• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Агрэсіўныя паводзіны могуць фарміравацца праз непасрэднае заахвочванне. Напрыклад, калі заахвочваць дужых жывёл ежай або самкамі, то яны становяцца ўвогуле лютымі. Агрэсія пераймаецца і праз назіранне (раздзел 8 “Навучанне”). Дзеці, якія вырастаюць ва ўмовах агрэсіўнасці, часта імітуюць паводзіны, якія бачаць. Падлеткаў, схільных да правапа
    рушэнняў, як правіла, бацькі вучаць дысцыпліне біццём. Гэта служыць узорам для скарыстання агрэсіі як спосабу вырашэння праблем [Patterson & others, 1982]. Усталяваныя агрэсіўныя мадэлі паводзінаў змяніць цяжка. Каб свет стаў дабрэйшым і мякчэйшым, неабходна з ранняга дзяцінства заахвочваць дзяцей да чуласці і супрацоўніцтва, а таксама вучыць бацькоў таму, як правільна выхоўваць дзяцей.
    Тэлебачанне і агрэсіўнасць. Бацькі не адзіныя, хто спараджае агрэсіўнасць. Памяркуйце самі: у першыя 18 гадоў жыцця дзеці праводзяць больш часу ля тэлевізараў, чым у школе. У гарадскіх дамах па ўсім свеце, у тым ліку ў Паўднёвай Амерыцы і ў Азіі, тэлевізар — звычайная рэч. У Бэйджынгу, напрыклад, лік сем’яў, у якіх ёсць тэлевізар, скокнуў з 32% у 1980 годзе да 95% напрыканцы 80х [Lull, 1988], Ранішнія праграмы ў Амерыцы прапануюць прыкладна 6 актаў насілля ў гадзіну; дзіцячыя праграмы выхаднога дня — каля 26 [Gerbner & Signorielli, 1990]. Падчас гадоў вучобы ў пачатковых і сярэдніх класах'дзеці бачаць каля 13 тысяч тэлевізійных забойстваў з ліку 100 тысяч актаў насілля. Гэта жыццё ў інтэрпрэтацыі даволі своеасаблівага расказчыка, які адлюстроўвае міфалогію, а не рэчаіснасць. У напружаных крымінальных баевіках тэлевізійныя героі страляюць з пісталетаў мо ў кожным эпізодзе; у Чыкага паліцэйскі страляе ў сярэднім адзін раз за 27 гадоў [Radecki, 1989],
    Ці ўздзейнічае назіранне за праявамі агрэсіўнасці на схільнасць людзей да ак
    Тэмпература ў градусах па Фарэнгейту
    Мал. 18.5. Спякотнае надвор’е можа выклікаць і ўзмацніць агрэсіўныя рэакцыі. Колькасць жорсткіх злачынстваў і выпадкаў ужывання сілыпаміж мужам і жонкаю павялічваецца летам у параўнанні з зімою, у цёплыя гады ў параўнанні з халоднымі, у гарачым клімаце у параўнанні з умераным і ў цёплыя дні ў параўнанні з халоднымі [Anderson, 1989].
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 499
    “ Праблема тэлебачання заключаецца ў тым, што людзі павінны сядзець, не адводзячы вачэй ад экрана, а сярздняя амерыканская сям’я не мае на гэта часу. Таму дзеячы шоубізнесу перакананы, што ...“тэлебачанне ніколі не стане сур’ёзным супернікам радыёперадачам ”.
    “The New York Times”, 1939
    таў агрэсіі? Каб высветліць гэта, даследчыкі правялі карэляцыйныя і эксперыментальныя даследаванні [Hearold, 1986; Wood & others, 1991],
    Карэляцыйныя даследаванні раскрываюць сувязь паміж назіраннем падлеткаў за насіллем і іх задзірлівасцю ў падлеткавым і юнацкім узросце [Егоп, 1987; Turner & others, 1986]. У Злучаных Штатах і Канадзе падваенне ліку забойстваў у перыяд з 1957 па 1974 гады супала з увядзеннем і распаўсюджаннем насілля на тэлебачанні. Акрамя таго, у краінах, куды тэлебачанне дайшло пазней, і колькасць забойстваў падскочыла пазней. Сярод белых жыхароў Паўднёвай Афрыкі, якія сталі тэлегледачамі толькі ў 1975 годзе, аналагічнае падваенне ліку забойстваў пачалося якраз пасля 1975 года [Centerwall, 1989],
    Апаненты сцвярджаюць, што гэтыя карэляцыйныя даследаванні не з’яўляюцца доказам, быццам назіранне за насіллем выклікае агрэсіўнасць [Freedman, 1988; McGuire, 1986]. He выключана, што агрэсіўныя дзеці проста аддаюць перавагу адпаведным праграмам. Магчыма, дзеці чорных бацькоў, бацькоўгрубіянаў і больш агрэсіўныя часцей глядзяць тэлевізар. A можа, тэлебачанне проста адлюстроўвае тэндэнцыю да жорсткасці і гвалту.
    Каб выявіць прычыннавыніковую сувязь, эксперыментатары адным гледачам паказвалі насілле, другім — не, а потым аналізавалі іх рэакцыі. Ці схіляе чалавека прагляд забойстваў і знявечанняў да большай жорсткасці ў стане раздражнення? Большасць даследчыкаў, па звестках Нацыянальнага інстытута душэўнага здароўя (1982), прыйшлі да высновы, што “насілле на тэлебачанні сапраўды вядзе да росту агрэсіўнасці сярод дзяцей і падлеткаў, якія глядзяць тэлепраграмы.” Гэта пацвярджаецца і ў заявах
    амерыканскіх асацыяцый псіхолагаў, медыкаў і педыятраў. Уздзеянне насілля абапіраецца на спалучэнне некалькіх фактараў: гэта ўзбуджэнне ад вострых эмоцый, звязаных з эпізодамі насілля, насаджэнне ідэй, што апраўдваюць жорсткасць, эрозія стрымліваючых фактараў і перайманне [Geen & Thomas, 1986].
    Абсурдны свет тэлебачання, у якім зло пераважае над праявамі дабра, можа ўплываць на наша стаўленне да рэальнага свету. Хто глядзіць праграмы, перапоўненыя жорсткасцю, той лічыць свет небяспечным для сябе [Gerbner & Signorielli, 1990; Heath & Petraitis, 1987; Singer & Singer, 1986]. Суцэльны паток насілля робіць гледачоў індыферэнтнымі да яго, ім ужо ўсё роўна, дзе адбываецца бойка — на экране ці ў рэальным жыцці [Rule & Ferguson, 1986]. Сапраўды, ніякі злы геній не змог бы выдумаць лепшага спосабу зрабіць людзей абыякавымі да жорсткасці, чым паступова ўздзейнічаць на іх сцэнамі з рознай ступенню насілля: ад боек да забойстваў, ад забойстваў да вычварнасці трылераў [Donnerstein, 1987] .
    Сексуальная агрэсія і сродкі масавай інфармацыі. За апошнія 25 гадоў колькасць згвалтаванняў у Амерыцы патроілася. Апошнія апытанні сярод мужчын і жанчын сведчаць, што колькасць незаяўленых фактаў гвалту, учыненых сябрамі і знаёмымі, значна перакрывае колькасць заяўленых. У агульнанацыянальным даследаванні з удзелам 6 200 студэнтаў і 2 200 працоўных жанчын штата Агайо, Мэры Кос [Koss, 1987, 1988, 1990] з калегамі высветліла, што з ліку тых інцыдэнтаў, пра якія расказалі жанчыны, 27,5% падпадаюць пад юрыдычнае вызначэнне як гвалт або спроба згвалтавання (хаця толькі чвэрць жанчын кваліфікавала іх гэтак). У паліцыю заяўляла толькі кожная чацвёртая ахвяра нападу незнаёмца і толькі кожная трыццатая ахвяра нападу знаёмага. У васьмі розных даследаваннях амаль дзве трэці маладых людзей сказалі, што не існуе абставін, пры якіх яны маглі б кагонебудзь згвалціць, нават калі б засталіся непакаранымі [Stille & others, 1987] — гэта значыць, што адна трэць прызнае такую магчымасць. Сярод апы
    500 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны таных студэнтаўмужчын кожны дзесяты прызнаўся, што яго ранейшыя ўчынкі так ці інакш падпадаюць пад вызначэнне “гвалт”.
    Відавочнаму росту сексуальнай агрэсіўнасці часткова спадарожнічаў і хатні відэабізнес, лёгкі доступ да баевікоў, пазначаных літарай “R”, і да фільмаў катэгорыі “X”. Аналіз іх зместу паказвае, што ў апошніх пераважаюць сцэны хуткіх, выпадковых палавых актаў паміж незнаёмымі людзьмі, але сцэны гвалту і сексуальнай эксплуатацыі жанчын у іх таксама звычайная рэч [Cowan & others, 1988; NCTV, 1987; Yang & Linz, 1990], У сцэнах згвалтавання ахвяру часта паказваюць такім чынам, што спачатку яна спрабуе ўцячы і супраціўляецца, потым пачынае ўзбуджацца і ўрэшце даходзіць да экстазу. У менш яркай форме той самы міф, быццам жанчыны атрымліваюць задавальненне, калі іх бяруць сілай, распаўсюджваецца ў тэлевізійных праграмах і любоўных раманах. Жанчына спачатку адштурхоўвае назолу, потым палка цалуе яго.
    Ці ўплываюць на сексуальную агрэсіўнасць такія фільмы і іншая падобная прадукцыя? Канадскія і амерыканскія сексуальныя злачынцы (гвалтаўнікі, садысты і маньякі) паведамляюць у інтэрв’ю, што маюць асаблівы апетыт да адкрыта сексуальных і жорсткіх матэрыялаў — матэрыялаў, якія, як правіла, называюць парнаграфіяй [Marshall, 1989; Ressler & others, 1988]. А можа, сексуальныя злачынцы проста выкарыстоўваюць парнаграфію “як алібі для тлумачэння самім сабе і сваім ахвярам таго, што інакш было б невытлумачальным”? [Money, 1988].
    Карэляцыйныя даследаванні паказваюць, што, сапраўды, у месцах свабоднага доступу да парнаграфічных і эратычных матэрыялаў колькасць сексуальных злачынстваў расце [Court, 1984], На Гаваях, напрыклад, колькасць заяў аб спробах згвалтавання з 1964 па 1974 гады павялічылася на 900%, потым упала, калі на парнаграфію часова ўвялі абмежаванні, і зноў паднялася, як толькі абмежаванні знялі. На Алясцы і ў штаце Невада, дзе самы высокі попыт на спецыфічную літаратуру, аказалася самая высокая колькасць згвалтаванняў — нават пасля пра
    веркі ўсіх астатніх фактараў, скажам, узроставага — колькасці маладых мужчын сярод насельніцтва [Baron & Straus, 1984, 1986]. Але ёсць і выключэнні, як, напрыклад, у Японіі, дзе “крутая” парнаграфія даволі даступная, а паведамленні аб выпадках насілля сустракаюцца рэдка. Зрэшты, як мы ўжо ведаем, карэляцыя ніколі не з’яўляецца доказам прычыны і следства.
    Лабараторныя эксперыменты, у якіх вызначаюцца прычыны і вынікі, сведчаць аб тым, што шматразовы прагляд фільмаў катэгорыі “X” (нават без насілля) робіць уласнага палавога партнёра менш прывабным, а палавую агрэсію не такой страшнай. У адным з такіх эксперыментаў школьнікам прапанавалі на прагляд шэсць кароткіх эратычных фільмаў, кожны тыдзень па адным [Zillmann, Bryant, 1984], Кантрольная група праглядала тым часам звычайныя фільмы. Праз тры тыдні абедзвюм групам далі прачытаць паведамленне ў газеце аб тым, што мужчыну прызналі вінаватым, але яшчэ не вынеслі прысуду за згвалтаванне жанчыныхічхайкера (той, што вандруе на спадарожных машынах). Калі школьнікаў папрасілі прапанаваць тэрмін зняволення, то гледачы эратычных фільмаў рэкамендавалі ўдвая меншыя тэрміны ў параўнанні з кантрольнай групай.
    У пошуках магчымых уздзеянняў кінематографа на схільнасць да сексуальнай агрэсіўнасці эксперыментатары ў першую чаргу даследавалі стаўленне мужчын да таго самага міфу, згодна з якім жанчыны атрымліваюць задавальненне ад гвалту. Ніл Маламут і Джэймс Чэк [Маіаmuth, Check, 1981] правялі параўнальнае даследаванне юнакоў з Манітобскага ўніверсітэта: адной групе паказалі два эратычныя фільмы, а другой — два фільмы, у якіх мужчына сілай авалодваў жанчынай. Праз тыдзень, калі іх праверыў іншы эксперыментатар,аказалася,што тыя гледачы, якім паказвалі фільмы з нязначнай ступенню сексуальнага насілля, дапускалі такое абыходжанне з жанчынамі. Далейшыя эксперыменты паказалі, што прагляд фільмаў з масавымі забойствамі таксама можа прывесці да трывіялізацыі гвалту.