Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Сістэма біялагічнай зваротнай сувязі. Калі некалькі псіхолагаў пачалі вучыць людзей, як свядома кантраляваць сваё сэрцабіцце і ціск крыві, калегі паднялі іх на смех. У рэшце рэшт, гэтыя функцыі ў арганізме выконваюцца аўтаномнай нервовай сістэмай. Але пазней, у другой палове 60х, вынікі гэтых складаных эксперыментаў пачалі выклікаць здзіўленне нават у самых перакананых іх праціўнікаў. Ніл Мілер, напрыклад, устанавіў, што пацукі могуць змяняць хуткасць сэрцабіцця, калі аказваць прыемнае ўздзеянне на іх мозг у той час, калі хуткасць сэрцабіцця павышаецца або паніжаецца. Далейшыя доследы паказалі, што некаторыя паралізаваныя людзі, якім не падпарадкоўваюцца мышцы шкілета, таксама могуць навучыцца кантраляваць ціск крыві [Miller & Brucker, 1979].
Мілер праводзіў эксперыменты з сістэмай біялагічнай зваротнай сувязі, гэта значыць з сістэмай электроннага запісу, узмацнення сігналаў і атрымання інфармацыі пра самыя нязначныя фізіялагічныя рэакцыі чалавека. Работа прыбораў сістэмы нагадвала прынцып люстэрка [Norris, 1986], Яны ў такой жа ступені кантралююць органы цела, у якой люстэрка, на
прыклад, прычэсвае валасы. Яны проста адлюстроўваюць вынікі дзеянняў самога чалавека. Гэта дае магчымасць вызначыць, якія прыёмы найбольш эфектыўныя пры кантраляванні той або іншай фізіялагічнай рэакцыі.
У прыкладзе, які мы бачым на мал. 17.11, сенсорны элемент рэгіструе напружанне лобных мышцаў у чалавека, які пакутуе ад галаўнога болю. Камп'ютэр апрацоўвае гэтую біялагічную інфармацыю і імгненна перадае яе чалавеку ў якімнебудзь зразумелым выглядзе. Калі чалавек расслабляе лобныя мышцы, то на экране можа апусціцца стрэлка або загарэцца ярчэй святло. Задача хворага — навучыцца кантраляваць святло альбо стрэлку і, тым самым, кантраляваць напружанне лобнай мышцы і суправаджаючы яго галаўны боль.
Спачатку навукоўцы і практыкі, якія працавалі з сістэмай біялагічнай зваротнай сувязі, сцвярджалі, што людзі могуць навучыцца паскараць выпрацоўку мозгам альфахваляў, павышаць тэмпературу рук, зніжаць ціск крыві — усё гэта сігналы расслабленага стану. Але праз 10 гадоў, калі даследчыкі звярнуліся да абагульнення вынікаў соцень эксперыментаў выявілася, што першапачатковыя вынікі, атрыманыя з дапамогай такіх сістэм, былі значна перабольшанымі і перахваленымі [Miller, 1985]. У час трэніровак з такімі сістэмамі людзі і сапраўды атрымліваюць асалоду ад расслаблення і заспакаення. Але гэта дасягаецца ў асноўным пад уплывам ускосных фактараў, такіх, напрыклад, як абмежаванае паступленне сенсор
Мал. 17.11. Сістэма біялагічнай зваротнай сувязі дазваляе чалавеку кантраляваць самыя нязначныя фізіялагічныя рэакцыі.
Апрацоўвае сігнал
Чалавек бачыць сігнал
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 467
най інфармацыі [Plotkin, 1979]. Сістэма біялагічнай зваротнай сувязі ўсё ж дае магчымасць некаторым людзям кантраляваць тэмпературу пальцаў рук і напружанне лобных мышцаў і знізіць крыху інтэнсіўнасць мігрэні і хранічнага болю [King & Montgomery, 1980; Qualls & Sheehan, 1981; Turk & others, 1979]. Але іншыя, больш простыя метады (рэлаксацыі, напрыклад), якія не патрабуюць дарагога абсталявання, даюць такі самы эфект.
Рэлаксацыя. Калі рэлаксацыя з'яўляецца важным кампанентам сістэмы біялагічнай зваротнай сувязі, то ці могуць адны толькі практыкаванні на рэлаксацыю быць рэальным сродкам у барацьбе са стрэсам? Кардыёлаг Герберт Бенсан зацікавіўся гэтым, калі выявіў, што вопытныя медытатары могуць свядома зніжаць ціск крыві, хуткасць сэрцабіцця, колькасць спажывання кіслароду і павышаць тэмпературу кончыкаў пальцаў [Benson, 1976, 1987], Вы таксама можаце праверыць на сабе эфект гэтай “рэлаксацыйнай рэакцыі”, як яе назваў Бенсан: сядзьце зручна, заплюшчыце вочы, дыхайце глыбока і расслабце мыіццы цела ад пальцаў ног да твару. Сканцэнтруйце ўвагу на якойнебудзь адной фразе — скажам, на слове “адзін” або на малітве “Божа, злітуйся над намі”. Адганяйце іншыя думкі, пакуль вы паўтараеце гэтую фразу на працягу 10—20 хвілін. Паўтараючы гэтую працэдуру Раз або 2 разы на тыдзень, шмат людзей набываюць пачуццё заспакаення. Той, хто практыкуе рэлаксацыю, звычайна мае меншы крывяны ціск і мацнейшую імунную сістэму [Hyman & others, 1989; Jasnoski & others, 1986],
Калі сардэчнікаў, якія належаць да групы А, навучыць расслабляцца, то ці знізіла б гэта рызыку чарговага сардэчнага прыступу? Ці могуць маніпуляцыі з пачуццямі гэтак жа папярэджваць сардэчныя прыступы, як кантрольныя практыкаванні або адпаведнае харчаванне? Каб высветліць гэта, Меер Фрыдман з калегамі размеркаваў наўздагад сотні пажылых людзей з СанФранцыска, якія перанеслі сур'ёзныя сардэчныя захворванні, на дзве групы. Першая група атрымала
Мал. 17.12. Эксперымент па прадухіленні паўторных сардэчных прыступаў, праведзены ў СанФранцыска. Людзей, якія належаць да тыпу А і перанеслі сур'ёзныя сардэчныя захворванні, вучылі мяняць стыль мыслення і жыцця, у выніку чаго яны мелі значна менш паўторных сардэчных прыступаў, чым людзі з кантрольнай групы [Friedman & Ulmer, 1984].
звычайныя парады кардыёлагаў адносна медыкаментаў, дыеты і практыкаванняў. Члены другой групы атрымалі такія ж самыя парады плюс пастаянную падтрымку з боку медперсаналу і парады наконт таго, што рабіць, каб не нервавацца і расслабляцца — як хадзіць, размаўляць, есці не спяшаючыся, усміхацца іншым і смяяцца над сабой, прызнаваць свае памылкі, атрымліваць асалоду ад жыцця, a таксама маліцца. Як бачна на малюнку 17.12, у наступныя 3 гады члены другой групы мелі ўдвая менш паўторных прыступаў у параўнанні з першай групай. Задаволены вынікамі свайго эксперымента, Фрыдман пісаў, што “назіралася незвы
Тып паводзінаў
468 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
чайнае зніжэнне колькасці паўторных сардэчных прыступаў. Ніякія праграмы па выкарыстанні медыкаментаў, ежы або практыкаванняў, распрацаваныя раней, і нават хірургічныя меры не маглі б параўнацца па сваёй эфектыўнасці ў прадухіленні паўторных сардэчных прыступаў” [Friedman & Ulmer, 1984]. У некалькі меншым па сваіх маштабах эксперыменце, праведзеным у Брытаніі, людзей, схільных да сардэчных захворванняў, таксама дзялілі на кантрольную і эксперыментальную групы [Eysenck & GrossarthMaticek, 1991]. На працягу наступных 13 гадоў таксама было выяўлена 50працэнтнае зніжэнне смяротнасці сярод удзельнікаў эксперымента, якіх вучылі мяняць стыль мыслення і жыцця.
Засталося скрупулёзна высветліць, якія з дзесяткаў практыкаванняў на зніжэнне стрэсу, распрацаваных Фрыдманам, з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі. Пакуль Фрыдман праводзіў свой эксперымент, іншыя вучоныя даследавалі спецыфічныя антыстрэсавыя з'явы. Напрыклад, смех можа выкарыстоўвацца гэтак жа, як і практыкаванні: ён дае энергію, робіць масаж мышцаў і расслабляе нас [Robinson, 1984], Гэты факт пацвярджае ўсім вядомую ісціну: стрэсавыя падзеі лягчэй перажываюцца дабрадушнымі людзьмі [Lefcourt & DavidsonKatz, 1991; Nezu & others, 1988]. I хоць сцверджанне “смех — гэта лепшае лякарства”, мабыць, перабольшанае, усё ж ёсць сэнс меркаваць, што чалавек, які часта смяецца, жыве больш.
“Мала радасці прымаць лякарства, затое ў самой радасці яго бывае шмат”. Джон Білінгс, 1818—1885
Маральная падтрымка. У Лінды і Эмілі было шмат агульнага. Апытанні, праведзеныя спецыялістам па сацыяльнай псіхалогіі Шэлі Тэйларам у рамках аднаго сацыяльнага эксперымента выявілі, што гэтыя жанчыны з ЛосАнжэлеса выйшлі замуж, нарадзілі і выхавалі траіх дзяцей, хварэлі на рак грудзей прыкладна аднолькавай ступені цяжкасці і вылечыліся ў выніку 6месячнай хіміятэрапіі. Але было
і адрозненне паміж імі. Лінда, 50гадовая ўдава, жыла без сям'і, лёс раскідаў яе дзяцей па розных гарадах ЗША і Еўропы. “У яе з'явіліся дзівацтвы, характэрныя для адзінокіх людзей, — пісаў Тэйлар. — He маючы блізкага чалавека, з якім яна магла б падзяліцца сваімі думкамі аб штодзённых клопатах, Лінда выплёсквала іх на кожнага, хто трапляўся пад руку, у тым ліку і на чалавека, які праводзіў апытанне”.
Апытаць Эмілі было таксама няпроста. Тэлефонныя размовы раптоўна перарываліся. Яе дзеці жылі паблізу, яны часта забягалі, каб праведаць яе, і выбягалі, хуценька пацалаваўшы маці на развітанне. Муж часта званіў са свайго офіса, каб коратка перамовіцца з ёю, двое сабак блукалі па доме і з энтузіязмам сустракалі гасцей. I ўсё ж Эмілі “здавалася спакойнай і задаволенай жыццём жанчынай, якая купалася ў цёплай атмасферы сваёй сям'і”.
Праз 3 гады даследчыкі зноў паспрабавалі апытаць жанчын. Яны даведаліся, што Лінда ўжо 2 гады як памерла, а Эмілі паранейшаму знаходзіла цёплую падтрымку з боку родных і сяброў і адчувала сябе шчаслівай.
Паколькі ракавыя пухліны бываюць розныя, мы не можам дакладна сцвярджаць, што Лінда і Эмілі хварэлі аднолькава цяжка. Але гэты прыклад пацвярджае выснову многіх даследаванняў: маральная падтрымка (адчуванне таго, што цябе любяць, падтрымліваюць і клапоцяцца пра цябе), садзейнічае шчасцю і здароўю.
I ў той жа час мы можам зразумець, чаму дачыненні з блізкімі часам вядуць да хвароб. У сем'ях не рэдкасць стрэсавыя сітуацыі, асабліва тады, калі мы жывём ва ўмовах перанаселенасці, цеснаты, адсутнасці свайго ўласнага кутка, дзе маглі б застацца ў адзіноце [Evans & others, 1989]. Жан Поль Сартр пісаў: “Людзі noban з табой — гэта сапраўднае пекла”. Пітэр Уор і Рой Пэйн з Шэфілдскага ўніверсітэта запыталі адвольна выбраную групу дарослых англічан, што засмуціла іх на працягу дня. “Сям'я” — быў самы часты адказ [Warr & Payne, 1982], Умяшанне ў прыватнае жыццё з боку нават
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 469
самых блізкіх людзей можа выклікаць стрэс. А стрэс, як мы ўжо пісалі, садзейнічае сардэчным захворванням, павышанаму крывяному ціску і слабасці імунітэту.
У цэлым, аднак, добрыя ўзаемаадносіны паміж блізкімі людзьмі часцей садзейнічаюць здароўю і добраму самаадчуванню, чым хваробам. Калі тых самых англічан спыталі, што выклікала ў іх за апошні дзень найбольшае задавальненне, то многія з іх адказалі: “Сям'я”. Сямейныя ўзаемаадносіны нясуць не толькі скруху і галаўны боль, але і найвялікшае шчасце.
Больш таго, 6 шырокамаштабных даследаванняў, якія праводзіліся на працягу некалькіх гадоў з удзелам тысяч людзей, выявілі, што цесныя ўзаемаадносіны станоўча ўплываюць на здароўе. У параўнанні з тымі, хто мае абмежаваныя сацыяльныя сувязі, людзі, якія адчуваюць падтрымку з боку сяброў, членаў сям'і, прыхаджан, калег або іншых, маюць меншую верагоднасць памерці заўчасна [Cohen, 1988; House & others, 1988; Nelson, 1988]. Нейкім чынам сяброўства дапамагае супрацьстаяць стрэсам.