Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Антысацыяльную асобу не турбуюць правы іншых людзей. “Калі я ўжо ўчыніў злачынства, то я проста забываюся пра гэта”, — кажа Лукас. Настолькі ж абыякавым быў і Тул: “Забойства для мяне, як курэнне, як яшчэ адна звычка” [Darrach & Norris, 1984].
Антысацыяльнасць асобы, як і парушэнні настрою, як і шызафрэнія, знітавана і з біялогіяй, і з псіхалогіяй чалавека. Даследаванні двайнятаў і прыёмных дзяцей сведчаць аб тым, што родзічы людзей з анамаліямі маюць больш шанцаў стаць злачынцамі. [DiLaila & Gottesman, 1991; Mednick & others, 1987], lx генетычны хіб знешне праяўляецца як мінімальнае ўзбуджэнне пры стрэсе, што забяспечвае бясстрашны падыход да жыцця. Калі яны чакаюць чагось непрыемнага, скажам, удару токам або гучнага шуму,
Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 415
у іх праяўляецца невысокае ўзбуджэнне аўтаномнай нервовай сістэмы [Hare, 1975]. Нават падлеткамі перад учыненнем якоганебудзь злачынства яны не надта хвалююцца (мал. 15.7). Калі такое бясстрашша накіраваць у стваральнае рэчышча, яно можа прывесці да гераізму або прыгодніцтва. Пры недахопе грамадскай адказнасці тая самая схільнасць робіць іх нягоднікамі або злачынцамі [Lykken, 1982],
Магчыма, толькі прыродай дадзенае бясстрашша і адпаведнае асяроддзе ў раннім дзяцінстве дапамогуць зразумець уз’яднанне даўно разлучаных сёстраў Джойс Лот (27 год) і Мэры Джоўнс (29 год) у турме Паўднёвай Караліны, куды абедзве трапілі за распаўсюджванне наркотыкаў. Пасля артыкула ў газеце наконт іхняй сустрэчы падаў аб сабе звестку і даўно зніклы зводны брат Фрэнк Стрыкленд. Ён растлумачыў, што пройдзе пэўны час, пакуль ён зможа іх наведаць, бо таксама знаходзіцца ў турме па абвінавачванні ў распаўсюджванні наркотыкаў і крадзяжы са ўзломам [Shepherd, 1990].
Распаўсюджанасць псіхічных адхіленняў
У якой ступені распаўсюджаны адхіленні, абмеркаваныя ў гэтым раздзеле? Хто больш схільны да іх? У якім узросце? Каб адказаць на гэтыя пытанні, Нацыянальны інстытут аховы псіхічнага здароўя правёў у 80х гадах у Амерыцы нешта накшталт перапісу псіхічных парушэнняў. У пяці асобных рэгіёнах краіны даследчыкі праводзілі доўгія падрабязныя апытанні сярод разнастайных пластоў насельніцтва — агульная лічба склала прыкладна 20 тысяч чалавек, — а потым спраецыравала свае высновы на ўсё амерыканскае грамадства. Задаючы сотні пытанняў, якія мелі намерам выявіць сімптомы — “Ці было калінебудзь такое, што на працягу двух ці больш тыдняў вам не хацелася жыць?” — даследчыкі змаглі выявіць як бягучыя, так і доўгатэрміновыя тэндэнцыі разнастайных парушэнняў.
Колькі люду пакутуе ад псіхічных парушэнняў? Больш, чым мы можам сабе
АХВЯРА ШЫЗАФРЭНІІ
У гэтых успамінах чалавека, які пераадолеў шызафрэнію, адлюстраваны маніі праследавання і вялікасці і тыя галюцынацыі, якія часта бываюць у пацыентаў з пазітыўнымі сімптомамі шызафрэніі.
“Аднойчы мяне запрасілі на вечарыну паслухаць прамову супрацоўніка службы замежных спраў. Я падазраваў яго ў тым, быццам ён думае, што я камуністычны шпіён. Я нічога не гаварыў. Я схіліў галаву і стаў пільна за ім сачыць.
Я думаў, што за мной шпіёняць з дапамогаю бінокля з будынка на супрацьлеглым баку вуліцы. Я думаў, што людзі ў кавярні падсыпаюць у маю ежу атруту. На занятках па крыміналогіі мне падавалася, што прафесар і астатнія студэнты смяюцца з мяне. Я падумаў, што гэта яны кіруюць атручаннем маёй ежы ў кавярні. У наступны раз мае рукі трэсліся, калі кельнерка налівала атручаную, як я думаў, каву ў мой кубак. Мне здавалася, тут кожны ведае, што ў хуткім часе я памру. Яны разумелі, што гэта не зусім справядліва, але неабходна.
У суботу я выпіў шмат ліманаду, каб паспрабаваць нейтралізаваць атруту. Потым я пайшоў у лазню, каб яна выйшла разам з потам. Я быў настолькі знерваваны, што амаль не памятаў сябе. Я думаў, што мне засталося жыць усяго некалькі гадзін. Падумалася, што трэба было б сесці ў аўтобус і наведаць сваіх бацькоў. Але не, ужо занадта позна...
Аднойчы, калі мае недарэчныя паводзіны прывялі мяне ў турэмную камеру, яе сцены пачалі гудзець, як пчолы. Я адчуваў, што вакол бзыкае тысяча пчол. Гудзенню не было канца, а мне аніякай палёгкі. Ад гэтага можна было ашалець. Раптам я адчуў на галаве руку бацькі, і тады да мяне прыйшоў спакой. Потым пачуўся нібыта рык натоўпу. Я адчуваў сябе Ісусам: мяне распіналі. Апусцілася ноч, сцямнела. Я паранейшаму ляжаў скурчаны пад коўдраю, знясілены, голы і безабаронны перад бязлітасным светам, якога я больш не мог выносіць.
Калі мяне просяць растлумачыць, што ўяўляе сабой шызафрэнія, я кажу: “Вам даводзілася ў сне адчуваць сябе як у сапраўдным кашмары? Мая шызафрэнія была падобна на такі кашмарны сон. Але ўсё вакол мяне было здзіўляюча рэальным. Часам сённяшні свет так стамляе, і я пытаю ў сябе, ці не хацелася б мне вярнуцца ў шызафрэнічны сон, але я адразу згадваю свае жахлівыя трызненні” (вытрымка з дазволу S. Emmons і С. Geiser, “Adventures in Schizophrenia”, з неапублікаванага).
416 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
ўявіць. Сацыёлаг Лі Робінс і псіхіятр Дарэл Рэг’ер паведамляюць, што “адно ці некалькі расстройстваў, апісаных у гэтай кнізе, хоць раз у жыцці мелі 32% дарослых амерыканцаў, a 20% маюць іх цяпер” [Robins, Regier, 1991], У такіх здзіўляюча высокіх лічбах адлюстроўваюцца як зафіксаваныя, так і неафіцыйныя дадзеныя, з улікам таго, наколькі ўмела многім удаецца хаваць такія парушэнні, як фобія, злоўжыванне алкаголем або дэпрэсія. У табл. 15.2 раскрываецца адносная распаўсюджанасць асноўных парушэнняў з ліку тых, што мы з вамі закранулі, сярод трох этнічных груп і сярод мужчын і жанчын. Як бачыце, нягледзячы на адрозненні па колькасці розных адхіленняў псіхікі, у кожнай з гэтых груп свае слабыя месцы.
Калі ў чалавека ёсць якоенебудзь адхіленне, то гэта звычайна праяўляецца да таго, яе ён уступіць у дарослае жыццё. “Звыш 75% рэспандэнтаў адчувалі першыя сімптомы да таго, як ім споўнілася 24 гады”, — сцвярджаюць Робінс і Рэг’ер. Сімптомы антысацыяльнасці і фобіі з’яўляюцца раней за іншыя, — у 8 і 10 гадоў адпаведна. Сімптомы злоўжывання алкаголем, навязлівапрымусовага расстройства, біпалярных парушэнняў і шызафрэніі з’яўляюцца прыкладна да 20 гадоў. Глыбокая дэпрэсія навальваецца ў сярэднім ва ўзросце 25 гадоў. Такія лічбы паказваюць на неабходнасць даследаванняў і прафілактычных мер з тым, каб аказаць дапамогу вялікай колькасці людзей, асабліва маладых, якія церпяць ад псіхічных расстройстваў.
Дыягнастычныя ярлыкі: сіла прадузятасці
Як мы ўжо зазначалі, практыка начэпліваць людзям дыягнастычныя ярлыкі небясспрэчная. Большасць медыкаў лічыць, што класіфікацыя дапамагае ў апісанні, лячэнні і даследаванні прычын псіхічных парушэнняў. Крытыкі, аднак, кажуць, што такія ярлыкі ў лепшым выпадку — спрэчныя, а ў горшым — прадузятыя меркаванні, якія, дзякуючы медыцынскай тэрміналогіі, маскіруюцца пад навуку. Яны
I і Не было злачынства
і___J Было злачынства
Нястрэсавая Стрэсавая
сітуацыя сітуацыя
Мал. 15.7. Узбуджальнасць і крымінагеннасць. Узроўвень гармону адрэналіну быў вымераны ў дзвюх групах 13гадовых шведскіх хлапчукоў. У тых, хто пазней учыніў злачынства (ва ўзросце 18—26 гадоў), праяўлялася адносна нізкая рэактыўнасць як у стрэсавых. так і нястрэсавых сітуацыях.
лічаць, што лепш вывучаць канкрэтныя прычыны такіх спецыфічных сімптомаў, як дэлюзіі або галюцынацыі, чым такія шырокія катэгорыі як шызафрэнія [Persons, 1986]. Акрамя таго, калі мы чапляем чалавеку ярлык, то пачынаем глядзець на яго інакш [Farina, 1982], Ярлыкі ствараюць прадузятасць, якая скажае нашы ўспрыманні і інтэрпрэтацыі.
Дзеля нагляднай дэманстрацыі прадузятасці дыягнастычных ярлыкоў Дэвід Розенан і сем яго сяброў са Стэнфардскага універсітэта пайшлі ў клініку для душэўна хворых са скаргаю, што “чуюць галасы”, якія кажуць “пусты”, “пустацелы”, “глухі гук”. Акрамя гэтай скаргі і Taro, што яны далі несапраўдныя прозвішчы і месца працы, у астатнім яны праўдзіва адказвалі на ўсе пытанні. Усім васьмярым паставілі дыягназ псіхозу, а семярых прызналі хворымі на шызафрэнію [Rosenhan, 1973].
Toe, што нармальным людзям паставілі памылковы дыягназ, не здзіўляе. Як заўважыў адзін псіхіятр, калі нехта набярэ ў рот крыві, прыйдзе ў бальніцу і выплюне яе, то хіба мы будзем вінаваціць
Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 417
доктара, які паставіў дыягназ крывацечнай язвы? Але далей адбыліся яшчэ цікавейшыя падзеі. Пасля таго як гэтых “пацыентаў“ прынялі ў клініку, яны перасталі праяўляць якіянебудзь далейшыя сімптомы. Аднак дактарам удавалася “выкрыць” прычыны іх парушэнняў пасля аналізу абсалютна звычайных гісторый жыцця. Аднаму з іх сказалі, што ў яго гэта рэакцыя на змешаныя пачуцці да сваіх бацькоў. Больш таго, падчас знаходжання “пацыентаў“ у клініцы (у сярэднім 19 дзён) некаторыя з іх нармальных дзеянняў памылкова інтэрпрэтаваліся як сімптомы захворвання.
Іншыя даследаванні таксама пацвярджаюць, што ярлык можа аказаць уплыў на тое, як мы ўспрымаем чалавека. Элен Лангер са сваімі калегамі папрасіла розных людзей даць ацэнку рэспандэнту, якога запісалі на відэастужку; адным казалі, што ён нармальны (уладкоўваецца на працу), а другім — што гэта чалавек з сімптомамі душэўнай хваробы або рака [Langer, 1974, 1980]. Усім давалі праглядзець адну і тую ж відэастужку. Той, хто думаў, што на стужцы нармальны чалавек, і ўспрымаў яго як нармальнага, a той, хто глядзеў на яго як на магчымага пацыента, успрымаў яго “не такім, як усе”. Псіхатэрапеўты (якія думалі, што бачаць душэўна хворага) ставіліся да яго
як да “прыгнечанага сваімі ўласнымі агрэсіўнымі імпульсамі”, “пасіўнага, залежнага” і г.д. Такім чынам, ярлык можа мець і “сваё ўласнае жыццё, і свае паследствы”.
Такога роду ярлыкі да ўсяго іншага могуць уздзейнічаць на самаацэнку людзей і прыніжаць іх у вачах іншых. Сенатар Томас Іглтан адчуў гэта на сабе ў 1972 годзе, калі пацярпеў паражэнне ў якасці кандыдата на пасаду віцэпрэзідэнта ад дэмакратычнай партыі; грамадскасці стала вядома, што калісьці ён праходзіў курс лячэння ад дэпрэсіі пры дапамозе электрашокавай тэрапіі. Падобныя прадузятыя адносіны праявіліся і тады, калі адна жанчына, асістэнт псіхолага Сцюарта Пэйджа, патэлефанавала па 180 нумарах па пытанні здачы ў арэнду мэбліраваных пакояў [Page, 1977]. Калі яна проста пыталася, ці застаўся яшчэ адзін пакой для яе, то ёй амаль заўсёды адказвалі “так”. Калі яна казала, што яе восьвось выпішуць з клінікі для душэўна хворых, то ў трох выпадках з чатырох адказ быў “не” (таксама як і тады, калі яна тэлефанавала дзеля свайго брата, якога нібыта восьвось павінны выпусціць з турмы). Калі на адказ “не” ў гэтую ж кантору тэлефанаваў іншы чалавек і пытаўся, ці застаўся свабодны пакой, там заўсёды прызнаваліся, што ёсць. Даследаванні ў Заходняй Еўропе паказалі па