Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 501
Было таксама даследавана ўздзеянне фільмаў з насіллем і без насілля на схільнасць мужчын наносіць уяўны электрашок жанчынам, якія аднойчы іх правакавалі. (Хаця такія эксперыменты не могуць выявіць сапраўднай сексуальнай жорсткасці, яны выяўляюць ступень жадання мужчыны прычыніць жанчыне боль.) Гэтыя эксперыменты пацвярджаюць думку, што не эротыка, а менавіта праявы сексуальнай жорсткасці ў фільмах катэгорыі “R” ці “X” уздзейнічаюць на магчымую агрэсіўнасць у адносінах да жанчын. На канферэнцыі 1986 года з удзелам больш як двух дзесяткаў сацыёлагаў, у тым ліку аўтараў гэтага эксперымента, была дасягнута згода ў тым, што “парнаграфія, у якой сексуальная агрэсія выяўляецца як прыемны акт для ахвяры, павялічвае выкарыстанне прымусу ў палавых дачыненнях”. Акрамя таго, “лабараторныя даследаванні кароткатэрміновых уздзеянняў паказалі, што даступнасць парнаграфічнай прадукцыі з элементамі насілля павялічвае жорсткасць у адносінах да жанчын” [“Surgeon General”, 1986].
Тэленасілле, парнаграфія і грамадства. Ёсць небяспека спрасціць складаныя пры
чыны злачыннасці. Забойствы і напады былі звычайнаю з’яваю і да ўвядзення тэлебачання. Гвалт папярэднічаў узнікненню парнаграфічных кніг і фільмаў, якія як адлюстроўваюць, так і фарміруюць сексуальныя адносіны ў грамадстве. Тут варта нагадаць адзін просты прынцып: паколькі любое значнае дзеянне фактычна мае многа прычын, то любое асобнае тлумачэнне, верагодна, будзе спрошчаным. Абагульняючы знешнія фактары, якія садзейнічаюць сексуальнай агрэсіі (мал. 18.6), даследчык Ніл Маламут звяртае нашу ўвагу на тое, што кожны фактар сам па сабе аказвае нязначнае ўздзеянне [Malamuth, 1989]. Людзі, якія, скажам, вывучаюць уздзеянне азбесту на ракавыя захворванні, нагадваюць нам, што асобны фактар можа стаць падставай для даследавання, але сам па сабе можа быць толькі адной са шматлікіх прычын. Падобным чынам і ўздзеянне сродкаў масавай інфармацыі, на думку Маламута, гэта толькі адзін з фактараў, які ўплывае на свядомасць.
Тым не менш, калі дэманстрацыя насілля выхоўвае жорсткасць, калі на экранах і на старонках друкаваных выданняў прыніжаецца жанчына, калі зза прагля
Пачатковыя велічыні
Культурныя фактары (напрыклад, сродкі масавай інфармацыі)
Асабісты досвед (напрыклад.хатняя атмасфера, стрэсы)
Прамежкавыя велічыні
Стаўленні, Успрыняцці, светапогляд
Сексуальнае Матывы ўзбуджэнне дамінавання да агрэсіі
Варожасць да жанчын
Рысы
Сацыяльнае асяроддзе або
характару наяўнасць агрэсіўных аднагодкаў
Імгненныя (сітуацыйныя)
Правакацыйныя стымулы (напрыклад, СМІ)
Магчымасць і Растармажваючыя падзеі даступнасць (напрыклад, алкаголь, падбухторванне або адабрэнне)
Рэзкая ўзрушанасць (напрыклад, абурэнне, адчуванне крыўды)
Сексуальная агрэсія
Мал. 18.6. Знешнія ўплывы на сексуальную агрэсію [паводле Malamuth, 1989],
502 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны ду парнаграфіі людзі ставяцца да гвалту, як да дробязі, і перастаюць цаніць сваіх партнёраў, то пытанне аб насіллі ў сродках масавай інфармацыі зусім немалаважнае.
Амерыканская асацыяцыя псіхолагаў раіць бацькам не толькі абмяжоўваць час прагляду тэлевізійных праграм дзецьмі, але таксама разам з дзецьмі глядзець і абмяркоўваць гэтыя праграмы [Murray & Lonnborg, 1985], Вучоныя заклікаюць да “крытычнага ўспрымання звестак у сродках масавай інфармацыі”. He маючы надзеі, што тэлевізійныя службы калінебудзь павернуцца тварам да гэтай праблемы і зменяць свае праграмы, даследчыкі пачалі даводзіць чыкагскім дзецям, што тэлебачанне выяўляе несапраўдны свет, што агрэсія не такі распаўсюджаны і дзейсны сродак, як спрабуе паказаць тэлебачанне, і што насілле — гэта зло [Eron, Huesmann, 1984]. Калі праз два гады яны зноў даследавалі тых самых дзяцей, то аказалася, што дэманстрацыя насілля менш паўплывала на іх у параўнанні з непадрыхтаванымі дзецьмі.
Каб выхаваць у людзей уменне крытычна ацэньваць пабачанае, псіхолагі праводзяць лекцыі, вучаць правільна ставіцца да аголеных жаночых целаў [IntonsPeterson & others, 1989; Linz & Donnerstein, 1989]. Калі пасля гэтых людзей правяраюць, то аказваецца, што яны ўжо не схільны думаць, у адрозненне ад іншых, што “грубыя адносіны сексуальна стымулююць многіх жанчын”. “Наша утапічная і, магчыма, наіўная надзея”, па словах даследчыкаў, у тым, “што ў рэшце рэшт праўда, якую раскрывае навука, пераможа, і грамадскасць пераканаецца, што гэтая прадукцыя прыніжае не толькі тых, каго паказваюць, але і тых, хто глядзіць” [Donnerstein, Linz & Penrod, 1987].
Ці можна ўзняць грамадскую свядомасць шляхам асветы? У фільмах 40х гадоў амерыканцы афрыканскага паходжання часта паказваліся наіўнымі прымхлівымі блазнамі. Сёння такія героі абурылі б нас. I ў музыцы “Бітлз”, і ў некаторых фільмах 60—70х гадоў усхвалялася ўжыванне наркотыкаў. Сёння гэтага няма. Ёсць надзея, што без усялякага аб
межавання творчай свабоды грамадства некалі азірнецца з недаўменнем на тыя часы, калі кінатэатры “забаўлялі” гледачоў сцэнамі насілля, знявечанняў і сексуальнага прымусу.
Альтруізм
Альтруізм — бескарыслівы клопат пра дабрабыт іншых людзей — стаў галоўнай праблемай сацыяльных псіхолагаў пасля аднаго ганебнага выпадку. 13 сакавіка 1964 года ў 03.30 раніцы злачынца нанёс Кіці Генавізнекалькінажавыхран, потым згвалціў проста на вуліцы побач яе кватэры ў НьюЁрку. “Божа мой, ён мяне зарэзаў!” — закрычала яна ў ранішнай цішыні. — Ратуйце!” У 38 суседзяў адчыніліся вокны і запалілася святло, калі яны пачулі крыкі. Адна сямейная пара падцягнула крэслы да акна і патушыла святло, каб лепш бачыць. Гвалтаўнік знік, а потым зноў вярнуўся, каб нанесці жанчыне яшчэ восем нажавых ран і яшчэ раз згвалціць. Ніхто нават і пальцам не паварушыў, акрамя таго, што патэлефанавалі ў паліцыю ў 03.50 — пасля таго, як злачынца назаўжды знік.
“ Падобна, што ніводзін інцыдэнт не прымусіў псіхолагаў надаць такую вялікую ўвагу праблеме сацыяльных паводзінаў, як забойства Кіці Генавіз”. Р.Ланс Шотланд, 1984
Умяшальніцтва назіральніка. Разважаючы пра забойства Генавіз і пра іншыя падобныя выпадкі, большасць каментатараў папракае назіральнікаў за іх “апатыю” і “абыякавасць”. Замест таго, каб абвінавачваць, сацыяльныя псіхолагі Джон Дарлі і Біб Латанэ суаднеслі бяздзейнасць назіральнікаў з важным сітуацыйным фактарам — прысутнасцю іншых людзей [Darley & Latane, 1968]. Пры пэўных умовах, лічаць яны, большасць з нас будзе паводзіць сябе аналагічным чынам.
Пасля інсцэніроўкі крытычных сітуацый у розных умовах Дарлі і Латанэ выстраілі наступную схему: мы дапаможам тады і толькі тады, калі сітуацыя дазволіць нам спачатку заўважыць інцыдэнт, потым кваліфікаваць яго як небяспечнае
Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 503
Мал. 18.7. Працэс прыняцця рашэння староннім назіральнікам [паводле Darley & Latane, 1968].
здарэнне і ўрэшце прыняць адказнасць за аказанне дапамогі (мал.18.7).
На кожнай з гэтых прыступак прысутнасць іншых назіральнікаў збівае людзей са шляху, які вядзе к дапамозе. У лабараторных эксперыментах і ў сітуацыях на вуліцы людзі ў натоўпе, у параўнанні з асобнымі назіральнікамі, у большай ступені заняты сваімі думкамі і клопатамі. Калі яны заўважаюць штосьці выключнае, то могуць рэагаваць па аналогіі з іншымі прахожымі, гэта значыць — спакойна. “Мабыць, чалавек, які ляжыць на тратуары, проста п’яны”, — думаюць яны і праходзяць міма.
Аднак бывае, як у выпадку з забойствам Генавіз, небяспечнае здарэнне навідавоку, а чалавек застаецца без дапамогі. Сведкі, якія выглядвалі з вокнаў, правільна расцанілі інцыдэнт як небяспечны, але ў іх не хапіла пачуцця адказнасці. Каб даведацца, чаму так здараецца, Дарлі і Латанэ паспрабавалі імітаваць небяспячны выпадак у сваёй лабараторыі. Навучэнцы універсітэта ўдзельнічалі ў дыскусіі пры дапамозе селектарнай сувязі. Кожны студэнт знаходзіўся ў асобнай кабіне, і пачуць можна было толькі таго з іх, у каго быў уключаны мікрафон. Адзін са студэнтаў быў у змове з эксперыментатарамі. Калі чарга дайшла да яго, ён пачаў прасіць дапамогі і калаціцца, як быццам у яго прыступ эпілепсіі.
Як на гэта рэагавалі астатнія? Як паказана на мал. 18.8, хто думаў, што ён адзіны чуе ахвяру і таму цалкам нясе адказнасць за дапамогу, — той звычайна адгукаўся на заклік. Той, хто лічыў, што
іншыя чуюць таксама, рэагаваў гэтак жа, як суседзі Кіці Генавіз. Чым больш людзей адчувае агульную адказнасць за дапамогу, тым менш шанцаў атрымаць гэтую дапамогу.
У сотнях дадатковых эксперыментаў псіхолагі вывучалі фактары, якія ўплываюць на жаданне людзей выклікаць хуткую дапамогу, дапамагчы аўтамабілісту на ўскрайку дарогі, здаць кроў, падняць выпушчаныя з рук кнігі, ахвяраваць грошы і патраціць дзеля кагосьці час. Напрыклад, Латанэ, Джэймс Дабс [Dabbs, 1975] і 145 асістэнтаў зрабілі 1 497 паездак на ліфце ў трох амерыканскіх гарадах і “выпадкова” гублялі манеты перад 4813 жы
Колькасць іншых людзей, якія ў стане дапамагчы
Мал. 18.8. Калі студэнты думалі, што яны адны чуюць воклічы эпілептыка, яны звычайна дапамагалі. Але калі яны лічылі, што гэтыя воклічы чуюць яшчэ чатыры чалавекі, то станоўча рэагавала менш адной трэці ўдзельнікаў эксперымента [паводле Danley & Latane, 1968],
504 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
харамі. Калі гэта рабілі жанчыны, то яны мелі больш шанцаў атрымаць дапамогу — палавое адрозненне, якое адзначаюць і іншыя даследчыкі [Eagly & Crowley, 1986]. Але галоўным адкрыццём быў эфект назіральніка — верагоднасць, што канкрэтны чалавек дапаможа, была меншай, калі побач знаходзіліся іншыя назіральнікі. Калі ў ліфце, акрамя таго, хто кідаў манету, быў толькі адзін чалавек, то дапамогу аказвалі ў 40% выпадкаў. Калі было шэсць пасажыраў, то дапамагалі менш чым у 20% выпадкаў.
Назіраючы за паводзінамі ў дзесятках тысяч такіх “надзвычайных здарэнняў”, даследчыкі альтруізму адзначылі некалькі дадатковых заканамернасцей. Самы моцны пабуджальны матыў дапамагчы ўзнікае ў нас, калі:
• мы толькі што былі сведкамі, як нехта іншы адгукнуўся на просьбу;
• мы нікуды не спяшаемся;
• ахвяра заслугоўвае дапамогі, і тая ёй неабходна;
• ахвяра ў нейкім сэнсе падобна на нас;
• мы знаходзімся ў невялікім мястэчку або ў сельскай мясцовасці;