Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Гуманістычныя тэрапіі. Прыхільнікі гуманістычнага падыходу ў адрозненне ад псіхааналітыкаў засяроджваюць ўвагу на свядомых пачуццях пацыентаў і на іх адказнасці за сваё развіццё і здароўе. Карл Роджэрс у сваёй сканцэнтраванай на асобе методыцы выкарыстоўваў актыўнае слуханне, пры гэтым выказваў шчырасць, разуменне і спагаду. Гештальт
тэрапіяй Фрыц Пэрлс імкнуўся парушыць замкнёнасць чалавека і ўнушыць яму адказнасць за свае паводзіны. У групавой тэрапіі могуць выкарыстоўвацца многія лячэбныя методыкі. Асобнай формай лячэння з'яўляецца сямейная тэрапія, якая разглядае сям'ю як цэласную сістэму, дзе могуць узнікнуць цяжкасці ва ўзаемаадносінах.
Паводзінавыя тэрапіі. Паводзінавых тэрапеўтаў больш турбуе не рост самаўсведамлення, а непасрэдная змена паводзінаў, з якімі маюцца праблемы. Яны могуць перанакіраваць паводзіны праз сістэматычную дэсенсітызацыю або аверсійнае абумоўленне. А яшчэ яны могуць прымяніць прынцыпы аперантнага абумоўлення разам з такімі методыкамі мадыфікацыі паводзінаў, як, напрыклад, прызавая сістэма.
Кагнітыўныя тэрапіі. Навейшыя кагнітыўныя тэрапіі, у тым ліку рацыянальнаэмацыянальная тэрапія Эліса і кагнітыўная тэрапія Бэка, пры лячэнні дэпрэсіі скіраваны на тое, каб выкараніць змрочныя самабічавальныя думкі і навучыць людзей новаму, больш станоўчаму мысленню.
Значэнне псіхатэрапіі. Паколькі станоўчыя сведчанні пацыентаў і саміх медыкаў не могуць быць важкім доказам эфектыўнасці лячэння, псіхолагі правялі ў гэтым напрамку сотні даследаванняў.
Метааналіз гэтых даследаванняў раскрывае, што (1) у людзей часта бывае паляпшэнне і без адпаведнага курсу лячэння; (2) той, хто праходзіць курс псіхатэрапіі, мае большыя шанцы на паляпшэнне, незалежна ад віду і тэрміну лячэння; (3) сталым людзям са спецыфічнымі паводзінавымі праблемамі псі
Раздзел 16 Тэрапія 445
хатэрапія дапамагае больш за ўсё; але (4) эфект плацэба, чуласць і парады непрафесіяналаў таксама, як правіла, спрыяюць выздараўленню.
Біямедыцынскія тэрапіі
Хіміятэрапія. Найбольш распаўсюджанымі сродкамі біямедыцынскіх тэрапій з'яўляюцца антыпсіхатычныя супакаяльныя і антыдэпрэсантныя прэпараты.
Электрашокавая тэрапія. ЭШТ з'яўляецца спрэчным, але эфектыўным сродкам у выпадках глыбокай дэпрэсіі, асабліва калі не дапамагла хіміятэрапія.
Псіхахірургія. Нейрахірургі рэдка рашаюцца на ўмяшальніцтва ў мозг пры псіхічных захворваннях, паколькі ўздзеянне такіх радыкальных псіхахірургічных аперацый, як лабатамія, незваротнае і патэнцыяльна небяспечнае.
Папярэджанне
псіхічных парушэнняў
Эксперты ў галіне прафілактыкі душэўных хвароб сцвярджаюць, што ад многіх псіхічных парушэнняў можна засцерагчыся. Іх мэта — змяніць гнятлівае для пачуцця самапавагі асяроддзе на больш спрыяльнае, якое стымулявала б індывідуальнае развіццё і ўпэўненасць у сабе.
Тзрміны і паняцці для запамінання
Псіхатэрапія. Эмацыянальна афарбаванае, шчырае ўзаемадзеянне паміж спецыялістам і пацыентам.
Эклектычны падыход. Падыход, пры якім выкарыстоўваюцца перавагі розных лячэбных методык — у залежнасці ад таго, якія праблемы турбуюць пацыента.
Псіхааналіз. Тэрапеўтычная методыка Зігмунда Фрэйда, пры якой вывучаюцца свабодныя асацыяцыі, супраціўленні, сны і прызнанні пацыента, а інтэрпрэтацыя іх выслабаняе падаўленыя пачуцці і тым дапамагае пацыенту.
Свабодная асацыяцыя. У псіхааналізе — вольны аповяд пацыента пра ўсё, што прыходзіць у галаву, калі думкі не звязаны паміж сабой.
Супраціўленне. У псіхааналізе— блакіроўка свядомасці ад інфармацыі, якая выклікае трывогу.
Інтэрпрэтацыя. У псіхааналізе — намаганні аналітыка заўважаць і разумець супраціўленні і іншыя істотныя складнікі паводзінаў пацыента з тым, каб ён мог іх усвядоміць.
Трансфер. У псіхааналізе — перанос на аналітыка эмоцый пацыента, звязаных з іншымі адносінамі (гэта можа быць любоў або нянавісць да аднаго з бацькоў).
Тэрапія, сканцэнтраваная на асобе. Тэрапія гуманістычнага падыходу, распрацаваная Карлам Роджэрсам. У ёй выкарыстоўваюцца такія методыкі, як актыўнае слуханне ў атмасферы шчырасці, разумення і спагады з мэтай самаўдасканалення пацыента.
Актыўнае слуханне. Спагадлівае выслухоўванне, пры якім урач перапытвае, фармулюе думкі пацыента сваімі словамі, робіць удак
ладненні. Асаблівасць сканцэнтраванай на асобе тэрапіі Роджэрса.
Гештальттэрапія. Распрацаваны Фрыцам Пэрлсам напрамак, у якім спалучаюцца псіхааналітычны падыход (перавод падсвядомых імпульсаў у свядомасць) і гуманістычны акцэнт на “паразуменні з самім сабой”; мае на мэце дапамагчы людзям лепш усведамляць і выказваць свае пачуцці, несці адказнасць за свае дзеяненні.
Сямейная тэрапія. Тэрапія, пры якой сям'я разглядаецца як адно цэлае і непажаданыя паводзіны асобы разглядаюцца на фоне сямейных кантактаў; заахвочвае членаў сям'і да паважлівых адносінаў і ўзаемаразумення.
Паводзінавая тэрапія. Тэрапія, у якой для нейтралізацыі непажаданых паводзінаў выкарыстоўваюцца прынцыпы навучання.
Контрабумоўленне. Від паводзінавай тэрапіі, пры якой фарміруюцца новыя рэакцыі на раздражняльнікі, якія выклікаюць непажаданыя паводзіны; заснавана на класічным абумоўленні. Глядзіце таксама сістэматычную дэсенсітызацыю і аверсійнае абумоўленне.
Сістэматычная дэсенсітызацыя. Від контрабумоўлення, у якім прыемны, расслаблены стан атаясамліваецца з раздражняльнікамі, якія выклікаюць страх. Звычайна выкарыстоўваецца для лячэння фобій.
Аверсійнае абумоўленне. Від контрабумоўлення, у якім непрыемны стан асацыіруецца з непажаданымі паводзінамі.
Паводзінавая мадыфікацыя. Прымяненне прынцыпаў аперантнага абумоўлення для змянення паводзінаў.
446 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
Прызавая сістэма. Від аперантнага абумоўлення, пры якім станоўчыя паводзіны ўзнагароджваюцца.
Кагнітыўная тэрапія. Тэрапія, пры якой людзей вучаць новым, больш прыдатным спосабам мыслення і дзеяння.
Рацыянальнаэмацыянальная тэрапія. Кагнітыўная тэрапія, якая кідае выклік алагічным самаабвінавачвальным думкам пацыента.
Метааналіз. Працэдура статыстычнага аб'яднання вынікаў розных даследаванняў.
Псіхафармакалогія. Вывучэнне ўздзеяння наркотыкаў на свядомасць і паводзіны.
Літыум. Хімічнае рэчыва, вельмі эфектыўны сродак пры лячэнні псіхічных біпалярных
маніякальнадэпрэсіўных прыступаў.
Электрашокавая тэрапія (ЭШТ). Лячэнне токам. Біямедыцынская тэрапія хворых, якія знаходзяцца ў стане глыбокай дэпрэсіі; кароткі разрад току прапускаецца праз мозг пацыента, які перад гэтым прайшоў працэдуру абязбольвання.
Псіхахірургія. Хірургічная аперацыя, у выніку якой выдаляюцца пэўныя тканкі мозга з мэтай змены паводзінаў пацыента.
Лабатамія. Псіхахірургічная працэдура, цяпер досыць рэдкая; раней выкарыстоўвалася для заспакаення буйнага вар’яцтва. У ходзе гэтай аперацыі перарэзваюць нервы, якія злучаюць лобавыя долі кары мозга з мазгавымі цэнтрамі, адказнымі за эмацыянальны стан чалавека.
Раздзел 17
Стрэс і здароўе
Ці трэба лішні раз казаць пра тое, што эмацыянальны стан уплывае на фізічны? Калі мы нервуемся перад здачай вельмі важнага экзамену, то адчуваем млоснасць у жываце. Перад важнай публічнай прамовай мы часцей забягаем у туалет. Пасля сямейнай сваркі пачынае расколвацца ад болю галава. I калі такія стрэсавыя сітуацыі будуць частымі і працяглымі, яны могуць выклікаць (у людзей, схільных да гэтага) высыпку на скуры, прыступы астмы або язвеннай хваробы.
Аднак не ўсе ведаюць пра тое, як шкодзяць здароўю некаторыя тыпы паводзінаў. Ад нас саміх залежыць, ці станем мы ахвярамі сардэчных захворванняў, раку, паралічу і траўматызму (мал. 17.1). Фактычна, згодна са звесткамі медыцынскага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук (1982), палова выпадкаў смяротнасці ў ЗША, выкліканых 10 асноўнымі яе прычынамі, прыпадае на шкодныя звычкі — курэнне, п’янства, няўменне рэагаваць на стрэсавыя сітуацыі, невыкананне парад урачоў, недахоп фізічнай актыўнасці,
ужыванне забароненыхнаркатычных сродкаў і дрэннае харчаванне. Калі б мы маглі выявіць прычыны хвароб, якія карэняцца ў нашых паводзінах, і ліквідаваць іх, то працягласць жыцця была б нашмат большай. Дзеля дасягнення гэтай мэты псіхолагі і медыкі стварылі міждысцыплінарную галіну навукі, названую паводзінавай медыцынай, якая грунтуецца на псіхалагічных і медыцынскіх ведах.
Вучоныяпсіхолагі Мэры Ясноскі і Джэры Шварц традыцыі звязваць любую хваробу толькі з адной прычынай (спадчыннасцю, інфекцыямі або стрэсамі) супрацьпаставілі падыход з пазіцый сістэмнай тэорыі паводзінавай медыцыны [Jasnosky, Schwartz, 1985]. Кожны ўзровень нашага існавання складае падсістэму, якая ўваходзіць у пэўную сістэму. Такім чынам, каб захаваць здароўе, мы павінны ведаць, як гэтыя фізілагічныя, псіхалагічныя і сацыяльныя сістэмы ўзаемадзейнічаюць. Органы цела, напрыклад, уваходзяць у такія складаныя сістэмы, як страваванне, кровазварот і апрацоўка
Мал. 17.1. Чатыры асноўныя прычыны смяротнасці ў ЗША ў 1900 і 1988 гадах. Пасля паспяховай ліквідацыі асноўных інфекцыйных захворванняў некаторыя асаблівасці паводзінаў — харчаванне, рэакцыя на стрэс і іншыя — сталі адной з важнейшых прычын сур’ёзных захворванняў і смерці.
448 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
інфармацыі, якія, у сваю чаргу, частка яшчэ складанейшай сістэмы — уласна асобы чалавека. Мы з’яўляемся членамі сваёй сям’і, свайго грамадства, маем сваю культуру і г. д. Нашы ўнутраныя органы таксама складаюцца з падсістэм — клетак, утвораных біялагічнымі і хімічнымі рэчывамі. На кожным узроўні наша існаванне — гэта адначасова і частка нейкай вялікай сістэмы, і камбінацыя меншых сістэм. Тэарэтык, які падыходзіць да хваробы з сістэмных пазіцый, лічыць, што хвароба — вынік складанага ўзаемадзеяння ўзаемазалежных сістэм, якія вывучаюцца псіхолагамі, фізіёлагамі, сацыёлагамі і іншымі. У якасці цэласных сістэм мы функцыяніруем як мабільныя механізмы: зачапі нас у адным месцы — і ўсё прыходзіць у рух.
Псіхалогія здароўя — гэта галіна псіхалогіі, якая хутка развіваецца і мае практычнае значэнне. Ключавыя паняцці псіхалогіі здароўя — ключавыя пытанні гэтага раздзела:
• Якім чынам нашы эмоцыі і рэакцыі на стрэс уплываюць на рызыку захварэць?
• Як людзі даведваюцца, што захварэлі, калі пачынаюць лячыцца і прытрымлівацца парад урача?