• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    “Я не разумею сваіх уласных дзеянняу. Боя раблю не тое, што хачу, аякраз тое, што ненавіджу”.
    Ап. Павал, “Рымлянам" 7:15
    прыязнымі. “Змяніце лад мыслення людзей, — сказаў змагар за грамадзянскія правы з Паўднёвай Афрыкі Стыў Біко, — і зменіцца ўсё”.
    Ці кіруюць стаўленні нашымі дзеяннямг? Хаця лозунгі пераконваюць нас, што змененыя стаўленні могуць сапраўды змяніць нашы паводзіны, але дзесяткі даследаванняў 60х гадоў паставілі гэтую думку пад сумненне [Wicker, 1971]. Акрамя таго, вывучэнне стаўленняў да хлусні, царквы і этнічных меншасцей паказала, што людзі часта гавораць адно, а робяць іншае. “Думаць лёгка, — сказаў нямецкі паэт Гётэ (17491832), — а дзейнічаць цяжка, і найцяжэйшая рэч у свеце — увасобіць свае думкі ў дзеянні”.
    Але ўяўная крывадушнасць не збянтэжыла сацыяльных псіхолагаў, большасць з якіх падзяляе думку Стыва Біко, што існуе шчыльная сувязь паміж словамі і грамадскімі ўчынкамі, характарам і паводзінамі, думкамі і дзеяннямі. Яны правялі шэраг даследаванняў у 70—80х гадах [Kraus, 1991]. Гэтыя даследаванні паказалі, што нашы стаўленні кіруюць нашымі дзеяннямі, калі:
    Знешнія ўплывы на тое, што мы кажам і робім, мінімальныя. Сацыяльны ціск, уплываючы на ўсё, што мы робім, можа парушыць сувязь паміж нашымі стаўленнямі і дзеяннямі (мал. 18.1). У 1990 годзе, за 4 тыдні да выбараў у Кангрэс, прэзідэнт Буш і палітычныя лідэры абедзвюх партый папрасілі членаў Палаты прадстаўнікоў ухваліць кампрамісны бюджэт са зніжэннем дэфіцытнага балансу. Прыватным чынам большасць членаў Кангрэса пагаджалася, што зніжэнне выдаткаў на пэўныя сферы і рост падаткаў мае істотнае значэнне для здароўя нацыі: сярод тых, хто збіраўся ў адстаўку або не ўдзельнічаў у перавыбарах, а значыць менш пад
    484 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны лягаў знешняму ціску, за гэты законапраект прагаласавала 86%. Для астатніх прагаласаваць так, як ім падказвала сумленне, аказалася значна цяжэй. Сярод 36 прадстаўнікоў, якія павінны былі восьвось сутыкнуцца твар у твар з раззлаванымі выбаршчыкамі, вярнуўшыся ў свае акругі для ўдзелу ў бескампраміснай перадвыбарнай барацьбе, не знайшлося ніводнага смелага: усе 36 прагаласавалі супраць.
    Стаўленні толькі ўскосна звязаны з паводзінамі. Людзі з гатоўнасцю паўтараюць агульныя ісціны, якія не закранаюць іх асабіста. Яны прапаведуюць любоў, а сеюць нянавісць, ухваляюць сумленнасць, а самі падманваюць, хаваючы прыбыткі ад падаткаабкладання, цэняць добрае здароўе і пры гэтым кураць і не займаюцца фізічнымі практыкаваннямі. Аднак стаўленні ў адносінах да канкрэтнага ўчынку сапраўды кіруюць дзеяннямі. Скажам, стаўленне да практыкаванняў абумоўлівае лад жыцця — ці будзе чалавек займацца фізічнай культурай.
    Мы цалкам усведамляем свае стаўленні. Калі мы бяздумна кіруемся традыцыйнымі сацыяльнымі ўстаноўкамі, нашы стаўленні застаюцца ў падсвядомасці. Калі нешта робіць нас свядомымі або закранае нашы пачуцці, то мы ўмацоўваемся ў сваіх перакананнях. Напрыклад, Марта Паўэл і Расэль Фацыё [Powell & Fazio, 1984] даследавалі адносіны людзей да пытанняў кантролю над узбраеннем і папраўкі ў канстытуцыю аб роўных правах. Яны высветлілі, што мы хутчэй вызначаемся ў дачыненні да агульнавядомых рэчаў. У такім разе, стаўленні ў большай ступені ўплываюць на нашы паводзіны [Fazio, 1990]. Калі мы ведаем, што для нас дорага, і ўсведамляем уплыў сваіх перакананняў на дзеянні, мы, напэўна, будзем шчырымі з сабою.
    Цг ўплываюць дзеянні на стаўленні? Так, пры пэўных умовах людзі адстойваюць тое, у што яны вераць. Давайце раз
    Мал. 18.1. На нашы паводзіны ўздзейнічаюць нашыя ўнутраныя стаўленні і знешнія сацыяльныя ўплывы.
    гледзім менш відавочны, але не менш важны прынцып: людзі пачынаюць верыць у тое, што яны адстойвалі. Мноства сведчанняў пацвярджае, што стаўленні ўзгадняюцца з паводзінамі. Давайце разгледзім некалькі момантаў.
    Феномен нагі ў дзвярным праёме. Падчас карэйскай вайны амерыканскіх ваеннапалонных трымалі ў лагерах, якімі кіравалі кітайскія камуністы. Без аніякага насілля ад вязняў дамагаліся супрацоўніцтва, якое выяўлялася ў выкананні імі даручэнняў і прызнанні перавагі, у зваротах па радыё да суайчыннікаў, у даносах на сваіх таварышаў і выданні ваеннай інфармацыі. Калі скончылася вайна, то 21 ваеннапалонны вырашыў застацца з камуністамі. Іншыя вярнуліся дамоў “з прамытымі мазгамі”, перакананыя, што камунізм — добрая рэч для Азіі.
    Асновай кітайскай праграмы “кантролю за думкай” было эфектыўнае выкарыстанне феномена нагі ў дзвярным праёме — людской схільнасці, згадзіўшыся з дробнай просьбай, пагадзіцца і на большае. Кітайцы скарысталі гэты феномен, паступова павышаючы патрабаванні да палонных, і пачалі са сціплых просьбаў [Schein, 1956]. “Натрэніраваўшы” вязняў вымаўляць ці пісаць просценькія сказы, камуністы потым прасілі іх напісаць заяву ці яшчэ што, дзе гаворка магла ісці, напрыклад, аб заганах амерыканскага капіталізму. Затым палонныя ўдзельнічалі ў групавых абмеркаваннях, пісалі самакрытычныя матэрыялы або рабілі публічныя прызнанні. Саступіўшы аднойчы — магчыма, дзеля прывілей, — палонныя
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 485
    пераглядалі свае перакананні, каб зрабіць іх сумяшчальнымі з публічнымі ўчынкамі.
    Даследаванні таксама паказваюць, што тактыка нагі ў дзвярным праёме дапамагае пры дабрачынных зборах, у донарстве і гандлі. У адным з эксперыментаў даследчыкі, якія выдавалі сябе за актывістаў кампаніі за бяспеку руху, прасілі ў каліфарнійцаў дазволу на ўсталяванне вялізнага, непрыгожага плаката з надпісам “Будзь уважлівы за рулём” перад цэнтральнаю брамай. Дазвол далі толькі 17% жыхароў. Тады яны пачалі звяртацца да людзей з невялікай просьбай — выставіць на агляд трохдзюймовую шыльдачку з надпісам “Вадзіцель, будзь пільны”. Амаль усе з гатоўнасцю пагадзіліся. Калі да іх зноў звярнуліся праз 2 тыдні і прапанавалі выставіць той самы непрыгожы плакат перад цэнтральнай брамай, то на гэта згадзілася ўжо 76% [Freedman & Fraser, 1966],
    Мараль простая: каб прымусіць людзей згадзіцца з нечым істотным, “пачынайце з маленькага і дзейнічайце” [Сіаіdini, 1988], I асцерагайцеся тых, хто захоча выпрабаваць гэтую тактыку на вас. Такое спіралепадобнае развіццё падзей, што абапіраецца на стаўленні, якія вядуць да новых, больш значных учынкаў, дае магчымасць кіраваць паводзінамі. Дробны крок робіць кожны наступны лягчэйшым. Паддайцеся спакусе — і пазбегнуць наступнай уступкі будзе значна цяжэй.
    У дзесятках эксперыментаў, якія ў пэўнай ступені пераймалі вопыт ваеннапалонных, рабілася сроба прымусіць людзей дзейнічаць насуперак іх стаўленням, парушаць свае маральныя прынцыпы. Вынік быў адзін і той жа: большасць удзельнікаў пачынае апраўдваць свае паводзі
    ны, пераконваючы саміх сябе, што яны мелі рацыю ў тых або іншых дзеяннях. Калі іх вымусіць гаварыць або пісаць тое, у чым яны сумняваюцца, то яны пачынаюць верыць сваім словам. Сказаць азначае паверыць. Падобным чынам людзі, якіх вымушалі крыўдзіць бязвінных рэзкімі заўвагамі або ўключэннем электрычнага току, пачыналі, як правіла, з пагардаю ставіцца да сваёй ахвяры.
    “Калі кароль знішчае чалавека, гэта з’яўляецца доказам для караля, што чалавек быў дрэнным”.
    Роберт Бол, “Чалавек на ўсе поры года”, 1960
    На шчасце, прынцып узгаднення стаўленняў з паводзінамі аднолькава тычыцца як добрых, так і кепскіх учынкаў. Пасля скасавання сегрэгацыі ў школе і ўхвалення ў 1964 годзе закона аб грамадзянскіх правах у ЗША, у белых амерыканцаў паменела расісцкіх прымхаў. I калі амерыканцы з розных рэгіёнаў сталі сумесна змагацца супраць дыскрымінацыі, то яны пачалі і думаць аднолькава. Падобным чынам, як паказваюць эксперыменты, сумленны ўчынак станоўча адбіваецца на яго суб’екце, бо калі мы спрыяем чалавеку, то нам ён пачынае больш падабацца. Мы любім людзей за дабро, якое робім ім, і за дабро, якое яны робяць нам. Асобу фарміруюць не толькі нізкія, але і высакародныя ўчынкі.
    Роля ўплывае на стаўленні. У псіхалогіі, як і ў тэатры, роля азначае шэраг прадпісаных дзеянняў — паводзінаў, якіх мы чакаем ад людзей з канкрэтным сацыяльным статусам. Калі вы атрымліваеце новую ролю — становіцеся студэнтам, жэніцеся ці пераходзіце на новую працу, то імкняцеся прытрымлівацца сацыяльных установак. Спачатку вашы паводзіны могуць здавацца ненатуральнымі, бо вы сапраўды іграеце ролю. У першыя тыдні вайсковай службы можа стварыцца ўражанне, што навабранец толькі прытвараецца, што ён салдат. Першыя тыдні шлюбу могуць падацца “гульнёй у сям’ю”. Але ў хуткім часе вашы паводзіны ўжо перастаюць быць для вас вымушанымі. Тое,
    486 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    што пачалося як выкананне ролі ў тэатры жыцця, стала часткаю вас.
    Даследчыкі пацвердзілі гэта, фіксуючы паводзіны людзей да атрымання новай ролі і пасля. Адрозненні можна назіраць і ў лабараторных умовах, і ў штодзённым жыцці, скажам, да таго, як чалавек знайшоў работу, і пасля. У адным лабараторным эксперыменце студэнтыдобраахвотнікі згадзіліся правесці пэўны час у імітаванай турме, якую прыдумаў псіхолаг Філіп Зімбарда [Zimbardo, 1972]. Адных ён адвольна прызначыў наглядчыкамі, даў ім уніформу, паліцэйскія дубінкі, свісткі і праінструктаваў, каб яны забяспечвалі падтрыманне пэўнага рэжыму. Астатнія сталі вязнямі, іх замкнулі ў пустых камерах і прымусілі насіць арыштанцкую вопратку. Праз дзеньдругі свядомага “выканання” сваіх роляў імітацыя стала занадта рэальнай. Наглядчыкі выдумлялі жорсткія, зневажальныя патрабаванні, і вязні адзін за адным альбо падалі духам, альбо паўставалі, альбо пасіўна падпарадкоўваліся, што прымусіла Зімбарда спыніць эксперымент ужо праз 6 дзён.
    Тым часам у рэальным жыцці вайсковая хунта, якая прыйшла да ўлады ў Грэцыі, пачала рыхтаваць групу мужчын, якія павінны былі весці допыты [Staub, 1989], Увядзенне ў гэтую ролю адбывалася паступова. Спачатку курсант стаяў на варце каля камеры допыту — “нага ў дзвярным праёме”. Потым ён вартаваў унутры камеры. I толькі пасля гэтага ён быў гатовы актыўна ўдзельнічаць у допыце і катаваннях. Як зазначыў пісьменнік XIX стагоддзя Натаніэль Хаўтарн [Hawthorne]: “Ніводзін чалавек не можа доўгі час насіць адзін твар для сябе, а другі для настаўніка і ўрэшце не здзівіцца, які ж з іх сапраўдны”. Паводзіны ўплываюць на стаўленні. Што чалавек робіць, такім ён і становіцца.