Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Апошнія даследаванні паказваюць, што самая непрыемная рыса характару асоб тыпу A — гэта негатыўныя эмоцыі, асабліва злосць, звязаная з агрэсіўнарэактыўным тэмпераментам [Friedman & BoothKewley, 1988; Matthews, 1988]. Найбольш ярка такія рысы праяўляюцца ў
I ў Індыі, і ў Амерыцы вадзіцелі аўтобусаў, якія належаць да тыпу А, у літаральным сэнсе слова ліха водзяць свой транспарт: яны часта націскаюць на тармазы, зухавата абганяюць іншыя аўтамабілі і сігналяць куды часцей, чым іх больш стрыманыя калегі, якгя належаць да тыпу Б.
доследах, калі з дапамогай інтэрв’ю ацэньваюць вербальную інтэнсіўнасць выяўлення пачуццяў. (Калі ў сярэдзіне сказа зрабіць паўзу, то нецярплівы да злосці чалавек можа ўскочыць са свайго месца і закончыць сказ замест вас.) Сярод людзей малодшага і сярэдняга ўзросту тыя, хто са злосцю рэагуе на нязначныя з’явы, часцей маюць хваробы сэрца. Вучоныя на працягу 25 гадоў назіралі за студэнтаміюрыстамі універсітэта Дзьюк. Студэнты, схільныя да варожасці і цынізму, мелі ў 5 разоў большую верагоднасць памерці ў сярэднім узросце, чым іх памяркоўныя і адкрытыя аднакурснікі [Williams, 1989]. Як трапна заўважана [Spielberger & London, 1982], ярасць, “здаецца, сцябае балюча, і часта па самым сэрцы”.
“Агеньчык, які вы раздзімаеце для свайго ворага, часта апякае вас больш, чымяго”.
Кітайская прыказка
Стрэс і супраціўленне хваробам
Зусім нядаўна тэрмін псіхасаматычны азначаў фізічныя сімптомы, выкліканыя псіхалагічнымі фактарамі. Для непрафесіяналаў гэта азначала, што сімптомы нерэальныя — яны “усяго толькі” псіхасаматычныя. Каб пазбегнуць такога разумення і дакладней ахарактарызаваць фізіялагічную аснову розных псіхічных станаў, эксперты сёння прапануюць тэрмін псіхафізіялагічныя хваробы (“душа—цела”). Гэтыя хваробы, якія ўключаюць у сябе некаторыя формы звышнапружанасці, язвы і галаўны боль, не выклікаюцца ўсім вядомымі фізічнымі расстройствамі. Хутчэй за ўсё віноўнікам гэтых хвароб з’яўляецца стрэс. У людзей з рэактыўным тэмпераментам хранічны стрэс выклікае розныя змены ў арганізме. У адных людзей зацяжныя крыўды, злосць або хваляванні могуць садзейнічаць павышанай выпрацоўцы кіслот для пераварвання ежы, якія часткова з’ядаюць ахоўны слой страўніка і тонкіх кішак, утвараючы язвы. У іншых людзей у выніку стрэсаў у арганізме можа назапашвацца залішняя колькасць натрыю
458 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
і вадкасцей, якія разам са звужэннем сценак артэрый выклікаюць павышаны ціск крыві [Light & others, 1983].
Стрэс і імунная сістэма. Рэальнасць існавання псіхафізіялагічных захворванняў пацвярджаецца сотнямі новых эксперыментаў, якія выяўляюць уплыў нервовай і эндакрыннай сістэм на імунную. Імунная сістэма — гэта складаны механізм нагляду за бяспекай арганізма, што праяўляецца ў ізаляванні і знішчэнні бактэрый, вірусаў і іншых чужародных элементаў. У яе ўваходзяць 2 тыпы белых крывяных клетак, названых лімфацытамі. Влімфацыты ўтвараюцца ў касцявым мозгу і выпрацоўваюць антыцелы, якія змагаюцца з бактэрыяльнымі інфекцыямі. Тлімфацыты ўтвараюцца ў вілачкавай залозе і іншых лімфатычных валокнах і атакуюць ракавыя клеткі, вірусы і чужародныя тканкі, нават “добрыя”, такія як перасаджаныя органы. Яшчэ адным агентам імуннай сістэмы з’яўляецца макрафаг (“абжора”), які выяўляе, праследуе і паглынае шкоднікаў. Узрост, харчаванне, генетычныя асаблівасці, тэмперамент і, як нам зараз вядома, стрэс — усё ўплывае на актыўнасць імуннай сістэмы.
Імунная сістэма можа памыляцца ў двух выпадках. Калі яна рэагуе занадта актыўна, то можа атакаваць тканкі самога цела, выклікаючы артрыты або алергію. Калі ж дзейнічае недастаткова актыўна, то дазваляе, скажам, соннаму вірусу лішая ажывіцца, а ракавай клетцы размножыцца.
Імунная сістэма — не коннік без галавы. Наадварот, яна абменьваецца інфармацыяй з мозгам і выпрацоўваючай гармоны эндакрыннай сістэмай. Мозг рэгулюе сакрэцыю гармонаў стрэсу, якія, у сваю чаргу, падаўляюць лімфацыты, што змагаюцца з хваробай [Institute of Medicine, 1989]. Вось чаму, калі жывёл трымаць пад стрэсам, уздзейнічаць на іх электрашокам, якога нельга пазбегнуць, або шумам і цеснатой, яны робяцца больш успрымальнымі да хвароб [Jemmot & Locke, 1984].
Каб высветліць узаемасувязь паміж стрэсам і ракам, эксперыментатары ўводзілі грызунам канцэрагенныя рэчывы і
прышчэплівалі ракавыя клеткі. Грызуны, якія падвяргаліся непадкантрольнаму стрэсу, напрыклад, непазбежнаму электрашоку, аказаліся больш схільнымі да захворвання ракам [Sklar & Anisman, 1981]. Калі імунная сістэма аслаблена стрэсам, то пухліны развіваюцца і разрастаюцца хутчэй.
А ці падаўляе стрэс гэтаксама і імунную сістэму людзей? Звярніце ўвагу на наступнае:
• Апошнія даныя доследаў паказваюць, што стрэс зніжае супраціўленне арганізма інфекцыям, якія выклікаюць запаленне верхніх дыхальных шляхоў, а таксама лішаям [Cohen & Williamson, 1991].
• Нацыянальная акадэмія навук ЗША (1984) сведчыць аб тым, што гора і дэпрэсія, якія суправаджаюць смерць мужа або жонкі, зніжаюць імунную абарону арганізма і павышаюць рызыку інсульту або інфаркту.
• Тры розныя даследаванні астранаўтаў на базе Скайлэб паказалі, што іх імунная сістэма аслаблялася зза стрэсу пры ўваходжанні ў атмасферу зямлі і прывадненні [Kimzey, 1975; Kimzey & others, 1976].
• Іншыя даследаванні паказваюць, што супраціўленне хваробам у студэнтаў меншае зза стрэсу, калі яны здаюць экзамены, а таксама ў дні, калі яны моцна перажываюць [Jemmott & Magloire, 1988; Stone & others, 1987]. У ходзе аднаго эксперымента высветлілася, што стрэс абвастрыў сімптомы працякання прастуднага захворвання, выкліканага ўвядзеннем — са згоды падыспытных — віруса [Dixon, 1986],
Такім чынам, ці можа стрэс падаўляць імунную сістэму? Безумоўна, можа.
Стрэс і рак. Яшчэ больш супярэчлівымі з’яўляюцца даныя доследаў, якія звязва
“У кожнага хворага ў арганізме ёсць свой уласны доктар”. Альберт Швейцар (1875—1965)
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 459
юць стрэс і іншыя негатыўныя эмоцыі з ракам. Ёсць сведчанні аб тым, што людзі рызыкуюць захварэць ракам прыкладна праз год пасля дэпрэсіі і пачуцця бездапаможнасці, выкліканых цяжкай стратай. Напрыклад, часцей чым звычайна рак сустракаецца сярод удоў, разведзеных або разлучаных людзей. Назіранне за мужамі жанчын, якія памерлі ад раку грудзей, паказала на магчымую прычыну хваробы: на працягу першых 2х месяцаў пасля смерці жонкі зніжалася актыўнасць лімфацытаў у арганізмах удаўцоў [Schleifer & others, 1979]. У 1958 годзе праводзілі тэсціраванне 2 018 мужчын сярэдняга ўзросту, супрацоўнікаў “Western Electric Company”. На працягу наступных 20 гадоў ад раку памерлі 7% тых, хто не перажываў дэпрэсіі, і 12% тых, хто калінебудзь быў у дэпрэсіўным стане. Гэтага нельга растлумачыць ні розніцай ва ўзросце, ні іншымі фізічнымі прычынамі, ні шкоднымі звычкамі — курэннем і п’янствам [Persky & others, 1987]. Падобныя звесткі паступаюць і з іншых краін — Югаславіі, Германіі [Eysenck & GrossarthMaticek, 1991].
Больш таго, хворыя на рак людзі маюць менш шанцаў выжыць, калі моўчкі пераносяць сваё гора [О. Leary, 1990]. У ЗША апытанне 649 анколагаў, якія лячылі больш чым 100 тысяч хворых на рак, пацвердзіла, наколькі важнае значэнне маюць адносіны хворага да сваёй хваробы. 4 анколагі з кожных 5 лічылі “пазітыўнае стаўленне да выкліку лёсу” і “моцнае жаданне жыць” істотнымі фактарамі працяглага жыцця [Cousins, 1989].
У першыя некалькі тыдняў пасля ўстанаўлення дыягназу ракавыя хворыя, зразумела, упадаюць у адчай і дэпрэсію [Anderson, 1989]. Але ці дапамогуць ім выжыць цвёрдасць духу і аптымізму? Ці могуць надзея і вера спрыяць біялагічным працэсам у арганізме, зніжаючы напал негатыўных эмоцый, якія падаўляюць імунную сістэму ў барацьбе з захворваннем? Некаторыя звесткі даюць падставу для надзеі. У параўнанні з ракавымі хворымі з кантрольнай групы, хворыя, якія ўваходзілі ў групу падтрымкі, дзе іх падбадзёрвалі і ўзнімалі настрой, рабіліся больш стойкімі ў барацьбе з хваробай,
“Радасць на сэрцы — добрае лякарства, а нуда сушыць косцг”.
Прыказка
пры гэтым асобныя імунныя клеткі ў іх нават размножыліся [Cousins, 1989]. Падобная трэніровачная праграма для хворых немцаў (знаходзіліся ў стрэсавым стане, але былі эмацыянальна стрыманымі) паказала, што праз 13 гадоў у жывых засталіся 90% такіх хворых, між тым як толькі 38% хворых з кантрольнай групы, якія не займаліся трэнінгам, засталіся жыць [Eysenck & GrossarthMaticek, 1991], Даследаванне 86 жанчын, якія праходзілі курс лячэння ад раку грудзей пры медыцынскай школе Стэнфардскага ўніверсітэта, паказала, што тыя з іх, якія ўдзельнічалі ў штотыднёвых трэнінгах, пражылі ў сярэднім 37 месяцаў, (для параўнання: хто не ўдзельнічаў у трэнінгах, пражыў у сярэднім 19 месяцаў) [Spiegel & others, 1989]. Калі такія вынікі акажуцца надзейнымі (паўторны дослед праводзіцца ўжо са 100 новымі пацыентамі), то яны, бясспрэчна, будуць садзейнічаць больш інтэнсіўнай падрыхтоўцы урачоў, абучэнню іх методыцы маральнай падтрымкі хворых і звядзення да мінімуму адмоўных эмоцый.
Прасочваючы сувязь паміж эмоцыямі і ракам, мы павінны быць асцярожнымі, каб не пераступіць мяжу, якая аддзяляе строгую навуку ад вольных разважанняў. Вучоны Алан Джастыс адзначае, што стрэс не ўтварае ракавых клетак, ён хутчэй садзейнічае іх росту, зніжаючы ахоўныя сілы арганізма ў барацьбе з некалькімі злаякаснымі клеткамі, якія ў ім разрастаюцца [Justice, 1985]. Калі чалавек знаходзіцца ў стане рэлаксацыі і настроены аптымістычна, то ахоўныя сілы арганізма ўмацоўваюцца. Хворыя на рак грудзей жанчыны, якія выказваюць рашучасць да канца змагацца з хваробай, выжываюць часцей, чым жанчыны, ахопленыя адчаем і безнадзейнасцю [Hall & Goldstein, 1986; Pettingale & others, 1985].
У папулярызацыі такога падыходу да барацьбы з захворваннямі ёсць адна небяспека, яна заключаецца ў тым, што некаторыя хворыя могуць цалкам абвіна
460 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
вачваць сябе ў сваёй хваробе: “Калі б толькі я быў больш гаваркім, спакойным, меў надзею... “А для здаровых людзей небяспечным з’яўляецца гіпертрафіраванае пачуццё ўласнай сілы, упэўненасць у тым, што іх здароўе абумоўлена адкрытасцю характару. Яны ва ўсім абвінавачваюць саміх хворых: “У яе рак? Якое няшчасце! Вось вам вынік пастаяннага стрымлівання сябе і жадання заўсёды быць добранькай”. Смерць, такім чынам, выглядае як іх “апошняя няўдача”.