• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Нягледзячы на крытыку, медыцынскі падыход захаваўся і нават у апошні час набыў новых прыхільнікаў. Генетычныя парушэнні біяхіміі мозга звязаны з двума найбольш небяспечнымі псіхічнымі рас
    394 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    стройствамі — дэпрэсіяй і шызафрэніяй, якія часта лечацца пры дапамозе медыцынскіх сродкаў.
    Прыхільнікі псіхааналітычнага падыходу Фрэйда пагодзяцца з тым, што псіхічныя парушэнні — гэта захворванні, якія можна дыягнаставаць і лячыць. Аднак спецыялісты не выпускаюць зпад увагі і псіхалагічныя фактары. Іх ўплыў відзён на працягласці эмацыянальных стрэсавых траўмаў, у выніку, напрыклад, згвалтавання.
    Альтэрнатыўныя падыходы. Псіхолагі, якія не падзяляюць ідэі “захворвання”, зыходзяць звычайна з таго, што любыя паводзіны — і нармальныя, і не зусім — гэта вынік узаемадзеяння як прыродных (генетычных і фізіялагічных) фактараў, так і выхавання (ранейшага і цяперашняга вопыту). Дапушчэнне, што тая ці іншая асоба “псіхічна хворая”, мае дачыненне адно да ўнутранай праблемы — да “хваробы”, якую трэба знайсці і вылечыць. He выключана, што хваробы ўвогуле няма, а ёсць неспрыяльныя фактары ў асяроддзі чалавека, няправільная інтэрпрэтацыя падзей з яго боку, шкодныя звычкі або сацыяльная неадаптаванасць.
    Калі карэнных амерыканцаў выселілі з земляў іх продкаў, загналі ў галечу і беспрацоўе рэзервацый, пазбавілі асобаснага самакантролю, то ў выніку ступень алкагалізму сярод іх вырасла ў пяць разоў у параўнанні з астатнімі амерыканцамі [May, 1986]. Паколькі не ўсе карэнныя амерыканцы становяцца алкаголікамі, то медыцынская мадэль звязала б такі алкагалізм з асабістаю “хваробаю”. 3 пункту гледжання псіхалагічнага падыходу мы б звярнулі ўвагу на сувязь паміж асабістай схільнасцю і канкрэтным асяроддзем.
    Уздзеянне пэўнага асяроддзя можна бачыць на сувязях паміж расстройствамі і культурай. Хоць такія цяжкія парушэнні, як дэпрэсія і шызафрэнія, з’яўляюцца універсальнымі, аднак іншыя могуць несці на сабе адбітак культуры [Carson & others,
    “ Добра прыстасавацца да безнадзейна хворага грамадства не ёсць гдэал здароўя”. Крышнамурці, 1895—1986
    1988]. Для розных культур характэрны розныя стрэсы і розныя шляхі іх пераадолення. Напрыклад, нервовая анарэксія — гэта расстройства найперш заходніх культур.
    Сёння большасць псіхіятраў дапускае, што на псіхічнае здароўе сапраўды ўплываюць генетычныя фактары і фізіялагічныя станы, а таксама ўнутраная псіхалагічная дынаміка і сацыяльныя акалічнасці. Каб атрымаць агульную карціну, нам спатрэбіцца міжнавуковы “біяпсіхасацыяльны” падыход.
    Класіфікацыя псіхічных парушэнняў
    Ва ўсіх навуках парадак забяспечвае класіфікацыя. Аднясенне жывёлы да класа, скажам, млекакормячых, пра многае гаворыць: яна цеплакроўная, мае валасы або поўсць, і корміць сваіх дзяцей малаком. У псіхіятрыі і ў псіхалогіі класіфікацыя таксама дае магчымасць упарадкаваць і апісаць групы, або кластэры, сімптомаў. Аднясенне псіхічнага расстройства да шызафрэніі прадугледжвае, што асоба бязладна размаўляе, мае галюцынацыі або манію (навязлівую ідэю), праяўляе неадпаведныя эмоцыі і сацыяльна неадаптавана. Так дыягнастычны тэрмін дапамагае апісаць сур’ёзнае захворванне.
    У псіхіятрыі і псіхалогіі дыягнастычная класіфікацыя ў ідэале накіравана на апісанне пэўнага расстройства, прадказанне яго далейшага ходу, выбар адпаведных лекаў і на даследаванне яго прычын. Сапраўды, каб даследаваць тое ці іншае псіхічнае парушэнне, мы найперш павінны назваць і апісаць яго. На сённяшні дзень папулярнай схемай класіфікацыі псіхічных парушэнняў з’яўляецца “Дапаможнік па дыягностыцы і статыстыцы псіхічных захворванняў (“Diagnostic & Statistical Manual of Mental Disorders” [Third Edition — Revised]), або DSMIIIR. Гэта праца выдання 1987 года разам з ілюстрацыйным дадаткам, які суправаджае яе, з’яўляецца крыніцай значнай часткі гэтага раздзела.
    Хаця ў групу распрацоўшчыкаў, якія падрыхтавалі DSMIIIR, уваходзілі не толькі псіхіятры, але і псіхолагі, DSMIIIR прыняў медыцынскую мадэль. Сама
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 395
    АБАРОНА У СУДЗЕ 3 АПОРАМ НА ВАР’ЯЦТВА
    Пры дыягностыцы псіхічных парушэнняў я не згадваў пра вар’яцтва. Бо разумнасць і вар’яцтва — гэта прававыя, а не псіхалагічныя тэрміны, на якія неабходна атрымаць адказ “так” ці “не”. Вы можаце ў большай або ў меншай ступені быць прыгнечаным, але вы не можаце быць трошкі звар'яцелым.
    Абарону з апораю на вар’яцтва стварылі брытанцы ў 1843 годзе, калі ўведзены ў зман шатландзец Даніэль Мак Натан зрабіў замах на прэм’ерміністра (які, як ён думаў, праследаваў яго) і памылкова забіў сакратара прэм’ерміністра. Пасля таго як Мак Натана апраўдалі як вар’ята і накіравалі ў псіхічную клініку, а не ўтурму, узняўся сапраўдны скандал. Вердыкт у адносінах да Мак Натана прывёў да змен прававых нормаў адносна вар’яцтва. Закон абмежаваў абарону ў судах да выпадкаў, калі лічылася, што чалавек не ведаў, што рабіў, або не ведаў, што гэта незаконна. Шэкспіраўскі Гамлет яшчэ раней прадбачыў такую абарону. Сітуацыю, калі ён быў не ў сабе і ўчыніў нейкую шкоду, ён тлумачыў наступным чынам: “Калі Гамлет гэтага не рабіў, калі Гамлет адмаўляецца, хто ж тады вінаваты? Яго вар’яцтва”.
    К тым часам, калі перад судом у 1982 годзе прадстаў Джон Хінклімалодшы за спробу застрэліць прэзідэнта Рэйгана і яго прэссакратара, абарона з апорай на вар’яцтва была ўдасканалена. Следства павінна было даказаць, штоХінклі быўу здаровым розуме. Згодна з крымінальным кодэксам гэта значыла, што ён меў “дастаткова здольнасці” не толькі “ведаць”, што яго ўчынак незаконны, але і “ацэньваць” ступень яго незаконнасці.
    На радасць прысяжным следства не здолела даказаць, што Хінклі быў у здаровым розуме. У выніку ён, як і Мак Натан, быў накіраваны ў псіхіятрычную клініку. Як і ў першым падобным выпадку, публіка выйшла з сябе. У адной з газет можна было сустрэць такі загаловак: “Хінклі звар’яцеў, публіка ашалела”. Прычына абурэння з боку грамадскасці часткова заключалася ў тым, што Хінклі, як і іншыя аб’яўленыя невінаватымі з прычыны вар’яцтва, будзе адпушчаны, калі яго палічаць здаровым і ўжо не ўяўляючым небяспекі для грамадства, што можа адбыцца значна раней, чым калі б ён адбыў тэрмін.
    Людзі пачалі наракаць, што жудаснасць злачынства як раз і становіцца падставай для ўнікнення адказнасці за яго, накшталт таго, што “чалавек, які забіў сваіх бацькоў, патрабуе літасці, бо ён цяпер сірата”. Няўжо “хворыя злачынствы” абавязкова павінны быць прадуктам хворага розуму, які патрабуе лячэння, а не пакарання? Калі так, як сказаў адзін з каментатараў, тады сучаснае грамадства стала падобнае на “Новы цудоўны свет” Хакслі, у якім на факт злачынства рэагуюць паводле прынцыпу: “Я не ведаў, што ён хворы”.
    Псіхолаг Дэвід Розенан адзначае, што ў сапраўднасці такое хадайніцтва аб прызнанні вар’ятам мае месца толькі двойчы на тысячу крымінальных злачынстваў [Rosenhan, 1983]. У 85% з іх агульнай колькасці ўсе бакі — экспертымедыкі, абвінаваўцы і адвакаты — пагаджаюцца, што псіхічна ненармальная асоба не можа несці адказнасці. Фактычна самыя важныя агульныя пытанні для псіхалогіі і права — гэта не толькі рэдкія спрэчкі наконт вар’яцтва. Гэта і больш частыя выпадкі, якія датычаць пытанняў апекі над дзіцем (выбару, хто з бацькоў будзе лепшым), прымусавога змяшчэння ў псіхіятрычныя клінікі і прагнозаў наконт далейшых паводзінаў злачынцы, зробленых падчас вынясення прысуду або ў выпадку вызвалення пад чэснае слова. (Калі псіхіятры і псіхолагі выкарыстоўваюць свае клінічныя веды для такіх прагнозаў, то яны часта памыляюцца.)
    У Канадзе, а зараз і ў Злучаных Штатах згодна з законам 1984 года абарона з апорай на вар’яцтва абмежавана, неабходнасць даказваць вар’яцтва ўскладаецца на абарону. Цяпер падсудныя павінны даказваць, што яны не разумелі незаконнасці сваіх учынкаў.
    У 1987 годзе ўжо ў 13 дзяржавах быў уведзены вердыкт з фармулёўкай “вінаваты, але псіхічна хворы”. Гэтым вердыктам прызнаецца неабходнасць лячэння, але калі чалавек вылечыўся раней, чым скончыўся тэрмін яго зняволення, тоён павінен ісціўтурму [Rosenfeld, 1987], Прысяжныя знаходзяць гэты вердыкт прымальнай альтэрнатывай. У працэсах, дзе падсудны спрабуе апраўдацца сваім вар’яцтвам, суд выносіць рашэнне, што ён вінаваты, але псіхічна хворы [Savitsky & Lindblom, 1986],
    396 Частка 6 Асоба. псіхічныя расстройствы і здароўе
    ідэя “дыягностыкі” чалавека ў выглядзе “сімптомаў“ прадугледжвае наяўнасць псіхічнага “захворвання”. He ўсіх прафесіяналаў задавальняе такая медыцынская тэрміналогія, але большасць усё ж знаходзіць DSMIIIR зручным і практычным дапаможнікам. А ў дадатак — і неабходным: большасць паўночнаамерыканскіх кампаній па страхаванні здароўя, перш чым заплаціць за праведзеную тэрапію, патрабуюць прадастаўлення дыягназу паводле DSMHIR.
    DSM быў створаны для апісання парушэнняў і іх распаўсюджанасці без намеру растлумачыць іх прычыны. Такім чынам, некалі папулярны тэрмін неўроз ужо не з’яўляецца катэгорыяй дыягностыкі, бо гэты тэрмін увёў Фрэйд для абазначэння працэсу, калі падсвядомыя канфлікты ствараюць стан неспакою. DSMIIIR, безумоўна, закранае неўратычныя парушэнні — парушэнні, якія хоць і выбіваюць з каляіны, але ўсё ж дазваляюць чалавеку думаць і дзейнічаць рацыянальна і ў рамках грамадскіх патрабаванняў. Але і гэты тэрмін настолькі цьмяны, што псіхолагі стараюцца як мага радзей яго выкарыстоўваць, і то звычайна ў якасці кантрасту да больш сур’ёзных псіхатычных парушэнняў, для якіх характэрна адсутнасць логікі.
    Замест таго, каб засяроджваць увагу на старым разлічэнні неўратычнага/псіхатычнага, DSMIIIR аб’ядноўвае каля 230 псіхічных парушэнняў і станаў у 17 асноўных катэгорый “душэўных хвароб”. Амаль на любую магчымую скаргу знойдзецца дыягназ. Некаторыя крытыкуюць DSMIIIR за тое, што “ў яго псіхіятрычнай класіфікацыі можа знайсціся месца для любых паводзінаў" [Eysenck & others, 1983] — ад ірацыянальнага страху прыніжэння і збянтэжанасці (сацыяльная фобія) да ігнаравання агульнапрынятых правілаў паводзінаў дома або ў школе (парушэнне паводзінаў).
    Перш чым заяўляць аб валіднасці катэгорый DSMIIIR, мы спачатку павінны пацвердзіць іх надзейнасць. Калі пэўны псіхіятр або псіхолаг паставіць дыягназ, што нейкі чалавек мае, скажам, “кататанічную шызафрэнію”, то якімі будуць шанцы, што гэткі ж дыягназ паставіць і