• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Як вынікае з прычын канфармізму, грамадскі ўплыў можа быць і станоўчым і адмоўным фактарамі. Калі ён падтрымлівае наш пункт гледжання, мы вітаем усіх, хто “адкрыў сваю душу”, хто дастаткова “ўспрымальны”, каб быць “аднадушным”. Калі ж грамадская думка не супадае з нашай, мы пагарджаем “прыстасавальнікамі” і “згоднікамі”. Як мы ўбачым у раздзеле 19 “Сацыяльная шматстайнасць”, культуры адрозніваюцца па стаўленні да незалежнасці і аднадушша. Еўрапейцы, як і ўвогуле насельнікі англамоўных краін, хутчэй схільныя да незалежнасці, чым да канфармізму і паслухмянасці.
    Падпарадкаванне. Сацыяльны псіхолаг Стэнлі Мілгрэм ведаў пра ўплыў грамадскай думкі [Milgram, 1974], Але як людзі рэагуюць на прамыя загады? Каб высветліць гэта, ён правёў адзін з самых славутых і спрэчных эксперыментаў у сацыяльнай псіхалогіі. Уявіце, што вы з’яўляецеся адным з амаль тысячы ўдзельнікаў 20 эксперыментаў Мілгрэма.
    Вы па рэкламнай аб’яве прыходзіце ў Йельскі ўніверсітэт на аддзяленне псіхалогіі, каб прыняць удзел у эксперыменце. Асістэнт тлумачыць вам, што будзе даследавацца ўплыў пакарання на навучанне. Вы з яшчэ адным удзельнікам эксперымента цягнеце жэрабя з капелюша, каб высветліць, хто будзе “настаўнікам” (ім аказваецеся вы), а хто — “вучнем”. Потым “вучня” прыводзяць у суседні пакой і прывязваюць да крэсла, да якога праз сцяну ідзе дрот, падключаны да электрычнай машыны. Вы сядзіце перад гэтай машынай, дзе на шкале пазначаны велічыні напружання. Ваша задача — навучыць, а потым праверыць “вучня” па спісу з парамі слоў. Вам трэба караць яго за няправільныя адказы ўключэннем на кароткі час электрычнага току, пачынаючы з пазіцыі “15 вольт — лёгкі шок”. Пасля кожнай памылкі вам трэба пераходзіць да наступнага дзялення шкалы і большага напружання. 3 кожным паваротам выключальніка мільгаюць лямпачкі, шчоўкае рэле і чуваць электрычнае гудзенне. Калі вы згаджаецеся з інструкцыямі эксперыментатара, то вы зможаце па
    490 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    чуць, як войкае “вучань” пасля трэцяга, чацвёртага, пятага паваротаў выключальніка.
    Пасля таго, як вы задзейнічаеце восьмае дзяленне (пазначанае “120 вольт”), ваш напарнік крычыць, што ўдары току становяцца балючымі. Пасля дзесятага дзялення (“150 вольт — моцны шок”) ён моліць: “Выпусціце мяне адсюль! Я больш не ўдзельнічаю ў вашым эксперыменце! Я не хачу тут быць далей!” Вас спыняюць гэтыя крыкі, але эксперыментатар падштурхоўвае: “Калі ласка, працягвайце, эксперымент патрабуе гэтага”. Калі вы ўсё ж супраціўляецеся, ён настойвае: “Вельмі важна, каб вы працягвалі” ці “У вас няма іншага выбару, вы павінны працягваць”.
    Калі вы падпарадкуецеся, вы чуеце, як пратэсты вучня ператвараюцца ў лямант агоніі па меры таго, як вы павялічваеце ўзровень напружання пасля кожнай наступнай яго памылкі. Пасля 330вольтавага ўзроўню напружання вучань адмаўляецца адказваць і ў хуткім часе змаўкае. Але эксперыментатар падштурхоўвае вас да апошняга, 450вольтавага дзялення шкалы, загадвае задаваць пытанні, і калі вы не пачуеце адказу — прымяніць найвышэйшы ўзровень электрашоку.
    Як далёка б вы зайшлі, выконваючы загады эксперыментатара? Калі Мілгрэм
    рабіў апытанне перад пачаткам эксперымента, большасць рэспандэнтаў заяўлялі, што яны б кінулі такую садысцкую ролю адразу пасля таго, як “вучань” выкажа першыя прыкметы болю і, напэўна, не даводзілі б яго да агоніі. Тое ж сказалі ўсе 40 псіхіятараў, у якіх Мілгрэм папрасіў адгадаць вынік. Калі ж Мілгрэм правёў гэты эксперымент з мужчынамі ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, вынікі яго ашаламілі: цалкам падпарадкаваліся 63% — ажно да апошняй рыскі шкалы.
    Ці здагадаліся “настаўнікі”, што гэта быў падман, што ніякіх электрычных удараў не было? Ці здагадаліся яны, што “вучань” быў падсадным і толькі прытвараўся, што адчувае боль? Ці зразумелі яны, што на самай справе эксперымент вывучаў здольнасць падпарадкоўвацца загадам, звязаным з прычыненнем болю? He, удзельнікі адчувалі ўнутраную барацьбу: яны пакрываліся потам, трэсліся, нервова смяяліся і кусалі вусны. У апраўданне падману Мілгрэм зазначыў, што пазней, калі высвятлялася, што гэта падман, і рабіліся вядомымі сапраўдныя мэты эксперымента, фактычна ніхто не шкадаваў аб удзеле. Калі псіхіятар апытаў 40 падыспытных, якія найбольш змагаліся з сабой, то нікога з іх не турбавалі эмацыянальныя выдаткі.
    Магчыма, падыспытныя падпарадкоўваліся таму, што пратэсты “вучняў”
    Узровень электрашоку ў вольтах
    Мал. 18.4. У эксперыменце Мілгрэма па даследаванні паслухмянасці цалкам падпарадкаваліся загадам эксперыментатара 65% асоб мужчынскага полу. I гэта нягледзячы на “праблемы з сэрцам” у ахвяр, на крыкі пратэсту пасля 150 вольт і роспачныя маленні пасля 330 вольт [паводле Milgram, 1974].
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 491
    былі непераканаўчымі? Каб выключыць такую верагоднасць, Мілгрэм паўтарыў эксперымент. На гэты раз “вучань” мімаходзь заўважаў, што ў яго слабое сэрца, калі яго прывязвалі да крэсла, а потым скардзіўся і лемантаваў значна мацней па меры павелічэння напружання. Калі гэтую праверку прайшлі 40 новых “настаўнікаў”, то з іх цалкам падпарадкавалася 65% (мал. 18.4).
    У наступных эксперыментах Мілгрэм высветліў, што калі ён мяняў сацыяльныя ўмовы, то доля цалкам падпарадкаваных суб’ектаў вар’іравалася ад 0 да 93 працэнтаў. Паслухмянасць была найбольшай, калі:
    •	той, хто аддаваў загады, быў побач і ўспрымаўся як маючы законныя паўнамоцтвы;
    •	аўтарытэт кіраўніка падмацоўваўся прэстыжнай установай. (Мілгрэм атрымліваў меншую ступень падпарадкавання, калі праводзіў свае эксперыменты паза межамі Йельскага ўніверсітэту);
    •	ахвяра была абязлічанай або знаходзілася на адлегласці, хаця б у суседнім пакоі. (Аналагічным чынам у баі з бачным ворагам вайскоўцы падчас альбо не страляюць, альбо не хочуць трапляць у цэль. Такія адмовы забіваць рэдка сустракаюцца сярод тых, хто кіруе больш дыстанцыйнай артылерыйскай або ракетнай зброяй [Padgett, 1989]);
    •	не было прыкладаў непадпарадкавання, г. зн. удзельнікі не ведалі аб выпадках непаслушэнства эксперыментатару.
    Урокі даследаванняў канфармізму і падпарадкавання. Што даюць нам гэтыя эксперыменты ў сэнсе ведання саміх сябе? Якое дачыненне мае тое, як мы вызначаем рух кропкі святла, даўжыню адрэзка або маніпулюем электрашокам, да штодзённых паводзінаў у грамадскім жыцці? Нагадаем, што псіхалагічныя эксперыменты маюць на мэце не рэканструкцыю рэальных паводзінаў, але фіксацыю і вывучэнне базавых працэсаў, якія фарміруюць гэтыя паводзіны. Шэрыф, Аш і
    “З’язджай са скалы, Джэймс, я хачу ўчыніць самагубства.”
    Мілгрэм распрацавалі эксперыменты, удзельнікі якіх павінны былі выбіраць паміж уласнымі перакананнямі і аднадушшам з іншымі — дылема, якая часта паўстае перад усімі намі.
    У эксперыментах Мілгрэма людзі таксама разрываліся паміж маленнямі ахвяры і загадамі эксперыментатара. Іхні ўнутраны голас папярэджваў іх не шкодзіць іншаму, але ён жа і схіляў іх да паслухмянасці. Калі сыходзяцца дабро і паслухмянасць, то апошняе звычайна перамагае.
    “Я толькі выконваў загады." Адольф Айхман, дырэктар аддзела дэпартацыі яўрэяў у канцэнтрацыйныя лагеры.
    Гэтыя эксперыменты дэманструюць, што сацыяльны ціск можа быць дастаткова моцным, каб прымусіць людзей прымірыцца з падманам або капітуляваць перад жорсткасцю. ‘Талоўная выснова гэтага даследавання”, — зазначае Мілгрэм, — у тым, што “звычайныя людзі”, якія проста, без асаблівай варожасці з іхняга боку, выконваюць свае працоўныя абавязкі, могуць стаць праваднікамі насілля” [Milgram, 1974]. Мілгрэм, каб дабіцца свайго, не прасіў удзельнікаў адразу стукнуць токам кагонебудзь, каб валасы сталі дыбам. Ён хутчэй скарыстаў эфект нагі ў дзвярным праёме: спачатку злёгку паказытаць ахвяру токам, а потым павяліч
    492 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    ваць напружанне. Так кожны наступны крок раз за разам набліжаў да немагчымага.
    Рэч вядомая: людзі паступова паддаюцца злу. У любым грамадстве вялікае зло часам вырастае з маўклівай згоды людзей з нібыта бясшкодным маленькім злом. Нацысцкія лідэры падазравалі, што большасць нямецкіх грамадзян не захоча непасрэдна страляць або знішчаць яўрэяў у газавых камерах, але будзе не супраць займацца справаводствам пры вынішчэнні [Silver & Geller, 1978]. Адпаведна, калі Мілгрэм прасіў 40 чалавек кіраваць навучальным працэсам, між тым як наносіў электрашок нехта іншы, гэтаму падпарадкаваліся 93% удзельнікаў.
    ”... эксперымент Мілгрэма вельмі істотны для разумення намі нігілізму і абыякавасці. Якой бы непрыемнай нг здавалася нам праўда, мы ўсё ж павінны прызнаць той факт, што многія з нас могуць стаць ініцыятарамі генацыду або ягонымі саўдзельнікамі.” Ізраэль У. Чарны, выканаўчы дырэктар Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях халакосту і генацыду
    Уплыў групы
    Як на нашы паводзіны ўздзейнічаюць групы? Каб высветліць гэта, сацыяльныя псіхалогі вывучаюць разнастайныя ўплывы ў межах найпрасцейшых груп — два чалавекі, і больш складаных — сям’я, суполка і калектыў.
    Індывідуальныя паводзіны ў прысутнасці іншых людзей. Натуральна, што першыя эксперыменты, на якіх засяродзіла ўвагу сацыяльная псіхалогія, тычыліся самых простых пытанняў сацыяльных паводзінаў: як на нас уплывае прысутнасць іншых людзей, якія назіраюць за намі або далучаюцца да нас у разнастайных відах дзейнасці?
    Сацыяльная фасілітацыя. Заўважыўшы, што веласіпедысты паказваюць лепшы час, калі спаборнічаюць паміж сабой, a не з гадзіннікам, Норман Трыплет здагадаўся, што іх стымулюе прысутнасць іншых людзей [Triplett, 1898]. Каб праве
    рыць сваю гіпотэзу, Трыплет папрасіў юнакоў як мага хутчэй зматаць спінінг. Ён высветліў, што яны рабілі гэта хутчэй у прысутнасці саўдзельніка, які займаўся тым жа. Лепшыя паказчыкі ў прысутнасці іншых людзей вядомыя як сацыяльная фасілітацыя. Напрыклад, калі загараецца зялёнае святло, вадзіцелям патрабуецца на 15% менш часу, каб праехаць першыя сто ярдаў, калі яны не адны, a побач з імі на дарозе знаходзіцца яшчэ адзін аўтамабіль [Towler, 1986],
    Пэўны час сацыяльная фасілітацыя здавалася універсальным прынцыпам, які спрацоўваў у розных абставінах. Таму, калі пачаў выяўляцца супрацьлеглы эфект, гэта збіла даследчыкаў з панталыку: у такіх заданнях, як, напрыклад, завучванне на памяць бессэнсоўнага набору слоў або рашэнне складаных вылічальных задач, прысутнасць назіральнікаў або саўдзельнікаў адмоўна ўплывала на выніковасць. Пасля правядзення 300 доследаў з удзелам 25 тысяч чалавек гэтая таямніца была разгадана [Guerin, 1986]. Шэрлакам Холмсам у гэтай навуковадэтэктыўнай гісторыі стаў сацыяльны псіхолаг Роберт Заёнц [Zajonc, 1965]. Заёнц успомніў пра ўплыў узбуджэння: яно спрыяе правільнай рэакцыі пры выкананні лёгкай задачы і няправільнай — пры задачы цяжкай. Калі дзеянні ў прысутнасці чужых людзей вымушаюць чалавека ўзбуджацца, разважаў Р. Заёнц, тады лёгкія заданні павінны стаць яшчэ лягчэйшымі, а цяжкія — ускладніцца.