеку можа мірсціцца тое, чаго няма.
    Такія галюцынацыг (сенсорныя ўспрыманні без сенсорнай стымуляцыі) звычайна бываюць слыхавымі. Чалавек можа чуць староннія галасы, якія робяць абразлівыя заўвагі або аддаюць загады. Галасы ўнушаюць пацыенту, што ён дрэнны, што ён павінен апячы запальнічкай руку ці нават учыніць забойства. Радзей людзі могуць бачыць, адчуваць на смак або пах неіснуючыя рэчы. Такія галюцынацыі можна параўнаць са снамі, якія ўрываюцца ў яшчэ неабуджаную свядомасць. Калі нерэальнае здаецца рэальным, то ўспрыманні чалавека ў лепшым выпадку бываюць недарэчнымі, а ў горшым — небяспечнымі.
    Неадэкватныя эмоцыг і дзеянні. Эмоцыі шызафрэніка бываюць цалкам неадпаведнымі, адарванымі ад рэчаіснасці. Сільвія Фрумкін смяялася пасля таго, як успомніла пра смерць сваёй бабулі. Часам яна пачынала злавацца без відавочнай прычыны або плакала, калі астатнія смяяліся. Іншыя ахвяры шызафрэніі ўпадаюць часам у здранцвенне — зомбіпадобны стан поўнай апатыі.
    Рухі хворага таксама могуць быць неадпаведнымі. Ён можа рабіць бессэнсоўныя вымушаныя рухі, напрыклад, бесперапынна разгойдвацца або паціраць рукі. Тыя, у каго праяўляецца “кататонія”, могуць заставацца нерухомымі доўгія гадзіны, а потым раптоўна пераходзіць у стан узбуджэння.
    He цяжка здагадацца, што блытаніна мыслення, парушэнне ўспрымання і неадпаведнасць эмоцый і дзеянняў парушаюць сацыяльныя адносіны. У самыя цяжкія перыяды хваробы шызафрэнікі паглыблены ў свой унутраны свет, цалкам апанаваны нелагічнымі думкамі і нерэальнымі ўяўленнямі. Хаця большасць людзей пакутуе ад шызафрэніі толькі перыядамі, але некаторыя застаюцца сацыяльна адрынутымі і ізаляванымі большую частку жыцця. Рэдка бывае так, што хвароба
    ўяўляе сабой адзіны эпізод, які “вылечваецца” і потым ніколі не вяртаецца.