• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    яго калега? 3 дыягнастычнымі прадпісаннямі — даволі вялікія. У гэтых прадпісаннях ёсць шэраг аб’ектыўных пытанняў наконт відавочных паводзінаў пацыента, напрыклад: “Ці баіцёся вы пакідаць дом?” У адным з даследаванняў 16 псіхолагаў выкарысталі гэтую працэдуру структурнага інтэрв’ю для пастаноўкі дыягназу 75 псіхіятрычным пацыентам, хворым (1) на дэпрэсію; (2) агульную трывожнасць або (3) іншыя парушэнні [Riskind & others, 1987]. He ведаючы дыягназу, пастаўленага першым псіхолагам, наступны псіхолаг праглядаў відэастужку з гутаркамі і прапаноўваў сваё меркаванне. У 83% выпадкаў абодвы дыягназы супалі.
    А цяпер давайце разгледзім некаторыя з распаўсюджаных і цяжкіх парушэнняў, пры гэтым маючы на ўвазе, што за ўсімі імі — рэальныя людзі, аб якіх клапоцяцца іх блізкія.
    Станы трывожнасці
    Калі мы гаворым перад класам, калі глядзім уніз з высокай скалы, калі чакаем пачатку вялікай гульні, кожны з нас можа адчуць трывогу. У асобных сітуацыях мы адчуваем сябе не лепшым чынам — калі вымушаны адводзіць вочы ад субяседніка або пазбягаць сустрэчы з пэўным чалавекам (звычайна мы называем гэта сарамлівасцю). Але ў некаторых людзей (дзве трэці з іх — жанчыны) неспакой становіцца настолькі трывалым, што дыягнастуецца як парушэнне і называецца станам трывожнасці.
    Трывога — гэта частка нашых штодзённых адчуванняў. На шчасце, у большасці з нас перыядычны неспакой не выклікае такіх непрыемных эмоцый, якія адчуваюць людзі ў стане трывожнасці. Ёсць тры віды такіх парушэнняў: агульная трывожнасць, фобіі (беспадстаўны страх перад аб’ектам або сітуацыяй) і навязлівапрымусовы стан, калі чалавекам авалодваюць навязлівыя думкі або дзеянні.
    Агульная трывожнасць
    Тому, 27гадоваму электрыку, патрабуецца дапамога: ён скардзіцца на галава
    кружэнне, на паценне далоняў, на пачашчанае сэрцабіццё і звон у вушах. Ён адчувае сябе раздражнёным, часам яго ліхаманіць. 3 пераменным поспехам ён хавае свае сімптомы ад сям’і і саслужыўцаў. Тым не менш, пасля таго як два гады таму ў яго пачаліся гэтыя сімптомы, ён абмежаваў свае кантакты з людзьмі. Горш за ўсё, што ён вымушаны пакінуць сваю працу. Яго сямейны доктар і неўролаг не знаходзяць фізічных адхіленняў, а спецыяльная дыета для людзей з нізкім утрыманнем цукру ў крыві таксама не дапамагла.
    Некантралюемыя, небяспечныя адчуванні Тома сведчаць аб тым, што ў яго парушэнне, звязанае з агульнай трывогай. Сімптомы такога парушэння можна было б лічыць банальнымі, каб не іх працягласць. Хворыя знаходзяцца ў пастаянным напружанні і раздражненні, у прадчуванні таго, што можа здарыцца нешта нядобрае, для іх характэрны ўсе сімптомы ўзбуджэння аўтаномнай нервовай сістэмы (сэрцабіццё, вільготнасць рук, млоснасць). Напружанасць і прадчуванне небяспекі бачны па глыбокай складцы паміж бро
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 397 вамі, па торганні павек і неспакойных рухах.
    Найгоршым пры стане трывожнасці з’яўляецца тое, што чалавек не можа вызначыць яго прычыны, а значыць і пазбегнуць вынікаў. Калі ўжыць тэрмін Фрэйда, то гэта неспакой “у вольным плаванні”. Сапраўды, без нейкіх відавочных прычын трывога можа раптоўна пераўтварыцца ў небяспечны панічны прыступ — перыяд вострага жаху, які доўжыцца некалькі хвілін. Як правіла, падобную паніку суправаджаюць болі ў грудзях, адчуванне недахопу паветра, ліхаманка, галавакружэнне або страта прытомнасці. Гэтыя адчуванні настолькі непрадказальныя і неадольныя, што потым хворы стараецца пазбягаць сітуацый, звязаных з гэтымі прыступамі.
    Фобіі
    Трывога пры фобіі канцэнтруецца на нейкім канкрэтным аб’екце, дзейнасці або сітуацыі (мал. 15.2). Фобіі, або ірацыянальныя страхі, — досыць распаўсюджаныя псіхічныя парушэнні, якія людзі часта
    Мал. 15.2. У гэтым агульнанацыянальным даследаванні прадстаўлены адносныя ўзроўні страху амерыканцаў у дачыненні да некаторых агульных крыніц трывогі. Страх ператвараецца ў фобію, калі правакуе непераадольнае, ірацыянальнае жаданне пазбегнуць палохаючага аб’екта або сітуацыі [паводле “Public Opinion”, 1984].
    398 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    прымаюць за належнае і не лечаць іх. Мэрылін, 28гадовая хатняя гаспадыня, настолькі баіцца навальніцы, што адчувае занепакоенасць, як толькі пачуе ў прагнозе надвор’я аб магчымых навальніцах напрыканцы тыдня. Калі мужа няма дома, а сіноптыкі абяцаюць навальніцу, то яна просіць, каб з ёй пабыў нехта з блізкіх. Падчас навальніцы яна адыходзіць далей ад вокнаў і адварочваецца, каб не бачыць маланкі. У астатнім жа яна здаровы, нармальны чалавек.
    Падчас людзей з фобіямі апаноўвае ірацыянальны страх перад пэўнымі жывёламі, самалётамі або ліфтамі ці нават такімі люднымі месцамі, як універмагі. Часам можна пазбегнуць сітуацый, якія выклікаюць страх: схавацца падчас навальніцы або адмовіцца ад авіярэйса. Што датычыць астатніх фобій, такіх, напрыклад, як устойлівая боязь таго, што вас усе ўважліва разглядаюць (“сацыяльная фобія”), то жаданне пазбегнуць людных месцаў, можа прымусіць ніколі не пакідаць свой дом. У параўнанні з іншымі расстройствамі, якія мы разглядаем у гэтым раздзеле, прычыны фобій часта карэняцца ў раннім узросце, да дзесяці гадоў.
    Навязлівапрымусовы стан
    Як і ў выпадку з агульнай трывожнасцю і фобіямі, мы можам адшукаць у сябе і сімптомы навязлівапрымусовага парушэння. Нам нярэдка дакучаюць недарэчныя або цяжкія думкі, якія не хочуць нас пакідаць. Або мы можам нечым займацца
    як бы пад прымусам: зноў і зноў пераправяраць замкнёныя дзверы, пераступаць праз расколіны на тратуары або “проста так” перакладваць кнігі і алоўкі перад тым, як пачаць вучобу.
    Назойлівыя думкі і прымусовыя дзеянні перасягаюць тонкую рысу паміж нормай і адхіленнем, калі становяцца неадольнымі, умешваюцца ў лад нашага жыцця і прымушаюць нас пакутаваць. Правяраць, ці замкнёныя дзверы — з’ява нармальная; правяраць дзверы 10 разоў запар — не (гл. табл. 15.1). У пэўны перыяд жыцця ад 2 да 3% падлеткаў або юнакоў пераступаюць гэтую мяжу ад нормы да паталогіі [Karno & others, 1988].
    Сярод такіх людзей быў і міліярдэр Говард Х’юз. Х’юз як апантаны дыктаваў некалькі разоў запар адны і тыя ж фразы. У стане стрэсу ў яго з’яўляўся панічны страх перад мікробамі. Ён пачаў пазбягаць людзей і патрабаваць ад сваіх падначаленых, каб тыя выконвалі старанны рытуал мыцця рук і надзявалі белыя пальчаткі, калі трымалі ў руках паперы, да якіх пазней ён мусіў дакранацца сам. Ён загадаў абклеіць стужкай дзверы і вокны і забараніў свайму персаналу дакранацца і нават глядзець на сябе. “Кожны носіць пры сабе мікробы, — тлумачыў ён. — Я хачу пражыць даўжэй за сваіх бацькоў, таму і пазбягаю мікробаў“ [Fowler, 1986].
    Тлумачэнне стану трывожнасці
    Каб зразумець парушэнні, звязаныя з трывогай, псіхолагі звярнуліся да трох
    Табліца 15.1.
    Агульныя сімптомы навязлівапрымусовага стану
    Вынікі апытання 70 дзяцей і юнакоў з сімптомамі гэтага расстройства
    Сімптомы
    Навязлівыя звычкі
    Страх перад брудам, мікробамі або атручваннем Здарыцца штосьці страшнае (пажар, смерць, хвароба) Сіметрыя, парадак або дакладнасць Прымусовыя звычкі	40% 24% 17%
    Частае мыццё рук, купанне, чыстка зубоў або ўвага да знешняга выгляду Паўтор рытуалаў (заходзіць у дзверы і зноў выходзіць, уставаць і зноў сядаць на крэсла) Праверка дзвярэй, замкоў, хатніх прыбораў, тармазоў і да т.п.	85% 51% 46%
    [Паводле Rapoport, 1989]
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 399
    вядомых падыходаў: псіхааналітычнага, пазнавальнага і біялагічнага.
    Псіхааналітычны падыход. Псіхааналітычная тэорыя прызнае, што чалавек з дзяцінства пачынае падаўляць у сабе небяспечныя імпульсы, думкі і пачуцці. Гэтая затоеная ментальная энергія, тым не менш, уплывае на нашы дзеянні і пачуцці, часам выклікаючы адчуванне трывогі, падаўленасці або іншыя непажаданыя сімптомы, якія застаюцца загадкай нават для самога чалавека.
    Адзін з класічных прыкладаў Фрэйда датычыць 5гадовага хлопчыка, вядомага як маленькі Ганс, чыя фобія ў выглядзе боязі коней не давала яму (у часы, калі яшчэ не было аўтамабіляў) выходзіць з дому. I Фрэйд зрабіў спрэчную выснову, што ў страху маленькага Ганса перад коньмі адлюстроўваўся яго страх перад бацькам, якога Ганс разглядаў як суперніка.
    Забароненыя імпульсы могуць прарвацца вонкі і справакаваць учынкі, скіраваныя на падаўленне адпаведнай занепакоенасці. У выніку — навязлівасць і прымусовыя дзеянні. Пастаяннае мыццё рук, напрыклад, можа дапамагчы падавіць трывогу, выкліканую “брудам”.
    Кагнітыўны падыход. Даследчыкікагнітывісты звязваюць агульную трывожнасць з набытай бездапаможнасцю (гл. раздзел 14). У лабараторных умовах даследчыкі могуць зрабіць пацукоў хранічна неспакойнымі з дапамогаю непрадказальных удараў току [Schwartz, 1984], Як тая ахвяра гвалту, што адчувала душэўны дыскамфорт, калі набліжалася да сумнапамятных мясцін, гэтыя жывёлы набываюць стан трывогі ў лабараторных умовах. На многіх ахвяр “посттраўматычнага стрэсу” неспакой накатваецца новай хваляй пры кожным успаміне аб іх траўме.
    Калі шокавыя ўдары становяцца прадказальнымі, калі ім папярэднічае канкрэтны абумоўлены сігнал, страх жывёлы канцэнтруецца на гэтым раздражняльніку, і яна расслабляецца толькі пры яго адсутнасці. Тое самае і з чалавечымі страхамі. Нядаўна ў мой аўтамабіль урэ
    заўся другі, вадзіцель якога не ўбачыў патрэбнага знака. Пасля гэтага я шмат месяцаў адчуваў прыступ трывогі кожны раз, калі да мяне набліжаўся аўтамабіль з бакавой вулкі. Магчыма, і фобія Мэрылін выпрацавалася падчас нейкіх балючых перажыванняў, звязаных з навальніцаю.
    Абумоўленыя страхі могуць яшчэ доўга заставацца з намі, нават пасля таго, як мы забудземся на спарадзіўшыя іх перажыванні [Jacobs & Nadel, 1985]. Акрамя таго, асобныя страхі ўзнікаюць па аналогіі. Чалавек, які баіцца вышыні пасля падзення, можа баяцца таксама і самалётаў, хаця ніколі дагэтуль не лятаў. Можна набыць падобны страх шляхам назірання — гледзячы на іншых людзей. Як мы бачылі ў раздзеле 13 “Эмоцыі”, страх малпаў перад змеямі перадаецца ў спадчыну, падобна таму, як і бацькі перадаюць свае страхі дзецям. Пазбяганне сітуацый, звязаных са страхам, паніжае пачуццё трывогі і, такім чынам, узмацняе фобію. Прымусовыя паводзіны ўздзейнічаюць адпаведна. Калі мыццё рук дае вам палёгку пры неспакоі, то вы хутчэй за ўсё зноў памыеце рукі, калі неспакой вернецца да вас.