• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    •	на цяперашнім, а не на мінулым;
    •	на ўсведамленні пачуццяў, якія маюць месца сёння, без высілкаў спасцігнуць вытокі дзіцячых перажыванняў;
    •	на свядомым, а не падсвядомым матэрыяле;
    •	на прыняцці адказнасці за чыесьці пачуцці і дзеянні, а не на высвятленні скрытых прычын;
    •	на садзейнічанні росту і развіццю, a не на лячэнні захворванняў.
    Псіхатэрапія, сканцэнтраваная на асобе. Шырока распаўсюджаным метадам лячэння пры гуманістычным падыходзе з'яўляецца псіхатэрапія, сканцэнтраваная на асобе, Карла Роджэрса [Rogers, 1961, 1980]. Медыкі, якія прытрымліваюцца гэтага падыходу, засяроджваюць сваю ўвагу на свядомым самаўспрыманні пацыента, а не на ўласных лячэбных інтэрпрэтацыях. Доктар слухае без заўваг або каментарыяў і не імкнецца скіроўваць пацыента да пэўных высноў. Такая методыка набыла назву неаўтарытарнай тэрапіі.
    Перакананы ў тым, што ў большасці з нас ёсць патэнцыі для самаўдасканалення, Роджэрс заклікаў калег быць шчырымі, простымі і спагадлівьімі. Калі псіхатэрапеўты скідваюць маскі і шчыра выказваюць свае сапраўдныя пачуцці, калі яны выклікаюць у пацыентаў пачуццё безумоўнага даверу, калі яны са спагадай асэнсоўваюць іх перажыванні, то ў апошніх расце самаразуменне і самапавага. Ро
    “Мы маем два вухі і адзін рот, каб маглі слухаць больш, а гаварыць менш”. Зянон, 335—263 да н. э.
    джэрс тлумачыў гэта наступным чынам [Rogers, 1980]:
    “Выслухоўванне чалавека можа даць свой плён. Калі я ўважліва слухаю пацыента і спрабую асэнсаваць тое, што для яго ў дадзены момант з'яўляецца важным, і яго самога, і калі я даю яму знаць, што пачуў і зразумеў яго запаветныя думкі, гэта шмат што мяняе. Перадусім з'яўляецца ўдзячны позірк. Ён адчувае палёгку. Ён хоча расказаць мне яшчэ больш пра свой унутраны свет. Яго акрыляе адчуванне свабоды, а душа адкрываецца для дабра.
    Я часта заўважаў, што, чым глыбей я імкнуся пранікнуць у перажыванні чалавека, тым большыя змены гэта выклікае. Калі чалавек бачыць, што яго ўважліва выслухалі, яго вочы заўсёды вільгатнеюць. Думаю, не будзе перабольшаннем сказаць, што ён плача ад радасці. Ён як быццам кажа: “Дзякуй Богу, нехта пачуў мяне. Нехта знае, што значыць быць мной”.
    “Здольнасць чуць”, якая адносіцца да методыкі актыўнага слухання Роджэрса, — гэта значыць паўтараць, як рэха, словы пацыента, перафармулёўваць іх пановаму, адшукваць галоўны сэнс у тым, што гаворыць чалавек і заахвочваць яго да шчырасці. Актыўнае слуханне стала абавязковай часткаю лячэбнакансультацыйнай практыкі ў многіх школах, каледжах і клініках. Кансультант уважліва слухае чалавека і перыпыняе яго толькі для таго, каб удакладніць яго пачуцці і даць ім тлумачэнне. Фактычна актыўнае слуханне лягчэй апісаць, чым прымяніць на практыцы, што і скарыстаў спецыяліст па камп'ютэрнай тэхніцы Джозэф Уайценбаўм [Weizenbaum]: ён распрацаваў незвычайную камп'ютэрную праграму, якая называецца “ЭЛІЗА” і магла б замяніць кансультанта Роджэрса. Незадоўга перад тым я (Д.М.) сеў перад камп’ютэрным тэрміналам і правёў з “ЭЛІЗАЙ” наступную гутарку:
    Раздзел 16 Тэрапія 425
    ЭЛІЗА: Прывітанне. Раскажыце, калі ласка, у чым заключаецца ваша праблема.
    Д.М.: Мне здаецца, што я адчуваю сябе трошкі знерваваным.
    ЭЛІЗА: Як доўга вы адчуваеце сябе трошкі знерваваным?
    Д.М.: Мне здаецца, што калі я пішу, то амаль заўсёды крыху хвалююся.
    ЭЛІЗА: Вы можаце ўспомніць якінебудзь асаблівы прыклад?
    Д.М.: Ну, мяне турбуе, ці знойдуць студэнты гэты матэрыял настолькі ж цікавым, як гэта здаецца мне.
    ЭЛІЗА: Чаму вы думаеце, што гэта ненармальна — турбавацца, ці знойдуць студэнты гэты матэрыял настолькі ж цікавым, як гэта здаецца вам?
    Д.М.: Увогуле гэта нармальна. Кожны аўтар павінен адчуваць нешта падобнае. ЭЛІЗА: Што вы адчуваеце цяпер?
    Д.М.: Радасць, што вы хочаце мяне выслухаць.
    ЭЛІЗА: Чаму б вам не даверыць свае перажыванні камунебудзь, хто захацеў бы вас выслухаць?
    Д.М.: Часам выгаварыцца бывае карысна.
    ЭЛІЗА: Якую вы з гэтага можаце зрабіць для сябе выснову?
    Д.М.: Магчыма, мне варта падзяліцца сваімі пачуццямі больш адкрыта?
    ЭЛІЗА: Больш адкрыта?
    Д.М.: Так.
    ЭЛІЗА: Разумею, расказвайце, калі ласка, далей.
    Д.М.: Вы разумееце?
    ЭЛІЗА: Так, сапраўды, часам і я разумею.
    Хаця “ЭЛІЗА” выключна цярплівая і тактоўная, яна нічога не разумее. Яна толькі тое, што ўклаў у яе Уайценбаўм, — пародыя на далікатнага псіхатэрапеўта, уся ўвага якога сканцэнтравана на пацыенце. Для сапраўднага ўзаемаразумення патрабуецца тое, на што няздольная машына: адчувальнасць да сэнсу і невербальных падказак, а таксама здольнасць перадаваць сэнс рознымі словамі. Параўнайце маю размову з “ЭЛІЗАЙ” з узаемапаразуменнем паміж Карлам Роджэрсам і 28гадовым пацыентам [Meador & Rogers, 1984].
    Пацыент: Проста я для ўсіх дрэнны, заўсёды быў і буду дрэнным.
    Роджэрс: Вы гэта і зараз адчуваеце, праўда? Што вы дрэнны для самога сябе і для ўсіх. Што ніколі ні для кога не станеце добрым. Што вы абсалютна нікому не патрэбны, праўда? Гэта, мабыць, жахлівае адчуванне — адчуваць, што ты нікому непатрэбны? Так?
    Пацыент: Так. (Цяжка, перарывгста.) Якраз тое мне сказаў і хлопец, з якім я сустрэўся днямі ў горадзе.
    Роджэрс: Хлопец, з якім вы сустрэліся ў горадзе, сапраўды сказаў вам, што вы дрэнны? Вы гэта мелі на ўвазе? Я правільна зразумеў?
    Пацыент: Угу.
    Роджэрс: Калі я правільна зразумеў, то ўвесь сэнс заключаецца ў тым, што ёсць нехта, хто выказаў вам усё, што думае пра вас? Як гэта так: ён сказаў вам, што думае, што вы зусім нічога не варты, і адно гэта вывела вас з раўнавагі? (Пацыент ціхенька ўсхліпвае.) Гэта выклікае ў вас слёзы. (20 секунд маўчання.) Пацыент (3 выклгкам): Увогуле мне ўсё адно.
    Роджэрс: Вы кажаце сабе, што вам усё роўна, але нейкай частцы вашага “я” — не, яна зза гэтага плача.
    Як паказвае гэты кароткі ўрывак, кансультант, сканцэнтраваны на асобе, спрабуе выступіць у ролі люстэрка, якое дапамагло б пацыенту разгледзець самога сябе. Але ці можа псіхатэрапеўт быць такім люстэркам, не робячы адбору і не інтэрпрэтуючы сказанага? Роджэрс дапускаў, што ўрач не можа быць абсалютна неаўтарытарным. Тым не менш, ён верыў, што галоўная задача псіхатэрапеўта — выслухаць і зразумець пацыента. У “безумоўна станоўчай атмасферы” разумення і спагады людзі могуць прызнацца ў найгоршых са сваіх якасцей, захоўваючы пры гэтым індывідуальнасць і пачуццё годнасці.
    Гештальттэрапія. Яшчэ адзін уплывовы накірунак гуманістычнай тэрапіі, распрацаваны Фрыцам Пэрлсам [Peris, 1969], злучае псіхааналітычны акцэнт на неабходнасці пераводу падсвядомых па
    426 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    чуццяў і канфліктаў у свядомасць з гуманістычным акцэнтам на важнасці паразумення з самім сабой і адказнасці за свае ўчынкі. Гештальттэрапія Пэрлса мае на мэце даваць людзям адчуванне цэльнасці шляхам прарыву праз іх ахоўныя механізмы і дапамагаючы ім зразумець і выявіць свае пачуцці. “Уся тэрапія, якую неабходна правесці, павінна быць праведзена зараз, — казаў Пэрлс. — Акрамя сённяшняга, нічога не існуе” [Peris, 1970],
    Праслухаўшы сеанс гештальттэрапіі, мы маглі б выявіць, што псіхатэрапеўт карыстаецца рознымі методыкамі, каб вымусіць людзей выказваць свае сапраўдныя пачуцці і ўнушыць ім “пачуццё адказнасці”. Адзін са спосабаў дасягнення гэтага — навучыць людзей гаварыць ад першай асобы [Passons, 1975, с. 79]:
    Пацыентка: Калі вы катаецеся на лыжах, то адчуваеце сябе здаровым і бадзёрым. У вас узнікае пачуццё ўзрушанасці.
    Доктар: Сью, паспрабуйце сказаць тое ж самае, толькі замест слова “вы” ужывайце слова “я”.
    Пацыентка: Чаму?
    Доктар: Бо я чую, што вы расказваеце пра сябе, а гучыць зусім інакш.
    Пацыентка: Калі я катаюся на лыжах, я адчуваю сябе здаровай і бадзёрай. Доктар: Вы адчулі розніцу?
    Пацыентка: Так. У другім выпадку я сказала тое, што хацела сказаць.
    Каб заахвоціць да ўсведамлення сваіх пачуццяў, псіхатэрапеўт можа папрасіць пацыента змяніць некаторыя словы — скажам, замест “Мне трэба” — "Я хачу”, “Мне падабаецца” замест “Я мушу” і “Я не буду” замест “Я не магу” [Passons, 1975, с. 82]
    Пацыент: Кожны дзень я сяджу там і адчуваю сябе нейкай марыянеткай. Я проста не магу выказацца ў гэтым класе. Доктар: Вы сказалі — “не можаце”?
    Пацыент: Ну так. Я спрабаваў і ведаю, што павінен, я маю на ўвазе — ведаю гэты матэрыял, гэтую справу. Праблема не ў гэтым. Я проста не магу выціснуць з сябе слоў.
    Доктар: Паспрабуйце сказаць замест “Я
    не магу гаварыць” — “Я не буду гаварыць”.
    Пацыент: Я не буду гаварыць у гэтым класе.
    Доктар: Пастарайцеся адчуць, як вы адмаўляецеся размаўляць.
    Пацыент: Мне здаецца, у мяне атрымліваецца.
    Доктар: Якія вы маеце пярэчанні супраць таго, каб выказацца?
    Пацыент: Ну, мне здаецца, што ўсе астатнія там размаўляюць толькі дзеля таго, каб размаўляць. Гэта не па мне.
    Гештальттэрапеўты таксама засяроджваюць сваю ўвагу на сіле дзеянняў, каб паўплываць на думкі і пачуцці чалавека. Урач можа папрасіць пацыента прадэманстраваць, іграючы пэўную ролю, разнастайныя аспекты сваіх перажыванняў і падаўленых пачуццяў. Яны заахвочваюць людзей быць шчырымі ў адносінах да саміх сябе, звяртаючы больш увагі на выяўленне сваіх пачуццяў.
    Групавыя тэрапіі. Большасць тэрапеўтычных методык, якія мы разгледзелі, можна праводзіць і сярод невялікіх груп. Хаця гэта не забяспечвае аднолькавай ступені ўвагі да кожнага ўдзельніка, але групавая тэрапія дазваляе эканоміць час урачоў і грошы пацыентаў. Важна і тое, што сацыяльны кантэкст дазваляе ўсвядоміць, што падобныя праблемы маюць многія, і выпрабаваць на сабе новыя мадэлі паводзінаў. Як вы, магчыма, зведалі на сабе, гэта можа паўплываць станоўча — вы выглядаеце ўраўнаважаным, нават калі адчуваеце трывогу і заклапочанасць. Палёгку можа прынесці і разуменне таго, што вы не адзінокі, што іншыя людзі, нягледзячы на ўяўнае самавалоданне, маюць такія ж праблемы, як і вы, адчуваюць самоту, бяссілле або злосць. Такія пачуцці ўласцівыя шырокаму колу людзей — ад хворых на рак да дыетнікаў і алкаголікаў [Yalom, 1985],
    Адна з папулярных формаў групавой тэрапіі для тых, у каго не вельмі сур'ёзныя сімптомы, пачыналася як групавы трэнінг сенсітыўнасці — (так званыя Тгрупы), у якіх кіраўнікі групы і яе члены вучыліся ставіцца адзін да аднаго з боль