Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Біялаггчны падыход. Яго прадстаўнікі тлумачаць нашу схільнасць да трывогі з пункта гледжання эвалюцыі, генетыкі і фізіялогіі.
Як мы ўжо зазначалі, падобна, што мы, людзі, падрыхтаваны біялагічна да страху перад вышынёй, навальніцамі, змеямі і насякомымі — да небяспекі, якая пагражала нашым продкам. Пры навязлівапрымусовым стане, як правіла, перабольшваюцца паводзіны, якія спрычыніліся да выжывання нам падобных. Догляд коней у мінулым стаў звычкай вырываць валасы. Мыццё цела ператварылася ў рытуальнае мыццё рук. Ахова тэрытарыяльных межаў ператварылася ў праверку і пераправерку нібыта незамкнёных дзвярэй [Rapoport, 1989].
Падобна, што генетычная схільнасць да пэўных страхаў і глыбокай занепакоенасці бывае большай і меншай. У блізнятаў часта развіваюцца аднолькавыя фобіі, і ў некаторых выпадках нават тады, калі яны гадуюцца паасобку [Carey, 1990;
400 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
Eckert & others, 1981]. Напрыклад, у пары 35гадовых жанчынблізнятаў незалежна адна ад адной развілася клаўстрафобія. Яны пачалі таксама баяцца вады, так што кожная з іх асцярожна забрыдала ў акіян не вышэй калена. Сярод малпаў баязлівасць назіраецца ў цэлых сем’ях. Асобныя малпы рэагуюць вострэй на стрэсавую сітуацыю, калі родзічы адрозніваюцца трывожнасцю [Suomi, 1986].
Біялогіяпарушэння,звязанага з агульнай трывогай, панікай і нават навязлівасцю, вызначаецца як пераўзбуджэнне [Baxter & others, 1987; Buchsbaum & others, 1987; Reiman & others, 1989], Напрыклад, сканіраванне з дапамогай PET асоб у навязлівапрымусовым стане выяўляе надзвычай высокую актыўнасць у франтальных лобных зонах, якраз над вачыма ў глыбіні мозга. Некаторыя антыдэпрэсанты кантралююць такі стан, прыглушаючы актыўнасць мозга праз рэгуляцыю паступлення нейратрансмітэра сератаніна [Rapoport, 1989],
Саматычныя парушэнні
У Элен з’яўляецца галавакружэнне, моташнасць пасля абеду — як раз перад прыходам дадому мужа. Яе лекар і неўролаг не могуць знайсці гэтаму фізічнай прычыны. Яны падазраюць, што гэтыя сімптомы маюць падсвядомае псіхічнае паходжанне, хутчэй за ўсё выкліканае яе змешанымі пачуццямі да мужа. Пры саматычных парушэннях, як у выпадку з Элен, хваравітыя сімптомы прымаюць саматычную (цялесную) форму без відавочных фізічных прычын. У аднаго можа быць мноства скаргаў — млоснасць, галавакружэнне, памутненне зроку і складанасці пры глытанні. Другі можа адчуваць рэзкі і працяглы боль у якімсьці органе.
У Кітаі, дзе не прынята выносіць на людзі душэўныя пакуты, распаўсюджаны скаргі на болі ў целе [Draguns, 1990]. Паколькі псіхалагічнае тлумачэнне неспакою і дэпрэсіі не вельмі падтрымліваецца ў грамадстве, кітайцы лягчэй і ахвотней пераносяць свае перажыванні ў цялесную форму. By, 36гадовы тэхнік з Юнаня, ілюструе сабой найбольш распаўсюджа
нае ў Кітаі псіхічнае адхіленне. Яму цяжка працаваць зза бяссонніцы, стомленасці, слабасці і галаўнога болю. Мясцовыя травы і заходнія лекі не даюць палёгкі. Яго лекару ён здаецца не столькі прыгнечаным, колькі знясіленым. Аналагічным чынам агульныя скаргі на болі ў целе часта назіраюцца і ў афрыканскіх культурах.
Саматычныя сімптомы вядомы і людзям на Захадзе. У большай або меншай ступені мы ўсе падчас стрэсу перажывалі незразумелыя фізічныя сімптомы. Малое суцяшэнне, калі вам скажуць, што “ўся праблема ў вас у галаве”. Хаця па сваім паходжанні сімптомы могуць быць псіхічнымі, але, тым не менш, яны ўздзейнічаюць пасапраўднаму.
Адзін з відаў саматычнага парушэння, больш вядомы ў часы Фрэйда, чым цяпер, называецца канверсійным расстройствам, бо лічыцца, што неспакой канверсіруецца ў фізічны сімптом. Пацыент з канверсійным расстройствам, напрыклад, мог страціць чуйнасць пэўных участкаў цела без усялякіх на тое неўралагічных прычын. А фізічныя сімптомы былі досыць рэальныя, і можна было ўкалоць іголкай пашкоджаны ўчастак і не атрымаць ніякай рэакцыі. Некаторыя людзі адчуваюць незразумелую знясіленасць, страту зроку, няздольнасць глытаць і дзіўную абыякавасць да сваіх праблем.
Як вы маглі здагадацца, саматычныя парушэнні пабуджаюць чалавека пайсці не да псіхолага або псіхіятра, а да звы
“Ён быў страшэнны іпахондрык...”
Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 401
чайнага доктара. Гэта асабліва характэрна для тых, каго турбуе іпахондрыя. Пры гэтым адносна пашыраным саматычным парушэнні людзі ўспрымаюць звычайныя адчуванні (колікі ў страўніку сёння, галаўны боль заўтра) як сімптомы цяжкай хваробы. Спачуванне або часовае вызваленне ад штодзённых спраў могуць толькі ўзмацніць такія скаргі. Ніякая спагада з боку лекара не прымусіць пацыента не хвалявацца. Таму ён ходзіць з аднаго кабінета ў другі ў пошуках большай медыцынскай увагі, але пераадолець псіхалагічную першапрычыну свайго недамагання яму не ўдаецца.
Дысацыятыўныя парушэнні
3 самых незвычаўных расстройстваў псіхікі можна назваць рэдкія дысацыятыўныя парушэнні, калі ў чалавека раптам губляецца памяць або ён пачынае лічыць сябе іншай асобай. Пры глыбокім стрэсе свядомае ўспрыманне становіцца дысацыіраваным (раз’яднаным) — аддзеленым ад ранейшых успамінаў, думак і пачуццяў. Некаторыя сімптомы дысацыяцыі не такія ўжо і рэдкія. Час ад часу многія з нас трапляюць у стан нерэальнасці, калі цела нібыта не належыць нам і мы назіраем за сабой, як у кіно. Пры бядзе ці стрэсе такое раздзяленне дапамагае перажыць празмерную эмоцыю. Але калі TaKia адчуванні становяцца моцнымі і трывалымі, іх дыягнастуюць як дысацыятыўнае парушэнне.
Амнезія
Амнезія, няздольнасць успомніць мінулыя падзеі, можа быць выклікана траўмамі галавы або алкагольнай інтаксікацыяй. Аднак псіхагенная амнезія — дысацыятыўнае расстройства — звычайна пачынаецца як рэакцыя на выключнае душэўнае ўзрушэнне. Берагавая ахова зняла з яхты 18гадовага юнака і адправіла яго ў шпіталь. Ён ведаў, што пайшоў разам з сябрамі катацца на мора, што ён студэнт каледжа, але не мог успомніць, што здарылася з яго сябрамі. Больш таго, ён забываўся, што знаходзіцца ў шпіталі; яго
здзіўляў кожны новы напамінак пра гэта. Пазней з дапамогай лекаў ён расслабіўся і ўспомніў: люты шторм змыў за борт усіх яго прыяцеляў.
Як паказвае гэты прыклад, забыўлівасць пры амнезіі выбарачная: малады чалавек забыў толькі тое, што было для яго нясцерпна балючым. Людзі з амнезіяй могуць быць у пэўным сэнсе дэзарыентаванымі і не памятаць, хто яны такія, але не забываюцца, як вадзіць машыну, лічыць і размаўляць. Як правіла, амнезія знікае гэтак жа раптоўна, як і пачалася, і ў рэдкіх выпадках можа паўтарацца.
Фуга
Фуга (што азначае “палёт”), як і амнезія, таксама азначае няпамятлівасць, але яна звязана з уцёкамі з дому з поўнай стратай свайго “я” на многія дні, месяцы або нават гады. Джын Саўндарс, менеджэр сярэдняга ўзроўню, па недагляду свайго начальства не атрымаў службовага павышэння, ад яго адвярнуўся 18гадовы сын, які падчас рэзкай спрэчкі назваў яго “няўдачнікам”. Праз два дні Саўндарс знік. Праз месяц за 200 міляў ад дому паліцыя падабрала чалавека, які сцвярджаў, што ён “Берт Тэйт”. Так званага Тэйта пабілі ў час бойкі ў буфеце, дзе ён працаваў кухарам з таго часу, як месяц таму прыехаў у горад. Ён сказаў паліцэйскім, што не памятае, дзе жыў і працаваў дасюль. Ён згаджаўся, што гэта выглядае дзіўным, але здавалася, што гэта яго не вельмі бянтэжыла. Пасля адпаведнай праверкі місіс Саўндарс пацвердзіла, што Берт Тэйт — гэта Джын Саўндарс. Хаця сустрэча з жонкаю прыкметна кранула яго, але ён адмовіўся прызнаць, што пазнае яе. Пры “абуджэнні” ад стану фугі такія людзі, як Джын Саўндарс, успамінаюць сваё мінулае, але, як правіла, адмаўляюцца ўспамінаць, што адбылося падчас фугі.
Раздваенне асобы
Яшчэ больш загадкавым і супярэчлівым з’яўляецца такое псіхічнае парушэнне, як раздваенне асобы. Яго ахвяры ўяўляюць сябе ў двух або нават некалькіх розных
26 Зак. 376
402 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
асобах. Першая звычайна бывае зацятай і змрочнай, другая — імпульсіўнай і разняволенай. Такі чалавек у адзін момант можа быць важным і стрыманым, у другі — гаваркім і гарэзлівым. Кожная яго “палавіна” мае свой уласны голас і манеры, а што датычыць сапраўднай асобы, то яна, як правіла, не прызнае існавання іншай.
Хаця людзі з дыягназам раздваення асобы, як правіла, не ўяўляюць сабой небяспекі, бываюць выпадкі, калі чалавек раздвойваецца на “станоўчую” і “адмоўную”, агрэсіўную асобу (згадаем версію раздзялення чалавека на доктара Джэкіла і містэра Хайда, апісаную ў апавяданні Роберта Льюіса Стывенсана). Фрэйд сказаў бы, што пазбаўленне ад прынцыпаў, уласцівых для зыходна “станоўчай” асобы, дазваляе другой, распуснай, свабодна праяўляць забароненыя імпульсы. Адзін з рэдкіх прыкладаў, які пэўны час падтрымліваў такую версію, датычыць Кенета Б’янкі, якога асудзілі за згвалтаванне і забойства 10 каліфарнійскіх жанчын па справе, вядомай як “Хілсайдскі душыцель”. Падчас гіпнатычнага сеанса з Б’янкі псіхолаг Джон Уоткінс “выклікаў“ яго скрытага “двайніка” [Wotkins, 1984]:
Уоткінс: Я ўжо крыху размаўляў з Кенам, але, магчыма, ёсць яшчэ адзін Кен, з якім я пакуль што незнаёмы, другая частка яго, якая, напэўна, адчувае сябе трошкі не так, як першая, з якой я гаварыў... Пагавары са мною, Частка, скажы, ты тут?
Б’янкі адказаў “так”, г памгж імі адбылася наступная гутарка:
Уоткінс: Частка, ты тое самае, што і Кен, ці нечым адрозніваешся ад яго? Б’янкі: Я — не ён.
Уоткінс: Ты — не ён? Тады хто ты? Ты маеш імя?
Б’янкі: Стыў. Можаце называць мяне Стывам.
Калі Б’янкі гаварыў ад імя Стыва, ён сцвярджаў, што ненавідзіць Кена за тое, што той добры, а ён, Стыў, пры дапамозе стрыечнага брата забіваў жанчын. Ён таксама пацвердзіў, што Кен нічога не ведаў пра яго існаванне і не быў вінаваты ва ўсіх гэтых забойствах.
“ Прытворства можа стаць сапраўднасцю”. Кітайскае выслоўе
Ці была другая натура Б’янкі хітрасцю, звычайным спосабам пазбегнуць адказнасці за свае дзеянні? Псіхолаг, які ставіў дыягназ Б’янкі, лічыў, што гэта быў выпадак сапраўднага раздваення асобы. Праўда, іншыя ў гэтым сумняваліся. He выключана, што Б’янкі быў зацятым нягоднікам і хлусам з дзяцінства і наўмысна прытвараўся, каб выратаваць уласную шкуру [Огпе, 1984], А можа, што падчас гіпнатычнага сеансу, каб аддзяліць сябе ад сваіх імкненняў і ўчынкаў, ён падсвядома стварыў свайго двайніка [Allison, 1984],