• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    курыць пасля гэтых працэдур, большасць жа ўзнаўляе сваю шкодную звычку [Cohen & others, 1989].
    Добрыя весткі прыводзяцца ў дакладзе цэнтраў па кантролю захворванняў за 1990 год: палова амерыканцаў, якія раней курылі, кінулі курыць. 90% з іх зрабілі гэта добраахвотна, часам пасля некалькіх няўдалых спроб. Колькасць курцоў сярод падлеткаў у 1959 годзе (адзін з кожных чатырох) таксама знізілася да аднаго падлетка з кожных дзесяці ў 1988 годзе, хоць да 18 гадоў адзін з пяці ўсё ж курыць [Gallup, 1988; Johnston & others, 1991]. Паколькі шмат людзей перасталі курыць або зусім не пачыналі, працэнт курцоў у ЗША зніжаецца (мал. 17.14). Быў час, калі ў грамадскіх месцах цыгарэтны дым вісеў хмараю. Аднак сярод людзей з нізкім сацыяльнаэканамічным узроўнем жыцця колькасць курцоў дасюль застаецца высокай. А што датычыць студэнтаў і выпускнікоў каледжаў, то можна сказаць,
    Мал. 17.14. Штогадовае апытанне людзей Інстытутам Гэлапа паказала, што ўзровень курэння ў 1989 годзе быў самы нізкі за апошняе паўстагоддзе [паводле Gallap Organization, 1989],
    Месяцы вучобы
    Мал. 17.15. Пасля ўдзелу ў праграме па барацьбе з курэннем, якая падрыхтавала іх да належнага ўспрымання рэкламы і да супрацьстаяння ціску з боку аднагодкаў, вучні малодшых класаў сярэдняй школы дэманстравалі значна меншую схільнасць закурыць, чым іх равеснікі з кантрольнай групы суседняй школы [McAlister & others, 1980].
    Раздзел 17 Стрэс і здароўе 473
    што ў іх асяроддзі курэнне хутчэй страціла сваю прыцягальнасць, чым знікла зусім. Асабліва вялікі працэнт адмаўлення ад цыгарэт назіраецца сярод мужчын, таму зараз колькасць курцоў — мужчын і жанчын — амаль зраўнялася. Дзякуючы такім тэндэнцыям, лік смерцяў ад сардэчных захворванняў знізіўся амаль на 30% у параўнанні з сярэдзінай 60х гадоў.
    Што трэба рабіць, каб не дапусціць курэння? Лягчэй зусім не пачынаць курыць, чым потым збаўляцца ад яго. Абапіраючыся на веды сацыяльнапсіхалагічных прычын, якія прымушаюць маладых людзей курыць, некалькі навуковадаследчых груп распрацавалі праграмы для карэкцыі паводзінаў, якія вядуць да курэння [Evans & others, 1984; Murray & others, 1984]. У ходзе аднаго з такіх эксперыментаў навуковадаследчая група пад кіраўніцтвам Альфрэда МакАлістэра [McAlister, 1980] папрасіла старшакласнікаў сярэдняй школы “зрабіць прышчэпку” супраць курэння вучням сёмых класаў. Старэйшыя вучылі малодшых, як успрымаць рэкламу, у якой праводзіцца думка аб тым, што свабодная жанчына абавязкова павінна курыць: “Якая ж яна свабодная, калі знаходзіцца ў палоне шкоднай звычкі?” Яны выступалі ў розных ролях: называлі кагонебудзь “куранём” за тое, што той не спрабуе закурыць, і вучылі адначасова, як адказваць на такія кпіны, напрыклад: “Я быў бы сапраўдным куранём, калі б закурыў толькі дзеля таго, каб спадабацца табе”. Пасля некалькіх падобных заняткаў у 7х і 8х класах вучні дэманстравалі ўдвая меншую гатоўнасць закурыць, чым вучні кантрольнай групы суседняй школы, хоць бацькі навучэнцаў абодвух класаў праяўлялі аднолькавую цягу да курэння (мал. 17.15).
    Такога роду эксперыменты даюць магчымасць складаць выхаваўчыя праграмы, якія не патрабуюць ад настаўнікаў вялікіх намаганняў і лішніх грашовых затрат. Згодна з данымі Нацыянальнага інстытута раку, ключавымі момантамі такіх праграм з'яўляецца інфармацыя аб шкодзе курэння, аб ролі аднагодкаў, бацькоў і сродкаў масавай інфармацыі, аб сістэме мадэліравання сітуацый і ролевых гульняў з
    мэтай пазбаўлення людзей ад шкодных звычак. Дзеля большай эфектыўнасці такія праграмы варта паўтараць праз некалькі гадоў [Murray & others, 1989]. Зніжэнне колькасці курцоў сведчыць аб тым, што праграмы па барацьбе з курэннем даюць станоўчыя вынікі.
    Харчаванне. Ці ўплывае наша ежа на самаадчуванне і паводзіны? Адкрыццё таго, што асобныя нейратрансмітэры ўздзейнічаюць на эмоцыі і паводзіны, з'явілася падставай для разважання: ці могуць прадукты, якія з'яўляюцца біяхімічнымі будаўнічымі блокамі для такіх нейратрансмітэраў, уплываць на настрой чалавека. Эксперыменты выявілі, што прадукты, багатыя вугляводамі (хлеб, бульба і макаронныя вырабы) павялічваюць адносную колькасць трыптафану, які трапляе ў мозг. А ён, у сваю чаргу, павышае ўзровень сератаніну, які расслабляе нас, усыпляе і прытупляе боль [Spring, 1988]. A калі нам трэба ежа для актывізацыі мыслення, то прадукты, якія ўтрымліваюць нізкі працэнт вугляводаў, а высокі працэнт пратэінаў, павышаюць засяроджанасць і ўзбадзёрваюць. Калі ў арганізме маленькага дзіцяці не хапае адпаведных пратэінаў, то ў яго можа значна запаволіцца развіццё працэсу пазнання [Lozoff, 1989].
    Іншыя праблемы, звязаныя з харчаваннем, становяцца зараз аб'ектамі інтэнсіўных даследаванняў і навуковых спрэчак. Ці можа ежа, багатая цукрам, узбуджаць дзяцей і вязняў у турмах і ці заспакойвае іх ежа з нізкім яго ўтрыманнем? Зараз вучоныя ставяць пад сумненне гэту шырока распаўсюджаную ў народзе мудрасць [Spring & others, 1987]. A ці з'ядае, у літаральным сэнсе слова, ежа з высокім утрыманнем халестэролу cappa? Вучоныя ўсё яшчэ дыскутуюць па гэтай праблеме, хоць практыка паказвае, што людзі з высокім узроўнем халестэролу ў крыві, якія зніжаюць яго прэпаратамі і спажываюць раслінную ежу, менш схільныя да захворванняў сэрца [Roberts, 1987]. А якая сувязь паміж харчаваннем і высокім ціскам крыві? Хворыя на гіпертанію, звычайна спажываюць больш, чым трэба, солі і менш, чым трэ
    474 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    ба, кальцыю [Feinleib & others, 1984; McCarron & others, 1984],
    Яшчэ відавочней сувязь паміж харчаваннем і ракам. Большую частку сваёй гісторыі чалавецтва харчавалася расліннай ежай з нізкім утрыманнем тлушчу, такую ежу і зараз спажываюць некаторыя туземныя плямёны, якія захавалі прымітыўны лад жыцця. А што датычыць усіх нас, то можна сцвярджаць, што наша фізіялогія каменнага веку ўступіла ў барацьбу з малаактыўным ладам жыцця і спажываннем, у асноўным, жывёльнай, а не расліннай ежы. Згодна з дакладам галоўнага хірурга за 1988 год, 37% калорый у харчаванні амерыканцаў прыпадае на тлушч, што само па сабе нездаровая з'ява. У такім харчаванні багата біяхімічных рэчываў, якія садзейнічаюць росту ракавых клетак, і нестае спажыўных элементаў, якія знаходзяцца, напрыклад, у спаржавай, белакачаннай і каляровай капусце і перашкаджаюць гэтаму росту [Cohen, 1987],
    Ежа, бясспрэчна, з'яўляецца адной з прычын, чаму члены рэлігійнай секты Адвентысты сёмага дня, якія пазбягаюць тлустага, рэдка кураць і не п'юць спіртнога, жывуць больш і радзей хварэюць на розныя формы раку [Поіа, 1990],
    Атплусценне і кантроль за вагой цела. Рост смяротнасці ад раку — не адзіны вынік звышкаларыйнага харчавання. Яшчэ адным вынікам можа стаць атлусценне. Але атлусценне выклікаецца не толькі высокакаларыйнай ежай — інакш чаму адны людзі таўсцеюць, а другія, хоць і ядуць столькі ж, — не? Чаму так мала людзей з залішняй вагой змагаюцца з атлусценнем? I на што можа спадзявацца
    Можна мець вагу цела звыш нармальнай — зза атлетычных мышцаў і масы касцей — і пры гэтым не выглядаць нават паўнаватым.
    тая чвэрць амерыканцаў, якая, паводле звестак Нацыянальнага цэнтра статыстыкі здароўя (1985) лічыцца атлусцелай (іх вага зза лішняга тлушчу на 20% перавышае за аптымальную)?
    Давайце паглядзім, ці адпавядаюць ісціне наступныя сцверджанні.
    1.	У параўнанні з іншымі тканкамі цела на падтрымку тлушчавых тканак патрэбна менш калорый.
    2.	Як толькі мы набываем тлушчавыя клеткі, мы ўжо ніколі не збаўляемся ад іх, нават калі будзем прытрымлівацца жорсткай дыеты.
    3.	Калі 2 чалавекі, аднолькава актыўныя, аднолькавага росту спажываюць адну і тую ж ежу, то адзін з іх можа распаўнець, а другі не.
    4.	Каб і надалей заставацца ў норме пасля збаўлення ад лішняй вагі, людзі павінны абмяжоўваць сябе ў ядзе і выконваць фізічныя практыкаванні.
    5.	Большасць вучоных у наш час абвяргаюць тэзіс аб тым, што людзі тлусцеюць альбо ад таго, што ім проста не хапае сілы волі, альбо лічаць ежу заменай іншых уцех.
    Перш чым мы разгледзім гэтыя сцверджанні — некалькі добрых слоў пра тлушч.
    Тлушч — гэта ідэальная форма назапашвання энергіі, якая забяспечвае цела высокакаларыйным палівам і дапамагае яму выжыць, калі не хапае ежы, а гэты недахоп быў звычайнай з'явай у жыцці нашых дагістарычных продкаў. Трохразовае харчаванне штодзень — гэта адносна нядаўняе вынаходніцтва і раскоша, невядомая нават у наш час сотням мільёнаў людзей. У абставінах, калі перыяды дастатку чаргуюцца з голадам, пераяданне і назапашванне лішку ў выглядзе тлушчу выконвае адаптацыйную ролю, яно рыхтуе цела да супрацьстаяння голаду. Вось чаму, мабыць, у многіх сучасных грамадствах, якія развіваюцца (як і ў Еўропе ў
    Раздзел 17 Стрэс і здароўе 475
    мінулыя стагоддзі), атлусценне з'яўляецца прыкметай багацця і высокага сацыяльнага статуса [Sobal & Stunkard, 1989].
    А зараз некалькі непрыемных слоў пра тлушч. У тых краінах свету, дзе ежа і цукеркі ў вялікіх колькасцях даступныя кожнаму, адаптацыйная функцыя назапашвання тлушчу ператварылася ў антыадаптацыйную. Невялікая паўната не шкодзіць здароўю. Але Нацыянальны інстытут здароўя папярэджвае, што сапраўднае атлусценне павялічвае рызыку захворвання на цукровы дыябет, павышае ціск крыві, уплывае на сэрца, на адкладанне камянёў у нырках, выклікае артрыты і некаторыя формы раку [Kolata, 1985]. У большай ступені гэта датычыць людзей, у каго фігура нагадвае яблык, а жывот — вялікі кацёл, напоўнены тлушчам, a не тых, хто фігурай падобны на грушу [Greenwood, 1989],
    Атлусценне — гэта не проста пагроза здароўю. Паўната можа ўплываць на адносіны паміж людзьмі і на самаадчуванне. Шмат людзей лічаць поўных абжорамі. Яны ставяцца да атлусцення як да ўласнага выбару чалавека або як да яго асабістай праблемы (няўмення валодаць сабой або адчування ўласнай віны). Калі паўната сігналізуе ці пра недахоп самадысцыпліны, ці пра асабістыя праблемы, то хто захоча наймаць такіх людзей на працу, хадзіць да іх на спатканні альбо сябраваць з імі? А калі людзі з залішняй вагой цела самі дапускаюць такія меркаванні, то ім нічога не застаецца, як адчуваць сябе няўгоднымі і адрынутымі.
    Фізіялоггя атлусцення. Арыфметыка атлусцення вельмі простая. Людзі тлусцеюць, спажываючы больш калорый, чым іх трацяць, а энергетычны эквівалент фунта тлушчу — 3 500 калорый. Таму едакам гадамі ўнушалі, што яны страцяць фунт вагі, калі знізяць каларыйнасць ежы на 3 500 калорый штодзень. Але, як ні дзіўна, гэта не так. Каб даведацца — чаму, мы павінны зноў учытацца ў сцверджанні аб атлусценні.