• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Уплыў меншасцг. Сіла асобы праяўляецца таксама ў яе ўплыве на калектыў. Гісторыя часта ствараецца меншасцю, якая вядзе за сабой большасць. У адваротным выпадку жанчыны ў Злучаных Штатах і дагэтуль не мелі б права галасаваць, камунізм застаўся б абстрактнай тэорыяй, а хрысціянства было б вузкай сектай з Блізкага Усходу. Тэхнагенная гісторыя таксама часта робіцца вынаходнікамінаватарамі, якія пераадольваюць кансерватызм большасці. Калісьці і чыгунка здавалася недарэчнай утопіяй; фермеры нават апасаліся, што шум цягніка не дасць курам адкладваць яйкі. Людзі высмейвалі параход Роберта Фултана як “Фултанава глупства”. Фултан пазней казаў: “Hi разу на маім шляху не сустрэлася зычлівай падтрымкі, светлай веры, цёплага пажадання”. Амаль гэтак жа былі сустрэты друкаванне кніг, тэлеграф, лямпачка і пішучая машынка [Cantril & Bumstead, I960].
    Каб лепш зразумець, як меншасць можа павесці за сабой большасць, сацыяльныя псіхолагі Еўропы даследавалі калектывы, у якіх адзіндва чалавекі пастаянна выказваюцца супраць. Яны знайшлі не адно пацверджанне, што меншасць, якая няўхільна трымаецца сваёй пазіцыі, здольна пераканаць людзей. Падзяляць меркаванні меншасці не значыць быць папулярным, але гэта выклікае павагу. Асабліва тады, калі ваша ўпэўненасць у сабе прымушае іншых задумацца, чаму вы дзейнічаеце гэткім чынам. Хаця людзі публічна прытрымліваюцца думкі большасці, у іх можа з’явіцца сімпатыя да пазіцыі меншасці і ўзнікне жаданне пераасэнсаваць свае погляды, нават калі меншасць яшчэ не праявіла сябе [Maass & Clark, 1984; Nemeth, 1986].
    Такім чынам, і сацыяльны ўплыў мае агромністую сілу, і асоба не бездапаможная. Думка меншасці можа рухаць дзяржавамі.
    Пажадана памятаць: разуменне таго, чаму чалавек схіляецца да пэўнага пераканання, нічога не гаворыць пра ісціннасць гэтага пераканання. Той факт, што нехта верыць або не верыць у аздараўленчы эфект бегу, нічога не гаворыць нам пра карысць гэтага занятку. Веданне таго,
    496 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    што адзін чалавек — вернік, а другі — атэіст, не сведчыць пра існаванне Бога. Няхай вам ніхто не кажа і вы нікому не кажыце: “Вашы перакананні памылковыя. На іх паўплывала грамадская думка.” Другая частка сцверджання можа быць праўдай, але гэта не з’яўляецца падставаю для першай.
    Сацыяльныя адносіны
    Даследаваўшы, як мы думаем і ўплываем адзін на аднаго, мы нарэшце падышлі да трэцяга пытання сацыяльнай псіхалогіі: як мы ставімся адзін да аднаго. Мы закранём і благое, і добрае ў чалавеку: агрэсію, альтруізм і прыцягальнасць.
    Агрэсія
    У псіхалогіі слова “агрэсія” мае трошкі іншае азначэнне, чым у звычайным разуменні. Настойлівы, дакучлівы гандляр не агрэсіўны. He агрэсіўны і дантыст, які прымушае вас моршчыцца ад болю. Затое агрэсіўны пляткар, які распаўсюджвае пра вас злыя чуткі, хуліган, які нападае на вас ззаду. Агрэсія — гэта любое фізічнае або слоўнае дзеянне, якое мае намерам нашкодзіць або знішчыць, выкліканае варожасцю або разлікам. Асобныя з 22х тысяч забойстваў і 952х тысяч нападаў, зарэгістраваных у Злучаных ТТТтатах у 1989 годзе, былі свядомымі, прадуманымі актамі, але большасць уяўляла сабой успышкі варожасці.
    Зноў і зноў мы пераконваемся ў тым, што паводзіны вынікаюць з узаемаўплыву паміж біялогіяй і выхаваннем. Даследаванні агрэсіі пацвярджаюць гэтую думку. Каб зброя выстраліла, нехта павінен націснуць на курок; як некаторыя ружжы бываюць з чуйным курком, так і асобным людзям вельмі лёгка “зняцца з засцерагальніка”. Спачатку мы разгледзім біялагічныя фактары, якія ўплываюць на агрэсіўнасць паводзінаў, затым — псіхалагічныя, якія “націскаюць на курок”.
    Прырода агрэсіі. На думку Зігмунда Фрэйда і тэарэтыка ў галіне паводзінаў жывёл Конрада Лорэнца, у самой пры
    родзе чалавека закладзены вулканічны патэнцыял агрэсіўнасці. Фрэйд лічыў, што поруч з інстынктам самазахавання нам уласцівы і самаразбуральны “смяротны інстынкт”, які мы часта вымяшчаем на іншых людзях у выглядзе агрэсіўнасці або суцішаем праз грамадскакарысную дзейнасць, такую як мастацтва або спорт. Лорэнц лічыў, што агрэсіўная энергія ўскіпае інстынктыўна, сама па сабе, пакуль не будзе задаволена або стрымана.
    Хаця ступень агрэсіўнасці вар’іруецца ў залежнасці ад культуры і ад асобы, але генетычны ўплыў сапраўды мае месца. Стымулы, якія выклікаюць агрэсіўнасць, функцыяніруюць у межах усёй біялагічнай сістэмы. Мы можам знайсці фізіялагічныя ўплывы на трох узроўнях — генетычным, нервовым і біяхімічным. Найперш нашы гены дыктуюць, якой будзе ў чалавека нервовая сістэма.
    Генетычны ўплыў. Мы выхоўваем агрэсіўнасць у жывёл часам дзеля спорту, часам дзеля навукі. Фінскі псіхолаг Кірсці Лагершпэц узяла групу нармальных мышэй і спарыла найбольш агрэсіўных з іх і найменш агрэсіўных [Lagerspetz, 1979]. У выніку такой селекцыі на працягу 25 пакаленняў яна атрымала групу злосных мышэй, якія нападалі адна на адну, як толькі апыналіся разам, і групу мышэй рахманых, каторыя, што б яна ні рабіла, адмаўляліся біцца.
    Вывучэнне блізнятаў пацвярджае, што гены ўплываюць і на чалавечую агрэсіўнасць [Rushton & others, 1986]. Калі адзін з блізнятаў прызнае, што ў яго жорсткі характар, то другі незалежна ад першага таксама, як правіла, прызнаецца ў гэтым. У двайнятаў жа адказы могуць быць розныя.
    Уплыў нервовай сістэмы. У мазгу жывёл і людзей маюцца нервовыя кропкі, пры стымуляцыі якіх праяўляецца агрэсіўнасць у паводзінах [Moyer, 1983]. Вось некаторыя адкрыцці.
    •	Кот жыве ў згодзе з пацуком, пакуль аднойчы імплантаваны электрод не акажа ўздзеяння на спецыфічную зону гіпаталамуса. Кот імгненна ата
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 497
    куе сябра па клетцы і перакусвае яму хрыбет на шыі, як гэта зрабіла б рысь.
    •	Нейрахірургі, спрабуючы паставіць дыягназ адной жанчыне з мяккім характарам, ужывілі ёй у лімбічную сістэму мозга (у амігдалу) электрод. Паколькі мозг не мае сенсорных рэцэптараў, яна не адчувала ніякай стымуляцыі. Але пасля шчаўчка тумблера пачынае патрабаваць: “Памерайце мне крывяны ціск. Хутчэй!” A потым устае і спрабуе ўдарыць доктара.
    •	Важаку калоніі малпаў, якія жывуць у няволі, ужывілі ў мозг радыёкантралюемы электрод, які зніжае агрэсію. Калі даследчыкі змясцілі кнопку, якая ўздзейнічае на гэты электрод, непасрэдна ў вальер, дзе жыла калонія, адна маленькая малпачка навучылася націскаць на яе кожны раз, калі бос рабіўся небяспечным.
    •	Інтэнсіўнае даследаванне 15 душэўнахворых забойцаў паказала, што ўсе 15 мелі сур’ёзныя траўмы галавы. Даследчыца Дарота Льюіс з калегамі сцвярджае, што многія зняволеныя маюць нераспазнаныя неўралгічныя парушэнні [Lewis, 1986].
    Біяхімічны ўплыў. Гармоны і іншыя рэчывы ў крыві ўплываюць на нервовую сістэму, што ці актывізуе, ці стрымлівае агрэсіўнасць. Шалёны бык стане ласкавым, калі ў яго пасля кастрацыі панізіцца ўзровень тэстастэрону. Тое ж самае назіраецца і ў кастрыраваных мышэй. Калі кастрыраванай мышы зрабіць ін’екцыю тэстастэрону, яна зноў становіцца агрэсіўнай.
    Хаця людзі менш успрымальныя да гарманальных змен, але агрэсіўнымі злачынцамі, як правіла, становяцца мускулістыя маладыя людзі з інтэлектуальным узроўнем ніжэй за сярэдні і вышэйшым за сярэдні ўзроўнем тэстастэрону [Dabbs & others, 1987; Wilson & Herrnstein, 1985]. Прэпараты, якія рэзка паніжаюць узровень тэстастэрону, могуць стрымліваць агрэсіўнасць. Высокі ўзровень гэтага гармону ў падлеткаў і дарослых схіляе да правапарушэнняў, злоўжывання нарко
    тыкамі і рэзкай, задзірлівай рэакцыі на правакацыю [Archer, 1991; Dabbs & Morris, 1990; Olweus & others, 1988],
    Сувязь гармонаў i паводзінаў двухбаковая. Тэстастэрон павялічвае пачуццё перавагі і агрэсіўнасць, а працэс дамінавання або падпарадкавання сабе іншых таксама выклікае рост тэстастэрону.
    Глэдзью, 1989
    Агрэсіўную рэакцыю на правакацыю ўзмацняе алкаголь [Bushman & Cooper, 1990; Taylor & Leonard, 1983]. Паліцэйскія i судовыя звесткі пацвярджаюць заключэнні даследчыкаў алкагалізму і агрэсіўнасці. На людзей у стане алкагольнага ап’янення прыпадае 65% усіх забойстваў, 88% выпадкаў прымянення нажа, 65% знявечанняў жонак, 55% фізічнага пакарання дзяцей [Steele, 1990].
    He ўступаючы ў дыскусію наконт генетычных, нервовых і біяхімічных каранёў агрэсіі, многія сацыяльныя псіхолагі прызнаюць, што разглядаюць агрэсіўнасць як зыходную, біялагічна абумоўленую рысу чалавечай натуры і робяць выснову, што міру быць не можа. Каб развеяць такі песімізм, Амерыканская асацыяцыя псіхолагаў і Міжнароднае праўленне псіхолагаў падтрымалі “Заяву аб насіллі”, падпісаную навукоўцамі з некалькіх дзесяткаў краін [Adams & others, 1987]. У заяве абвешчана, што сцверджанне, быццам генамі ці інстынктамі чалавек запраграмаваны да насілля і войнаў, “з навуковага пункту гледжання не адпавядае сапраўднасці”.
    Псіхалогія агрэсіі. Біялагічныя фактары спрыяюць лёгкасці, з якой псіхалагічныя ўскладненні націскаюць на курок агрэсіўнасці. Але якія псіхалагічныя фактары прыводзяць да агрэсіўнасці? I якую ролю адыгрывае навучанне?
    Непрыемныя сітуацыі. Хаця пакуты часам гартуюць характар, яны могуць абудзіць у чалавеку самае горшае. Эксперыменты, у якіх жывёлы і людзі перажываюць непрыемныя моманты, паказваюць: той, каго зрабілі няшчасным, робіць невыносным жыццё іншых.
    32 Зак. 376
    498 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    Няздольнасць дасягнуць пэўнай мэты павялічвае схільнасць да агрэсіўнасці. Mae месца прынцып фрустрацыя — агрэсія: фрустрацыя выклікае злосць, якая можа спарадзіць агрэсію. Калі псіхолагі зразумелі, што такія рэчы, як фізічны боль і асабістая абраза, таксама выклікаюць агрэсіўнасць, то яны звязалі фрустрацыю з вельмі цяжкімі сітуацыямі. Агідны пах, спякота, цыгарэтны дым і іншае могуць таксама выклікаць пачуццё варожасці (мал. 18.5).
    Уменне выказваць і стрымліваць агрэсіўнасць. Агрэсіўнасць можа быць натуральнай рэакцыяй на непрыемныя падзеі, але з дапамогай навучання гэтую рэакцыю можна спыніць. Для параўнання: жывёлы ядуць, калі адчуваюць голад. Але пры адпаведнай трэніроўцы з дапамогаю заахвочванняў і пакаранняў іх можна навучыць або пераядаць, або галадаць.
    Агрэсіўнасць часцей сустракаецца ў сітуацыях, калі вопыт падказвае, што яна не пашкодзіць. Дзеці, якім пры дапамозе агрэсіўнасці ўдаецца запалохаць іншых дзяцей, могуць стаць яшчэ агрэсіўней. Праявы насілля, пры якіх суб’екты трапляюць у цэнтр увагі, могуць паўтарыцца.