Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
На самай справе біялагічныя працэсы, якія адбываюцца ў арганізме на цяжкіх стадыях раку, нельга спыніць адной толькі заспакоенасцю і рашучасцю. Мы можам рабіць тоесёе, каб кантраляваць сябе падчас стрэсу, але наша эмацыянальная імпульсіўнасць часткова дастаецца нам у спадчыну. Памятаючы “пропаведзь спакою” тэолага Рэйнгольда Нібура, мы робім правільна, калі прымаем усё тое ў сабе, што не можам змяніць, змяняем тое, што можам, і імкнемся стаць мудрэйшымі, каб разгледзець розніцу. Вывучаючы складаныя ўзаемадзеянні пачуццяў, працэсы, што адбываюцца ў мозгу і імуннай сістэме, псіхолагі, якія займаюцца праблемамі здароўя, імкнуцца адрозніваць псеўданавуковыя прымхі ад сапраўднага ўплыву эмоцый на здароўе.
Калі біялаггчныя прычыны захворвання невядомыя, узнгкае спакуса знайсці іх у псіхалогіі чалавека. Да адкрыцця вгруса туберкулёзу вельмі папулярнымі былі тлумачэнні гэтай хваробы асаблівасцямг хворага.
Зонтаг, 1978
Функцыяніраванне імуннай сістпэмы. Чалавек, хворы на сенную ліхаманку, бачыць на стале ў рэстаране кветку і, не ўсведамляючы, што яна штучная, пачынае чхаць. Такія з’явы сведчаць аб тым, што стрэс — не адзіны псіхалагічны фактар захворванняў. Простае класічнае абумоўленне можа мець дадатковы ўплыў. Гэта дае падставу для пастаноўкі праблемнага пытання: калі абумоўленне ўплывае на знешнюю псіхалагічную рэакцыю арганізма, то ці не можа яно ўплываць таксама і на імунную сістэму?
Безумоўны раздражняльнік (прэпарат)
Умоўны рэфлекс (падаўленнасць імуннай сістэмы)
Мал. 17.7. Абумоўленне падаўленасці імуннай сістэмы. Пасля таго, як Адэр і Коўэн дабаўлялі ў падсалоджаную ваду прэпарат, які выклікае падаўленасць імуннай сістэмы, вада без прэпарата выклікала імунную рэакцыю.
Псіхолаг Роберт Адэр разам з імунолагам Нікаласам Коўэнам даюць станоўчы адказ на гэтае пытанне [Ader & Cohen, 1985], Адэр зрабіў сваё адкрыццё, даследуючы агіду пацукоў да пэўных смакаў. Ён дабаўляў у падсалоджаную сахарынам ваду прэпарат, які выклікаў у пацукоў боль у жываце. Натуральна, у пацукоў з’явілася агіда да падсалоджанай вады; гэтую агіду эксперыментатару ўдалося зняць толькі пасля таго, як ён прымушаў пацукоў некалькі дзён піць падсалоджаную ваду без прэпарата. Праз 40 дзён пасля эксперымента некалькі пацукоў нечакана здохлі. Пасля Адэр даведаўся, што прэпарат, які выклікаў боль, падаўляў таксама функцыяніраванне імуннай сістэмы. “Мне раптам прыйшла ў галаву думка, што тады, калі мы выпрацоўвалі ў пацукоў агіду да сахарыну, мы, самі таго не разумеючы, маглі выклікаць падаўленасць імуннай рэакцыі” [Anderson, 1982], Далейшыя эксперыменты пацвердзілі гэтую выснову. Пасля неаднаразовага піцця падсалоджанай вады з дабаўкай прэпарата, падсалоджаная вада без яго таксама выклікала падаўленасць імуннай сістэмы, як быццам прэпарат знаходзіўся ў вадзе (мал. 17.7).
Шмат пытанняў аб ролі імуннай сістэмы і аб тым, як кіраваць яе лекавым патэнцыялам, застаюцца пакуль што без адказаў. Калі можна выклікаць падаўленасць імунітэту, то не выключана, што яго можна і падмацоўваць? Можа, гэта адна з прычын таго, чаму плацэба — падманныя “лекі” — садзейнічаюць выздараўленню? Ці можа плацэба гэтак жа змяняць стан здароўя, як і сапраўдны лека
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 461
вы прэпарат? У хуткім часе мы атрымаем адказ на гэтае пытанне.
А пакуль што мы разумеем тую цану, якую вымушаны плаціць за адаптацыйныя перавагі, што дае нам стрэс (мал. 17.8). Стрэс, як мы ўжо адзначалі раней, актывізуе і ўзбуджае нас. Пазбаўленае стрэсаў жыццё наўрад ці было б прадуктыўным і цікавым. Калі мы прысвячаем жыццё барацьбе са знешнімі цяжкасцямі або пазбягаем іх, то гэта дапамагае нам выжыць, але гэта адбываецца за кошт зніжэння нашых унутраных рэзерваў. Калі стрэс кароткачасовы, то шкода ад яго бывае нязначная. Але калі непадкантрольны нам стан агрэсіўнасці з’яўляецца працяглым, то ён можа дорага нам каштаваць. Па вялікім рахунку, трэба радавацца здольнасці людзей да самалячэння, калі яны адчуваюць сябе гаспадарамі свайго жыцця. “Вытрыманыя людзі звычайна спраўляюцца з умеранымі цяжкасцямі” [Kobasa, 1982; Maddi & others, 1987]. Сустрэчы з цяжкасцямі, якія можна пераадолець, і імкненне да рэалістычных мэтаў могуць здавацца марнай справай. Але, у рэшце рэшт, менавіта пераадоленне цяжкасцей, а не пазбяганне іх умацоўвае нашу ўпэўненасць у сабе і здольнасць да супраціўлення стрэсам у далейшым.
Рэакцыі на захворванне
Псіхолагі, якія займаюцца праблемамі здароўя, вывучаюць не толькі сувязь паміж стрэсам і хваробамі, але і спосабы барацьбы з імі. У ідэале людзі павінны разважліва падыходзіць да пошуку медыцынскага лячэння, як паказана на мал. 17.9. Папершае, усвядомілі б сур'ёзнасць сваёй
хваробы. Падругое, яны пры неабходнасці пачалі б пошук лячэння. Патрэцяе, строга прытрымліваліся б рэкамендацый урачоў. Але большасць так не робіць.
Я захварэў?
Студэнты каледжаў звычайна скардзяцца на такія фізічныя недамаганні, як боль галавы і жывата, насмарк, мышачны боль, звон у вушах, патлівасць, дрыжыкі, сэрцабіццё, галавакружэнне, панос або запор. Магчыма, і вы апошнім часам адчулі адно або некалькі такіх недамаганняў [Pennebaker, 1982]. Такія сімптомы патрабуюць тлумачэння. Мо яны выпадковыя? А можа, вы захварэлі на грып або прастудзіліся? Амаль тыдзень вы гуляеце ў доктара, ставячы сабе дыягназы і вызначаючы сур'ёзнасць таго або іншага сімптому. Калі боль бывае вострым, то і пытанні становяцца больш сур'ёзнымі. Адкуль пухліна на пальцы — ад удару ці пералому? Чым выкліканы боль у жываце: расстройствам стрававання або прыступам апендыцыту? Ад чаго баліць у грудзях: ад мышачнай спазмы або ад сардэчнага прыступу? Чым з'яўляецца маленькі цвёрды гузачок: дабраякаснай або злаякаснай пухлінай? Якія фактары ўплываюць на тое, як мы заўважаем і як тлумачым такога роду сімптомы?
Выяўленне сімптомаў. Сігналы, якія падае наш арганізм, нагадваюць сігналы аўтамабіля падчас руху. Пакуль сігналы не стануць выразнымі і гучнымі, мы іх не заўважаем. Проста прыслухоўваючыся да работы матора, нельга вызначыць, ці трэба змяніць гаручае. Гэтак жа сама большасць з нас не разбіраецца ў рытме
Мал. 17.8.
Адмоўныя эмоцыі, выкліканыя стрэсамі, могуць парознаму ўплываць на стан здароўя. Гэта асабліва характэрна для “схільных да хвароб”, азлобленых людзей, якія знаходзяцца ў стане адчаю або дэпрэсіі [Friedman & BoothKewley, 1987].
462 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
Мал. 17.9. Тры стадыі пры пошуку лячэння [Safer & others, 1979],
сэрцабіцця, узроўні цукру ў крыві або крывяным ціску. Людзі вызначаюць ціск крыві на падставе самаадчування, якое часта не звязана з сапраўдным ціскам [Baumann & Leventhal, 1985]. Больш таго, першыя сігналы шматлікіх захворванняў, у тым ліку ракавых і сардэчных, бываюць завельмі слабымі, каб іх можна было своечасова заўважыць. Палова, a то і больш ахвяр сардэчных прыступаў памірае да таго, як прыйдзе медыцынская дапамога [Friedman & DiMatteo, 1989].
Тлумачэнне сімптомаў. Як толькі мы заўважаем нейкія сімптомы, то пачынаем тлумачыць іх у адпаведнасці са сваімі ведамі. У медыцынскіх навучальных установах такія тлумачэнні часам бываюць смешнымі. Студэнтымедыкі ў ходзе прафесійнай падрыхтоўкі вывучаюць сімптомы розных хвароб. Яны і самі бываюць нездаровымі. Само сабой зразумела, што студэнты часам звязваюць свае ўласныя з толькі што вывучанымі сімптомамі таго або іншага захворвання: “Можа, гэты хрып у грудзях — пачатак запалення лёгкіх?” (студэнтыпсіхолагі таксама бываюць схільнымі да такіх дыягназаў, калі праходзяць псіхічныя расстройствы.)
Як толькі чалавек упэўніцца, што яго сімптомы адпавядаюць таму ці іншаму захворванню, у яго псуецца настрой. На думку Памелы Като і Дыяны Рубл, гэтая з’ява дапамагае растлумачыць, чаму шмат жанчын лічаць, што яны бываюць больш напружанымі, падаўленымі і раздражнёнымі 2—3 дні перад менструацыяй [Kato & Kuble, 1992], Як мы пісалі ў раздзеле 10, людзі маюць звычку заўважаць і памятаць тое, што пацвярджае іх перакананні, і не заўважаюць таго, што
ім супярэчыць. Такім чынам, жанчына, якая адчувае напружанне за дзень да пачатку менструацыі, можа тлумачыць яго даменструальным станам арганізма. Але калі жанчына адчувае такое самае напружанне праз тыдзень або нічога не адчувае ў дзень, калі павінна пачацца чарговая менструацыя, то яна можа не заўважыць і не запомніць сваіх непрыемных перажыванняў.
Многія даследчыкі ўсё ж лічаць, што жанчыны сапраўды адчуваюць не толькі менструальны дыскамфорт, але і даменструальнае напружанне [Haemmerlie & Montgomery, 1987; McMillan & Pihl, 1987; Richardson, 1990]. Тым не менш, нервознасць і прыгнечанасць, здаецца, у меншай ступені звязаны з даменструальнай фазай, чым прынята думаць [BrooksGunn; Ruble, 1986]. Апроч таго, хоць шмат жанчын прыгадваюць, што адчувалі сябе дрэнна перад пачаткам апошняй менструацыі, іх апісанні штодзённых адчуванняў на працягу ўсяго менструальнага цыкла адрозніваюцца нязначна [McFarlane & others, 1993]. Насуперак меркаванням, фізічныя і разумовыя здольнасці жанчын істотна не вагаюцца на працягу цыкла [Sommer, 1991].
Пошук лячэння. Як толькі людзі заўважаюць сімптомы хваробы і лічаць іх даволі сур'ёзным, на іх рашэнне шукаць медыцынскую дапамогу ўплываюць некалькі
“Калі мужчына не можа растлумачыць паводзіны жанчыны, то першае, што яму прыходзіць у галаву — у якім стане знаходзяцца яе дзетародныя органы”.
К.Б. Льюс, “Зачыняй дзверы ціха", 1970
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 463
фактараў. Часцей за ўсё людзі лечацца, калі лічаць, што сімптомы хваробы фізічнага, а не псіхічнага паходжання [Bishop, 1987], Аднак яны могуць і марудзіць з лячэннем, калі іх бянтэжыць характар хваробы, калі яны думаюць, што карысць ад медыцынскай дапамогі не апраўдае нязручнасцей, звязаных з лячэннем, або калі жадаюць пазбегнуць, магчыма, страшнага дыягназу.
Нацыянальны статыстычны цэнтр здароўя ў ЗША сведчыць аб розных падыходах мужчын і жанчын да пошуку медыцынскага лячэння. Жанчыны звычайна паведамляюць аб большай колькасці сімптомаў, ужываюць лекі і прызначаныя і не прызначаныя ўрачом і на 40% часцей, у параўнанні з мужчынамі, звяртаюцца па дапамогу. Ці не сведчыць гэта аб тым, што жанчыны хварэюць часцей? Наадварот, мужчыны больш хваравітыя. Яны часцей трапляюць у стан павышанай напружанасці, часцей пакутуюць ад раку і язваў і паміраюць раней, чым слабы пол. Чаму ж тады жанчыны часцей звяртаюцца да дактароў? Гэта адбываецца, верагодна, зза таго, што жанчыны бываюць больш уважлівымі да свайго ўнутранага стану. Яны схільныя да прызнання сваёй “слабасці”, таму шукаюць дапамогу [Bishop, 1984]. А можа, жанчыны, не занятыя на працы поўны працоўны дзень, проста маюць больш часу, каб наведаць доктара [Marcus & Siegel, 1982].