Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Антыдэпрэсанты. Калі супакаяльныя лякарствы здымаюць узбуджанасць, то антыдэпрэсанты маюць на мэце падняць маральны тонус. Большасць з гэтых лекаў павялічвае ўтрыманне нейратрансмітэраў норэпінэфрыну і сератаніну, якіх падчас дэпрэсіі не хапае. Напрыклад, новы папулярны антыдэпрэсант флюаксетын (прадаецца як прозак) блакіруе працэс рэабсорбцыі і выдалення сератаніну з сінапсісу. Але пацыенты, якія пачынаюць ужываць антыдэпрэсанты, не прачынаюцца назаўтра з воклічам “О, які цудоўны дзень!” Для канчатковага эфекту патрэбны 3 або 4 тыдні, часта ў спалучэнні з кагнітыўнай тэрапіяй, якая дапамагае пацыенту пазбавіцца звыклай негатыўнай манеры мыслення.
Для тых, каго турбуе чаргаванне маніякальнадэпрэсіўных настрояў біпалярнага расстройства, часта звычайная соль літыуму становіцца эфектыўным стабілізатарам настрою. Аўстралійскі медык Джон Кэйд [Cade] высветліў гэта ў 40х гадах, калі выпрабаваў літыум на пацыенце з выразнымі маніякальнымі сімптомамі. Дзякуючы памылцы — ён думаў, што літыум дапамог супакоіць марскіх свінак, а на самай справе яны ад яго за
442 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
хварэлі, — Кэйд выявіў, што менш чым за тыдзень пацыент стаў абсалютна здаровым [Snyder, 1986b]. Пры працяглым ужыванні літыуму эмацыянальныя ўздымы і падзенні, як правіла, ураўнаважваюцца. Многія людзі, якія гадамі пакутавалі ад ваганняў настрою, знаходзяць палёгку ў штодзённай дозе таннай солі.
Электрашокавая тэрапія
Больш супярэчлівыя працэсы ў галаўным мазгу адбываюцца пры лячэнні шокам, або электрашокавай тэрапіі (ЭШТ). ЭШТ была ўпершыню ўжыта ў 1938 годзе, калі пацыента ў поўнай свядомасці прывязалі да стала і падключылі да яго мозга электрычнае напружанне прыкладна ў 100 вольт, што выклікала нястрымныя канвульсіі і часовую страту прытомнасці. ЭШТ з таго часу займела рэпутацыю варварскага метаду, які захаваўся да нашых дзён. Аднак сёння пацыент спачатку атрымлівае агульную анестэзію і мышачны рэлаксант, які засцерагае ад траўмаў пры канвульсіях. Потым псіхіятр уздзейнічае электрычным токам на мозг спячага пацыента на працягу нейкай долі секунды. Праз 30 хвілін пацыент абуджаецца і нічога не памятае пра лячэнне і падрыхтоўку да яго.
Псіхіятры прыпісваюць ЭІПТ пацыентам, якія знаходзяцца ў стане глыбокай дэпрэсіі. (Яна, як правіла, неэфектыўная пры лячэнні іншых псіхічных хвароб.) Пасля трох сеансаў лячэння ў тыдзень на працягу 2—4 тыдняў не менш чым у 80% прыгнечаных людзей назіраецца значнае паляпшэнне без бачнай шкоды для мозга [Bergsholm & others, 1989; Coffey & Weiner, 1990]. “За два тыдні адбыўся цуд”, — паведаміў вядомы даследчык у галіне псіхалогіі Норман Эндлер пасля таго, як ЭШТ развеяла яго застарэлую дэпрэсію [Endler, 1982], У справаздачы нацыянальных устаноў аховы здароўя за 1985 год паведамлялася, што для многіх, каму не дапамагла хіміятэрапія, ЭШТ з'яўляецца эфектыўным сродкам пры глыбокай дэпрэсіі [Consensus Conference, 1985]. Такім чынам, паводле звестак Амерыканскай асацыяцыі псіхіятраў (1990), ЭШТ зноў
набыла рэпутацыю “галоўнага сродку” лячэння дэпрэсіі.
Як дзейнічае ЭШТ? Пайшло ўжо больш паўстагоддзя, а гэтага ніхто так і не ведае дакладна. Магчыма, электрашок стымулюе вытворчасць норэпінефрыну — нейратрансмітэра, які ўзбуджае і ўздымае настрой і якога падчас дэпрэсіі не хапае. А можа, сутаргі, выкліканыя шокам, прымушаюць мозг супакойваць нейрацэнтры, павышаная актыўнасць якіх прыводзіць да дэпрэсіі [Sackeim, 1988].
Хаця ў заслугу ЭШТ ставіцца тое, што яна многіх выратавала ад самагубства і зараз штогод прымяняецца больш чым на 100 тысячах амерыканцаў [S. Squire, 1987], але яе паранейшаму суправаджае нядобрая слава. Як бы ні ўражвалі вынікі, але сама ідэя выклікаць у людзей канвульсіі электрычным токам успрымаецца многімі як варварская, тым больш з улікам нашай недасведчанасці ў плане таго, як ЭШТ дзейнічае на мозг. Акрамя таго, пацыенты, вылечаныя пры дапамозе ЭШТ, як і ўвогуле ўсе пацыенты з дэпрэсіяй, маюць схільнасць да вяртання сімптомаў. Тым не менш, электрашокавая тэрапія, на думку многіх пацыентаў і псіхіятараў, з'яўляецца божым выратаваннем ці, прынамсі, меншым злом у параўнанні з горам, пакутамі і рызыкаю самагубства, якія нясе дэпрэсія.
Псіхахірургія
Пры псіхахірургіі выдаляецца або разбураецца тканка мозга — гэта найбольш радыкальнае і рэдкаўжывальнае біямедыцынскае ўмяшальніцтва. У 30х гадах партугальскі медык Эгас Моніц распрацаваў методыку псіхахірургічнай аперацыі, якая ў далейшым стала вядомай як лабатамія. Моніц высветліў, што калі перарэзаць нервы, якія злучаюць франтальныя долі з цэнтрамі кантролю эмоцый унутранай часткі мозга, то гэта супакойвае эмацыянальна некіруемых і небяспечных пацыентаў. У 40х і на пачатку 50х гадоў сотні тысяч людзей з сур'ёзнымі парушэннямі былі “лабатамізаваны”, а Моніц атрымаў Нобелеўскую прэмію.
Хаця намерам аперацыі было проста аддзяліць эмоцыю ад думкі, але эфект
Раздзел 16 Тэрапія 443
часта аказваўся больш радыкальным: лабатамія выклікала ўстойлівую абыякавасць або, наадварот, неўраўнаважанасць і празмерную імпульсіўнасць. У 50х гадах, калі сталі даступнымі супакаяльныя лекі, ад псіхахіругіі амаль адмовіліся. Сёння лабатамія прымяняецца надзвычай рэдка. Іншыя віды псіхахірургіі таксама выкарыстоўваюцца толькі ў крайніх выпадках. Напрыклад, хірургі могуць дэзактывізаваць спецыфічныя групы нерваў, якія выклікаюць або перадаюць канвульсіі, калі пацыент пакутуе ад непадкантрольных прыступаў. Нейрахірургі карыстаюцца такімі аперацыямі як апошнім сродкам, калі нішто іншае не дапамагло.
Эфектыўнасць біямедыцынскіх тэрапій нагадвае нам аб адным важным правіле: нам зручней разважаць аб псіхічных і біялагічных фактарах паасобку, але ўсё псіхічнае з'яўляецца біялагічным. Кожная думка і пачуццё залежыць ад функцыяніравання мозга. Кожная стваральная ідэя, кожнае імгненне радасці і гора, кожны перыяд дэпрэсіі вынікае з электрахімічнай актыўнасці мозга.
Папярэджанне псіхічных парушэнняў
Псіхатэрапія і біямедыцынскія тэрапіі імкнуцца выявіць прычыну кожнага псіхічнага парушэння. Мы лічым, што жорсткі чалавек — гэта той, хто жорстка дзейнічае, а “звар'яцелы” — гэта проста “хворы”. Мы чапляем да такіх людзей ярлыкі і тым самым вылучаем іх з ліку “нармальных”. Потым мы стараемся вылечыць іх, апелюючы да іх свядомасці, мяняючы іх мысленне або ажыццяўляючы над імі кантроль з дапамогаю лекаў.
Існуе яшчэ адзін падыход да многіх псіхічных захворванняў: іх лічаць натуральнай рэакцыяй на неспакойны і стрэсавы лад жыцця. Згодна з гэтым погля
Душэўныя расстройствы вынікаюць з фізічных, гэтак жа як фізічныя расстройствы вынікаюць з душэўных”. Махабхарата, прыкладна 200 год н. э.
Згодна біямедыцынскай тэрапіі розум і цела з’яўляюцца адзіным цэлым. Уздзейнічайце на першае і вы будзеце ўздзейнічаць і на другое.
дам, лячэнне патрабуецца не толькі асобе, але і сацыяльнаму кантэксту дадзенай асобы. Лягчэй прадухіліць хваробу шляхам змянення нездаровай сітуацыі, a не чакаць, пакуль яна ўкараніцца.
Неабходнасць папярэджання добра ілюструе гісторыя з выратаваннем чалавека ў хуткай рацэ. Паспяхова аказаўшы першую дапамогу, выратавальнік заўважае яшчэ аднаго тапельца і таксама выцягвае яго з вады. Пасля паўтузіна такіх выпадкаў, калі даносіцца чарговае “ратуйце!”, выратавальнік раптам разварочваецца і кудысьці бяжыць. Прахожы пытаецца: “Хіба ты не будзеш ратаваць гэтага чалавека?” “He, — адказвае выратавальнік. — Я збіраюся пайсці ўверх па цячэнні і высветліць, чаму яны аказваюцца ў вадзе”.
Прафілактыка душэўных хвароб — гэта рух уверх па цячэнні ракі. Яна павінна папярэджваць псіхічныя траўмы шляхам іх лакалізацыі і змянення ўмоў, якія іх выклікаюць. Джордж Олбі, былы старшыня Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі, перакананы: ёсць дастаткова сведчанняў таго, што беднасць, манатонная праца, беспрацоўе, расізм і іншае падрываюць у людзей пачуццё упэўненасці, персанальнага кантролю і самапавагі [Albee, 1986], Частыя стрэсы спрыяюць распаўсюджанасці дэпрэсій, алкагалізму і выпадкаў самагубства.
Олбі заключае, што той, хто дбае пра папярэджанне псіхічных траўмаў, павінен падтрымліваць праграмы па ліквідацыі беднасці, дыскрымінацыі і іншых дэ
444 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
маралізуючых з’яў. Мы звялі воспу не шляхам лячэння хворых, а шляхам прышчэпак тых, хто яшчэ не захварэў. Мы адолелі малярыю праз барацьбу з маскітамі. Прафілактыка псіхічных хвароб азначае падтрымку дэмаралізаваных, змяненне асяроддзя, якое выклікае прыгнечанасць, і выхаванне ў дзяцей пачуцця самапавагі. Сапраўды, “усё, што скіравана на паляпшэнне ўмоў жыцця, на пошук сэнсу і мэты жыцця, можна лічыць часткаю першаснай засцярогі ад душэўных або эмацыянальных парушэнняў” [Kessler & Albee, 1957, с. 557],
Олбі зноў нагадвае нам пра адну з высноў гэтай кнігі: чалавечая істота ўяўляе сабой камбінаваную біяпсіхасацыяльную сістэму. На працягу многіх гадоў мы давяралі наша цела медыкам, а розум — псіхіятрам і псіхолагам. Зараз такое рэзкае раздзяленне ўжо не выглядае пераканаўчым. Хімічны дысбаланс можа выклікаць шызафрэнію і дэпрэсію. A гора, прыгнечанасць і стрэс, пра што мы даведаемся з наступнага раздзела, могуць пагоршыць наш фізічны стан. “Mens san a in corpore sano”, — y здаровым целе — здаровы дух.
Высновы
Лячэнне псіхічных парушэнняў уключае ў сябе як узаемазвязаныя псіхалагічныя методыкі, так і біямедыцынскія тэрапіі, якія ўздзейнічаюць на функцыі нервовай сістэмы.
Псіхатэрапія
Асноўныя віды псіхатэрапій вынікаюць з ужо вядомых псіхааналітычнага, гуманістычнага, паводзінавага і кагнітыўнага падыходаў псіхалогіі.
Псіхааналіз. Псіхааналіз мае на мэце дапамагчы людзям усвядоміць падсвядомыя вытокі іх расстройстваў і пачуцці, якія іх суправаджаюць. Дзеля гэтага аналітыкі распрацоўваюць такія методыкі, як свабодныя асацыяцыі і інтэрпрэтацыя сноў і супраціўленняў, што дапамагае праясніць пачуцці, якія доўгі час падаўляліся пацыентам. Псіхааналіз, як і псіхааналітычная тэорыя, крытыкуецца за тое, што дае тлумачэнні post factum і вымагае шмат часу і сродкаў.
Хаця традыцыйны псіхааналіз зараз шырока не практыкуецца, ён паўплываў на сучасную медыцыну. Спецыялісты, якія даследуюць дзіцячыя перажыванні і дапускаюць, што ахоўныя механізмы падаўляюць інфармацыю эмацыянальнага зместу, імкнуцца дапамагчы сваім (непсіхатычным) пацыентам зразумець вытокі іхніх праблем.