Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Генетычныя ўплывы. Даўно вядома, што парушэнні ў настроі — хвароба сямейная. Рызыка глыбокай дэпрэсіі павялічваецца, калі хтонебудзь з вашых бацькоў, братоў ці сясцёр перажыў падобную дэпрэсію да 30 гадоў [Weissman & others, 1986]. Калі у аднаго з блізнятаў біпалярнае парушэн
не, то другі мае 7 шанцаў з 10 раней ці пазней займець аналагічны дыягназ. Пры глыбокай дэпрэсіі — 1 шанец з 2х, што калінебудзь яна з’явіцца і ў другога блізняці. Сярод бізіготных двайнятаў такі шанец меншы — 1 з 5 [Tsuang & Faraone, 1990]. Акрамя таго, прыёмныя дзеці з парушэннямі настрою часта маюць блізкіх родзічаў з такога роду хваробамі, а таксама алкаголікаў або самагубцаў [Wender & others, 1986].
Біяхімгчныя ўплывы. Генная структура ўздзейнічае на біяхімічныя рэакцыі, якія, у сваю чаргу, уплываюць на стан чалавека. 3 дапамогай якіх біяхімічных працэсаў гены могуць выклікаць схільнасць да парушэнняў настрою?На дэпрэсію ўздзейнічаюць нейратрансмітэры, малекулы, якія перадаюць сігналы ад адной нервовай клеткі да другой. Нейратрансмітэр норэпінефрын, які павялічвае ўзбуджанасць і ўздымае настрой, залішне высокі пры маніі і нізкі пры дэпрэсіі. Падчас дэпрэсіі бывае вельмі мала і яшчэ аднаго нейратрансмітэра — сератаніна. Лекі, якія здымаюць манію, зніжаюць утрыманне норэпінефрыну; лекі, якія дапамагаюць пры дэпрэсіі, звычайна павялічваюць утрыманне норэпінефрыну або сератаніну.
Даследчыкі працягваюць вывучэнне ролі гэтых і іншых нейратрансмітэраў. Будзем спадзявацца, што яны навучацца распазнаваць людзей, схільных да парушэнняў у настроі, і прадухіляць іхнія сімптомы шляхам супрацьдзеяння біялагічным і псіхічным караням гэтага парушэння.
Сацыяпазнавальны падыход. Біялагічныя фактары функцыяніруюць не ў вакууме: як сведчыць мал. 15.3, яны суправаджаюць псіхалагічныя рэакцыі перажывання той ці іншай падзеі. Негатыўныя інтэрпрэтацыі мозга нейкім чынам уплываюць на біяхімічныя працэсы, якія зноўтакі ўзмацняюць дэпрэсіўныя думкі.
Апошнія даследаванні выявілі некаторыя віды самаабвінавачванняў, якія сілкуюць гэты заганны круг. Прыгнечаныя людзі глядзяць на жыццё, як праз цёмныя акуляры. Рэзка негатыўнае стаўленне да сябе, да свайго становішча і сваёй будучыні прыводзіць да таго, што яны пе
406 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
САМАЗАБОЙСТВА
“Але жыццё, знясіленае між кратаў свету, Заўсёды знаходзіць сілы да самазбаўлення”.
Уільям Шэкспір, “Юлій Цэзар”, 1599
Штогод у Злучаных Штатах звыш 25 тысяч стомленых, знявераных кажуць “не” жыццю, выбіраючы спосаб канчатковага вырашэння нейкай хутчэй за ўсё часовай праблемы. Пазней іх сем’і і сябры могуць згадаць прыкметы, якія, на іх думку, служылі папярэджаннем — напамін пра самагубства ў размове, раздача маёмасці, адыход ад спраў і іншае, што было падрыхтоўкай да смерці. Трэць людзей, якія забіваюць сябе, дагэтуль ужо спрабавалі ўчыніць самагубства.
3 тых, што гавораць пра самагубства або маюць пра гэта думкі (у іх лік уваходзіць трэцяя частка моладзі і студэнцтва), мала хто сапраўды робіць замахі на сваё жыццё, толькі адзінкам удаецца забіць сябе [Centers for Disease Control, 1989; Westefeld & Furr, 1987], I ўсё ж большасць людзей, якія ўчыняюць самагубства, згадвае пра гэта ў сваіх размовах. Так чалавек, які ўпаў у роспач, пасылае сігнал аб сваіх пачуццях.
Каб высветліць, хто ў большай меры схільны да самагубства, даследчыкі параўналі колькасць выпадкаў суіцыду сярод розных груп насельніцтва.
Нацыянальныя адрозненні бянтэжаць: колькасць самагубстваў у Вялікабрытаніі, Італіі і Іспаніі напалову меншая, чым у Злучаных Штатах; у Аўстрыі, Даніі і Швейцарыі — амаль удвая большая [Bureau of the Census, 1990]. Расавыя адрозненні інтрыгуюць: у Злучаных Штатах белае насельніцтва ў параўнанні з чорным удвая больш схільнае скончыць жыццё самагубствам.
Групавыя адрозненні наводзяць на роздум: колькасць самагубстваў большая сярод багатых, няверуючых і нежанатыхлюдзей, у тым ліку аўдавелых і разведзеных [Gartner & others, 1991; Stengel, 1981].
рабольшваюць благое ў жыцці і недаацэньваюць добрае. Вось як гэта выказала адна маладая жанчына ў стане дэпрэсіі [Burns, 1980]:
“Mae думкі становяцца гнятлівымі і змрочнымі. Калі я азіраюся ў мінулае, то мне становіцца зразумелым: усё, што я ў жыцці рабіла, было дарэмным. Кароткія перыяды шчасця здаюцца ілюзорнымі.
Палавыя адрозненні трывожаць: жанчыны ў большай меры схільныя да самагубства. Аднак (з папраўкай на краіну) мужчыны ў два або ў тры разы маюць у гэтым большую выніковасць (яны любяць карыстацца надзейнымі спосабамі, такімі як, напрыклад, куля ў галаву).
Узроставыя адрозненні знікаюць: статыстыка сведчыць [Gist & Welch, 1989], што колькасць самагубстваў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў за перыяд ад 1950 года падвоілася ў параўнанні з ранейшай і стала роўнай традыцыйна высокай колькасці самазабойстваў сяроддарослых..
Часта самагубства здараецца не тады, калі чалавек у глыбокай дэпрэсіі, калі яму не стае сілы і ініцыятывы, а калі ён пачынае прыходзіць у сябе і робіцца здольным давесці задуманае да канца. У падлеткаў самагубству папярэднічаюць стрэсавыя падзеі: разрыў любоўных адносінаў, антыграмадскі ўчынак, які мае розгалас і выклікае сорам; часта яно звязана са злоўжываннем наркотыкамі і алкаголем [Fowler & others, 1986; Kolata, 1986]. У параўнанні з людзьмі без адхіленняў алкаголікі прыкладна ў 100 разоў больш схільныя да самагубства, што і пацвярджаюць прыкладна 3% з іх ліку [Murphy & Wetzel, 1990]. Нават сярод людзей, якія ўжо мелі спробу скончыць жыццё самагубствам, алкаголікі ў параўнанні з неалкаголікамі маюць ў пяць разоў большыя шанцы ў рэшце рэшт забіць сябе [Beck & Steer, 1989]. Пажылыя часам выбіраюць самагубства як альтэрнатыву пакутлівай старасці. Сярод людзей усіх узростаў самагубства не абавязкова з’яўляецца актам варожасці або помсты іншым, як думаюць многія, а хутчэй спосабам адключыць нясцерпны душэўны боль [Shneidman, 1987],
Падштурхнуць да фатальнага ўчынку можа сацыяльны кантэкст. Вядома, што колькасць самагубстваў павялічваецца, калі ў прэсе і тэлевізійных праграмах выпадкі суіцыду атрымліваюць шырокае асвятленне.
Mae вартасці становяцца такімі ж бессэнсоўнымі, як фальшывы фасад заходняга кіно. Я ўпэўнена, што маё рэальнае “я” нічога не вартае і ні на што не здатнае. Я не магу рухацца наперад, бо скамянела ад нявер’я ў сябе”.
Самаразбуральныя ўяўленні могуць узнікаць на глебе набытай бездапаможнасці. Мы ўжо бачылі ў раздзеле 14, што
Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 407
Мал. 15.3. Дэпрэсія — кволы дух у кволым целе. Змяненне аднаго кампанента з шэрагу: хімічны склад — свядомасць — настрой — можа змяніць усе астатнія.
і сабакі, і людзі адчуваюць прыгнечанасць, пасіўнасць і абыякавасць, калі перанясуць непадкантрольныя ім болевыя ўздзеянні. Жанчын часцей за мужчын абражаюць або вымушаюць быць бездапаможнымі, што дапамагае зразумець іх ранімасць і схільнасць к дэпрэсіі [NolenHoeksema, 1990]. (Яшчэ адно тлумачэнне заключаецца ў тым, што мужчыны часцей падаўляюць свае прыгнечаныя пачуцці або топяць іх у алкаголі.)
Неадэкватнасць таксама спрыяе развіццю дэпрэсгі. Чаму непазбежныя турботы і цяжкасці адных уводзяць у стан дэпрэсіі, а другіх — не? Бо ў іх розная ступень самаабвгнавачвання. Мы звычайна маем выбар, каго і што вінаваціць за свае няўдачы. Калі вы не вытрымалі выпрабавання і наракаеце на сябе, вы можаце адчуць сябе бяздарным і нікчэмным. Калі вы выводзіце віну за рамкі сваёй асобы — прыпісваеце сваю няўдачу несправядлівасці ці яшчэ чаму — вы хутчэй за ўсё адчуеце злосць.
У больш чым 100 даследаваннях, у якіх бралі ўдзел 15 тысяч чалавек [Sweeney & others, 1986], прыгнечаныя людзі ацэньваюць свае няшчасці як стабільныя (“Гэта ніколі не скончыцца”), глабальныя (“Гэта закранае ўсё, што б я ні рабіў“) і выкліканыя ўнутранымі прычынамі (“Ва ўсім мая віна”) Даследчыкі прыйшлі да высновы, што вынікам песімістычных, звышабагульненых, самаабвінавачвальных уяўленняў з’яўляецца неадольнае пачуццё безнадзейнасці [Abramson, Metalsky, Alloy, 1989],
Марцін Селігман не згодзен з тым, што распаўсюджанасць дэпрэсіі сярод маладых амерыканцаў з’яўляецца вынікам суцэльнай безнадзейнасці, вытокі якой у пашырэнні індывідуалізму і занядбанні рэлігіі і сям’і [Seligman, 1988]. Сустракаючыся з няўдачамі або непрыняццем, разважае Селігман, сканцэнтраваны на сабе індывід бярэ персанальную адказнасць за вырашэнне праблем і не мае патрэбы звяртацца па дапамогу. У не заходніх культурах, для якіх у большай ступені характэрны калектывізм і ўзаемадапамога, глыбокая дэпрэсія распаўсюджана менш і менш звязана з самаабвінавачваннем адносна ўяўнай няўдачы. У Японіі, напрыклад, прыгнечаныя людзі звычайна саромеюцца свайго стану, таму што баяцца падвесці сям’ю або калег па рабоце.
Адмоўны настрой сілкуе адмоўныя думкі і дзеянні. У пазнавальным тлумачэнні дэпрэсіі, аднак, існуе праблема курыцы і яйка. Самаразбуральныя ўяўленні, самаабвінавачанні і негатыўныя прыпісванні несумненна падтрымліваюць дэпрэсію, але хіба яны выклікаюць яе?
Пітэр Барнет і Ян Готліб [Barnet & Gotlib, 1988] зазначаюць, што такія з’явы хутчэй служаць індыкатарамі дэпрэсіі, чым яе прадказальнікамі. Маркотныя думкі супадаюць з маркотным настроем. Але калі думкі чалавека ў меншай ступені негатыўныя — да дэпрэсіі ці пасля яе? Магчыма, атрымліваецца так, што, як мы зазначалі ў раздзеле 9 “Памяць”, якраз сумны настрой выклікае негатыўныя думкі. Калі сапсаваць чалавеку настрой, то яго ўспаміны, уяўленні і спадзяванні адразу афарбоўваюцца ў змрочны колер.
Жозэф Форгас са сваімі калегамі прадэманстраваў незвычайнае ўздзеянне настрою. Падыспытным стваралі дрэнны або добры настрой з дапамогай гіпнозу, а потым давалі ім праглядзець відэастужку з запісам таго, як яны напярэдадні з кімсьці размаўлялі. Вясёлыя адзначалі ў сябе больш пазітыўных момантаў; невясёлыя часцей знаходзілі ў сабе негатыўнае. Такім чынам, людзі ў стане дэпрэсіі ўспрымаюць сябе больш негатыўна, нават у выпадку, калі назіраюць за сабой на відэастужцы.
408 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
Заганны круг дэпрэсіі. Дэпрэсія часта прыходзіць як вынік стрэсавых сітуацый. Гэта можа быць страта працы, крытыка або неразуменне з боку іншых, фізічная траўма — усё, што можа падарваць пачуццё чалавечай годнасці і самапавагі [Dohrenwend & others, 1987; Oatley & Bolton, 1985]. Але самі па сабе здарэнні і стрэсы не выклікаюць дэпрэсіі, бо не ў кожнага яна ўзнікае. Проста прыгнечаныя людзі больш засяроджваюцца на такіх падзеях і вінавацяць ва ўсім сябе [Pyszczynsky & others, 1991; Wood & others, 1990]. Такая рэакцыя ўзмацняе негатыўныя пачуцці, якія, у сваю чаргу, выклікаюць іншыя кагнітыўныя і паводзінавыя сімптомы дэпрэсіі.