Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Ёсць некалькі тлумачэнняў сувязі паміж здароўем і маральнай падтрымкай. Магчыма, людзі з цеснымі сацыяльнымі сувязямі лепш харчуюцца, фізічна актыўныя, кураць і п'юць менш. Магчыма, такія сувязі дапамагаюць нам пераадольваць стрэсы, у тым ліку і ад сацыяльнага адчужэння. Магчыма, яны дапамагаюць павысіць самаацэнку. Калі нас балюча раніць чыясьці непрыязнь або нас звальняюць з працы, сяброўская парада і падтрымка могуць аказацца добрым лякарствам [Cutrona, 1986], Пры моцнай маральнай падтрымцы з боку блізкіх у хворых на рак людзей імунная сістэма больш устойлівая [Baron & others, 1990].
3 блізкімі людзьмі заўсёды можна раздзяліць горкія пачуцці. Спецыялісты ў галіне псіхалогіі здароўя апыталі ўдоў і ўдаўцоў асоб, якія скончылі жыццё самагубствам або загінулі ў выніку аўтамабільных катастроф [Pennebaker & O'Heeron, 1984]. Хто пераносіў сваё гора моўчкі, меў больш непрыемнасцей са здароўем, чым людзі, якія адкрыта яго выказвалі. Гаворка пра свае беды можа мець тэрапеўтыч
ны эфект. Пенэбейкер папрасіў некалькіх добраахвотнікаў падзяліцца са скрытым субяседнікам непрыемнымі падзеямі, якія цяжкім грузам ляжалі на іх свядомасці. Патрабавалася апісаць спачатку якуюнебудзь нязначную непрыемнасць, перш чым распачаць апісанне таго, што выклікала самыя моцныя перажыванні. Прыборы паказалі, што ўвесь час, пакуль яны апісвалі нязначную непрыемнасць, мышцы цела заставаліся напружанымі і расслабіліся толькі тады, калі былі раскрыты прычыны іх асноўных пакут. Нават запіс у дзённіку можа дапамагчы перажыць псіхалагічную траўму. Калі ў эксперыментах людзі добраахвотна рабілі такія запісы, то ў наступныя 4—6 месяцаў мелі менш праблем са здароўем [Pennebaker, 1990]. Адзін з суб'ектаў такога эксперымента растлумачыў: “Хоць я нікому не сказаў аб тым, што запісаў у дзённіку, я, у рэшце рэшт, змог пераадолець бяду, нейкім чынам выказаць яе, не даць ёй магчымасці мучыць мяне знутры. Зараз, калі я аб ёй думаю, то ўжо не адчуваю болю”.
Затоеныя, падаўленыя траўмы месяцамі і гадамі мучаюць нас і адмоўна ўплываюць на здароўе. Апытаўшы больш чым 700 студэнтак, даследчык высветліў, што адна з кожных 12 жанчын памятала сексуальную траўму, нанесеную ёй у дзяцінстве. У параўнанні з жанчынамі, якія перажылі траўмы іншага роду, напрыклад, смерць аднаго з бацькоў або развод, жанчыны, якія моўчкі перанеслі сексуальную траўму, часцей пакутавалі ад боляў галавы і страўніка. Пенэбейкер і яго калегі папрасілі таксама 33х чалавек, перанёсшых цяжкія сацыяльныя бедствы, на працягу 2х гадзін апісаць свае перажыванні. Многія з іх паведамілі інтымныя падрабязнасці, аб якіх ніколі не казалі раней, а большасць у наступныя тыдні прагледзелі самі і паказалі членам сям'і і сябрам відэафільмы аб сваіх успамінах. I зноўтакі: людзі, якія раскрыліся ў большай ступені, у наступныя 14 месяцаў хварэлі менш. Прызнанне заўсёды нясе душы палёгку .
3 улікам вышэйсказанага можна зрабіць выснову, што стрэсы бываюць вельмі шкодныя, але ўзровень іх залежыць ад
470 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
характару чалавека і яго асяроддзя. Ніякую з'яву нельга лічыць стрэсам, пакуль мы самі яе такой не прызнаем. Апроч Taro, негатыўны ўплыў стрэсавых падзей можна нейтралізаваць спакойным і здаровым ладам жыцця (мал. 17.13.)
Змена ладу жыцця, які вядзе да захворванняў
Даследчыкі толькі пачынаюць вызначаць сабекошт і эфектыўнасць розных праграм па аздараўленні насельніцтва [Kaplan, 1984; Taylor, 1987]. Але большасць з іх настроены аптымістычна і лічаць, што стварэнне такіх праграм з мэтай карэкцыі
Прывычкі
Курыць
Вядзе маларухомы лад жыцця Дрэнна харчуецца
He курыць Займаецца фізічнымі практыкаваннямі Добра харчуецца
Мал. 17.13. Пераадольванне стрэсу. Жыццёвыя падзеі могуць засмучаць або не засмучаць нас — у залежнасці ад таго, як мы іх ацэньваем, у якім псіхалагічным стане знаходзімся, які лад жыцця вядзем, у якой ступені нас маральна падтрымліваюць іншыя людзі.
паводзінаў, што вядуць да хвароб, будзе каштаваць куды танней, чым лячэнне гэтых хвароб. Калі прыняць пад увагу той факт, што ЗША кожны год на патрэбы службы аховы здароўя выдаткоўвае больш за 600 мільярдаў даляраў, што складае 11% агульнага нацыянальнага прыбытку, то стане зразумелым, што нават самыя сціплыя вынікі такіх праграм могуць аказацца фінансава выгаднымі. Эканамічныя страты ад злоўжывання алкаголем перавышаюць кожны год лічбу ў 100 мільярдаў даляраў, з улікам затрат на медыцынскія патрэбы і на кампенсацыю страчаных працоўных дзён [Desmond, 1987], Любая праграма, якая хоць трохі зніжае злоўжыванне алкаголем, безумоўна, сэканоміць шмат сродкаў.
У ЗША, дзе ахова здароўя напалову фінансуецца бізнесам, дзве трэці арганізацый са штатам, перавышаючым 50 служачых, прапануюць сваім работнікам якіянебудзь аздараўленчыя праграмы, і гэты рух пачаўся ў 80я гады [Gebhardt & Crump, 1990; Roberts & Harris, 1989]. У такіх праграмах звычайна правяраецца здароўе работнікаў і прапануецца сістэма трэнінгаў з мэтай аздараўлення, пазбаўлення ад шкодных звычак, курэння, пераадолення стрэсаў. Праца — гэта ідэальнае месца для аздараўлення і павышэння жыццёвай энергіі, бо на ёй мы знаходзімся амаль цэлы дзень. Акрамя таго, адміністратары маюць магчымасць актыўна заахвочваць здаровыя звычкі людзей, аказваючы ім сацыяльную падтрымку, арганізуючы спаборніцтвы паміж рабочымі групамі, заахвочваючы іх грашовымі ўзнагародамі або даючы ім дадатковыя выходныя дні, скажам, для таго, каб лягчэй збавіцца ад курэння [Cataldo & Coates, 1986].
Ці эфектыўныя такія праграмы? Аналіз паказвае, што яны могуць такімі быць. Напрыклад, у страхавой кампаніі “Prudential Insurance Company” аздараўленчая праграма на 20% знізіла колькасць бюлетэняў, а расходы на медыцынскія мэты паменшалі на 46%. Такім чынам, ажыццявіўшы гэтую праграму, кампанія атрымала на кожны ўкладзены даляр 1,93 $ прыбытку [Bowne & others, 1984]. У працоўных калектывах, дзе карпарацыя
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 471
“Control Data Corporation” укараніла сваю аздараўленчую праграму “Будзь здароў”, колькасць курцоў скарацілася на 20%, колькасць людзей з залішняй вагой — на 25%, колькасць людзей, якія не займаліся фізічнымі практыкаваннямі, — на 32%, што значна скараціла медыцынскія выдаткі, у тым ліку і на аплату лісткоў непрацаздольнасці [Anderson & Joce, 1987].
А зараз давайце паглядзім, як такія праграмы маглі змяніць паводзіны людзей і пазбаўляюць іх ад такіх шкодных звычак, як курэнне і пераяданне.
Курэнне. У 1980 годзе служба аховы здароўя ў ЗША абвясціла, што курэнне — гэта “бясспрэчна, самая значная прычына хвароб, якую можна ліквідаваць”. У пачатку 1988 года галоўны хірург ЗША заявіў, што тытунёвыя вырабы — такія ж наркотыкі, як гераін і какаін. Згодна з дакладам галоўнага хірурга за 1989 год, цыгарэтная індустрыя штогодна забівае амаль 4 млн сваіх самых актыўных кліентаў. Ад пасіўнага курэння, удыхаючы таксічны дым курцоў, гіне яшчэ 50 тысяч чалавек [Altman, 1990]. Такім чынам, выкараненне гэтай шкоднай звычкі спрыяла б працягласці жыцця больш, чым любая іншая прафілактычная мера. Разбуральная сіла курэння прымусіла псіхолагаў шукаць адказ на пытанне, чаму людзі пачынаюць курыць і як дапамагчы ім пазбавіцца гэтай звычкі.
Курцы кампенсуюць грамадству сродкі, патрачаныя на ахову здароўя і інваліднасць, на барацьбу з пажарамі, якія выклікаюцца іх шкоднай звычкай, тым, што паміраюць заўчасна, і гм не трэба поўнасцю плаціць пенсіі з Фонду сацыяльнай абароны або па ўзросту .
Манінг і іншыя, 1989
Дзе і як пачынаюць людзі курыць? Звычайна гэта здараецца ў раннім юнацтве і асабліва часта ў тым асяроддзі, дзе кураць бацькі і прыяцелі [Chassin & others, 1987]. Калі вы дагэтуль не закурылі, то ёсць верагоднасць, што і не станеце курцом.
Ведаючы, што практычна ўсе пачынаюць курыць у падлеткавым узросце, кампаніі па вырабу цыгарэт часта адрасуюць сваю рэкламу маладым людзям. Паказеаючы “ крутых”, фізічна моцных і прывабных курцоў, яны спакушаюць падлеткаў пераймаць іх звычкі.
Падатлівасць падлеткаў да курэння можна зразумець з дапамогай сацыяльнакагнітыўнай тэорыі, якая тлумачыць, чаму мы імкнемся пераймаць стыль паводзінаў іншых людзей (гл. раздзел 8). Старэйшыя сябры, якія бяруць прыклад з зацятых курцоў, нярэдка аказваюць ціск на падлеткаў і прапануюць ім цыгарэты [Evans & others, 1988]. Апроч таго, шмат падлеткаў лічаць аднагодкаў, якія кураць, моцнымі, дружалюбнымі і зусім дарослымі людзьмі [Barton & others, 1982]. Уражлівыя падлеткі, якім здаецца, што ўвесь свет сочыць за кожным іх крокам, могуць пачаць курыць, каб прыпадабніцца да сваіх самаўпэўненых сяброў, увайсці ў іх кола, а таксама каб стварыць сабе імідж вопытнага дарослага мужчыны [Covington & Omelich, 1988].
Чаму людзі працягваюць курыць? Трое з чатырох курцоў спрабавалі развітацца з цыгарэтай [Niemi & others, 1989]. Аднак, прызвычаіўшыся, гэта зрабіць няпроста: моцная цяга да нікаціну, калі яго не хапае ў арганізме, — гэта цяжкі псіхалагічны стан, які здымаецца цыгарэтай. Праходзіць гадзіна або дзень без курыва, і заядлы курэц пачынае думаць, што цыгарэта яго вельмі падмацоўвае. Калі ў цыгарэтах нізкі працэнт нікаціну, то іх выкурваюць больш, каб падтрымліваць прыкладна пастаянны ўзровень нікаціну ў крыві.
Курэнне выступае не толькі ў ролі адмоўнага падмацавання, ліквідуючы непрыемны псіхалагічны стан, выкліканы недахопам нікаціну, але і як пазітыўнае падмацаванне. Нікацін выклікае ўзмоцненую выпрацоўку эпінефрыну і норэпінефрыну, якія, у сваю чаргу, зніжаюць апетыт, павышаюць энергію і актывізуюць разумовую дзейнасць. I, што вельмі важна, нікацін прымушае цэнтральную нервовую сістэму выпрацоўваць нейратранс
472 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
мітэры, якія супакойваюць і зніжаюць адчувальнасць да болю [Pomerleau & Роmerleau, 1984]. Гэтыя прыемныя адчуванні разам з палёгкай, якая прыходзіць пасля ўстрымання ад яго на працягу нейкага часу, і прымушаюць людзей курыць, нават калі яны хочуць кінуць гэты занятак, нават калі ведаюць, што ўчыняюць павольнае самагубства.
Наколькі эфектыўнымі бываюць праграмы па барацьбе з курэннем? Дапамога курцам уключае наступнае: папярэджанні з боку афіцыйных службаў аховы здароўя, парады ўрачоў, лячэнне з дапамогай розных прэпаратаў, гіпноз, стварэнне непрыемных адчуванняў для курцоў (напрыклад, давядзенне да рвотаў шляхам выкурвання шмат цыгарэт запар), выпрацоўку аперантных умоўных рэфлексаў, кагнітыўную тэрапію, групы падтрымкі. Усё гэта дае толькі часовы эфект. На жаль, толькі 1/5 частка людзей пакідае