Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Бэк: Як вы гэта разумееце?
Пацыент: Я ўпадаю ў стан дэпрэсіі, калі ў мяне нешта не атрымліваецца, напрыклад, калі я не спраўляюся з тэстам на экзамене.
Бэк: Як можа няздача экзамену прывесці да дэпрэсіі?
Пацыент: Ну, калі я не здам, то не змагу паступіць у юрыдычную школу.
Бэк: Так, няўдача з тэстам значыць для вас шмат. Ды калі б такія няўдачы прыводзілі людзей да клінічнай дэпрэсіі, то кожны, каму б не пашанцавала ў тэсціраванні, упадаў бы ў такі стан... Няўжо кожны, каго напаткала няўдача, упадае ў такую дэпрэсію, што яму патрабуецца медыцынская дапамога?
Пацыент: He, усё залежыць ад таго, наколькі важным для чалавека з'яўляецца гэты тэст.
Бэк: Згодны. А хто вырашае ступень важнасці?
Пацыент: Я.
Бэк: Самы час разабрацца з тым, як вы разглядаеце гэты тэст (што вы думаеце пра гэта) і як ён уплывае на вашыя шанцы паступіць у юрыдычную школу. Вы згодны?
Пацыент: Згодны.
Бэк: Вы згодны з тым, што ваша інтэрпрэтацыя вынікаў тэста ўплывае на ваш стан? Вы адчуваеце сябе прыгнечаным, у вас могуць быць праблемы са сном, з апетытам, можа нават узнікнуць думка, ці варта працягваць заняткі па гэтаму курсу.
Пацыент: Я пра гэта думаў, але не збіраюся кідаць вучобу. Так, я з вамі пагаджаюся.
Бэк: Добра. А што для вас азначае няўдача?
Пацыент (слёзна): Што я не змагу паступіць у юрыдычную школу.
Бэк: А гэта якое значэнне для вас мае? Пацыент: Гэта значыць, што ў мяне проста не хапае розуму.
Бэк: Штонебудзь яшчэ?
Пацыент: Што я ніколі не буду шчаслівым.
Бэк: I як вы сябе пры гэтым адчуваеце? Пацыент: Вельмі блага.
Бэк: Значыць, сэнс няўдачы пры тэсціраванні заключаецца ў тым, што гэта робіць вас вельмі няшчасным. Фактычна пераконанасць у тым, што вы ніколі не будзеце шчаслівым, — і ёсць падстава для няшчасця. Такім чынам, вы самі сябе заганяеце ў пастку, ставячы знак роўнасці паміж паступленнем у юрыдычную школу і думкай “Я ніколі не буду шчаслівым”.
Адна з новых разнавіднасцей кагнітыўнай тэрапіі абапіраецца на заключэнне, што ў прыгнечанага чалавека не стае пазітыўнага ўспрымання самога сябе, што характэрна для людзей акрыленых. Ён часта звязвае свае няўдачы з сабой, a свае поспехі — са знешнімі акалічнасцямі. Такім чынам, Адэль Рабін са сваімі калегамі спачатку растлумачыла 235 дарослым людзям, якія знаходзіліся ў стане дэпрэсіі, аб перавагах станоўчага інтэрпрэтавання падзей [Rabin, 1986]. Потым яна вучыла іх як мяняць звыклыя адмоўныя ўзоры мыслення на станоўчыя. Напрыклад, яна давала пацыентам хатнія заданні, якія патрабавалі ад іх штодзённых станоўчых падзей і запісаў таго, што яны зрабілі для кожнай падзеі. У параўнанні з людзьмі, якія адно чакалі сваёй чаргі, той, хто прайшоў цераз такія практыкаванні, адчуваў сябе лепш (мал. 16.3)
Чым радыкальней людзі мяняюць стыль мыслення, тым хутчэй знікае дэпрэсія [Seligman, 1989], Тэрапеўтыкагнітывісты часта спалучаюць практыку развейвання адмоўных думак са спробамі змяніць паводзіны. Кагнітыўнапаводзгнавая тэрапія скіравана на тое, каб даць людзям магчымасць усвядоміць ірацыянальнасць свайго адмоўнага мыслення,
283ак. 376
434 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
лячэннем лячэння
Мал. 16.3. Кагнітыўная тэрапія дэпрэсіі. Пасля ўдзелу ў праграме, якая вучыла станоўчаму стаўленню да жыцця — заўважаць добрыя падзеі, верыць у іх непазбежнасць, не ўскладаць віну за ўсё благое на сябе, не рабіць абагульненняў на падставе няўдач, — дэпрэсія ў пацыентаў пайшла на спад [паводле Rabin & others, 1986],
змяніць адносіны да свету і людзей і практываваць больш станоўчыя падыходы ва ўмовах штодзённага жыцця.
Паколькі мы часта думаем словамі, як заўважае Дональд Майхенбаўм, то змена формы моўнага выказвання, з якім чалавек звяртаецца сам да сябе, можа стаць эфектыўным метадам змены яго мыслення [Meichenbaum, 1977, 1985]. Магчыма, вы не раз паводзілі сябе, як знерваваныя студэнты, якія перад экзаменам унушаюць сабе: ‘Тэты экзамен я, напэўна, не здам. Вунь, усе вакол выглядаюць такімі спакойнымі і самаўпэўненымі. Мне трэба было лепш рыхтавацца. Але ўсё адно, я так хвалююся, што ўсё забуду”. Каб змяніць падобныя негатыўныя мадэлі, Майхенбаўм вучыць іншай манеры мыслення ў стрэсавых сітуацыях. Бывае дастаткова проста сказаць самому сабе: “Супакойся. Экзамен можа быць цяжкім, але ён для ўсіх цяжкі. Я рыхтаваўся больш за ўсіх. Акрамя таго, мяне задаволіць і сярэдняя адзнака ў атэстаце”.
Значэнне псіхатэрапіі
Тэлеаглядальніккансультант Эн Ландэрс часта раіць сваім заклапочаным гледачам звярнуцца па дапамогу да прафесіяналаў. Аднаму з іх яна параіла: “He здавайцеся. Тэлефануйце, пакуль не знойдзеце добрага псіхатэрапеўта. Вашы намаганні не прападуць”. У той самы дзень яна параіла аўтару яшчэ аднаго ліста: “У нашым горадзе нямала магчымасцей для вырашэння вашых душэўных праблем. Раю вам неадкладна запісацца на прыём’’ [Farina & Fisher, 1982],
Веру Эн Ландэрс у эфектыўнасць псіхатэрапіі падзяляюць многія. У прамежку паміж 1950 і 1980 гадамі працэнтная колькасць амерыканцаў, якія хоць раз звярталіся ў псіхалагічную кансультацыю, амаль падвоілася — з 13 да 30% [Meredith, 1986]. Паводле звестак Нацыянальнага інстытута аховы душэўнага здароўя, паслугамі псіхатэрапеўтаў штогод карыстаецца 15,5 мільёнаў амерыканцаў [Trafford, 1988].
Да 1950 года псіхалагічную дапамогу ажыццяўлялі, як правіла, псіхіятры. 3 таго часу попыт на яе выйшаў за межы псіхіятрыі і псіхатэрапія цяпер ажыццяўляецца пераважна спецыялістаміпсіхолагамі — медыкамі і кансультантамі, работнікамі сацыяльнай сферы, адукацыі, сям'і і шлюбу, медсёстраміпсіхіятарамі (табл. 16.1).
Наколькі эфектыўная псіхатэрапія? Гэтае пытанне лягчэй задаць, чым адказаць на яго, і вось чаму: вызначэнне эфектыўнасці лячэння — гэта зусім не вымярэнне тэмпературы цела. Калі б вы і я прайшлі курс псіхатэрапіі, то як бы мы ацанілі яго эфектыўнасць? У чым выяўляецца наша паляпшэнне? Адкуль гэта бачна доктару? Што заўважаюць нашы сябры і блізкія? Якім чынам мяняюцца нашы паводзіны?
Уражанні пацыентаў. Калі б успрыманне пацыентаў было адзінаю меркаю, то мы б смела маглі гаварыць пра эфектыўнасць псіхатэрапіі. Тры пацыенты з чатырох сцвярджаюць, што яны задаволены, а кожны другі кажа, што ён “вельмі за
Раздзел 16 Тэрапія 435
даволены” [Lebow, 1982], Мы абапіраемся на іх словы, бо каму ведаць лепш за іх?
* Нельга не лічыцца з уражаннямі пацыентаў. Людзі звяртаюцца да псіхатэрапеўтаў, бо пакутуюць, і ў большасці ёсць адчуванне палёгкі. Але з пэўных прычын прызнанні пацыентаў не з'яўляюцца пераканаўчым доказам для скептыкаў. Вось іх думка.
• Часта людзі звяртаюцца да псіхатэрапеўта ў крызісныя моманты. Калі ў выніку нармалізацыі падзей крызіс мінае, то яны могуць атаясаміць гэтае паляпшэнне з лячэбным курсам.
• Пацыенты маюць патрэбу ў веры, што лячэнне было варта іхніх высілкаў.
• Пагадзіцца з марнай тратай грошай і часу — усё адно як прызнаць, што вы даверылі свой аўтамабіль механіку, які ніколі не займаўся рамонтам. Самаапраўданне — адзін з магутнейшых чалавечых матываў.
• Звычайна пацыенты хваляць сваіх урачоў і добра ставяцца да іх. Нават калі ў пацыентаў застаюцца іх праблемы, усё ж “яны стараюцца знайсці нешта станоўчае, што можна сказаць пра свайго доктара. Доктар ставіўся з разуменнем, пацыент пановаму глядзіць на свет, яго розум праясніўся і ўсё, што заўгодна, абы толькі не сказаць, што лячэнне было няўдалым” [Zilbergeld, 1983].
Табліца 16.1.
У пошуках псіхатэрапеўта
Калі вам спатрэбіцца псіхатэрапеўт, то, мабыць, вы захочаце папярэдне пракансультавацца з двума або трыма спецыялістамі, якім вы маглі б расказаць пра свае праблемы, сабраць інфармацыю пра метады іх лячэння, іх кваліфікацыю, ганарары, а потым узважыць свае ўражанні адносна кожнага.
Сярэдні
Тып Колькасць ганарар Апісанне у ЗША за гадзіну
Псіхіятры Медыкі, якія спецыялізуюцца на лячэнні псіхічных 38 000 $100 парушэнняў. He ўсе псіхіятры падрыхтаваны як псіхатэрапеўты, але паколькі яны маюць ступень магістра, то могуць выпісваць лекі. Да іх звычайна звяртаюцца пацыенты з досыць сур'ёзнымі праблемамі. Многія маюць прыватную практыку.
Клінічныя псіхолагі Большасць мае ступень доктара філасофіі 90 000 $80 з вопытам даследаванняў і лячэння, у дадатак, як правіла, загадвае інтэрнатурай. Палова працуе ў агенцтвах і ўстановах, а палова займаецца прыватнай практыкай.
Супрацоўнікі клінік і сацыяльнай сферы Двухгадовая праграма падрыхтоўкі магістра 80 000 $65 сацыяльнай сферы плюс стажыроўка, што дае права некаторым сацыяльным работнікам займацца псіхатэрапіяй, пераважна з людзьмі, якіх турбуюць штодзённыя асабістыя і сямейныя праблемы. Прыкладна палова з іх атрымала ад Нацыянальнай асацыяцыі сацыяльных работнікаў адпаведнае пасведчанне.
Іншыя спецыялісты Дарадцы ў галіне сям'і і шлюбу, якія 55 000 0—$70 спецыялізуюцца на праблемах сямейных узаемаадносінаў. Прадстаўнікі царквы, якія маюць дазвол Амерыканскай асацыяцыі рэлігійных дзеячаў. Дарадцы па пытаннях злоўжыванняў, даюць кансультацыі ў сувязі з наркаалкагалічнай залежнасцю, злоўжываннямі ў сям'ях, у адносінах да дзяцей. Даюць кансультацыі душэўна хворым і іх блізкім.
Лічбы і сумы паводле Hunt (1987), Gates (1989) і “Psychiatric News” (1989).
436 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
Падобныя празнанні могуць увесці ў зман. Як бачна з папярэдніх раздзелаў, мы схільныя да выбарачных і прадузятых успамінаў, да ўсяго, што пацвярджае нашы перакананні. Давайце разгледзім эксперымент, які ахапіў больш за 500 хлопчыкаў штата Масачусетс ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў, многія з якіх, здавалася, былі схільныя да правапарушэнняў. Палове з гэтых хлопчыкаў і была прызначана 5гадовая рэабілітацыйная праграма. Двойчы ў месяц іх наведвалі кансультанты. Іх стараліся прыцягнуць да ўдзелу ў грамадскіх мерапрыемствах скаўтаў. I калі ўзнікала патрэба, яны атрымлівалі вучэбную і медыцынскую дапамогу і сямейную падтрымку. Прыкладна праз 30 гадоў па сканчэнні гэтай праграмы Джаана МакКорд адшукала 97% асоб з ліку яе ўдзельнікаў [J.McCord, 1978, 1979]. Каб ацаніць значэнне гэтай праграмы, яна разаслала ім анкеты і праверыла рэгістрацыйныя запісы судоў, псіхіятрычных клінік і г. д.
Ацэнка гэтай выхаваўчай праграмы на падставе прызнанняў былых пацыентаў была станоўчая. Было сказана, што калі б не іхнія кансультанты, то “Я, верагодна, трапіў у турму”, “Маё жыццё пайшло б зусім у іншым кірунку” альбо “Думаю, што ўсё магло б скончыцца злачынствам”. Судовыя запісы пацвярджалі гэтыя прызнанні. 66% “цяжкіх” падлеткаў, ахопленых праграмай, не мелі афіцыйна зарэгістраванага крымінальнага парушэння.